Реферат: Утварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці 20-х гг. ХХ в.
Название: Утварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці 20-х гг. ХХ в. Раздел: Рефераты по истории Тип: реферат |
Рэферат 1 Белнацкам пры наркамаце РСФСР 2 Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР 3 Абвяшчэнне Літоўска-Беларускай ССР 4 Ліквідацыя Літбела і яе прычыны Спіс крыніц і літаратуры 1 Белнацкам пры наркамнацы РСФСР Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Але па гэтым пытанні не было адзінай думкі. Існавала некалькі пазіцый: Пазіцыя кіраўніцтва Пауночна-Заходняга абкома РКП(б), Аблвыканкомзаха i Абласнога Савета Народных Kaмicapaў. Узначальвалігэтыя органы не беларусы (А.Мяснікоу, К.Ландар, В.Кнорын, М.Калмановіч, У.Алібегау, С.Берсан iінш.). Ім цяжка было зразумець нацыянальныя інтарэсы беларускага народа. Яны лічылі, што Беларусь павінна быць тэрытарыяльнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай РСФСР. Іх погляды складваліся пад уздзеяннем мнoгix фактарау, у тым ліку i ідэі сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі, а самавызначэнне народау, утварэнне нацыянальных, дзяржау, ixмежы — перашкода на гэтым шляху. На Беларусі праціўнікі нацыянальна-дзяржаунага будауніцтва спасылаліся i на такі аргумент: беларусы, на ix думку, не з'яуляюцца самастойнай нацыяй, а таму прынцып самавызначэння у адносінах да ix не падыходзщь. Вось што nicaў сакратар Пауночна-Заходняга абкома РКП(б) В.Кнорын: "Мы лічым, што беларусы не з'яуляюцца нацыяй i што тыя этнаграфічныя асаблівасці, якія ix адрозніваюць ад pycкix, павінны быць ліквідаваны. Нашай задачай з'яуляецца не ўтварэнне новых нацый, а ліквідацыя старых нацыянальных перашкод". Гэтай жа думкі прытрымліваліся i некаторыя Kipaўнікi цэнтральных органау РСФСР. Вось чаму у дэкрэце УЦВК ад 13 лістапада 1918 г. аб скасаванш Брэсцкага Mipнara дагавора i аб прызнанні права на самавызначэнне вызваленых ад нямецкай акупацыі раёнау Беларусь не называлася. Хоць дакладна вядома, што У.Ленін яшчэ у верасні 1917 г. гаварыу аб неабходнасці самастойнасці беларусау як нацыі. У сваім артыкуле "Ціўтрымаюць бальшавікі дзяржауную уладу?" ён пicaў аб аднаўленні "поўнай свабоды для Фінляндыі, Украіны, Беларусі, для мусульман...". Такім чынам, Ленін адносіу Беларусь да тых нацыянальных рэгіёнаўPacii, якія маюць безумоунае права на нацыянальнае самакіраванне i самастойнае дзяржаўнае існаванне. Іншую пазіцыю па пытанні аб нацыянальным лесе Беларусі адстойваў Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), утвораны 31 студзеня 1918 г. пры камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР. Kipaўнікi Белнацкома А.Чарвякоу, З.Жылуновіч i іншыя лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікii устанауленне цесных сувязей з РСФСР (на прынцыпах аутаноміі). Гэту пазіцыю падтрымлівала Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП(б), арганізаваных з бежанцаў-беларусаў у розных гарадахPacii—Маскве, Петраградзе, Саратаве, Тамбове, Казаніiінш. Усяго ўPacii знаходзілася 1,5 млн беларусаў-бежанцаў. Белнацком iKipaўнiкi беларускіх секцый зрабілі шмат намаганняу, каб здзейсніць свае планы. Так, у верасні 1918 г. дэлегацыя Белнацкома на чале з В. Лагуном прыехала у Смаленск i прапанавала Пауночна-Заходняму абкому партыі абмеркаваць праект "Аб перайменаванні Заходняй вобласціў Беларуска-Літоўскую". Тым самым Белнацком хацеў хоць часткова, хоць па назве, зрабіць першы крок у напрамку стварэння нацыянальнай дзяржаунасці народаў гэтага краю. Аднак абком не прыняуў дадзенай прапановы. Пасля таго, як былі абвешчаны дэкрэты СНК РСФСР аб прызнанні незалежнасці Эстоніі, Латвііi Літвы, у газеце Белнацкома "Дзянніца"19лістапада 1918 г. з'явіўся артыкул пад назвай "Як жа з Беларуссю?". Яго аўтар, рэдактар газеты З.