Вывучэння беларускай мовы ў пачатку 20 стагоддзя

сцвярджаў, што спачатку ў розных месцах незалежна ад сябе паўстала шмат моў (Станкевіч, 1994, с. 9). Выдадзены ў 1937 годзе “Руска-беларускі слоўнік” пад рэдакцыяй А.Александровіча прадэманстраваў увасабленне новых антынацыянальных прынцыпаў беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі ў жыццё. Не заўважыць хібы і заганы слоўніка, якія выявіліся ў насычэнні беларускай лексікі русізмамі, неўласцівымі і ненатуральнымі канструкцыямі, не маглі нават сучаснікі. З-за сваёй штучнасці слоўнік не набыў практычнага значэння.

У 1950 годзе Сталіным была адкінута тэорыя Н.Я.Мара як ненавуковая і вульгарызатарская і прапанавана новая, згодна з якой, са шматлікіх нацыянальных моў спачатку вылучацца найбольш узбагачаныя адзіныя занальныя мовы, якія потым аб’яднаюцца ў адну супольную міжнародную мову, якая ўбярэ ў сябе найлепшыя элементы нацыянальных і занальных моў (Станкевіч, 1994, с. 10). У Савецкім Саюзе адной з занальных моў павінна была стаць руская мова. Значна перабольшваючы яе ролю, савецкі вучоны М.Камары пісаў: “Для часткі малых нацыяў ... расейская мова ўжо цяпер сталася ня толькі сродкам міжнацыянальных лучнасьцяў, але й роднай мовай” (цытуем па: Станкевіч, 1994, с. 10).

Адной з буйных і сур’ёзных лексікаграфічных прац, створаных ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, з’явіўся “Русско-белорусский словарь” (М., 1953). Нягледзячы на тое, што да кожнага рускага слова тут часам падавалася некалькі беларускіх адпаведнікаў, уяўленне пра адлюстраванне ў слоўніку ўсяго багацця беларускай лексікі, памылковае. Асаблівысці адбору беларускай лексікі адпавядалі генеральнай лініі развіцця беларускай навукі – русіфікацыі. У прадмове да слоўніка на стар. 6 адзначаецца: “Беларускія буржуазныя нацыянальныя імкнуліся засмеціць беларускую мову штучнымі словамі, архаізмамі, каб адарваць беларускі народ ад вялікага рускага народа. Але беларускі народ, верны дружбе народаў, аберагаў цысціню сваёй мовы, папаўняючы яе з невычэрпных крыніц рускай мовы. ... У беларускай частцы гэтага слоўніка ставілася задача – найбольш поўна выкарыстаць гэтыя памножаныя багацці беларускай мовы і як можна дакладней перадаць рускія словы беларускімі адпаведнікамі...”. Арыентацыя на рускую мову і рускую лексікаграфію выявілася ў тэарэтычным падмурку слоўніка – у семантычнай распрацоўцы слоўных артыкулаў, у стылістычнай маркіраванасці асобных назваў і г.д.

У 1962 годзе ўбачыў свет “Беларуска-рускі слоўнік”. У параўнанні з “Русско-белорусским словарём” 1953 года, тут назіраецца невялікі ўхіл у бок выяўлення і адлюстравання колькаснага і семантычнага багацця беларускай лексікі. Некаторыя “страчаныя” ў выданнях 1937 і 1953 гадоў лексемы вяртаюцца ў слоўнік, асобныя з цяжарам абмежавальным памет. Такія перамены выклікаў рух супраць моўнай русіфікацыі, які пачаўся ў сувязі з паслясталінскай “адлегай”.

Відаць, адной з самых значных падзей у развіцці беларускай лексікаграфіі ХХ стагоддзя стаў выхад пяцітомнага “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” ў 6-ці кнігах (Мн., 1977–1884). Слоўнік рыхтаваўся як нарматыўны лінгвістычны даведнік. Аднак паняцце нарматыўнасці ва ўмовах сарыентаваных на рускую культуру і рускую мову тэндэнцый атрымлівае неакрэсленасць і двухсэнсоўнасць. Гэта акалічнасць не магла не выклікаць палярных меркаванняў пра яго сярод навукоўцаў і простых карыстальнікаў. Адны даследчыкі называлі слоўнік выключна вялікім дасягненнм беларускай філалагічнай навукі, найкаштоўнейшым народным здабыткам, іншыя лічылі, што гэты слоўнік і іншыя пасляваенныя акадэмічныя слоўнікі не так узбагацілі лексічныя сродкі сучаснай беларускай літаратурнай мовы і павысілі культуру літаратурнага маўлення, як нанеслі ёй шкоду, аддалілі яе ад нацыянальных вытокаў. Аналіз лексікі слоўніка засведчыў пераемнасць традыцый, у якіх былі створаны слоўнікі 1930–60-х гадоў. Да нашых дзён ТСБМ застаецца пакуль што адзіным максімальна вялікім зборам беларускай лексікі. На яго аснове, а таксама на аснове перакладных слоўнікаў пасляваеннага часу былі падрыхтаваны і выдадзены іншыя слоўнікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы, у тым ліку “Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы”(Мн., 1993, 1996, 1999.

