Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Аддзел адукацыі Карэліцкага райвыканкама
ДзУА “Варанчанская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”
Тэма:“Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (VІ Рэспубліканскі конкурс творчых работ “Вялікая перамога ў нашай памяці жыве”, прысвечаная 65-гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”)
Выканала:
вучаніца 11’ класа
Кулініч Юлія Мікалаеўна
Навуковы кіраўнік:
Алексеевіч Дзмітрый Іванавіч
ДзУА “Варанчанская сярэдняя
агульнаадукацыйная школа”
настаўнік гісторыі, вышэйшая катэгорыя
Варонча 2010
Змест
Уводзіны
1 Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна
2 Партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Заключэнне
Прылажэнне
Літаратура
Аддзел адукацыі Карэліцкага райвыканкама
ДзУА “Варанчанская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”
Тэма:”Падпольны і партызанскі рух у Карэліцкім раёне ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.
Анатацыя
У выніку даследавання тэмы аўтар прыйшоў да наступных вывадаў.
Карэліцкі раён ў гады Вялікай Айчыннай вайны з 28 чэрвеня 1941 года па 8 ліпеня 1944 года быў акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі.
На захопленай тэрыторыі быў ўстаноўлены рэжым тэрора і насілля.За гэты страшны час у Карэліцкім раёне загінула 38124 чалавека, у тым ліку 19 тысяч у створаных лагерах смерці.
На зверствы фашыстаў жыхары раёна адказвалі самаадданай барацьбой.
Ва ўсіх вёсках раёна ствараюцца падпольныя і партызанскія атрады, якія безупынна вялі барацьбу з агрэсарам усімі вядомымі сродкамі і метадамі.
Подзвіг партызан і падпольшчыкаў, ваеннаармейцаў, ахвяры,прынесеныя імі і грамадзянскім насельніцтвам у імя Перамогі, свята захоўваюць жыхары Карэліцкага раёна.
Абнавіць і зберагчы гістарычную памяць, прабудзіць нацыянальны гонар, не даць забыць гераічныя і трагічныя старонкі гісторыі нашага грамадства – задача, якую ставіў перад сабой аўтар.
Тэма актуальная таму, што ў свеце сённяшніх падзей, калі пераглядаюцца не толькі вынікі самой вайны, але і агульначалавечыя каштоўнасці, выпрацаваныя вякамі і заснаваныя на хрысціянскіх запаведзях прыдаюцца забыццю і перагляду.
Аўтар дастаткова глыбока вывучыла партызанскі і падпольны рух па розных гістарычных крыніцах, мае сваё бачанне і дае сваю ацэнку тым гістарычным падзеям.
Задачы, якія перад сабой ставіла аўтар праекта, выкананы.
Аўтар работы ______________________ Ю.М.Кулініч
Навуковы кіраўнік ______________ Дз.І.Алексеевіч
Уводзіны
Да вопыту і вытокаў Другой сесветнай вайны, яе цэнтральнай падзеі – Вялікай Айчыннай вайны – людзі зварочваюцца зноў і зноў.У гісторыі няма, напэўна, такога перыяду, у якім не было б “белых плямаў”.На жаль, яны існуюць у гістарычных матэрыялах і нашага грамадства.Трэба прызнаць і той факт, што большасць насельніцтва не зусім добра ведае гісторыю. Без мінулага немагчыма правільнае разуменне цяперашняга. У школьных падручнікх, у навуковых манаграфіях многія факты гісторыі “выпалі” ці “згладжаны”. Шырока выкарыстоўваюцца састарэлыя канцэпцыі, з якімі нельга згадзіцца цяпер.
Палітычнымі элітамі многіх “дэмакратычных” краін ідзе інтэнсіўны перагляд вынікаў Другой сусветнай вайны. Пераглядаюцца агульначалавечыя каштоўнасці. Узводзяцца ў ранг герояў былыя салдаты СС, дэманціруюцца помнікі воінам-вызваліцелям. Галоўная мэта іх злачыннай дзейнасці – падабацца Захаду, з яго агрэсіўнай палітыкай.
У амерыканскага філосафа Сантаяна ёсць такія словы “Хто не памятае свайго мінулага, асуджаны на тое, каб перажыць яго зноў”. Таму я вельмі ўдзячна палітычнаму кіраўніцтву маёй краіны, што яно шануе памяць аб тых трагічных і страшных днях, клапоціцца аб удзельніках вайны, выхоўвае пачуццё знявагі да вайны ў маладога пакалення, рабіць усё магчымае каб гэты жах не паўтарыўся.