Жылуновіч, абвінаваціў камісара па нацыянальных справах iкірауўнікоў Заходняй вобласціў абыякавых адносінах да Беларусі. 27 лістапада 1918 г., улічваючы настрой беларусаў-бежанцаў, Маскоўскі камітэт беларускіх секцый на сваім пасяджэнні выказауся за абвяшчэнне беларускай нацыянальнай дзяржаунасці. Дэлегацыя у складзе З.Чарнушэвіча, Я.Дылы праінфармавала аб сваім рашэнні наркома па справах нацыянальнасцей І.Сталіна. Але І.Сталін не адрэагаваў на гэта. Пытанне аб неабходнасці стварэння беларускага савецкага ўрада разглядалася i на канферэнцыі беларускіх камуністычных секцый, якая адбылася ў Маскве 21-23 снежня 1918 г. У рабоце канферэнцыі удзельнічалі прадстаўнікі ад маскоускай, петраградскай, саратаўскай, тамбоўскай i мінскай секцый. У прывітальных тэлеграмах ЦК партыі, УЦВК, Саунаркому, Наркомнацу канферэнцыя выказала надзею, што ідэя беларускай савецкай дзяржаунасці сустрэне падтрымку вышэйшага кіраўніцтва. Сярод прынятых канферэнцыяй рашэнняў важнейшай была рэзалюцыя аб утварэнні беларускага савецкага ўрада. Дэлегацыя канферэнцыі на чале з З.Жылуновічам звярнулася з дадзенай прапановай да І.Сталіна. Але І.Сталін, які падтрымлівау пазіцыю Пауночна-Заходняга камітэта РКП(б) i Аблвыканкомзаха, зноў не адрэагаваў на гэту ініцыятыву. Некаторыя партыйныя, савецкія, ваенныя органы без дазволу абкома партыі сталі звяртацца да цэнтральных органау Pacii з прапановай i прашэннем аб абвяшчэнш самастойнай Беларускай рэспублікі iўтварэнні Беларускай дзяржавы. Так, напрыклад, Мінгубрэўком20 снежня 1918 г. накіравау на імя старшыні УЦВКЯ.Свярдловатэлеграму з прапановай аб утварэнш Беларуска-Літоускай працоунайкамуны, якая будзе у "цеснай федэратыунай сувязі з Саветрасіяй".Даведаушыся пра тое, А.Мяснікоў у тэлеграме на адрас УЦВК назваў прапанову ўласнай думкай некаторых мясцовых работнікаў. На самой жа справе гэта было адлюстраваннем новых адносін да нацыянальнага пытання з боку прагрэсіўнай беларускай грамадскасці. Узнікае пытанне: чаму некаторыя органы РСФСР не прыслухоувалкзя да голасу Белнацкома, бюро беларускіх секцый, іншых органау аб утварэнні Беларускай нацыянальнай дзяржавы? Мабыць, таму што ўтой складанай сітуацыі цэнтральныя органы Pacii не маглі не лічыцца з думкай Пауночна-Заходняга абкома партыі, Аблвыканкомзаха, якія выступалі ад імя ycix працоўных Беларуci. Да таго ж аўтарытэт кіраўнцітва Заходняй вобласці, абкома партыіi асабліва А.Мяснікова быў вельмі вялікі. 3 ix дзейнасцю звязаны ўсталяванне ўлады Саветаў на Беларусі арганізацыя барацьбы супраць нямецкіх акупантаў, сацыяльна-эканамічныя пераутварэнні, барацьба з голадам. Вось чаму цэнтральныя органы Pacii падтрымлівалі кіраўнікоў Заходняй вобласці i лічылі, што Беларусь павінна ўваходзціь у склад Pacii як адміністрацыйна-тэрытарыяльная яе частка. Нават Наркамат унутраных спраў РСФСР прыняў пастанову аб тым, што Заходняя вобласць павінна знаходзіцца ў складзе Pacii, таму што "ўix аднолькавае гістарычнае мінулае, аднародная гаспадарчая структура, аднолькавыя геаграфічныя ўмовы". 2 Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР Для канчатковага вырашэння пытання аб адміністрацыйным будаўніцтве на вызваленай тэрыторьп пры УЦВК была створана кампанія, у якую ўвайшлі прадстаунікі абласных аб'яднанняу, вядучых наркаматау (унутраных спрау, фінансау, дзяржаўнага кантролю, земляробства, юстыцыі iiнш.). Як бачым, думка па гэтым пытанні фарміравалася на даволі шырокай прадстаўнічай аснове. Аднак здзіуляе тое, што у камісію не ўвайшлі прадстаушкі Народнага кампарыята па справах нацыянальнасцей. Камісія прыняла рэкамендацыю аб захаванні Заходняй вoблacцi ў складзе Мінскай, Гродзенскай, Магілёускай, Вціебскай i Смаленскай губерняў. 