Развіцце культуры ў БСССР (1920-30-я гг.)
РАЗВЦіЦЦЕ КУЛЬТУРЫ ў БССР (1920-30-я гг.)
1. Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва.Сістэма адукацыі.
2.Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця.
3. Беларуская літаратура, і матацтва ва ўмовах партыйна-адміністрацыйнага кантролю.
4. Сновішча рэлігіі і царквы.
1. Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Развіццё асветы і навукі
У комплексе праблем культурнага будаўніцтва важнае месца займала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Гэта была адначасова і палітычная задача, бо непісьменны чалавек стаіць па-за палітыкай.
Пачатак паходу супраць непісьменнасці пакладзены дэкрэтам Саўнаркома РСФСР ад 26 снежня 1919 г. “Аб ліквідацыі непісьменнасці сярод насельніцтва РСФСР”, які падпісаў У. Ленін. У Беларусі гэта работа ў поўную сілу пачалася з канца 1920 г., калі тэрыторыя рэспублікі была вызвалена ад польскіх акупантаў.
У гэты час 52,6 % насельніцтва ва ўзросце ад 9 да 49 гдоў з’яўлялася непісьменным. Была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці. Да вырашэння гэтай задачы прыцягваліся грамадскія арганізацыі. У 1926 г. аформілася таварыства “Прэч непісьменнасць”, якое ўзначаліў старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў. Калі ў 1929 г. у рэспубліцы дзейнічала 951 ячэйка гэтага таварыства з 59 тыс. чалавек, дык у 1932 г. ужо налічвалася 10 тыс. ячэек і ў іх працавала 156 тыс. чалавек.
У ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці прымалі ўдзел калектывы фабрык і заводаў, калгасаў і саўгасаі, настаўнікі, студэнты, школьнікі, камсамольцы і інш.
Інтарэсы індустрыялізацыі краіны і калектывізацыі сельскай гаспадаркі патрабавалі значнага паляпшэння агульнаадукацыйнай і культурна-тэхнічнай падрыхтоўкі насельніцтва. Умення чытаць, пісаць, лічыць цяпер было недастаткова. У жніўні 1932 г. Саўнарком БССР прыняў пастанову “Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання для малапісьменных”. Пастановай урада рэспублікі ад 25 ліпеня 1932 г. была зацверджана новая сістэма навучання дарослых. Яе пачатковым звяном сталі ўводныя курсы ў вытворчасць, якія знаёмілі рабочага з тэхніка-эканамічнай і грамадска-палітычнай дзейнасцю прадпрыемства. Наступная ступень – пачатковая політэхнічная вытворчая школа (тэрмін навучання – 1,5 года), якая будавалася на базе лікпункта, забяспечвала не толькі ліквідацыю малапісьменнасці, але і падрыхтоўку кадраў масавых прафесій (3–4-ы разрад) і іх перакваліфікацыю. З 1934/35 навучальнага года ўстанаўлівалася адзіная пачатковая вячэрняя школа з трохгадовым тэрмінам навучання. Яе асаблівасцю было тое, што агульнаадукацыйная падрыхтоўка навучэнцаў сумяшчалася з тэхнічнай падрыхтоўкай, або агразаалагічнай вучобай.
Яшчэ больш увагі навучанню дарослых сталі ўдзяляць пасля апублікавання 27 лютага 1936 г. пастановы СНК СССР і ЦК ВКП(б) “Аб рабоце па навучанні непісьменных і малапісьменных”. Толькі за гады другой пяцігодкі ў Беларусі амаль 249 тыс. чалавек ліквідавалі непісьменнасць і больш за 1 млн – малапісьменнасць. Паводле звестак Усесаюзнага перапісу 1939 г. пісьменнасць насельніцтва БССР ва ўзросце 9 гадоў і старэй (без заходніх абласцей) павялічылася з 53,1 % у 1926 г. да 78,9 % у 1939 г. Масавая непісьменнасць у БССР была ліквідавана. Гэта вялікае дасягненне беларускага народа. Яно і сёння не згубіла сваёй значнасці, калі мець на ўвазе, што сёння амаль кожны пяты жыхар планеты не ўмее чытаць і пісаць.
Але ў канцы 30-х гадоў частка дарослага насельніцтва рэспублікі, асабліва на вёсцы і сярод жанчын, яшчэ заставалася неахопленай навучаннем.
У красавіку 1939 г. Саўнарком БССР прыняў пастанову “Аб ходзе ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ў БССР”. Ставілася задача канчатковай ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ў рэспубліцы. Гэта работа працягвалася да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Разам з ліквідацыяй непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва праводзілася вялікая работа па стварэнні сістэмы народнай адукацыі, якая забяспечыла б кожнаму рэальную магчымасць закончыць агульнаадукацыйную школу і атрымаць патрэбную прафесію.