У гэтым годзе спаўняецца 65 гадоў з дня Вялікай Перамогі савецкага народа над фашыскай Германіяй.Таму мне б хацеася звярнуцца не да трагічных падзей тых ліхалеццяў, а да гераічных старонак беларускага народа, а менавіта да партызанскага і падпольнага руху. Вялікі ўклад у Вялікую Перамогу ўнеслі і народныя мсціўцы майго Карэліцкага раёна, якія з першых дзён вайны сталі на абарону сваёй Радзімы.
Гісторыя не ведае больш маштабнага супраціўлення заваёўнікам, чым барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх рабаўнікоў, якая развярнулася на ўсёй тэрыторыі БССР. Насельніцтва не прымірылася з агрэсарам. Нават не гледзячы на жорсткасць акупацыйнага рэжыма, патрыятычны рух супраць германскіх захопнікаў пашыраўся, прымаў больш эфектыўныя арганізованыя формы і выкарыстоўваў разнастайныя метады барацьбы. З першых дзён вайны пачалася барацьба насельніцтва Беларусі супраць фашысцкіх захопнікаў. Яна вялася ў розных формах – ад невыканання мерапрыемстваў акупацыйных улад да узброенага супраціўлення. Мелі места як самастойныя акты супрацьдзеяння новаму рэжыму з боку аддзельных асоб і груп, так і арганізаваныя ў цэнтралізаваным парадку ваенныя і палітычныя акцыі. У многіх населеных пунктах партызанскія фарміраванні ўзнікалі стыхійна.
Існуюць розныя пункты гледжання па дадзенаму пытанню, часам палярныя на многія факты партызанскай барацьбы. Так у некаторых крыніцах гаворыцца аб адназначнай пазітыўнай ролі партызан і падпольшчыкаў у гады вайны.
Падкрэсліваецца роля Камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля. У больш сучасных крыніцах гісторыя фронта ў тыле ворага раскрываецца шматгранна. Адтуль можна даведацца аб ценявых, часам не асабліва прыемных старанах жыцця партызан. Гістарычнае значэнне партызанскага руху ў Беларусі яшчэ да цяперашняга часу не атрымала адэкватнай адзнакі. Тым больш, што ў перыяд так званай “дэмакратызацыі” нашага грамадства адпаведная частка гісторыкаў, філосафаў, літаратараў пачала узмоцненую прапагандысцкую кампанію па рэабілітацыі злачынстваў нямецкіх акупантаў, фашысцкіх прыслужнікаў і дыскрэдытацыі партызанскага руху ў Беларусі, стараючыся тым самым сказіць справядлівы, вызваленчы, дэмакратычны характар Вялікай Айчыннай вайны, паставіць на адну дошку фашысцкага насільніка-рабаўніка і савецкага воіна-вызваліцеля. Падобная “ пераацэнка” гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі працягваецца і зараз на старонках “дэмакратычнага” друку і на сайтах Інтэрнэта.
Пагэтаму я стаўлю перад сабой мэту не проста вывучыць гісторыю партызанскага руху ў аддзельна ўзятым раёне Беларусі, але і паказаць крыніцы заканамернасці, абаснаваць неабходнасць партызанскага руху і падполля.
Тэма маёй працы з’яўляецца актуальнай, так як любое новае пагружэнне ў гісторыю народа вядзе да фарміравання новай нацыянальнай самасвядомасці.
Практычнае вывучэнне дадзенага пытання неабходна таксама і ў сувязі з тым, што на вялікі жаль, свет не стаў бяспечным. Вывучыўшы мінулае, неабходна ўлічыць яго горкія ўрокі і пайсці ў мірнае будучае.
1 Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна
Перш чым пачаць разгляд узнікнення і дзейнасці падпольнага і партызанскага руху на тэрыторыі сучаснага Карэліцкага раёна, хацелася б астанавіцца на акупацыцыйным рэжыме, які быў устаноўлены акупацыйнымі уладамі з першага дня захопу тэрыторыі.
Вайна ўварвалася ў Карэліцкі раён гулам матораў варожых самалётаў, выбухамі скінутых бомб. Вогненыя слупы ўзняліся на вуліцах Карэліч, Міра, ва ўсіх вёсках раёна. У другой палове дня 28 чэрвеня ў Карэлічах і 29 чэрвеня ў Міры па вуліцах паўразбураных пасёлкаў з’явіліся фашысцкія танкі. Пачалося насаджэнне нацысцкага “новага парадку”.
Ажыццяўленне гітлераўцамі палітыкі генацыда ў адносінах да беларусаў пачалося з першых жа дзён вайны. Расстрэлы набылі вялізныя памеры.
Салдаты і афіцэры вермахта, карнікі гітлераўскіх аператыўных груп усюды чынілі жудасныя расправы над грамадзянскім насельніцтвам і ваеннапалоннымі. Захапіўшы Карэліцкі раён, фашысты ўстанавілі тут рэжым крывавага тэрора.
