Реферат: Белоруская мова

Название: Белоруская мова
Раздел: Топики по английскому языку
Тип: реферат

1. Сацыяльная прырода мовы

Галоўнай дыфэрэнцыяльнай прыкметай чалавека сярод іншых відаў жывых істот – валоданне членапаздельнай мовай. Без паняцця мовы немагчыма даць азначэнне чалавеку. Падлічана, што каля 80% усяго жыцця чалавек так ці інакш звязана з мовай: 19 гадзін у суткі мы размаўляем, слухаем, чытаем, пішам, думаем самі сабе, разважаем, бачым сны, нешта мармочучы…

Мова – ўнікальнейшая з’ява. Яна адначасова з’ява ідэяльная і матэрыальная, індывідуальная і сацыяльная, самая старажытная і самая свежая; яна адначасова і адрознівае чалавека ад усяго свету жывых істот, і аб’ядноўвае вялікі клас жывых істот у адзін чалавечы род.

З дапамогай мовы чалавек мае доступ да ўсіх незапашаных чалавецтвам ведаў, да ўсяго таго, што ўспрымаюць, ведаюць усе іншыя людзі. Люді здавальняюць свае патрэбы, словамі прымушаючы іншых рабіць што-небудзь за іх. Мы можам гаварыць адно, а думаць другое. Мова злучае не толькі прадстаўнікоў аднаго пакалення, але і розныя гістарычныя пакаленні людзей (дзякуючы пісьмовай форме).

У гісторыі навукі існавалі розныя погляды на мову. Адны вучоныя разглядалі мову як біялягічную з’яву (такую ж, як здольнасць есці, піць, хадзіць, колер вачэй і г.д.), другія – як псіхічную. Але зафіксаваны выпадкі, калі навароджаныя траплялі ў асяроддзе звяроў, і там, зразумела, у іх не развівалася мова, нават не з’яўляецца патрэба ў ей. З гісторыі вядомы і варварскія эксперыменты старажытных часоў, калі грудных дзяцей ад этнічна розных бацькоў пазбаўлялі ўзаемаадносін з людзьмі, каб даведацца, якая мова першародная. Але мэты такія вопыты не дасяглі, бо чалавек павінен навучыцца мове ад іншых людзей, сама па сабе не сфарміруецца нават у генія. Дзіця, незалежна ад нацыянальнасці і генаў бацькоў, пачынае размаўляць на той мове, якую чуе з першых дзен жыцця.


2. Гіпотэзы паходжання мовы

Пытанне аб паходжання мовы з’яўляецца адным з самых складаных і да канца не вырашаных навукай. Пісьменства існуе ўсяго каля 5000 гадоў, а дзесяткі тысяч гадоў мова ўжывалася толькі ў вуснай форме, таму дакладных, строга аргументаваных звестак пра тое, калі і як узнікла мова, якія этапы развіцця яна прайшла, у вучоных няма.

У гіпотэзах паходжання мовы можна ўмоўна выдзеліць два падходы:

1) мова з’явілася натуральным шляхам;

2) мова створана штучна нейкай актыўнай стваральнай сілай.

На ранніх этапах цывілізацыі ўзнікла лагасічная (логасная) тэорыя паходжання мовы. Яна існуе ў некалькіх разнавіднясцях – ведычнай, біблейскай і канфуцыянскай – і пабудована на міфолага-рэлігійных уяўленнях з гэтай гіпотэзай, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак, які ўдзейнічае на матэрыю, што знаходзіцца ў хаатычным стане, уладкоўвае яе формы і стварае свет і чалавецтва. Такім чынам, згодна з Бібліяй, Бог даў людзям дзольнасць да мовы, якую яны выкарысталі для наймення рэчаў.

У канцы ХХ ст. лагасічная гіпотэза набыла новае, навуковае, гучанне ў сувязі з адкрыццем структурнага ізамарфізму слова, мовы, свядомасці, генетычнага кода, аб’ектаў мікра- і макрасвету.

З часоў Старажытнай Грэцыі бярэ пачатак гукапераймальная гіпотэза, падтрыманая і развітая ў ХVІІІ – ХVХ стст. Яе сутнасць у тым, што мова ўзнікла праз перайманне (імітацыю) чалавекам гукаў навакольнага свету – шуму ветру, крыку звяроў і г.д. Напрыклад: кі-гік – кігікаць , туп-туп-туп – тупаць , га-га-га – гагатаць і інш. Пры гэтым у розных мовах гэтая імітацыя можа адбывацца па-рознаму. Але такіх слоў няшмат.

