Сацыяльна-эканамічнае жыцце Беларусі у канцы ХIХ ст.
Мікалая І, якая была зроблена ім на дакладзе беларускага генерал-губернатара: "У Камітэт Міністраў з тым, каб усе гг. міністры прачыталі і пераканаліся, у якім страшным становішчы губерні знаходзяцца, што аднымі законнымі мерамі край не толькі не ўзнімецца, але і канчаткова прападзе; патрэбны экстранныя і крутыя меры".Адным з паказчыкаў нарастаючага крызісу існуючай сістэмы быў сялянскі рух. У 1800 - 1839 гг. у Беларусi зафіксавана (акрамч ўцёкаў) 160 сялянскіх хваляванняў, якімі было ахоплено 147 маёнткаў і звыш 200 паселішчаў.37 выступленняў былі падаўлены ваеннай сілай. У 1840-1860 гг. адбылося (без уцёкаў) 350 хваляванняў: 330 - ў маёнтках і 380 паселішчах. У 32 выпадках для іх спынення выклікаліся войска. Абсалютная большасць хваляванняў (416, або 81,6%) прыпадала на па панскія маёнткі. Паглыбленне антаганізму паміж сялянствам і памешчыкамі было выклікана ўзмацненнем прыгонніцкага ўціску, якое выражалася ў павялічэнні памераў паншчыны і чыншу, захопе сялянскіх надзелаў, гвалтоўным перасяленні сялян на неўрадлівыя землі, пераводзе на вотчынныя фабрікі, жорсткім абыходжанні з імі прыгоннікаў, аканомаў, арандатараў. Асаблівасцю сацыяльных супярэчнасцей на Беларусі з'яўлялася іх пераплятанне з нацыянальна-рэлігійнай варожасцю паміж сялянамі і панамі.
Барацьба сялян супраць прыгнёту вялася ў розных формах: скаргі, "іскі аб вольнасці", адмова ад выканання павіннасцей, уцёкі, супраціленне вотчыннай паліцыі і войску. Пачасцiлiся выпадкi забойства прыгоннымi cваiх паноў i эканомаў маёнткаў. У 1840 г. былi забiты памешчыкi Магiлёўскай губернi Рымша, Солтан i памешчыкi Вiцебскай губернi Радзевiч, Таргонскi i iнш. Распаўсюджанай формай пратэсту быў пошук сялянамі "вольных зямель". Яны верылі, што ёсць месцы, дзе людзі жывуць вольна. Таму часта сяляне гуртам накіроўваліся на пошукі лепшай долі. У пачатку 40-х гадоў 1 200 прыгонных Беліцкага павета Магілёўскай губерні пакінулі сваё жыллё і накіраваліся на пасяленне ў Херсонскую, Екацярынаслаўскую губерні і Бесарабію. Для вяртання іх на радзіму была паслана ваенная каманда.
У канцы 40-х гадоў сярод сялян Беларусі шырока распаўсюділіся чуткі, што рыхтуецца адмена прыгоннага права. У сувязі з гэтым сяляне пачалі часцей уцякаць ад памешчыкаў. У 1847 г. каля 10 000 сялян Віцебскай губерні групамі па 200-300 чалавек накіраваліся на будаўніцтва Мікалаеўскай чыгункі, спадзяючыся, што адпрацаваўшы там 3 гады, яны будуць вызвалены ад прыгоннай залежнасці.
Большая частка хваляванняў у 1847-1848 гг. была звязана з увядзеннем у гэтых губернях iнвентароў. Абурэнне сялян выклiкаў той факт, што замест чакаемай "волi" з`явiлiся iнвентары, якiя пацвярджалi захаванне прыгоннiцтва. Мелi месца выпадкi, калi выступленнi сялян былi звязаны з прапагандыстскай антыўрадавай дзейнасцю рэвалюцыйна настроенай шляхты. Сялянскiя выступленнi сталi асаблiвай пагрозай у сувязi з актывiзацыяй польскага нацыянальнага руху i барацьбой галiцыйскiх сялян за сваю свабоду. Барацьба дзяржаўных i памешчыцкiх сялян за паляпшенне свайго становiшча прымусiлi ўрад змянiць сялянскую палiтыку ў Беларусi і пайсці на адмену прыгону.
Новы, капіталістычны спосаб вытворчасці фарміраваўся перш за ўсё ў прамысловасці. У дарэформеннай Беларусі асноўнымі прадпрыемствамі былі мануфактуры, гаспадарамі якіх былі памешчыкі, што прымушалі працаваць на мануфактурах прыгонных сялян. Акрамя таго, у гарадах і мястэчках мелася шмат розных дробных прадпрыемстваў і майстэрняў, гаспадарамі якіх былі купцы, мяшчане. Прамысловыя вырабы збываліся ў асноўным на мясцовым рынку.