Нямецкі салдат Эміль Гольц пісаў у сваім дзённіку аб першых днях свайго прабывання на беларускай зямлі:
“ 28 чэрвеня. На світанні мы праехалі Баранавічы. Горад разбураны. Але яшчэ не ўсё зроблена. Па шашы ад Міра да Стаўбцоў мы размаўлялі з насельніцтвам мовай кулямётаў. Крыкі, стогны, кроў, слёзы і шмат трупаў. Ніякай міласці мы не адчувалі. У кожным мястэчку, у кожнай вёсцы, калі бачу людзей, то ў мяне свярбяць рукі. Хочацца пастраляць з пісталета па натоўпу. Спадзяюся, што скора сюды прыйдуць атрады СС і зробяць тое, што не паспелі зрабіць мы”.1
Другі кат у мундзіры вермахта обер-яфрэйтар Іаганес Гердэр пакінуў наступны запіс у сваім дзённіку: “ 28 чэрвеня. Мы кідаем ручныя гранаты ў жылыя хаты. Яны вельмі хутка гараць. Полымя перакідваецца на другія хаты. Прыгожае відовішча! Людзі плачуць, а мы смяёмся над слязьмі. Мы спалілі гэдакім вобразам ужо вёсак дзесяць.
29 чэрвеня. У адной вёсцы мы схапілі першых трапіўшых 12 жыхароў і адвялі іх на магілкі. Прымусілі іх капаць прасторную магілу. Да славян няма і не можа быць ніякай літасці. Праклятая гуманнасць нам чужая”.2
У лістападзе 1941 года фашысты здзейснілі небачны акт злачынства, знішчыўшы каля 1200 жыхароў Міра, якія былі расстраляны ў Мірскім замку. Растраляны Ганна і Леанід Сташэўскія.
Лётчыкі на “брыючым” палёце растрэльвалі безабаронных жанчын і дзяцей вёсак Лядкі, Беражна, Міратычы.3
Вялізныя масы насельніцтва станавіліся вязнямі фашысцкіх канцлагераў, створаных на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Бязлітаснаму знішчэнню падвяргалася насельніцтва яччўрэйскай нацыянальнасці. Яўрэяў пасялялі ў спецыяльныя раёны (гета), маёмасць канфіскоўвалі. 22 чэрвеня 1941 года быў акупаваны Мір. У першы ж дзень было забіта на ўскраіне пасёлка 1500 яўрэяў.Уцалелыя 850 былі ізаляваны ў гета ў замку.4
24 кастрычніка непадалёку ад вёскі Сэрвач фашысты, сабраўшы з прылягаючых вёсак больш за 70 яўрэяў, утапілі іх у рацэ Сэрвач.5
31 чэрвеня 1942 г. генеральны камісар Кубэ дакладваў начальніку рэйхкамісарыята “Остланд” Лозе: “За апошнія дзесяць тыдняў у Беларусі ліквідавана каля 55 тыс.яўрэяў”.6
Нябачныя зверствы і гвалт над мірным насельніцтвам Беларусі чынілі гітлераўцы ў час правядзення карных экспедыцый. Пад выглядам барацьбы з партызанамі карнікі ператварылі ў зоны пустэчы цэлыя раёны.Тысячы вёсак змяталіся з твару зямлі, уганяліся ў канцлагеры ці фашысцкае рабства ў Германію.( Прылажэнне 1-2)
Карныя экспедыцыі ажыццяўляліся войскамі вермахта, атрадамі паліцыі бяспекі, паліцэйскімі, жандармскімі падраздзяленнямі.
У Беларусі не было такога раёна, дзе б фашысты не палілі вёсак, не рабавалі і не забівалі мірных жыхароў. У Карэліцкім раёне яны растралялі 1073 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын 417, дзяцей 87, павесілі 3 і спалілі жывымі 6 чалавек, у Мірскім раёне растралялі 2469 мірных жыхароў, у тым ліку жанчын 968, дзяцей 594, спалілі жывымі 94, у тым ліку жанчын 29 і дзяцей 33.7(Прыл.3-4)
Вываз фізічна-здаровага насельніцтва на работы у Германію быў неадемнай часткай злачыннага акупацыйнага рэжыма і набываў усё больш вялізныя памеры.Усяго з Беларусі гітлераўцам удалося захапіць і вывезці звыш 380 тыс. грамадзян, у тым ліку з Карэліцкага раёна 1002 чалавекі (541 мужчыну і 461 жанчыну) і з Мірскага раёна 152 чалавекі.8 (Прылажэнне 5)
Ні крывавы тэрор, ні ілжывая нацысцкая дэмагогія не змаглі зламаць савецкіх людзей, паставіць іх на калені. Народная барацьба, якая разгарнулася ў тыле ворага, стварала невыносныя ўмовы для ворага, зрывала ажыццяўленне яго акупацыйнай палітыкі.