Таксама з антычнай філасофіі дайшла да нас выклічнікавая гіпотэза, якая ў больш складаных варыянтах існуе ў навуцы і зараз. Паводле яе, паходжанне мовы звязана з тымі натуральнымі гукамі, якімі насычана біялагічнае жыцце самога чалавека. Ад іх узнікаюць словы тыпу ахаць, войкаць, мыкаць. Пазней, на думку прыхільнікаў гэтай гіпотэзы, сувязь паміж гучаннем слова і эмацыянальным станам чалавека становіцца толькі ўскоснай.

У ХVІІІ ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя грамацкай дамоўленасці. Некаторыя яе ідэі былі сфармуляваны ў ХVІІІ ст. англійскім філосафам Т.Гобсам, які лічыў, што маўленне было вынайдзена людзьмі падобна да таго, як пазней яны вынайшлі кнігадрукаванне: нашым першабытным продкам “прыйшло ў галаву” даць назвы рэчам, і дзякуючы гэтаму яны атрымалі магчымасць утрымліваць у памяці думкі, абменьвацца інфармацыяй, бавіць час. Паводле Ж.-Ж. Руссо, у прыродны перыяд жыцця чалавецтва пануюць эмацыянальныя выкрыкі, але па меры набліжэння да цывілізованнага жыцця людзі шукаюць больш зручныя знакі для адносін, якімі становяцца жэсты і гукаперайманні. А далейшая замена жэстаў на гукі патрабавала калектыўнай згоды і слоў, каб увесці ў карыстанне новыя словы і дамовіцца аб іх значэнні.

У ХІХ ст. французкім філосафам Л. Нуарэ была выказана гіпотэза пра тое, што мова ўзнікла ў час калектыўнай працы людзей, якія дапамагалі сабе выкрыкамі пры яе выкананні, і гэтыя працоўныя выкрыкі ляглі ў аснову мовы людзей. Гэтая гіпотэза атрымала назву тэорыі працоўных выкрыкаў.

У апошняй трэці ХІХ ст. Ф. Энгельсам была сфармулявана працоўная (сацыяльная) теорыя паходжання мовы. У адпаведнасці з ей, мова ўзнікае ў выніку сумеснай працоўнай дзейнасці першабытных людзей. Неабходнасць узгадняць свае дзеянні ў час працы стымулявала ўзнікненне і развіцце пэўных гукавых комплексаў, якія ўскладняліся паралельна з развіццем грамацтва, ускладненнем сродкаў працы і ўдасканаленнем свядомасці і мыслення.


3. Функцыі мовы

Мова – слова мнагазначнае, яно абазначае важнейшы сродак чалавечай камунікацыі (чалавечых зносін) увогуле і пэўнай нацыянальнасці, мову асобнага, звычайна творчага, чалавека. Мова – гэта не толькі сістэма гукавых і пісьмовых сродкаў перадачы інфармацыі. Словам “мова”можа абазначацца ўвогуле сістэма выразных сродкаў: мова музыкі і мова тэатра і г.д.

Мова ў жыцці чалавека і грамацства выконвае самыя розныя функцыі. Асноўныя функцыі любой мовы – камунікатыўная, г.зн. мова з'яўляецца асноўным сродкам зносін паміж людзьмі, і кагінтыўная, або пазнавальная. Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфармацыю ад іншых людзей ці грамацкай суполкі, людзі разумеюць адзін аднаго, перадаюць патрэбную інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі не толькі могуць, паведамляць адзін аднаму патрэбную інфармацыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфіксаваць, абагульняць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва.

3 пазнавальнай цесна звязана намінатыўная функцыя мовы, якая ажыццяўляе сувязь чалавека з навакольным светам. Пры дапамозе намінатыўнай функцыі чалавек называе прадметы, з'явы рэчаіснасці, дзеянні, прыкметы і г.д. Часам вельмі легка растлумачыць, чаму той ці іншы прадмет назвалі пэўным словам. Напрыклад, слова панядзелак утворана ад дзвюх частак – па, пасля і нядзеля, г.зн. які ідзе пасля нядзелі. Аднак паходжанне большасці слоў беларускай мовы зараз вельмі цяжка, а часам і ўвогуле немагчыма растлумачыць.

Сярод іншых функцый моў можна адзначыць, напрыклад, рэгулятыўную, ці фактычную, пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой.

Пры дапамозе слоў і іншых лінгвістычных сродкаў чалавек не толькі можа перадаваць інфармацыю, але і выражаць разнастайныя пачуцці, а праз іх выражаць сябе як асобу. Такая функцыя мовы называецца эмацыянальнай. Гэтая функцыя праяўляецца ў інтанацыях, ацэнках, выклічніках.