Да сярэдзіны 20-х гадоў такая сістэма адукацыі была створана і складалася з наступных частак: 1) дашкольных устаноў; 2) масавых чатырохгадовых працоўных школ; 3) сямігадовых працоўных політэхнічных школ у складзе двух канцэнтраў (першы ўключаў у сябе І–ІV групы (вучэбныя класы), другі – V–VІІ групы; 4) школ сялянскай моладзі (ШСМ), школ фабрычна-заводскага навучання (ФЗН), прафшкол, прафесійных і агульнаадукацыйных курсаў; 5) рабфакаў; 6) тэхнікумаў; 7) вышэйшых навучальных устаноў.
Пастановай СНК СССР і ЦК ВКП(б) ад 15 мая 1934 г. “Аб структуры пачатковай і сярэдняй школы ў СССР” былі ўстаноўлены адзіныя для ўсёй краіны тыпы агульнаадукацыйнай школы – пачатковая, няпоўная сярэдняя і сярэдняя. Вучэбныя групы сталі называцца класамі.
Асаблівая ўвага надавалася ўвядзенню ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей. З гэтай мэтай будаваліся школы, ажыццяўляўся паўсюдны перапіс дзяцей школьнага ўзросту, ім аказвалася дапамога ў забеспячэнні адзеннем, абуткам, школьна-пісьмовымі прыладамі, падвозілі ў школы і г.д. Ужо ў 1929/30 навучальным годзе са 129 тыс. 8-гадовых дзяцей у школах БССР навучалася 117 758 чалавек, ці 91 % іх агульнай колькасці. БССР першай з саюзных рэспублік ажыццявіла ў асноўным усеагульнае абавязковае навучанне дзяцей 8-гадовага ўзросту.
У 1930/31 навучальным годзе было ў асноўным уведзена ўсеагульнае абавязковае навучанне дзяцей 8–10-гадовага ўзросту, а таксама пераростка ў 11–15 гадоў і пачалася работа па ажыццяўленні ўсенавуча ў аб’ёме сямігадовай школы. У 1931/32 навучальным годзе ў БССР было завершана ажыццяўленне ўсеагульнага абавязковага пачатковага навучання і працягвалася паступовае ўвядзенне ўсенавуча на базе сямігадовай школы. У другой пяцігодцы значна вырас кантынгент вучняў у старэйшых класах няпоўнай сярэдняй і сярэдняй школы і скарацілася колькасць сямігадовых школ у сувязі з пераўтварэннем часткі іх у сярэднія. Быў зроблены буйны крок у ажыццяўленні ўсеагульнага сямігадовага навучання і ў развіцці сярэдняй адукацыі.
У 20–30-я гады была створана вышэйшая школа Беларусі, дзверы якой расчыніліся для дзяцей з працоўнага асяроддзя. У 1918 г. у вышэйшыя навучальныя ўстановы – педагагічныя інстытуты былі пераўтвораны Віцебскі і Магілёўскі настаўніцкія інстытуты, а ў пачатку 1919 г. – Мінскі. У 1919 г. пачалася новая рэарганізацыя: педагагічныя інстытуты пераўтвараліся ў інстытуты народнай адукацыі з чатырохгадовым тэрмінам навучання. Яны рыхтавалі работнікаў для школьных, дашкольных і пазашкольных устаноў. У 1920 г. быў створаны Беларускі політэхнічны інстытут, 1921 г. Беларускі дзяржаўны універсітэт, 1924 г. Віцебскі ветэрынарны інстытут і інш.
У 1930–1931 гг. у рэспубліцы была створана новая сістэма і сетка навучальных устаноў па падрыхтоўцы інжынерна-тэхнічных, сельскагаспадарчых кадраў і эканамістаў. У мэтах стварэння новых вышэйшых навучальных устаноў адбылася рэарганізацыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Аднак стварэнне “карлікавых” ВНУ прывяло да нерацыянальнага выкарыстання сродкаў, пагаршэння якаснага ўзроўню прафесарска-выкладчыцкага саставу, змены вучэбных планаў і інш. Трэба было тэрмінова выпраўляць памылкі, рабіць новую рэарганізацыю навучальных устаноў, іх узбуйненне. У выніку рэарганізацыі ў Беларусі склалася новая сістэма вышэйшай адукацыі. Калі ў 1925 г. працавала 4 ВНУ з 4342 студэнтамі, дык у 1932 г. – 31 ВНУ з 10574 студэнтамі. Гэта станоўча ўплывала на фарміраванне кадраў нацыянальнай інтэлігенцыі рэспублікі.
У сувязі з ажыццяўленнем усенавуча на базе сямігадовай школы і недахопам настаўнікаў для 5–7 класаў сямігадовых і сярэдніх школ рашэннем СНК БССР у 1935–1937 гг. былі створаны двухгадовыя настаўніцкія інстытуты ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Оршы і Рагачове. У 1937 г. у Мінску пачаў працаваць Інстытут фізічнай культуры.
Цяпер колькасць ВНУ ў Беларусі амаль такая ж, як у 30-я гады, і дзейнічаюць большасць створаных тады навучальных устаноў.