2 Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна
Як бачна з вышэй сказанага, нямецкі салдат прыйшоў на нашу зямлю не з гуманнымі мэтамі. Крывавы рэжым не зламаў волі беларускага народа. Ён падняўся на ўсенародную вайну супраць фашыскіх захопнікаў. Было гэта ў першыя дні вайны.
Народная барацьба з фашысцкімі захопнікамі ахапіла ўсю акупаваную ворагам тэрыторыю гарады, пасёлкі і вёскі. Яна была неад’емнай часткай Вялікай Айчыннай вайны.
У дырэктыве СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 гаварылася: “У занятых ворагам раёнах стварыць партызанскія атрады і дыверсійныя групы для барацьбы з варожай арміяй,для распальвання партызанскай вайны, для падрыва мастаў, дарог, псавання тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, падпалу складоу і г.д. У захопленых раёнах стварыць невыносныя ўмовы для ворага і ўсіх яго памагатых, праследаваць і знішчаць іх на кожным кроку, зрываць усе іх мерапрыемствы”.9
Адразу ж пасля акупацыі фашысцкімі захопнікамі раёнаў Баранавіцкай вобласці ў радзе раёнаў па ініцыятыве камсамольцаў былі створаны падпольныя камсамольскія арганізацыі (Стаўбцоўскі, Мірскі, Навагрудскі, Карэліцкі, Дзятлаўскі, Любчанскі і іншыя), якімі была праведзена вялікая работа. Так у Мірскім раёне ў вёсцы Пагарэлка да вайны была камсамольская арганізацыя, якая налічвала 15 чалавек. Сакратаром яе з’яўляўся Мацко Афінаген. Пасля акупацыі немцамі вёскі Пагарэлка ўсе 15 камсамольцаў пайшлі ў падполле і вялі барацьбу з гітлераўскімі катамі. Сакратаром падпольнай камсамольскай арганізацыі быў выбраны Мацко Іван.
У канцы чэрвеня 1941 г. у вёсцы Сіняўская Слабада ўзніклі дзве падпольныя камсамольска-маладзёжныя групы, якія узначаліў Канстанцін Балабановіч і Пётр Парэцкі. У ліпені камсамолцы з вёскі Лядкі стварылі падпольную групу, якую узначалілі А.Бянецкі і М. Мажэйка.
У пачатку ліпеня 1941 г. у вёсках Беражна і Слабодка была арганізавана падпольная камсамольска-маладзёжная група на чале з палітруком Чырвонай Арміі Рыгорам Рускіх і мясцовым юнаком Яўгенам Крамко. (Прылажэнне 6- 7)
Падпольныя арганізацыі раёна праводзілі вялікую агітацыйную работу сярод мясцовых жыхароў, хавалі людзей, дапамагалі воінам Чырвонай Арміі, што траплялі ў акружэнне. Патрыёты раздабылі радыёпрыёмнік, па якім прымалі зводкі Саўінфамбюро і распаўсюджвалі іх сярод грамадзян. Вясной 1941 г. кіраўнікі падпольных арганізацый раёна вырашылі выйсці з падполля і стаць на адкрытую ўзброеную барацьбу з гітлераўцамі.
У маі-чэрвені 1942 г. падпольныя камсамольскія арганізацыі і створаныя ў падполлі партызанскія групы пачалі выходзіць у лес у створаныя атрады. Так, вялікая колькасць камсамольцаў і моладзі пайшла ў партызанскі атрад імя Чапаева. (Прылажэнне 8)
На базе падпольнай камсамольскай арганізацыі вёсак Пагарэлка і Беражна і створаных пад іх кіраўніцтвам тайных партызанскіх груп з моладзі іншых вёсак 27 чэрвеня 1942 года ў Мірскім раёне быў створаны 1-ы камсамольска-маладзёжны атрад “Камсамольскі”, які ў хуткім часе вырас у буйную аднайменную партызанскую брыгаду. Атрад праводзіў баявыя дзеянні ў Мірскім, Карэліцкім і Стаўбцоўскім раёнах.(Прылажэнне 9)
Важную ролю ў развіцці ўсенароднага супраціўлення нямецка-фашысцкім захопнікам адыгралі ваеннаслужачыя Чырвонай Арміі, якія трапілі ў акружэнне і не змаглі прабіцца да сваіх. З дапамогай падпольных арганізацый раёна мясцовых жыхароў збіралі вакол сябе патрыятычныя сілы і , па сутнасці, сталі ядром, з дапамогай якога невялікія і раз’яднаныя спачатку баявыя групы перараслі ў моцныя, баяздольныя партызанскія атрады. Сярод іх былі былы лейтэнант М.С. Заруднеў (камандзір атрада “Золатава” ) малодшы сяржант А.В. Крутаў, Дз.А. Дзенісенка, У.А. Грэчанічэнка і іншыя, стаўшыя затым партызанскімі камандзірамі.