23 снежня 1918 г. на аснове гэтай рэкамендацыі УЦВК прыняў рашэнне аб захаванні Заходняй вобласці i канчаткова вызначыў яе тэрыторыю. Taкім чынам, была узаконена пазціыя Пауночна-Заходняга абкома РКП(б), Аблвыканкомзаха. Беларусь па-ранейшаму заставалася ў складзе Pacii. У тэты ж дзень УЦВК разгледзеу пытанне аб дзяржауным будауніцтве у Прыбалтыцы. Былі зацверджаны прынятыя раней дэкрэты СНК аб прызнанні незалежнасці Эстоніі, Латвііi Літвы. Hiў дакладзе І.Сталіна на пасяджэнні УЦВК, нiў пастанове УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці рэспублікі Эстляндыі, Літвыi Латвіі" Беларусь не называлася. У артыкуле І.Сталіна "Справы ідуць", надрукаваным напярэдадні пасяджэння УЦВК 22 снежня 1918 г. у газеце "Жизнь национальностей" i прысвечаным дзяржаунаму будаўніцтвуў заходніх абласцях, таксама нічога не гаварылася аб Беларусіi тым больш аб перспектывах яе нацыянальнага самавызначэння. Пытанне аб лесе Беларусі стала прадметам тэрміновага разгляду у ЦК РКП(б). Ёсць падставы сцвярджаць, што гэта адбылося па ініцыятыве У.Леніна. 24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняу пастанову аб утварэнш Беларускай Савецкай СацыялістычнайРэспублікі (БССР). Пленум абавязау Пауночна-Заходні абком РКП(б) правесці партыйна-арганізацыйную работу па нацыянальна-дзяржаўнаму будаўнцтву на Беларусь 25 снежня 1918 г. у Наркомнацы адбылася нарада І.Сталіна з адказнымі работнікамі Белнацкома, членамі Цэнтральнага бюро беларускіх камуністычных секцый i камітэта Маскоускай беларускай секцыі РКП(б). Абмяркоувалася пытанне аб практычным здзяйсненні рашэння ЦК РКП(б) аб утварэнні БССР. Нарада канстатавала, што "з мэтай умацавання i пашырэння заваёў сацыялістычнай рэвалюцыіў сусветным маштабе у дадзены момант поўнасцю наспела неабходнасць аб'яулення Беларусі як са-мастойнай ва ycix адносшах нацыі, незалежнай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. Нарада абмеркавала таксама пытанне пра будучы часовы рабоча-сялянскіўрад БССР. У гэты ж дзень І.Сталін у размове па телефоне са старшынёй Пауночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) А.Мясніковым паведаміу, што ЦК партыі згадзіўся на ўтварэнне беларускага савецкага ўрада. Такім чынам, пад уздзеяннем ЦК РКП(б) Наркомнац, а затым i Пауночна-Заходні абком РКП(б), Аблвыканкомзах, СНК Заходняй вобласці памянялі свае адносіны да лесу Беларусі. Яны нават пайшлі далей у вызначэнні юрыдычнага статусу Беларусі як Белнацком i беларускія камуністычныя секцыі, якія прытрымліваліся прынцыпу аутаноміі Беларусі ў складзе РСФСР. 29 снежня 1918 г. прадстаўнікі беларускіх секцый пры ЦК РКП(б)З.Жылуновіч, А.Чарвякоу i іншыя, хто ўдзельнічау у падрыхтоўцыдакументаў, звязаных з абвяшчэннем БССР, выехалі з Масквыу Смаленск. І.Сталін па даручэнні ЦК РКП(б) паведаміў Пауночна-Заходняму абкому РКП(б), што "сёння выязджаюць у Смаленск беларусы.Вязуць з сабой Маніфест. Просьба ЦК партыі i Леніна прыняць ix, як малодшых братоў, можа яшчэ нявопытных, але гатовых аддаць усё свае жыццё партыйнай, савецкай рабоце" (Гісторыя Беларускай ССР.Т.З. С. 132). 