Дакладных звестак пра колькасць вытворчых прадпрыемстваў Беларусі першай паловы XIX ст. няма, бо колькасць іх пастаянна змянялася. Да таго ж, у склад прадпрыемстваў нярэдка пад назвай "фабрык" уключаліся саматужныя майстэрні з двума-трыма рабочымі.
У гэты час з'яўляюцца прадпрыемствы, заснаваныя на вольнай працы. На суконнай мануфактуры Любамірскіх у мястэчку Дуброўна Магілёўскай губерні ў 1814 г. было 261 вольнанаёмны рабочых, на суконнай мануфактуры віцебскага мешчаніна Рубанека - 221. У 50-х гадах XIX ст. значная колькасць вольнанаёмных працавала на цукровых мануфактурах. Але большасць вольнанаёмных былі прыгоннымі, якіх паны на кароткі тэрмін адпускалі на заробкі. Ва ўмовах пануючай у дарэформеннай Беларусі паншчыны кантынгент такіх вольнанаёмных быў вельмі абмежаваным.
Новай з'явай у прамысловым развіцці Беларусі з'явілася выкарыстанне на асобных прадпрыемствах машын і паравых рухавікоў. У 1859 г. на цукровым заводзе князя Паскевіча ў Гомелі дзейнічалі дзве паравыя машыны. На цукровым заводзе памешчыцы Комар працавалі тры паравыя катлы магутнасцю ў 60 конскіх сіл, тры гідраўлічных прэсы для выціскання соку, механічная цёрка. На жалезаапраацоўчым заводзе Бенкендорфа ў сяле Старынцы Чэрыкаўскага павета дзейнічалі адна доменная печ, тры падліўныя печы, паравы молат, свідравальныя і паравыя машыны. Уладальнік Крайчанскай суконнай мануфактуры (Віленскі павет Мінскай губерні) так апісваў сваю мануфактуру: "Фабрыка гэта ўладкавана ва ўсім па прыкладу замежны і не толькі не ўступае, але ёсць у вельмі добрым супраць іх выглядзе. Усе машыны, станкі, лясы і іншыя выпісаны з-эа мяжы, выраб сукон, пачынаючы з валяння, вырабляецца пры вялікай колькасці вады ў рацэ пры дапамозе механізма, якім кіруе кола млына, а пры недастатковасці адной - сілаю пара, якi прыводзіць у рух усе машыны". Гэтая мануфактура грунтавалася на прыгоннай працы.
Колькасць прадпрымальнікаў, якія ўкаранялі машынную тэхніку, было нязначным, бо большая іх колькасць была памешчыкамі. Але ўжо з 30-х гадоў больш паловы прадпрыемстваў у пяці паўночна-заходніх губернях належыла купцам і мяшчанам.
Размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў па беларускіх губернях было вельмі нераўнамерным. У канцы 50-х гадоў на прадпрыемствах Гродненскай губерні працавала больш паловы ад усёй колькасці рабочых пяці паўночна-заходніх губерняў - 5112 рабочых з 97І4. У Магілёўскай губерні на прадпрыемствах было 1882 рабочых. На апошнім месцы знаходзілася Мінская губерня, на прадпрыемствах якой працавала 815 рабочых.
Найбольшых поспехаў у першай палове XIX ст. дасягнула суконная прамысловасць. Суконныя прадпрыемствы былі пастаўшчыкамі сукна для арміі, урад быў зацікаўлены ў іх развіцці. У цыркуляры міністра ўнутраных спраў у 1808 г. указвалася на неабходнасць павелічэння колькасці суконных мануфактур у Беларусі. Для заахвочвання прадпрымальнікаў апошнім даваліся дзяржаўныя пазыкі. Была таксама зроблена спроба дапамагчы ўладальнікам пераадолець цяжкасці ў найме працоўнай сілы. Міністр унутраных спраў Куракін рэкамендаваў выкарыстоўваць цяжкае матэрыяльнае становішча яўрэйскай беднаты, спрабаваць стымуляваць рознымі льготамі вольны наём; у выпадку ж няўдачы "прымушаць яўрэяў да найму на суконных фабраках". Адпаведна з указаннем Куракіна, віцебскі губернатар прапанаваў кагалам (яўрэйскім абшчынам) тэрмінова прадставіць імянныя спісы беднякоў, каб мець магчымасць "прыняць усе меры для адпраўлення іх на фабрыкі". Найбольш прыкметнымі поспехі суконнай прамысловасці сталі ў сярэдзіне XIX ст. У 1861-1863 гг. у пяці паўночна-заходніх губернях налічвалася ўжо 64 суконныя прадпрыемствы, на якіх працавала звыш 51 тыс. рабочых, якія выпускалі амаль на 3 млн. руб прамысловай прадукцыі. Суконная прамысловасць была ў асноўным сканцэнтравана ў Гродзенскай губерні, дзе ў гэты час знаходзілася 55 прадпрыемстваў, на якіх працавала 85,5 % рабочых.