У 1982 годзе ў двух тамах быў перавыдадзены “Русско-белорусский словарь”, а ў 1962 годзе – “Беларуска-рускі слоўнік”. Ад сваіх папярэднікаў слоўнікі адрозніваюцца хіба толькі большай колькасцю рэестравых слоў. Прычым варта адзначыць, што аб’ём і пэўныя асаблівасці перадачы слоўных артыкулаў асобных слоў у РБС-53 паўтараюцца і ў РБС-82, а асаблівасці семантычнай распрацоўкі, стылістычнай маркіраванасці асобных лексем у БРС-88 дублююць БРС-62 (ніжэй мы праілюструем гэта прыкладамі). З нязначнымі зменамі, якія зноў жа тычацца пераважна колькасна-фармальнага боку, “Русско-белорусский словарь” перавыдаваўся ў 1993, 1998 гг., “Беларуска-рускі слоўнік – у 1995

На гэту праблему беларускай лексікаграфіі звяртае ўвагу і В.К.Шчэрбін. Даследчык зазначае, што “сёння можна з упэўненасцю сцвярджаць, што агульная колькасць змяшчаемых імі (маюцца на ўвазе ТСБМ, РБС-95) рэестравых адзінак значна саступае нават суме рэестраў існуючых перакладных слоўнікаў”. І далей: “...цыркулюе адна і тая ж слоўнікавая інфармацыя (шмат у чым ужо састарэлая з пункту погляду сучасных норм) з аднаго слоўніка ў другі. Інакш кажучы, хутка расце агульная колькасць выдадзеных беларускіх слоўнікаў, але сумарны аб’ём змяшчаемай імі лексічнай, граматычнай і іншай інфармацыі амаль не павялічваецца” (Шчэрбін, 1996, с. 68).

Такім чынам, развіццё беларускай лексікі і лексікаграфіі ХХ ст. характарызуецца, па-першае, рэалізацыяй моўнай палітыкі, накіраванай на пашырэнне сферы выкарыстання рускай мовы і замацаванне ў слоўніках шматлікіх русізмаў і, адпаведна, звужэннем сферы функцыянавання беларускай мовы і, адпаведна, ігнараваннем складальнікамі слоўнікаў беларускіх слоў, якія падкрэсліваюць адметнасць і самабыснаць беларускай мовы; па-другое, нятворчым і тэндэнцыйным падыходам да лексікаграфічнай справы (у самым шырокім сэнсе). Але паколькі існуе першая праблема, кардынальнае вырашэнне другой наўрад ці магчымае.


Гл., напр.,: Казак Р. Выправіць памылкі і недакладнасці // Літ. і мастацтва. 1937. № 27; Перакладчык. Шкоды боль, чым карысці // Там жа. 1983. № 7.

Гл, напр.: Наркевіч А. Скарбніца мовы народнай // Звязда. 1986. 1 лістап.; Садоўскі П. Час одуму: Да выхаду 5-тамнага Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы // Полымя. 1986. № 5. С.168–180.; БаханькоўА.Я., Вештарт Г.Ф., Прыўчэпчык А.М. Ці глыбока думаў рэцэнзент? // Полымя. 1987. № 12. С. 192–204; Цыхун Г. У славянскім кантэксце // там жа. С.204–206; Бугаёў Д. Ці трэба адмаўляць відавочнае? // Там жа. С 206–209; Вялюгін А.Не разбіце патаемны ліхтар // Там жа. С.209–211; Дубавец С. Інструмент складаны, тонкі // Літ. І мастацтва. 1987. 2 кастр., Жураўскі Марым пра ідэальны слоўнік? // Там жа. 1988. 5 лют.