30 снежня 1918 г. адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласнаяпартыйная канферэнцыя. Дэлегаты канферэнцыі аднагалоснавыказаліся за абвяшчэнне БССР. Канферэнцыя вызначыла межырэспублікі i па дакладу кaмicii, утворанай для вывучэння гэтага пытання, прыйшла да высновы, што ў склад рэспублікі павінны увайсці Мінская, Магілёуская, Гродзенская губерніі поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага i Люцынскага паветаў, а таксама частка тэрыторыі прымежных губерняў, населеных пераважна беларусамі. Гэта частка Гжацкага, Сычэўскага, Вяземскага i Юх- ноўскага паветаў Смаленскай губерні, частка Нова-Аляксандраускага павета Ковенскай губерні, увесь Вілейскі павет, частка Свянцянскага i Ашмянскага паветаў Віленскай губерніі, а таксама Аўгустоускі па-вет Сувалкаўскай губерні. У склад БССР камісія ўключыла чатыры паўночныя паветы Чарнігаускай губерні: Суражскі, Мглінскі, Старадубскі i Навазыбкаўскі. Такім чынам, былі ў асноуным вызначаны этнаграфічныя межы беларускай нацыі, эканамічныя, гістарычныя i нацыянальныя асаблівасці асобных губерняу, паветау i валасцей. Пазней пры больш дасканалым улшу нацыянальнага складу насельніцтва гэтыя межы ўдакладняліся. У адмшктрацыйна-гаспадарчых адносшах было вырашана падзяліць тэрыторыю рэспублікі на 7 раёнау - Miнскi, Смаленскі, Віцебскі, Maгілeycкi, Гомельскі, Гродзенскі, Баранавіцкіi 54 падраёны. Намечаны адміністрацыйны падзел БССР не быўажыццёулены ў сувязі з польска-савецкай вайной, якая пачалася вясной 1919 г. Канферэнцыя абвясціла сябе I з'ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б - Цэнт-ральнае бюро КП(б)Б. На першым яго пасяджэнні быў выбраны прэзідыум ЦБ КП(б)Б у складзе А.Мяснікова, М.Калмановіча i В.Кнорына. Старшынёй прэзідыума стау А.Мяснікоў. 31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР. Было вырашана, што ва ўрад увойдуць прадстаунікі ад Белнацкома i Цэнтральнага бюро беларускіх секцый РКП(б), ад Пауночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) i Аблвыканкомзаха. Старшынёй урада быу зацверджаны З.Жылуновіч, членамі - А.Мяснікоў, А.Чарвякоўiіншыя, усяго 17 чалавек. У складзе ўрада было створана 16 аддзелау (наркаматау) i 2 калегіі - надзвычайная i па справах палонных i бежанцау. Пры абмеркаванні пытання аб складзе ўрада рэспублікі ўзніклі спрэчкі. З.Жылуновіч прапанаваў не ўводзіць у склад урада А.Мяснікова, М.Калмановіча iГ.Пікеля, якія павінны былі заняць пасады народных камісараў. Сваю прапанову З.Жылуновіч матывавау тым, што яны больш за іншых выступалі супраць утварэння самастойнай Беларускай рэспублікі Акрамя таго, яны ужо займалівысокія партыйныя пасады: А.Мяснікоу быў старшынёй прэзідыума ЦБ КП(б)Б, М.Калмановіч - членам прэзадыума ЦБ КП(б)Б, Р.Пікель -членам ЦБ КП(б)Б. Аб гэтым А.Мяснікоў паведаміў тэлеграмай І.Сталіну. 3 Масквы прыйшоў грозны адказ І.Сталіна: "Прапанову Жылуновіча аб неувядзенні трох членау знаходжу дэзарганізацыйнай i якая супярэчыць рашэнням партыі. Ніякіх уласных рашэнняу групы Жылуновіча не можа быць. Cnic членаў, усяго 17, з'яўляецца канчатковым. Я патрабую ад Жылуновіча, яго групы катэгарычнага адказу на пытанне, ці падпарадкуецца ён рашэнню ЦК? Чакаю тэрмшовага адказу. Па даручэнні ЦК партыі Сталін". З.Жылуновіч nanpaciў дазволу яму самому весці перагаворы з ЦК РКП(б) iІ.Сталіным. Аднак гэтага яму не дазволілі. На пасяджэнні ЦБ КП(б)Б было прынята рашэнне: "Ад імя Цэнтральнага бюро Даручыць весці перагаворы з ЦК Мяснікову". Так закончылася гэта спрэчка. З.Жылуновічу не удалося ажыццявіць сваю прапанову. 1 студзеня 1919 г. Часовы урад Беларусі абнародавау маніфест у сувязі з утварэннем БССР. "3 сённяшняга дня Беларусь, - гаварылася ўiм, - Савецкая рэспубліка, становіцца рэспублікай працоунага народа, рабочых, сялянскай беднаты i чырвонаармейцау". 