Значнае развіццё атрымала сярэдняя спецыяльная адукацыя. Былі адкрыты новыя сельскагаспадарчыя, індустрыяльныя, педагагічныя і іншыя навучальныя ўстановы, павялічыўся кантынгент навучэнцаў. Толькі ў другой пяцігодцы ў БССР тэхнікумы выпусцілі 19678 спецыялістаў, а ў 1938–39 гг. – 17488.
Кадры кваліфікаваных рабочых рыхтаваліся ў прафесійных школах. У 1930 г. яны былі ліквідаваны і на іх базе створаны школы фабрычна-заводскага навучання (ФЗН). У другой пяцігодцы вытворча-тэхнічнае навучанне моладзі ажыццяўлялася таксама на фабрыках і заводах без адрыву ад вытворчасці. Кадры масавых прафесій для сельскай гаспадаркі рыхтавалі сельскагаспадарчыя школы і вучэбна-практычныя майстэрні. З 1924 г. пачалося стварэнне школ сельскагаспадарчага навучання, якія давалі спецыяльныя веды па паляводству, жывёлагадоўлі і садаводству. У перадваенныя гады ствараліся школы механізацыі сельскай гаспадаркі. Так у 20–30-я гады была створага адна з самых лепшых у свеце сістэма народнай адукацыі з яе прынцыпамі гуманнасці, пераемнасці, агульнадаступнасці, бясплатнасці.
2. Навука ў БССР.Рэгламентыцыя навуковых даследаванняў
20-я гады сталі часам нараджэння беларускай савецкай навукі. У студзені 1922 г. заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). Яго задачай з’яўлялася вывучэнне мовы, літаратуры, гісторыі, этнаграфіі, эканомікі, прыродных багаццяў Беларусі. 1 студзеня 1929 г. Інстытут беларускай культуры быў рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук (з 1936 г. – АН БССР). У 1932 г. у яе складзе налічвалася 14 навукова-даследчых інстытутаў. Усяго ў рэспубліцы было 40 навукова-даследчых устаноў, у якіх налічвалася каля 1,5 тыс. навуковых супрацоўнікаў, у аспірантуры навучалася 432 чалавекі.
Вучоныя займаліся даследаваннем рэсурсаў, праблемы прыкладнога характару. Былі адкрыты новыя паклады карысных выкапняў для прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Плённа працавалі вучоныя Інстытута хіміі АН БССР. Навуковыя даследаванні акадэміка АН БССР У.В. Шкатэлава (заснавальніка лесахіміі) знайшлі практычнае прымяненне: ў 1929–1930 гг. былі пабудаваны першыя айчынныя каніфольна-шкіпідарныя заводы ў Барысаве і Бабруйску. Значныя поспехі мелі беларускія вучоныя ў галіне даследавання праблем сельскай гаспадаркі, лесаводства, флоры і фаўны. Пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР Я.М. Афанасьева была складзена першая глебавая карта рэспублікі, атрымаўшая высокую ацэнку беларускіх земляробаў.
Праводзіліся даследаванні і ў галіне гуманітарных навук. Поспехі беларускай навукі, яе матэрыяльная база і кадры супрацоўнікаў закладвалі асновы для далейшага развіцця навуковых даследаванняў у рэспубліцы.
Гэту ўвагу аддаў Наркамасветы арганізацыі і развіццю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Агульнымі намаганнямі гэты малады культурны цэнтр сур'ёзна паставіў навучанне і набыў заслужаны аўтарытэт. За параўнальна кароткі тэрмін падабралі значную групу вядомых прафесараў. Сярод іх былі і беларускія вучоныя: папулярны і ўсімі паважаны мовазнаўца Язэп Лёсік, матэматык Круталевіч, Піятуховіч, Шчакаціхін і іншыя. Трэба адзначыць, што першыя выпускнікі ўніверсітэта былі лепшыя, чым наступныя. Прычына ў тым, што, нягледзячы на даволі цяжкія ўмовы жыцця студэнтаў, іх не накіроўвалі на іншую працу. Ад студэнтаў патрабаваліся веды, а не ўдзел у розных траскучых палітычных кампаніях, якія праводзіліся камуністычнай партыяй. На жаль, пазней удзелам у палітычных мерапрыемствах вымяраліся на заліках веды студэнтаў-актывістаў.