Паколькі словы з'яўляюцца сродкамі мастацкай творчасці, то мова валодае яшчэ і эстэтычнай функцыяй. Пры дапамозе слова можна ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека, рэгуляваць яго дзейнасць, вклікаць у яго шмат эмоцый. Прычым гэта дасягаецца не толькі змястоўным афармленнем тэксту, але і самой вонкавай формай слоў: падборам гукаў, гукавых спалучэнняў, рытму, мілагучнаці, вобразнасці маўлення.

Адной з важных функцый мовы з'яўляецца этнічная, калі мова выступае як сімвал нацыі. Як правіла, у працэсе маўлення названыя функцыі мовы перакрыжоўваюцца, спалучаюцца паміж сабой.

4. Мова і культура

У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа – стваральніка і карыстальніка мовы. Некаторыя вучоныя нават лічаць, што кожны народ бачыць свет праз прызму сваей роднай мовы, бо, з‘яўляючыся своеасаблівым кодам культуры, мова ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, г.зн. яго псіхічную і нацыянальна-культурную адметнасць. Прадметы і з'явы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага народа, маюць больш разнастайных назваў, чым аб'екты, якія не сустракаюцца або рэдка сустракаюцца ў жыцці.

Напрыклад, прыкметнай адзнакай ландшафту Беларусі з'яўляецца балота, і беларуская мова мае больш за 20 яго назваў. Затое ў нашай мове зафіксавана толькі адна назва такой жывеліны, як вярблюд, у той час як у арабскай мове даследчыкамі адзначаецца каля 5000 розных яго назваў.

Самымі старажытнымі помнікамі, якія даюць магчымасць пранікаць у глыбіню гісторыі, культуры народа, з'яўляюцца тапонімы. На карце Радзімы няма, напэўна, ні воднай выпадковай народнай назвы: яна заўседы вынікае з асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоў вытворчай дзейнасці, звязана з гістарычным мінулым чалавека.

Надзвычай ярка нацыянальная адметнасць праяўляецца ў фразеалогіі. Напрыклад, сквапны рускі “за копейку удавится”, а беларус “за рубель жабу ў Вільню пагоніць”; у беларусаў многа – гэта “сабакі не ліжуць”; у рускіх – “куры не клюют”. Старажытныя рымляне пра непатрэбную працу казалі “іn sіlvаmlіgnа fеrrе” (насіць дровы ў лес). У беларусаў на гэты выпадак есць прыказка: “У крыніцу ваду не носяць”, у рускіх “Ехать в Тулу со своим самоваром”, у французаў – “Роtеr dе І’еаuа lа mеr” (Насіць ваду ў мора) і г.д.

Такім чынам, пры супастаўленні аналагічных паняццяў, сітуацый у розных культурах і мовах відавочна праяўляецца нацыянаяьна-культурная спіцыфіка.

У любой мове есць словы, якія значаць больш, чым вызначаны аб'ем іх значэння ў слоўніку, набылі дадатковае культуралагчнае значэнне, выступаюць сімвалам краіны. Вельмі часта гэта назвы расліннага і жывельнага свету. Такімі словамі-сімваламі для беларусаў, напрыклад, з'яўляюцца бусел і зубр, васілек і шыпшына, вярба і рабіна. Сакура асацыіруецца з Японіяй, бяроза – з Расіяй, а лаўр – сімвал Іспаніі.

Формы маўленчага этыкету таксама залежаць ад нацыянальна-культурных традыцый грамадства.

Такім чынам, у назвах прадметаў, з'яў рэчаіснасці адлюстроўваюцца адметнасці жыцця, характару, мыслення, светапогляду народа. У моўных адзінках, у словах-сімвалах мова зберагае гістарычную памяць народа, захоўвае яго культуру і духоўныя здабыткі.

5. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце

Асноўнае тэрытарыяльнае ядро ўсходніх славян вызначылася ў VІ – VІІ стст. н. э. Славяне рухаліся з Паўдневага Захаду на Поўнач і Ўсход. Спрадвеку на тэрыторыі ўсходняй Еўропы жылі балцкія і ўгра-фінскія плямены. Але гэта былі рэдкія пасяленні, таму асіміляція, аславянванне мясцовых плямен ішло без асаблівых перашкод. 3 часу прыходу славян на тэрыторыю Беларусі і пачатку іх сумеснага жыцця з балтамі і пачынаецца самазараджэнне беларускага народа і яго самаразвіцце.

Старажытныя крывіцкія і дрыгавіцкія племянныя саюзы паступова перараслі ў дзяржаўныя супольнасці (Полацкае і Турава-Пінскае княствы). Ужо на пачатку VІІІ ст. узнік самы буйны на той час цэнтр крывічоў – Полацк. У ІХ ст. Полацк канцэнтруе вакол сябе велізарныя тэрыторыі і становіцца адным з наймагутнейшых палітычных і культурных цэнтраў ва ўсходняй Еўропе.