3 гэтага дня уся улада на Беларусі адзначалася ў маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх i чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зямля з жывым i мёртвым інвентаром, лясы, воды i нетры зямлі, чыгункі, фабрыкі i заводы, банкі становяцца уласнасцю народа. Маніфест абвясціу раўнапраўе працоуных ycix нацыянальнасцей на тэрыторыі Беларусі, адмяніў усе загады i распараджэнні акупацыйных улад, аб'явіу па-за законам Беларускую раду. У сувязі з абвяшчэннем БССР вышэйшая улада на тэрыторыі рэспублікі перайшла да Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада. Абласны выканаучы камітэт Заходняй вобласці склаў свае паунамоцтвы. Толькі губвыканком Віцебскай i Магілёускай губерняў, якія у перыяд утварэння БССР знаходзіліся ў складзе РСФСР, па-раней-шаму кіравалі народнай гаспадаркай гэтых губерняу. Заходняя воб-ласць была скасавана. 5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі урадБССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі у Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Трэба адзначыць, што Часовы рэвалюцыйны урад БССР пачынаў сваю дзейнасць у надзвычай цяжкіх палітычных i эканамічныхумовах. На вызваленай ад нямецюх акупантау беларускай зямлі панавалі разруха i голад. Агрэсіуныя урадавыя колы Польшчы, дзе ўладу пасля абвяшчэння савецкім урадам незалежнасці Польскай дзяржавы захапілі буржуазія i памешчыкі, пагражалі Рэспубліцы Саветау вайной. У сувязі з гэтым 21 студзеня 1919 г. быу створаны Ваенна-рэвалюцыйны савет рэспублікі на чале са старшынёй ЦБ КП(б)Б А.Мясніковым, У гэты ж дзень урад Беларусі прыняу дэкрэт аб усеагульным ваенным навучанні працоуных. У снежні 1918 г. - студзені 1919 г. на Беларуси адбыліся валасныя, павятовыя iгубернскія з'езды Саветаў. Галоўны сэнс усёй перадвыбарнай агітацыі - барацьба за класавую чысціню Саветаў. ЦБ КП(б)Б дало установку строга прытрымлівацца класавага адбору дэпутатаўпры выбарах у Саветы. У выніку ў Саветы былі выбраны у асноуным камуністы. Так, з'езд Саветаў Віцебскай губерні (20-21 студзеня 1919 г.) выбраў у склад губвыканкома 128 дэпутатау, сярод якіх было 98 камуністау, а астатнія спачувалі iм. 25 студзеня 1919 г. адбыліся выбары у Miнскi гарадскі Савет рабочых i чырвонаармейскіх дэпутатаў. 3 385 яго дэпутатаў 286 былі камуністы. 2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыуся I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх i чырвонаармейскіх дэпутатаў. З'езд абмеркаваў наступныя пытанні: аб бягучым моманце, справаздачу Часовага урада Беларусі аб адносінах да савецкіх рэспублік, аб Канстытуцыі БССР,выбары ЦВК БССР. Старшыня УЦВК Я.Свярдлоу, які прысутнічау на з'ездзе, абвясціу пастанову прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі'. У адказ з'езд прыняу "Дэкларацыю аб устанауленні федэратыунай сувязі паміж Беларускай Савецкай Сацыялктычнай Рэспублшай i РСФСР". I Усебеларусш з'езд Саветау прыняу Канстытуцыю БССР - Асноуны закон рэспублікі на пачатковым этапе яе развіцця. У адпаведнасці з канстытуцыяй найвышэйшая ўладаў рэспубліцы належала з'езду Саветау. У перыяд паміж з'ездамі яе здзяйсняў Цэнтральны выканаучы камітэт. У склад выбранага на з'ездзе ЦВК БССР увайшло 50 чалавек — 45 камуністаў, 2 бундауцы, 2 члены партыі "Паалей-Цыён", адзш меншавік. Першая сесія ЦВК БССР (5 лютага 1919 г.) выбрала Малы i Вялікі прэзідыумы ЦВК для агульнага кіраўніцтва i для кіраўніцтва асобнымі галінамі народнай гаспадаркі БССР. Малы прэзідіыум ЦВК складауся са старшыні (А.Мяснікоу), двух членау (камісары па замежных i унутраных справах) i сакратара ЦВК. У Вялікі прэзідыум увайшлі 15 народных камісарау рэспублікі. Ён быу выканаучым органам улады рэспублікі, г. зн. здзяйсняў, па сутнасці, функцьп Савета Народных Kaмicapay. I з'езд Саветау вызначыу тэрыторыю Савецкай Беларусі у складзе Мінскай i Гродзенскай губерняу. Тэрыторыя Віцебскай i Магілёускай губерняу у склад БССР не увайшла. Як гэта здарылася? Савецкі урад, ЦК РКП(б) добра ведалі палітыку кіруючых колау Польшчы, якія мелі на мэце аднауленне Польшчы у межах 1772 г. А гэта азначала далучэнне да Польшчы усёй тэрыторьи Беларусі. Тактыка ЦК РКП(б) у беларускім пытанш будавалася з улікам дадзенага фактару. Планавалася, што уключаныя ў склад РСФСР Магілёўская i Віцебская губерні, калі іншыя тэрыторьи Беларусі захопіць Польшча, у будучым могуць стаць асновай для аднаулення беларускай дзяржаунасці. Гэта ідэя узнікла, мабыць, яшчэ да абвяшчэння БССР. 25 снежня 1918 г. І.