У 1857 г. у пяці беларускіх губернях было 7 прадпрыемстваў (усе яны знаходзіліся ў Гродзенскай губерні), на іх працавала 1 444 чалавек, якія выраблялі штогод 441 630 аршын воўны.
Сярод заводаў Беларусі значнае месца займалі папяровыя, шкляныя, чугунныя, медзеплавільныя, жалезаапрацоўчыя, цагельныя і інш.
Жалезаапрацоўчыя прадпрыемствы працавалі на мясцовай сыравіне. Жалеза здабывалі з балотнай руды. Шкляная прамысловасць была найбольш развітой у Магілёўскай губерні, дзе знаходзілася 8 з 14 заводаў, якія існавалі у Беларусі. На іх працавала 433 рабочых і выпускалася больш 90% усёй прадукцыі шкляной прамысловасці.
У 30-я годы частка прадпрымальнікаў стварае новыя цукровыя прадпрыемствы. "Цукровая гарачка" на Беларусі пачалася галоўным чынам у Мінскай і Магілёўскай губернях. У 1833 г. у Карэлічах пачаў працаваць цукравы завод. На заводзе працавала 150 рабочых. У Бабруйскім павеце ў маёнтку Дабосна на цукровьм заводзе памешчыка Булгака ў 1839 г. у мэтах садзейнічання развіццю цукровай прамысловасці ў Бабруйску было арганізавана спецыяльнае таварыства, устаў якога быў зацверджаны Камітэтам міністраў.
Цукровыя заводы ў асноўным грунтаваліся на вольнанаёмнай працы і некаторыя з іх мелі паравыя рухавікі. На цукровым заводзе памешчыка Скірмунта ў Парэччы Пінскага павета быў паравы рухавік, а ўсе рабочыя былі вольнанаёмныя (толькі на палях, дзе вырошчвалі буракі, працавалі прыгонныя). Завод вырабляў 900 пудоў цукру ў год.
У 1857 г. на Беларусі дзейнiчала 13 цукровых заводаў, якія штогод выраблялі 12,5 тыс. пудоў цукру. На іх працавала 1 164 рабочых. Цукар, які вырабляўся на прадпрыемствах Беларусі, прадаваўся не толькі на мясцовым рынку, але вывозіўся таксама і ў Маскву.
Аднак "цукровая гарачка" працягвалася нядоўга. Неакрэплыя цукровыя заводы Беларусі не вытрымалі канкурэнтнай барацьбы з больш буйнымі прадпрыемствамі Расіі, Украіны і Польшчы і ў сярэдзіне 60-х гадоў ХIX ст. спынілі сваё існаванне.
Нягледзячы на істотныя зрухі ў развіцці прамысловасці Беларусі першай паловы XIX ст., у параўнанні з агульнарасійскай яе памеры былі нязначнымі, а тэмпы развіцця - надзвычай маруднымі.
Працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкіх адносін знайшоў сваё адлюстраванне ў змяненні складу насельніцтва Беларусі, у росце долі гарадскіх жыхароў.
У 1825 г. у пяці беларускіх губерніях вызначылiся 69 гарадоў. Найбольш буйнымі гарадамі былі Вільна, Віцебск, Мінск, Магілёў, Гродна. У 59-ці гарадах колькасць жыхароў было меней 5 тысяч, па даных Цэнтральнага статыстычнага камітэта гарадское насельніцтва ўзрасло ў 1861 г. да 655,3 тыс. жыхароў супраць 261,4 тыс. у 1825 г. Гарады раслі як за кошт натуральнага прыросту, так і ў выніку прымусовага перасялення яўрэяў з памешчыцкіх маёнткаў.70-80% гарадскога насельніцтва складала мяшчанства (рамеснікі, дробныя гандляры), дваранства і духавенства - 6-7%, купецтва - 2-2,5%. У першай палове XIX ст. гарады яшчэ не сталі цэнтрамі прамысловасці, у іх працягвалі развівацца гандаль і рамяство.