Значную ролю ў арганізацыі ўніверсітэта выканаў удала падабраны на гэтую высокую пасаду рэктар універсітэта прафесар Уладзімір Пічэта. Ён не быў беларусам, але актыўна і добрасумленна праводзіў патрэбныя мерапрыемствы па ўмацаванні ўніверсітэта. У трыццатыя гады прафесар Пічэта быў арыштаваны і трапіў на вольнае пасяленне ў Ніжагародскую губерню, дзе спагадлівы старшыня калгаса прыняў яго на пасаду рахункавода. Хадзілі праўдападобныя чуткі пра вызваленне прафесара ад гэтай пасады пры наступных абставінах. У.Пічэта сваімі навуковымі працамі быў вядомы за мяжой, асабліва ў славянскіх краінах. Маскву наведала нейкая экскурсія, якую прымаў сам Сталін. Удзельнік экскурсіі буйны чэшскі прафесар у размове з Сталіным выказаў жаданне сустрэцца з сваім даўнім сябрам прафесарам Пічэтам. Сталін паабяцаў адшукаць прафесара. НКУС на самалёце прывёз прафесара-рахункавода ў Маскву. Ні ў Менск, ні ў калгас ён не вярнуўся. У савецкіх газетах з'явілася паведамленне, што прафесар Пічэта стаў членам-карэспандэнтам Усесаюзнай Акадэміі навук. Калі палітычная кан'юнктура запатрабавала ад Крамля арганізацыі Славянскага Камітэта, прафесар Пічэта быў выкарыстаны ў працы Камітэта. Прыблізна тры гады таму ён памёр, і ў савецкіх газетах у паведамленнях пра смерць яго называлі буйным вучоным і, вядома, патрыётам.
Для вядзення навуковай працы і аб'яднання дзеячаў навукі і культуры ў Менску быў арганізаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). Інстытутам кіраваў прафесар Усевалад Ігнатоўскі. За параўнальна кароткі тэрмін гэты інстытут падрыхтаваў усе ўмовы для арганізацыі Акадэміі навук. У 1928 г. Інбелкульт быў урачыста перайменаваны ў Беларускую Акадэмію навук. На гэты час у Акадэміі навук з'явіліся першыя аспіранты з першых выпускаў універсітэта. Прафесар Ігнатоўскі пакінуў Наркамасветы і стаў прэзідэнтам Акадэміі навук.
Апрача ўніверсітэта ў Беларусі функцыянаваў вышэйшы сельскагаспадарчы інстытут. Спачатку ён знаходзіўся ў Менску, потым быў перайменаваны ў сельскагаспадарчую акадэмію і пераведзены ў горад Горы-Горкі Аршанскай акругі, дзе мелася зямля для практычных заняткаў і адпаведныя лабараторыі. Да рэвалюцыі там месцілася сярэдняя сельскагаспадарчая агранамічная школа, а да паўстання 1863 г. вышэйшы сельскагаспадарчы інстытут. Сельскагаспадарчая акадэмія і ветэрынарны інстытут былі падначаленыя Народнаму камісарыяту земляробства БССР.
На пачатак 1928 г. народны камісар асветы БССР Антон Баліцкі распрацаваў сістэму народнай адукацыі, прыстасаваную да ўмоваў Беларусі. Праект гэтай сістэмы ў нечым адрозніваўся ад сістэмы народнай адукацыі ў РСФСР. Там за аснову бралася агульнаадукацыйная сярэдняя школа з дзесяцігадовым курсам навучання. Паводле праекта наркама асветы Беларусі за аснову бралася агульнаадукацыйная сямігадовая школа, якая падзялялася на два канцэнтры. Першы канцэнтр складаў першыя чатыры гады навучання і другі - тры гады навучання. Згодна з планам наркама асветы меркавалася ўвядзенне ўсеагульнага абавязковага навучання на аснове першага канцэнтра сямігадовай школы да 1928 г. У гарадах навучанне вялося ў аб'ёме поўнай сямігадовай школы. Для падрыхтоўкі спецыялістаў сярэдняга звяна сістэмай прадугледжвалася адкрыццё прафесійных школ і тэхнікумаў з трох- або чатырохгадовым курсам навучання. Прафесійныя школы і тэхнікумы ішлі пасля агульнаадукацыйнай сямігадовай школы і завяршалі курс сярэдняй адукацыі. Наступным этапам былі вышэйшыя навучальныя ўстановы - універсітэт і вышэйшыя спецыяльныя інстытуты. Да сістэмы народнай адукацыі была дастасаваная і сістэма вячэрніх школ для дарослых. У 1930 г. гэтая сістэма была пахаваная пасля арышту яе аўтара.
Рознабаковая культурная праца, якая ў пэўнай ступені насіла толькі форму нацыянальную, а паводле зместу была ў значнай ступені па неабходнасці камуністычнай, тым не менш дала магутны штуршок далучэнню да працы вялікай колькасці людзей, асабліва моладзі. Моладзь была захопленая ідэяй адраджэння культуры свайго народа. Значна вырасла колькасць паэтаў, празаікаў, крытыкаў, навукоўцаў па гісторыі і геаграфіі, па даследаванні прыродных багаццяў, па вывучэнні разнастайных праблемаў у Беларусі. Беларуская Акадэмія навук, універсітэт, сельскагаспадарчая акадэмія выклікалі і падтрымлівалі смелую ініцыятыву маладых у літаратуры, мастацтве і ў даследчай працы. Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі не адмаўляла ў друкаванні прац маладых паэтаў і вучоных, якія падавалі надзеі. Уважлівае стаўленне да маладых кадраў з боку нацыянальных дзеячаў натхняла моладзь на працу і адцягвала яе ўвагу ад даволі складаных побытавых умоваў.