Сталін тэлеграфаваў А.Мяснікову аб тым, што Ковенская i Віленская губерні адойдуць да Літвы, Мінская, Смаленская i Гродзенская — да Беларусі А.Мяснікоу тут жа задау пытанне: "Куды дзенуцца Магілёуская i Віцебская губерні, аб якіх Вы нічога не сказалі, гэта таксама беларускія губерні?" І.Сталін адказау: "Аб гэтых губернях i аб многім іншым пагаворым, калі прыедзеце". 3anic гутаркі А.Мяснікова з І.Сталіным у час ix сустрэчы, якая адбылася 27 снежня 1918 г., пакуль не знойдзены. Аднак іншыя дакументы тых дзён сведчаць, што у гутарцы абмяркоувалася пытанне аб тэрыторыі Беларусь. У рашэнні ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1919 г. запісана: "Правесці праз мясцовыя Саветы, а затым праз з'езд Саветау Беларусі рашэнне аб выдзяленні з Беларускай Рэспублікі Віцебскай, Смаленскай, а у далейшым i Магшёускай губерняу; пакінуць у складзе Беларусі дзве губерні Мінскую i Гродзенскую" (Неман. 1992. № 10. С. 152). 3 Абвяшчэнне Літоўска-Беларускай ССР Як бачна, тэрытарыяльнае пытанне БССР было вырашана ў Маскве ЦК РКП(б). Аднак з гэтым рашэннем не былі згодны нiЦБ КП(б)Б, ні урад рэспублікіКіраўніцтва Беларусі выступала за цэласнасць pэcпyблiкi, супраць яе тэрытарыяльнага падзелу. Пазіцыя урада Бeлapyci па гэтым пытанні адлюстравана у пісьмe на імяпрадстауніцтва ЦК РКП(б) Алофе (копи: Леніну, Свярдлову, Сталіну), якое было напісана адразу ж пасля таго, як стала вядома аб рашэнні ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1919 г. У iм гаварылася, што пастанова ЦК РКП(б) аб аддзяленні ад Беларусі Віцебскай, Смаленскай i Магілёускай губерняу карэнным чынам змяняе усю палітычную сітуацыю. Тэта пастанова парушае абвешчаныя сацыялістычнай рэвалюцыяй прынцыпы самавызначэння народаўi вельмі цяжка адаб'ецца на жыццёвых інтарэсах беларускага пралетарыяту i сялянства. Аутары пісьма З.Жылуновіч, А.Квачанюк, З.Чарнушэвіч, Я.Дыла, Ф.Шантыр, А.Чарвякоу, І.Пузыроу прасілі ЦК перагледзець прынятае iм рашэнне. Але гэта просьба засталася без увагі. I Усебеларускі. з'езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб'яднанні Беларускай ССР i Літоускай ССР у адну дзяржаву — «Літоуска-Беларус-кую ССР (Літбел). Гэта рашэнне зноў жа было праведзена паводле указания ЦК РКП(б). 16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) патрабавау прыняць на з'ездзе Саветау Беларусі пастанову аб аб'яднанні Беларусі з Літвой. «Літоуцам таксама прапанавалася як мага хутчэй склікаць свой з'езд i прыняць такое ж рашэнне. Тлумачыцца гэта вельмі складанымі адносінамі з Польшчай. Яны яшчэ больш пагоршыліся пасля таго, як у студзені 1919 г. камандуючы аб’яднанымі Boйскамi краін Антанты маршал Фош аддаў загад, у якім ад германскага камандавання патрабавалася забяспечыць свабодны пропуск польскіх войск у Гродна i далей на усход. Гэта не магло не хваляваць урад Беларусі. ЦБК БССР прапанаваў ураду Ю.Пілсудскага правесці мірныя перагаворы. Але польскі урад прапанову не прыняу. Такую ж пазіцыю польскі урад заняу i у адносінах да «Літвы. Урад Пілсудскага прэтэндавау на добрую палову тэрыторьп Лiтвыi Беларусі, уключаючы Вільню iMiнск. У складаных умовах ЦК РКП(б) лічыў неабходным захаваць Mip, а калі не удасца, то трэба весці барацьбу з ворагам. Таму i патрабаваліся аб'яднаныя сілы дзвюх дзяржау. Рашэнне ЦК РКП(б) аб утварэнш Літбела з першых дзён стала жорстка праводзіцца у жыццё. У Miнск накіроўваецца прадстаўнік ЦК РКП(б) А.