15 мая 1942 г. у Мірским раёне была створана група пад камандаваннем Дз.А. Дзенісенкі.
Спачатку яна ўлілася ў атрад імя В.І. Чапаева, а затым выдзелілася ў самастойную адзінку.У жніўні 1942 г. група папоўнілася моладдзю Мірскага раёна і аформілася ў атрад, які ў маі 1943 г.быў рэарганізаваны ў кавалерыйскі дывізіён.
У чэрвені 1942 г. з моладзі Мірскага раёна была створана партызанская група А.С. Саятэвіча, у жніўні 1942 г. яна ўвайшла ў атрад імя В.І. Чапаева брыгады імя В.І. Чапаева.
З мэтай набыцця зброі, боепрыпасаў і іншых трафеяў партызаны нярэдка здзяйснялі напады на абозы ворага. У ліпені 1942 г. атрад “ Золатава”, разграміўшы варожы абоз, захапіў 50 тыс. патронаў і 10 скрынак гранат.10
У лістападзе 1942 г. акупанты прыступілі да насільнай вярбоўкі насельніцтва ў Германію. Партызаны разгарнулі агітацыйную работу сярод моладзі, даказваючы, што яе месца толькі ў радах партызан. Масавы прыток насельніцтва ў партызаны прывёў да стварэння ў лістападзе – снежні брыгады імя Г.К. Жукава. У яе склад увайшоў і атрад “Камсамолец”.(Прылажэнне 10)
Радаснай падзеяй у гэты складаны час была сустрэча каля хутара Рудзьма з першай дыверсійнай групай дэсантнікаў, якой камандаваў В.І. Бажэнка. Яго намеснікам па палітычнай рабоце быў В.С. Самусевіч. Самусевіча ў Карэліцкім раёне добра ведалі да вайны па рабоце ў райкаме партыі. Група Бажэнка мела рацыю і падтрымлівала сувязь з Вялікай зямлёй. Вялікай заслугай групы было тое, што яна з першых дзён свайго прабывання ў Карэліцкім і Мірскім раёнах пачала праводзіць дыверсійную работу на чыгунцы. Начамі з 4 на 5 і з 16 на 17 верасня падгрупа на участку Гарадзея – Стаўбцы спусціла пад адкос два эшалоны ворага.
Група Бажэнка навучыла мінна-падрыўной справе многіх партызан атрада і забяспечыла іх узрыўчаткай.11
Удасканальваючы баявое майстэрства, тактыку, партызаны з кожным днём узмацнялі ўдары па ворагу. У канцы восені 1942 г. партызанскія атрады давалі аб сабе знаць ва ўсіх раёнах паўночнай часткі Баранавіцкай вобласці.
У Карэліцкім раёне шэраг паспяховых аперацый правёў атрад Дз. Дзенісенка, або, як яго тады называлі, “Міцькі”. 22 верасня партызаны атрада знішчылі групу жандармаў. Народныя мсціўцы нападалі не толькі на адзінокія машыны і павозкі, але і на вялікія абозы ворага. У кастрычніку 1942 г. яны заманілі ў засаду і знішчылі ў раёне вёскі Турэц вялікі атрад гітлераўцаў, які прыбыў сюды з мэтай ачысціць лясы ад партызан. У гэтым баі загінуў камандзір групы С Коншын, баец Захараў, 5 партызан атрымала раненні.12
12 кастрычніка партызаны атрада “Міцькі” на шашы Турэц –Мір знішчылі з засады 5 аўтамашын і 2 матацыклы немцаў. Пры гэтым было забіта больш за 30 фашыстаў. Разам з машынамі згарэла і радыёстанцыя.13
У маі 1942 г. быў створаны партызанскі атрад Дз.І.Семянцова, у які ўвайшлі ваеннаслужачыя і жыхары вёсак Тарасавічы, Новае Сяло, Велетава Ён дзейнічаў на акупаванай тэрыторыі Карэліцкага, Мірскага і Навагрудскага раёнаў. 19 жніўня 1942 г. атрад партызан пад камандаваннем Дз.І.Семянцова ўстроіў засаду фашыстам, якія накіроўваліся ў вёскі Сёгда і Малюшычы грабіць хлеб. У кароткачасовай сутычцы народныя мсціўцы разбілі 3 аўтамашыны, знішчылі 19 немцаў. У выніку гэтай сутычкі загінуў камандзір атрада Дз.І. Семянцоў. Разам з гэтым перастаў існаваць атрад. Яго асабовы склад уліўся ў атрад “Іскра”, “Камсамолец”, а таксама ў атрад Дз.А. Дзенісенкі.14