У Менску выходзілі газеты «Звязда» і «Савецкая Беларусь». «Звязда» лічылася партыйным органам, «Савецкая Беларусь» - органам савецкай улады. У акруговых гарадах выдаваліся яшчэ і акруговыя газеты, а пазней сваю газету меў кожны раён. Самай уплывовай лічылася «Звязда». Праўда, уплывовасць яе вымяралася пэўным страхам не апынуцца аб'ектам апрацоўкі на старонках газеты. Як партыйны орган «Звязда» прэтэндавала на непагрэшнасць і безапеляцыйнасць таго, што там друкавалася. Гэтая газета капіявала кірунак маскоўскай «Правды» і намагалася пераймаць яе. Выдаваліся яшчэ газеты на жыдоўскай і польскай мовах. Сярод літаратурна-грамадскіх часопісаў папулярнымі былі «Полымя», «Маладняк» і «Узвышша». На фармаванне нацыянальнай свядомасці ўплываў часопіс «Полымя», на моладзь арыентавалася «Узвышша». Выдаваліся і ведамасныя часопісы. Быў вядомы орган Наркамасветы БССР «Асьвета».
3. Беларуская літаратура, і матацтва ва ўмовах партыйна-адміністрацыйнага кантролю
Развіццё літаратуры і мастацтва адбывалася ў складаных умовах, час узнікнення і ідэйнай барацьбы розных плыняў і груповак, абумоўленай сацыяльнай неаднароднасцю грамадства і абвастрэннем супярэчнасцей паміж сіламі новага і старога свету.Асаблівасцю з’яўлялася тое, што ў асяроддзе пісьменнікаў улілася вялікая група маладых талентаў з вёскі, прыхільнікаў сацыялістычнай рэвалюцыі.У 20-я гады дзейнічалі некалькі літаратурных аб’яднанняў, сярод іх “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і інш. У 1921–1925 гг. на ўсю моц загучалі галасы пісьменнікаў старэйшага пакалення – Я. Купалы, Я. Коласа, Ц. Гартнага, З. Бядулі і інш. Чалавек працы, змагар, будаўнік заставаўся галоўным героем літаратурна-мастацкіх твораў. У 1922 г. выйшаў зборнік вершаў Я. Купалы “Спадчына”, а ў 1925 г. – паэма “Безназоўнае”. У 1923–1925 гг. Я. Колас апублікаваў паэмы “Новая зямля” і “Сымон музыка”. Беларуская паэзія вітала рэвалюцыю. Для яе характэрны былі аптымізм, дух змагання за новае жыццё. Гэта быў час агульнага духоўнага ўздыму, час надзей, веры і мар.У другой палове 20-х гадоў развіццё беларускай савецкай літаратуры адбывалася ў вострай барацьбе ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, розных літаратурных груповак.У канцы 1927 г. аформілася літаратурнае аб’яднанне “Полымя”. У ім працавалі Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны і інш. У лістападзе 1928 г. Усебеларускі з’езд “Маладняку” вырашыў утварыць Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). З гэтага часу “Маладняк” спыніў сваё існаванне.20–30-я гады з’явіліся перыядам далейшага ўмацавання сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі іншых народаў нашай краіны, усталявання больш цесных кантактаў пісьменнікаў Беларусі з пісьменнікамі братніх рэспублік. Беларускія пісьменнікі часта наведвалі культурныя цэнтры Расійскай Федэрацыі, Украіны, Грузіі. У сваю чаргу прадстаўнікі братніх народаў былі жаданымі гасцямі на беларускай зямлі. Летам 1940 г. праходзіла першая дэкада беларускай літаратуры і мастацтва ў Маскве, якая знаёміла з дасягненнямі беларускага народа ў самых разнастайных галінах творчасці.У 30-я гады завяршыўся працэс стварэння адзінай пісьменніцкай арганізацыі Беларусі. У сувязі з ростам колькасці пісьменнікаў, а таксама для ўзмацнення партыйнага ўплыву на літаратурны працэс ЦК ВКП(б) вырашыў ліквідаваць шматлікія пісьменніцкія арганізацыі і аб’яднаць усіх пісьменнікаў, якія падтрымліваюць платформу савецкай улады, у адзіны саюз савецкіх пісьменнікаў. 23 красавіка 1932 г. была прынята пастанова ЦК ВКП(б) “Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый”. Аналагічную пастанову неўзабаве прыняў ЦК КП(б) Беларусі.У чэрвені 1934 г. у Мінску адбыўся І з’езд пісьменнікаў Беларусі, на якім прысутнічала больш за 100 дэлегатаў. З’езд арганізацыйна аформіў стварэнне Саюза пісьменнікаў БССР.У змрочную пару рэпрэсій 30-х гадоў, паводле няпоўных звестак, было арыштавана каля 90 пісьменнікаў. Большасць з іх загінула ў лагерах. Сярод іх М. Гарэцкі, У. Галубок, М. Чарот, М. Зарэцкі і інш.У вострай барацьбе розных мастацкіх школ і плыняў стваралася беларускае савецкае тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва. У верасні 1920 г. быў адкрыты Першы Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-1), у 1926 г. – БДТ-2 і Беларускі вандроўны тэатр, які ў 1932 г. быў рэарганізаваны ў Трэці Беларускі дзяржаўны тэатр (з базай у Гомелі). У 30-я гады былі створаны Рускі драматычны і Тэатр юнага гледача, тэатры рабочай моладзі ў Мінску, Гомелі і Віцебску, калгасна-саўгасныя тэатры ў Мінску, Барысаве, Мазыры, Слуцку, Бабруйску, Рэчыцы і Дзяржынску. Усяго ў рэспубліцы працавала 14 тэатраў. На іх сцэнах ішлі такія п’есы, як “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Сон на кургане” Я.Купалы, “На дне” М. Горкага, “Партызаны” К. Крапівы і інш. У 1923 г. Першы беларускі дзяржаўны тэатр дэманстраваў сваё майстэрства ў Маскве ў Крамлі і быў узнагароджаны ЦВК СССР Ганаровай граматай.
Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы творчых работнікаў аказваў Беларусі рускі народ. Паездкі ў Маскву, вучоба ў лепшых майстроў сцэны садзейнічалі хуткаму творчаму росту калектываў тэатраў. Беларускаму гледачу былі добра вядомы такія славутыя дзеячы сцэны, як І. Буйніцкі, Е. Міровіч, У. Галубок, Г. Глебаў, Б. Платонаў, П. Малчанаў і інш.
У сярэдзіне 20-х гадоў першыя поспехі былі дасягнуты ў развіцці беларускага музычнага мастацтва, у якім усё яшчэ пераважала самадзейная творчасць музычных, харавых і танцавальных калектываў. У пачатку 20-х гадоў у Мінску, Віцебску, Гомелі былі створаны музычныя тэхнікумы, якія сталі цэнтрамі музычнага жыцця. У 1924 г. у Гомелі, а затым у Магілёве былі арганізаваны невялікія сімфанічныя аркестры.Значны крок наперад зрабіла музычнае мастацтва ў 30-я гады. У 1932 г. адкрылася Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, у 1933 г. – Беларускі тэатр оперы і балета, а ў 1937 г. – Беларуская дзяржаўная філармонія. У яе склад увайшлі сімфанічны аркестр і аркестр народных інструментаў, ансамбль народнай песні і танца, харавая капэла. У гэты час сталі добра вядомы імёны такіх кампазітараў, як М. Аладава, А. Багатырова, В. Залатарова, І. Любана, А. Туранкова, М. Чуркіна і інш.Паспяхова развівалася кінамастацтва. Ствараліся дакументальныя і мастацкія фільмы, кінахроніка. Сярод іх “Залатыя агні” У. Корш-Сабліна, “Балтыйцы” А. Файнцымера. Да ліку лепшых належалі таксама фільмы І. Бахара і Л. Малчанава “Палескія рабінзоны” (1935) і “Канцэрт Бетховена” (1937).Дасягненні ў сферы культурнай дзейнасці сведчаць аб сапраўдным ажыццяўленні культурнай рэвалюцыі ў рэспубліцы.У 20–30-я гады паспяхова развіваліся жывапіс, скульптура, архітэктура. У Мінску былі адкрыты мастацка-вытворчыя майстэрні “Выяўленчае мастацтва”. У гістарычным музеі ў Мінску існавалі аддзелы старажытнага і сучаснага мастацтва. У 1925 г. пры Інбелкульце дзейнічала мастацкая секцыя, якая мела тры падсекцыі: тэатра, выяўленчага мастацтва, музыкі. Важную ролю ў кансалідацыі мастацкіх сіл рэспублікі адыгрывалі мастацкія выстаўкі. Першая з іх адбылася пасля вайны ў Мінску ў верасні 1921 г. Асобую старонку ў гісторыю станаўлення і развіцця жывапісу Савецкай Беларусі ўнесла дзейнасць Віцебскага мастацкага тэхнікума, які з’яўляўся галоўным цэнтрам падрыхтоўкі мастацкіх кадраў і галоўным асяродкам кансалідацыі мастацкіх сіл рэспублікі. Тут працавалі такія таленавітыя мастакі, як Ю. Пэн, М. Дабужынскі, М. Шагал, К. Малевіч і інш.