Іофе, якому было даручана ажыццявіць гэта рашэнне. Але адносіны паміж iмi кірауніцтвам рэспублікі адразу ж ускладніліся. Справа ў тым, што ідэя аб'яднання дзвюх рэспублік не была прынята нi групай А.Мяснікова, г. зн. ЦБ КП(б)Б, ні групай З.Жылуновіча — урадам Беларусі. Абедзве групы лічілі, што дадзеная ідэя "несумяшчальная з щэалопяй i палітыкай napтыі", што яна "супярэчыць разумнаму сэнсу". Кірауніцтва Беларусі выступіла супраць падзелу тэрыторыі рэспублікі. Аб гэтым iўвогуле аб становішчы у Мінску паведаміў А.Іофе ў сваім пісьмe ад 28 студзеня 1919 г. старшыні УЦВК Я.Свярдлову. Ён пicay, што абедзве группы нікуды не вартыя. Беларусы (мелася на ўвазе група З.Жылуновіча) — нацыяналісты, а таму насаджаюць сепаратызм, а нашы (г. зн. група А.Мяснікова), хоць і нe нацыяналісты, але сепаратысты яшчэ горшай маркі. Рашэнне ЦК, піша далей Іофе, натыкаецца на неверагоднае супраціўленне i не толькі адкрытае, але i скрыты сабатаж. Неабходна, лічыу ён, адхіліць усе спробы справакаваць ЦК на перагляд гэтага рашэння. Іофе прапанавау разагнаць абедзве групы, i перш-наперш ЦБ КП(б)Б, нашраваць некаторых членау ЦБ i урада у іншыя гарады (Магілёу, Віцебск, Смаленск iінш,), а А.Мяснікова зволіць з пасады i паслаць у іншае месца, i як мага далей. "Беларусь павінна зліцца з Літвой, — катэгарычна сцвярджау Іофе, - i у падрыхтоўцы да гэтага трэба яшчэ больш старацца для таго, каб не пакідаць тут тых, хто здольны толькі шкодзіць". Іофе быу вельмі заклапочаны тым, хто будзе выбраны у склад новага кірауніцтва рэспублікі на з'ездзе Саветау. Ён npaciў Я.Свярдлова паведаміць яму, "каго плануецца прыслаць сюды i на якія пасады i каго з мясцовых куды накіраваць". Прычым, зауважыў ён, тэта трэба зрабщь як мага хут-чэй, да адкрыцця з'езда. Як бачым, А.Іофе вельмі спрошчана разумеў становішча на Беларусі. Дыктатарскія дзеянні не далі магчымасці прадстаўніку ЦК РКП(б) аб'ектыуна зразумець палітыку кіраўнікоу ЦБ КП(б)Б i урада рэспублікі. Трэба, аднак, зазначыць, што у кіраўніцтве РСФСР быліi дзяржауныя дзеячы, якія выступілі супраць утварэння Літбела. Так, нарком замежных спрау РСФСР Г.Чычэрын у сваей запісцы на імя старшыні УЦВК аб становішчы у Беларусі выказауся супраць аддзя-лення ад Беларусі Віцебскай i Магілёускай губерняу i аб'яднання БССР з Літоускай рэспублікай. Будучы прыхільшкам прынцыпу свабоды выбару як абавязковага права кожнага народа, Г.Чычэрын абараняу самастойнасць Беларускай Рэспублікі. Для перагаворау па тэрытарыяльным пытанні у Маскву выехалі члены ЦБ КП(б)Б Р.Шкель i і.Рэйнгольд. Вярнуушыся з Масквы, 31 студзеня 1919 г. на пасяджэнні ЦБ яны паведамілі аб выніках перагаворау: "Свярдлоу сказау нам, што ЦК прыняў рашэнне аднагалосна, i іншае рашэнне немагчыма" (маецца на увазе рашэнне аб аб'яднанні Беларускай ССР з .Літоускай ССР). Такім чынам, усе спробы захаваць тэрыторыю Беларусі не удаліся. Заставалася правесці рашэнне ЦК РКП(б) у жыццё, што i было зроблена. 2 лютага 1919 г. ЦБ КП(б)Б з удзелам старшыш УЦВК Я.Свярдлова, старшыні літоускага урада В.Міцкявічуса-Капсукаса, прадстаунікоу партыйных i савецкіх органау Беларусі iЛітвы вырашыла ажыццявіць аб'яднанне Літвы i Беларусі у адзіную -Літоуска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (Літбел). Гэта пытанне было вынесена на абмеркаванне I Усебеларускага з'езда Саветау. З'езд прызнау неабходным аб'яднаць Беларускую Савецкую Рэспублшу з Штоускай ССР. Такое ж рашэнне прыняу iI з'езд Саветаў Літвы, які праходзіў 17-21 лютага 1919 г. Галоунымі матывамі аб'яднання былі названы наступныя: пагроза новай вайны з боку бур-жуазна-памешчыцкай Польшчы, а таксама неабходнасць, як аб гэтым сказау Я.