Гандаль на Беларусі развіваўся пераважна ў форме кірмашоў. Так, у Гродзенскай губерні налічвалася 43 ярмаркі. На самай буйной з іх - Зэльвенскай - гадавы гандлёвы абарот перавышаў 1 млн. рублёў. Сярод буйных кірмашоў Беларусі вылучалiся таксама Любавіцкая ў Магілёўскай губерні і Мінскія кантракты. Усяго на Баларусі праходзіла каля 200 кірмашоў. Сюды прывозілі сельскагаспадарчыя і прамысловыя тавары не толькі з Беларусі, але і з Маскоўскай, Уладзімірскай, Ніжагародскай губерніяў, Украіны, Польшчы, Прусіі і г. д. У Беларусь увозілі воўну, металічныя вырабы, галантарэю і г. д. Цікава адзначыць паступовае змяненне асартыменту прывезеных тавараў. Напрыклад, на Стаўпянскую прыстань у І827 г. прывозілі пераважна прадметы раскошы: фарфоравы і фаянсавы посуд, крышталь, люстэркі, дарагое віно, а ў 50-х гадах выгружалі пераважна чугунныя вырабы, свінец, волава, паперу; у 1860 г. было выгружана на прыстань 19,7 тыс. пудоў чугуну.
У развіцці гандлю важную ролю адыгрывалі судаходныя рэкі Бярэзіна, Прыпяць, Дняпро, Заходняя Дзвіна, Нёман, якія звязвалі Беларусь з балтыйскімі і чарнаморскімі портамі. Транспартныя перавозкі дасягнулі значных памераў. У 1861 г. у Магілёўскай губерні па Дняпру і Сожы прайшло 1 082 судна, 441 плыт, на якіх было занята 17 тыс. рабочых. У Гродзенскай губерні па суднаходных рэках прайшло 5 531 судна і 7 584 плыта, 772 суднарабочых перавезлі тавараў на 8 563, 5 тыс. руб., у Віленскай губерні прайшло 3 230 судоў, 2 441 плыт; на іх было занята 18 991 чалавек і загружалася тавару на 4 471 тыс. руб. Праз Рыгу, Гданьск, Кенігсберг адпраўляліся велізарныя баржы з таварамі з Беларусі за мяжу.
Вывазны гандаль Беларусі асабліва пашыраецца ў 40-50-я гады, калі ўзняліся сусветныя цэны на збожжа. Пра яго ажыўленне сведчыць павелічэнне вывазу збожжавых культур за апошнія пяць год перад рэформай. Так, калі ў 1856 г. з Беларусі вывезена жыта 73, аўса 92, ячменю 39 тыс. чвэрцей, то у І86І г. адпаведна: 318, 447, 154 тыс. чвэрцей. Такім чынам, за пяць год вываз збожжа з Беларусі павялічыўся ў 1,5 раза. Гэтаму спрыяла і паляпшэнне сродкаў сувязі, будаўніцтва дарог. Была пабудавана Маскоўска-Варшаўская шаша, якая прайшла праз тры беларускія губерні: Магілёўскую, Мінскую, Гродзенскую. Важную ролю ў гандлёвых перавозках адыгрывалі рэкі і каналы. На іх знаходзілася да 85 прыстаняў. У 1804-1805 гг. скончылася будаванне Агінскага і Бярэзінскага каналаў, якія звязалі Дняпро з Заходвяй Дзвіной, Нёманам і Віслай. Хоць прапускная магчымасць гэтых каналаў была малой, яны ўсё ж мелі вялікае транспартнае значэнне.
Але развіццё гандлю было цесна звязана са станам прамысловасці, сельскай гаспадаркі, плацёжаздольнасці насельніцтва. Феадальна-прыгонная сістэма скоўвала развіццё ўсіх галін народнай гаспадаркі, абмяжоўвала пашырэнне ўнутранага рынку.
Знішчэнне прыгонных адносін з'яўлялася неабходнай перадумовай далейшага эканамічнага развіцця.
Спіс крыніц і літаратуры
Шыбека З.В. Гарады Беларусi (60-я гады XIX - пачатак XX ст.). Мн., 1997.
Белоруссия в эпоху капитализма: Сб. док. и материалов: В 3 т. Мн., 1983 - 1990. Т.1 - 2. Мн., 1990.
Дакументы i матэрыялы па гiсторыi Беларусi. Т.2. (1772 - 1903 гг.). Мн., 1940.
Документы и материалы по истории Белоруссии. Мн., 1953. Т.3.
Фiлатава А. Дваранства на Беларусi ў канцы XVIII - XIX cт. // Беларускi гiстарычны часопiс. 1997. №4.