Акрамя традыцыйных майстэрняў (аддзяленняў) жывапісу і графікі, у вучылішчы існавалі майстэрні прыкладных мастацтваў – рукадзелля, цацак, пераплётная. Пры іх жа працавалі “Другая свабодная майстэрня” і “Першая раённая школа”, у якіх бясплатна вучыліся малюнку і жывапісу ўсе жадаючыя незалежна ад узросту і характару заняткаў.Па сутнасці пачынаўся новы якасна адрозны ад дарэвалюцыйнага этап развіцця нацыянальнага беларускага мастацтва. Героем твораў стаў савецкі чалавек з яго справамі, марамі. Дамінуючае месца ў жывапісу 20-х гадоў займалі ў асноўным дзве тэмы – рэвалюцыі і грамадзянскай вайны і будаўніцтва сацыялістычнага грамадства.Пачынальнікам беларускага гістарычнага жывапісу стаў В.В. Волкаў (1881–1964). Рэвалюцыйная тэматыка знайшла выяўленне ў яго карціне “Барыкады” (1923). Наступнае шматфігурнае палатно “Партызаны” (1928), прысвечанае партызанскай барацьбе на Беларусі ў гады грамадзянскай вайны.Новыя з’явы ў жыцці беларускай вёскі выразна адлюстраваў у карціне “Старое і новае” (1927) Г.С. Віер (1890–1964). Добра вядомыя яго карціны “Суботнік” (1932), “Уборка бульбы” (1935) і інш.Надзвычай прадукцыйнай ва ўсіх жанрах выяўленчага мастацтва была творчасць М.М. Філіповіча (1896–1947). У 20-я гады ён стварыў шэраг работ, прысвечаных гісторыі дарэвалюцыйнага мінулага беларускага народа – палотны “Бітва на Нямізе” (1922), “Ад веку мы спалі”, “З часоў прыгнёту”, “Барыкада” (1928–1929) і інш.Творы М.П. Станюты (1881–1974) 20-х гадоў прысвечаны працоўнаму жыццю рабочага класа г. Мінска. Ён не здраджваў гэтай тэме ўсё сваё жыццё. “Шклозавод” (1924), “Бетоншчыкі” (1927), “Будаўніцтва Універсітэцкага гарадка” (1928), “Ліцейны цэх” (1931) – творы, народжаныя ў выніку непасрэднага назірання мастаком жыцця і працы мінчан.Крыху слабей развіваўся жанр пейзажу. У ім вылучаліся работы У.М. Кудрэвіча (1884–1957). Вобраз роднай прыроды адлюстраваны ім у работах “Раніца вясны”, “Вечар”, “Акорд”. Цікавыя рэалістычныя пейзажы экспанаваў В. Волкаў у карцінах “Від Віцебска” (1920), “Дзвіна” (1925) і інш.Такім чынам, 20-я гады ў гісторыі беларускага жывапісу былі часам збірання творчых сіл, першых спроб засваення новай тэматыкі, актыўнага ўкаранення мастацтва ў жыццё шырокіх пластоў народа.У 30-я гады мастацтва Беларусі ўзбагачалася новымі тэмамі і вобразамі. Героіка грамадзянскай вайны, сацыялістычныя пераўтварэнні ў краіне, духоўнае ўзвышэнне новага чалавека, услаўленне стваральнай працы – вось кола тэм, якое вызначала далейшае развіццё мастацтва. У гэтыя гады закладваліся трывалыя асновы станковага жывапісу.У 1932 г. праходзіла 5-я Усебеларуская мастацкая выстаўка. На ёй былі прадстаўлены карціны І.В. Ахрэмчыка, А.М. Шаўчэнкі, Ф.А. Фогта, М.І. Гусева, М.І. Манасзона, Х.М. Ліўшыца і інш.І.В. Ахрэмчык (1903–1971) – пастаянны ўдзельнік беларускіх выставак. Яко карціны “Падпісанне маніфеста аб утварэнні БССР” (1929), “Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск” (1935) і іншыя былі добра вядомы жыхарам рэспублікі.А.М. Шаўчэнка (1902–1980) у творах праяўляў цікавасць да працоўнага жыцця людзей свайго краю. Гэта асабліва ўласціва карціне “Уборка сена”.Ф.А. Фогт (1889–1939) як мастак звяртаўся да самых разнастайных сфер жыццядзейнасці чалавека, важнейшых падзей у палітычным і мастацкім жыцці замежных краін. Аб гэтым сведчаць яго карціны “Галоўны паход”, “Інквізіцыя” і інш.Карціна “Сустрэча савецкіх танкістаў Заходняй Беларусі. 1939 год” (1939) зрабіла папулярным імя яе аўтара – М.І. Манасзона (1907–1980).Пачуццём гістарызму вылучаецца творчасць Х.М. Ліўшыца (нар. 23.10.1912).Буйной падзеяй у культурным жыцці стаў Першы з’езд мастакоў Беларусі, які адбыўся 6 снежня 1938 г. у Мінску. На з’ездзе абмяркоўваліся праблемы мастацкага жыцця рэспублікі, росту прафесійнага майстэрства. З’езд арганізацыйна аформіў стварэнне Саюза мастакоў БССР, прыняў статут саюза і намеціў шляхі развіцця гэтай творчай арганізацыі.Багатыя і цікавыя традыцыі мае беларуская графіка. Толькі пры савецкай уладзе графіка стала мастацтвам па-сапраўднаму масавым, перадавым, даступным самай шырокай аўдыторыі. У грамадзянскую вайну найбольшае распаўсюджванне атрымалі публіцыстычныя віды графікі: плакат і карыкатура. У многіх гарадах Беларусі (Мінск, Гомель, Віцебск і інш.) існавалі мясцовыя бюро РОСТА.