Свярдлоу на пасяджэнні ЦБ КП(б)Б 2 лютага 1919 г., "засцерагчы гэтыя рэсцублікі ад магчымага праяулення у ix нацыянальна-шавіністычных імкненняу" (Борьба за Советскую власть в Белоруссии. Т. 1. С. 503). 27 лютага 1919 г. ствараюцца ЦБК Літоўска-Беларускай ССР i яго прэзідыум на чале з К.Цыхоўскім, урад аб'яднанай рэспублікі — Савет Народных Kaмicapaў на чале з В.Міцкявічусам-Капсукасам. Для кірауніцтва народнай гаспадаркай быу створаны Вышэйшы Савет народнай гаспадаркі. У склад Літбела увайшла тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай i частка Сувалкаускай губерняу з болып як 4-мільённым насельніцтвам. У сувязі з утварэннем Літоуска-Беларускай ССР узнікла неабходнасць зліць i камуністычныя партыі Літвы i Беларусі. На аб'яднальным з'ездзе (4-6 сакавіка 1919 г.) быу абраны ЦК Кампартыі Літвы i Беларусі (ЦК КП(б) ЛІБ). 6 сакавіка 1919 г. Пленум ЦК КП(б) ЛІБ стварыу прэзідыум ЦК КП(б) ЛіБ. Старшынёй прэзідыума быу выбраны В.Міцкявічус-Капсукас, сакратаром В.Кнорын. Сталіцай аб'яднанай дзяржавы стау г. Вільня. Так Беларуская Савецкая Рэспублжа праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасціiўтварэння сваей дзяржаунасці стала часткай аб'яднанай дзяржавы — Літбела. 4 Ліквідацыя Літбела і яе прычыны Новая дзяржава праіснавала нядоўга і скора пад націскам польскіх войскаў пала, а яго правіцельственныя органы пераехалі ў Смаленск. Гэта фактычна азначала, што два брацкія народы страцілі свае суверынецет і незалежнасць. Пасля завяршэння савецка-польскай вайны БССР трэба было абвяшчаць ізноў. ЛітбелССР было фактычна ліквідавана ў чэрвені 1919г., калі ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб роспуску кіруючых органаў ЛітБел. Спіс крыніц і літаратуры 1. Гісторыя Беларусі: у 2-х частках / пад рэд. Я.К. Новіка і Г.С. Марцуля. Мн.: “Вышэйшая школа”, 2006. 2. Гісторыя Беларусі: у 2-х частках / пад рэд. П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, Л.В. Лойка, І.П. Крэнь. Мн.: РІВШ БДУ. 2002. 3. Гісторыя Беларускай ССР: у 5 т. / Гал. Рэд. Калегія: І.М. Ігнаценка (старш.) і інш. Мн: Навука і тэхніка, 1972-1975. т. 2-5. 4. Грыцкевіч А. Беларуска-літоўскія дачыненні: 1918-1922 // Спадчына. 1994. №5. 5. История Беларуси: пособие для старшеклассников и поступающих в ВУЗы. Мн.:ООО “Юнипресс”, 2003. 6. Ладысеў У.Ф., Брыгадзін П.І. На пераломе эпох: Станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917 – 1920гг.). Мн.: БДУ, 1999. 7. Рудовіч С.С. Пошукі шляхоў да беларускай дзяржаўнасці (1917 г.) // Бел. Гіст. Часопіс. 1995. №4. 8. Талкачоў В. Цяжкі студзень 1919г. Да пытання аб стварэнні Літоўска-Беларускай ССР // Бел. Думка. 1994. №1. С. 67-69. 9. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Мн.: БелЭн, 1993-2001. Крыніцы 1. Борьба за Советскую власть в Белоруссии. 1918-1920 гг. Сб. документов и материалов / Ред. А.И. Азаров, С.З. Почанин. Мн.: Бепарусь, 1968 – 1971. т. 1-2. 2. документы и материалы по истории Белоруссии. Т. 4. (1917 март – 1919 февраль). Из истории установления Советской власти в Белоруссии и образования БССР. / редкол. А.И. Азаров и др. Мн.: Изд-во АН БССР, 1954. 3. Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903 – 1928): Успаміны аб працы першых беларускіх пальтычных арганізацый: Беларуская рэвалюцыйная грамада, Беларуская сацыялістычная грамада / Паслясл. А.М. Сідарэвіча. 2 выд. Мн.: БелСЭ,1991. 64 с. 4. Революционные комитеты БССР. (Ноябрь 1918 г. – июль 1920г.). Сборник документов и материалов /Редкол. Н.В. Каменская (гл. Ред.) и др. Мн.: Изд-во АН БССР, 1961. 5. Хрестоматия по истории БССР. 1917 – 1983 / Сост А.П. Игнатенко, В.Н. Сидорцов, П.З. Савочкин, А.И. Сидоренко. 2 изд. Пераб. и доп. Мн.: Унивеситетское, 1984. |