Арганізацыйна аформіўся атрад імя Суворава. Яго першым камандзірам быў К.У. Балабановіч, які потым з невялікай групай выйшаў з атрада. Камандзірам быў выбраны Н.А. Сарокін.Пасля яго гібелі ў снежні 1942 г. камандзірам быў выбраны Н.М. Курбанаў.15 (Прылажэнне 11)
Атрад правёў паспяховыя ўдары па гарнізонам і вартавым аб’ектам гітлераўцаў. Асноўным тактычным спосабам барацьбы партызан гэтага атрада з варожымі гарнізонамі з’яўляўся налёт. Стварыўшы пры дапамозе насельніцтва санны транспарт, група партызан нанесла удар па нямецеаму гарнізону ў вёсцы Валяўка. У выніку бою загінула 5 немцаў і 5 паліцаяў. Таксама загінулі 2 партызаны.16
У красавіку 1942г. з ваеннаслужачых, якія не выйшлі з акружэння, быў створаны атрад “Громава”. Ён дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў. У стварэні атрада актыўна ўдзельнічалі жыхары вёсак Цырын, Пудзіна, Літараўшчына, Бабонеўка, Падгайна. Атрад узначаліў лейтэнант У.Угрумаў. Партызаны ў красавіку і маі 1942 г. разграмілі гарнізон у вёсцы Цырын і захапілі зброю. У засадзе на шашы Навагрудак – Баранавічы разбілі 3 аўтамашыны. У баі ў вёсцы Літараўшчына разбілі атрад карнікаў.Знішчаючы жывую сілу ворага, партызаны захоплівалі узбраенне, якое з поспехам выкарстоўвалася супраць акупантаў. У верасні 1942 г. атрад зрабіў налёт на Варанчанскі спіртзавод. Было пашкоджана абсталяванне і забіта 2 немца. У лістападзе 1942 года каля вёскі Пудзіна Лідскага раёна атрад у баі панёс вялікія страты і быў рассеяны. Частка партызан пайшла ў атрад “Золатава”, астатняя да снежня дзейнічала самастойнай групай, потым улілася ў атрад “Іскра”.17
У жніўні 1942 г. была створана 1-я Беларуская кавалерыйская брыгада. Складалася з атрада імя Чкалава, групы Дз.А. Дзенісенкі і партызанскага атрада Дз.І. Семянцова. Партызаны вялі баі супраць варожых апорных пунктаў, гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў у вёсках Антанёва, Вял.Жухавічы, Вялікая Слабада і інш. Дзейнічала менавіта ў Карэліцкім і Мірскім раёнах.18
12 верасня 1942 года партызанскія атрады “Золатава, “Данілы”, і 1-ая кавалерыйская брыгада разграмілі варожыя гарнізоны ў м.Мір і м.Турэц. Да канца 1942 г. партызаны ўтрымлівалі гэтую тэрыторыю ў сваіх руках. З цягам часу тут ствараецца Налібока – Мірская партызанская зона.19
Баі за ўтрыманне зон партызанам прыходзілася весці амаль кожны дзень. Партызанскія зоны з’яўляліся апорнымі пунктамі, плацдармамі ў тыле ворага, на якіх канцэнтраваліся людскія і матэрыяльныя рэсурсы для барацьбы з нямецка-фашыскімі захопнікамі.
Пад кіраўніцтвам падпольных райкомаў партызаны ўтрымлівалі ў сваіх руках вёскі Новае Сяло, Пагарэлка і Лядкі. Пазней партызаны нават перайменавалі назвы гэтых трох вёсак: Новае Сяло – у Маскву,Пагарэлку – у Ленінград, а Лядкі – у Сталінград. Асабліва важна, што з гэтых трох вёсак за цэлы год не паступала ў Германі ніякіх паставак.
Такім чынам,ужо ў 1941-1942 гадах на тэрыторыі Карэліцкага раёна дзейнічалі партызанскія атрады, з’явілася камсамольскае падполле. Аднак, патрэбна адзначыць, што падпольны і партызанскі рух у раёне у гэты час, як і на ўсёй тэрыторыі Баранавіцкай вобласці, яшчэ не атрымаў шырокага распаўсюджання. Гэта быў час, калі ішоў пошук форм і метадаў барацьбы. Партызанаў і падпольшчыкаў чакалі вялікія цяжкасці, пеш за ўсё, гэта адсутнасць вопыту партызанскай барацьбы; вопыту работы ва ўмовах падполля, канспірацыі;слабая матэрыяльная база. Тым не менш, полымя барацьбы разгаралася з кожным днём.