Як і ў іншых відах мастацтва, у беларускай графіцы 20-х гадоў адбываўся працэс станаўлення нацыянальнай мастацкай школы. Вялікае месца заняла станковая графіка на 1-й (1925), 2-й (1927), 3-й (1929) і наступных усебеларускіх мастацкіх выстаўках.Важнейшай падзеяй у гісторыі беларускай графікі 30-х гадоў з’явілася арганізацыя графічнага аддзялення ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме.Беларуская графіка 30-х гадоў эвалюцыяніравала па шляху большай змястоўнасці ў адлюстраванні савецкай рэчаіснасці. Важным быў удзел беларускіх мастакоў у “Выстаўцы новых твораў савецкай графікі” у 1941 г. у Маскве.У 20–30-я гады шэраг манументальных помнікаў стварылі беларускія скульптары. Глыбокі след у беларускай скульптуры пакінулі А. Грубэ, А. Бразер, З. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў, А. Арлоў.Адным з першых мастакоў, чыя творчасць была накіравана на вырашэнне новых задач беларускага мастацтва, быў А. Грубэ. Ён імкнуўся даць сканцэнтраваны вобраз новага героя – чалавека працы, паказаць рамантыку працоўных будняў, героіку Кастрычніка. Гэтаму прысвечаны яго работы “Пяцігодку за чатыры гады” (1931), “Будаўніцтва” і інш.У другой палове 20-х гадоў пачаў творчы шлях З. Азгур. Раннія яго работы – “Галава рабочага”, “Галава шляхціца”, “Галава ліцейшчыка” (усе 1927 г.).Афармленне Дома ўрада ў Мінску (выканана ў 1933–1937 гг.), у якім прынялі ўдзел амаль усе беларускія скульптары (М. Керзін, А. Бембель, З. Азгур, А. Глебаў, І. Ізмайлаў пад кіраўніцтвам М. Манізера), з’явілася значным творчым дасягненнем, якое справядліва называюць “экзаменам на сталасць” усёй беларускай скульптуры. Адсюль пачыналася яе новая старонка.Да значных твораў гэтых гадоў належыць помнік У.І. Леніну ў Мінску (1933, М. Манізер), помнік Ф.Э. Дзяржынскаму ў г. Дзяржынску (1933, А. Грубэ).З. Азгур стварыў серыю бюстаў выдатных рэвалюцыянераў, а таксама вобразы прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі 30-х гадоў (настаўнікаў, пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў, урачоў).Неад’емнай часткай нацыянальнай беларускай культуры з’яўляецца архітэктура – своеасаблівы “мураваны летапіс” гісторыі і культуры нашай краіны. Сярод іншых відаў мастацтваў яна вызначаецца тым, што арганічна спалучае эстэтычныя ідэалы і дасягненні тэхнічнага прагрэсу ў будаўнічай справе канкрэтнай эпохі.Першымі ўзорамі прамысловай архітэктуры былі карпусы папяровай фабрыкі “Папірус” і хрусталёвага завода ў Барысаве, металаапрацоўчага завода “Энергія” у Мінску і іншых прадпрыемстваў.У цэлым для прамысловай архітэктуры 20-х гадоў характэрна выкарыстанне жалезабетонных і металічных канструкцый. Фасады будынкаў не ўпрыгожвалі дэкаратыўнай муроўкай, пілястрамі, складанымі карнізамі. Уладкаванне металічных пераплётаў у светлавых праёмах і ліхтарах дало магчымасць значна павялічыць асветленасць вытворчых памяшканняў. Архітэктурнае аблічча прамысловых будынкаў з кожным годам станавілася ўсё больш выразным і лаканічным.З сярэдзіны 20-х гадоў у рэспубліцы прыняты меры да рэгулявання забудовы гарадоў. У 1925 г. па даручэнні ўрада БССР вядомы савецкі горадабудаўнік У. Сямёнаў прапанаваў праект развіцця Мінска і Оршы. Сярод невялікіх па плошчы ансамбляў забудовы гарадоў (1,5–2 га) прадугледжваліся зялёныя ўчасткі, скверы ці бульвары.Для архітэктурна-мастацкага аблічча жылых дамоў таго часу характэрна лаканічнасць вырашэння аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. У пластыцы фасадаў пераважалі спрошчаныя формы з перавагай гарызантальных чляненняў.У канцы 20-х гадоў рабіліся спробы распрацаваць тып дома з агульнымі бытавымі элементамі. Такія будынкі атрымалі назву дамоў-камун.Адной з першачарговых задач было пашырэнне школьнай сеткі, будаўніцтва школ. Узводзіліся ў асноўным невялікія па аб’ёму, разлічаныя на 240–280 вучняў двухпавярховыя будынкі, прамавугольныя ў плане, з размяшчэннем па абодва бакі калідора вучэбных памяшканняў.Развіццё навукі і