Для кіраўніцтва падпольнай работай і партызанскім рухам 6 кастрычніка 1943 года быў створаны Стаўбцоўскі міжраённы цэнтр на чале з членам падпольнага абкома В.З.Царуком. Яго намеснікам быў А.Л. Сцяпчэнка.Баявымі дзеяннямі на месцах кіраваў Мірскі падпольны райком КП(б)Б. З 26 лістапада яго сакратаром з’яўляўся І.В.Шэматавец. 29 снежня Баранавіцкі падпольны абкам зацвердзіў першым сакратаром А.І. Дзеева.
Карэліцкі падпольны райкам партыі створаны ў ліпені і зацвержаны абкамам КП(б)Б 8 жніўня 1943 года. Яго сакратаром назначаны камісар атрада “Грозны” Першамайскай брыгады М.У.Чарткоў. У снежні гэты атрад уліўся ў брыгаду “25 год БССР”. Пагэтаму, 27 снежня 1943 г. абкам партыі зацвердзіў новы састаў Карэліцкага райкама з пастаянным месцазнаходжаннем у Першамайскай брыгадзе. Сакратаром зацверджаны М.І. Ільініч. (Прылажэнне 12) Друкаваным органам райкама з’яўлялася газета “ Чырвоны партызан”, якую рэдактавала Р.С. Радкевіч.
Сетка падпольных арганізацый і груп працягвала расці і ў населеных пунктах Карэліцкага і Мірскага раёнаў. ( Прылажэнне 13)
Падпольшчыкі дзейнічалі ў цеснай сувязі з партызанамі, наносілі моцныя ўдары па ворагу, усімі сіламі імкнуліся прынесці яму найбольшую шкоду, аслабіць яго ваенны патэнцыял, сарваць фашысцкія планы і мерапрыемствы. На баявым рахунку падпольшчыкаў Беларусі шмат аперацый, паспяхова праведзеных у год карэннага пералому ў вайне. У справаздачы аб рабоце камсамольскіх арганізацый ад 2 чэрвеня 1944 г. гаварылася, што сіламі камсамольцаў падрыхтавана два разліка да кулямёта “максім” і 65 чалавек, якія маглі абыходзіцца з кулямётам РПД і МТ.
Далей у справаздачы гаварылася, што за гэты перыяд камсамольска-маладзёжнымі групамі было спушчана пад адкос 9 варожых эшалонаў.
Было пашкоджана 5 паравозаў, 28 вагонаў, у тым ліку 8 вагонаў з жывой сілай, забіта і паранена пры крушэнні больш за 200 гітлераўцаў. Акрамя гэтага, разбіта 12 цыстэрн з палівам. Падрыўнымі дыверсійнымі групамі парэзана 2 кіламетры тэлефонна-тэлеграфнай сувязі. За май былі зроблены з засады, у якіх забіта 23 немцы і паліцаі.20
Далейшы рост партызанскіх атрадаў даў магчымасць Баранавіцкаму падпольнаму абкаму партыі ў лютым 1943 года прыняць рашэнне, па якому на базе камсамольскіх атрадаў Карэліцкага і Мірскага раёнаў была сфарміравана Брыгада “Камсамолец”. (Прылажэнне 14)
Цераз некалькі дзён з’явіўся загад аб стварэнні Першамайскай партызанскай брыгады. (Прылажэнне 15).
Пазней, у сувязі з колькасным ростам утвараюцца новыя атрады – імя Жданава (Прылажэнне 16), у кастрычніку – атрад імя Будзённага (Прылажэнне 17), у снежні -- атрад “25 гадоў БССР” (Прылажэнне 18).
Узмоцнены рост партызанскі сіл, актывізацыя іх дзейнасці на варожых камунікацыях прымусіла нямецкае камандаванне прымаць контрмеры. У атрадах пачалі з’яўляцца варожыя шпіёны і дыверсанты. У маі гітлераўцы правялі карную экспедыцыю супраць партызан, але якіх-небудзь адчувальных вынікаў яна не дала.
І вось надыйшоў ліпень 1943 года. У сярэдзіне месяца нямецкія войскі пры падтрымцы танкаў і авіацыі павялі наступленне на партызанскі край – пачалася так званая аперацыя “Герман”, якой кіраваў генерал-лейтэнант СС фон Готберг.
Там жа, у штабе, прысутнічаў “упаўнаважаны” Гітлера па барацьбе з партызанамі на Усходзе генерал войск СС фон Бах – Зялеўскі. (Прылажэнне 19) .
У гэты крытычны момант падпольны абкам партыі дазволіў партызанскім злучэнням дзейнічаць самастойна. У саставе атрадаў і рот выходзіць з акружэння, пры гэтым не спыняючы баявых дзеянняў.
Немцы, нягледзечы на вялікія страты, паступова сціскалі блакаднае кальцо.
Партызаны, надзейна схаваўшы цяжкую зброю і другую маёмасць, разбіліся на невялікія групы, манеўравалі і з баямі прарываліся скрозь акружэнне. Частка атрада на чале з камандзірам І.Я. Чумачэнка 1 жніўня знянацку напала на немцаў ля вёскі Брольнікі. 2 верасня партызаны пад камандаванем камісара атрада С.Д. Лапацкага нанесла вялікія страты карнікам ля вёскі Рудня-Налібоцкая. Потым прарваліся з акружэння ля вёскі Беражна, пераправіліся праз Нёман і выйшлі ў Лукі. Так, паступова, рызыкуючы жыццём, выходзілі партызаны з блакады.
У дакуменце “Выніковае паведамленне аб аперацыі “Герман” баявой групы Готберг” расказваецца пра ўвесь механізм падрыхтоўкі і арганізацыі выканання фашысцкіх планаў.Змешчаны падрабязныя даныя аб партызанскіх сілах: месцазнаходжанне, колькасны састаў, медыцынскае абслугоўванне і г.д.. Усё ведалі фашысты і прадугледжвалі перад аперацыяй, нават мелі сваё ўласнае меркаванне аб прапагандзе і настроі праціўніка. З допыту палонных партызан і перабежчыкаў было ўстаноўлена, што галоўны партызанскі лагер знаходзіўся ў лесе, паўночна-заходней вёскі Антанёва, і ў лясным масіве паўночней Рудня-Налібоцкая, што затым і падцвердзілася ў ходзе нямецкай аперацыі.
Далей, у “Выніковым паведамленні аб аперацыі “Герман” гаварылася аб настроі партызан: “Настрой сярод бандытаў ні ў якім выпадку не скажаш, што дрэнны. Бандыты прытрымліваюцца меркавання, што лепш змагацца да канца, чым здавацца ў палон, або перабягаць да немцаў. У канцы аперацыі, калі бандыты былі прыціснуты ў невялікім раёне, настрой некалькі пагоршыўся, але тым больш жорсткім было іх супраціўленне.Са слоў захопленых у палон, беларусы, якія знаходзяца ў бандах,уступілі ў іх добраахвотна.
Да гэтага дакумента прыкладзены “Спіс бандыцкіх лагераў, знішчаных у час аперацыі “Герман”. У ім змешчана падрабязная інфармацыя.
Так, у дакуменце гаворыцца аб знішчэнні яўрэйскага лагера на 1,5 кіламетра паўночна-усходней вазера Кромань,дзе бвло ліквідавана 210 неўзброеных яўрэяў.
17 ліпеня 1943 года каля Сіняўскай Слабады разбураны партызанскія зямлянкі, 18 ліпеня -- знішчана 2 лагеры на 200 чалавек, і паўночна- ўсходней Добрычы – 4 лагеры на 600 чалавекі г.д.21
Разведчыкі, ўдала прарваўшыся праз нямецкія заслоны, не сядзелі без справы. Разам з дыверсійнымі групамі, якія пайшлі на заданне яшчэ да пачатку блакады і не трапілі ў акружэнне, грамілі падраздзяленні праціўніка. З час блакады на шашэйных дарогах Навагрудак – Баранавічы, Карэлічы – Навагрудак, Баранавічы – Мір падбілі і знішчылі 18 аўтамабіляў з рознымі грузамі і боепрыпасамі, забілі 40 паліцэйскіх.22
Гэта было лета 1943, перыяд Курскай бітвы, у час якой вырашаўся лёс нашай кпаіны. І партызаны зрабілі ўсё магчымае, каб дапамагчы Чырвонай Арміі.
Блакада закончылася, але не з такімі вынікамі, аб якіх трубіла гітлераўская прапаганда, -- “партызаны знішчаны”. На самай жа справе ў брыгадзе загінула 22 байцы, 4 атрымалі раненні. А ва ўсіх брыгадах і атрадах, якія трапілі ў блакаднае кальцо, беззваротныя страты склалі 50 чалавек і 4 партызаны прапалі без звестак.
У паведамленні фашысцкага камандавання сцвярджалася: “На захад ад Мінска з прымяненнем буйных армейскіх сіл, войск СС і авіацыі знішчаны буцныя сілы партызан.У баях, якія ішлі 3 тыдні, разбіта 357 умацаваных кропак, забіта звыш 7 тысяч і больш як 10 тысяч партызан узята ў палон”.23
На самай жа справе за свае няўдачы немцы помсцілі мірным грамадзянам: у пушчы і вакол яе фашысты спалілі 150 вёсак, расстралялі і