Прыкладна ў гэты час умацоўвае свае пазіцыі і другі цэнтр усходніх славян – Кіеў.

У канцы Х ст. усходнія славяне прынялі хрысціянства. Разам з хрысціянствам пісьменнасць (на стараславянскай, ці царкоўнаславянскай, мове). Паступова выпрацоўваецца свой варыянт пісьмовай (кніжнай) мовы, якая існуе паралельна са шматлікімі мясцовымі гаворкамі ўсходніх славян. Менавіта гэты час быў пачаткам пісьмовага перыяду у мастацкай славеснасці будучых беларусаў, рускіх, украінцаў,

Але палітычную і эканамічную стабільнасць паміж часткамі ў феадальных дзяржавах усходіх славян падрывалі міжусобныя войны князеў. У такіх умовах усе большую ролю набываюць мясцовыя дыялекты. Вучоныя мяркуюць, што гаворкі насельнікаў будучых беларускіх, рускіх, украінскіх земляў мелі к ХІІІ ст. столькі адметнага, што можна гаварыць аб трох самастойных усходнеславянскіх мовах.

У складзе Вялікага княства Літоўскага ў ХІV – ХVІ стст. сфарміавалася беларуская народнасць і яе мова (вучоныя называюць яе “старабеларуская”). У той час яна называлася “простая”, ці “руская”, тэрмін “беларуская” узнік пазней. Яна складвалася, сінтэзуючы пісьмовую спадчыну старажытнай усходнеславянскай мовы і жывыя гаворкі былых пляменаў – дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў.

Літаратурная мова Вялікага княства Літоўскага склалася на аснове паўночна-заходніх беларускіх гаворак. Яна была афіцыйнай дзяржаўнай мовай у Вялікім княстве Літоўскім. На беларускай мове ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян на пачатку ХVІ ст. з'явіліся друкаваныя кнігі.

Аднак пасля аб’яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай беларускія землі ўвайшлі ў феадальную федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую і паступова пачалося апалячвавнне і акаталічванне беларусаў. У 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў пастанову, паводле якой пісаць дзелавыя дакументы трэба было толькі па-польску. Паступова беларуская мова выцясняецца і з іншых жанраў тагачаснай літаратуры і беларуская мова прыходзіць у поўны заняпад.

У канцы ХVІІІ ст. Рэч Паспалітая перастала існаваць і беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Сацыяльны і нацыянальны прыгнет беларускага народа не зменшыўся, а ў афіцыяльны ўжытак цяпер пачала выкарыстоўвацца толькі руская мова.

Менавіта ў час нацыянальнага заняпаду у асяроддзі навукоўцаў-беларусаў, выхаваных на традыцыях польскай і рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа. Пачынаецца беларускае нацыянальнае Адраджэнне. Аднак ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў сферы афіцыйна-справавых зносін працэс складвання сучаснай літаратурнай мовы расцянуўся больш чым на стагоддзе.

Найбольш спрыяльнымі для беларускай мовы былі 20-я гады ХХ ст., калі ажыццяўлялася палітыка беларуазацыі і беларускай мова набыла статус дзяржаўнай.

Але ў 1938 г., выходзіць пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”. І з гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне нацыянальнай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Беларуская мова выцясняецца і з іншых сфер зносен.

У аношні час ствараюцца ўмовы для свабоднага развіцця беларускай мовы. Законам прадугледжана сістэма мер, якія павінны забяспечыць выкарыстанне беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай ва ўсіх сферах культурнага, грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця рэспублікі.

6. Формы беларускай нацыянальнай мовы

Функцыянальныя слылі літаратурнай мовы

Як і іншыя нацыянальныя мовы, беларуская мова існуе ў дзвюх формах: дыялектнай і літаратурнай.

Дыялектная мова – гэта сукупнасць мясцовых гаворак, што бытуюць (у вуснай форме) на Беларусі. На сучасным этапе дыялекты не развіваюцца, а паступова разбураюцца. Перавага аддаецца вышэйшай форме нацыянальнай мовы – літаратурнай мове.

Літаратурная мова – ўнармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамацтва. Існуе ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях, мае разгалінаваную сістэму стыляў.

Разнастайныя мясцовыя гаворкі, што бытуюць на тэрыторыі Беларусі, на аснове свайго падабенства аб'ядноўваюцца ў тэрытарыяльныя дыялекты, якія ў сукупнасці ўтвараюць дыялектную мову. Можна выздяліць два дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднева-заходні. Сярэднябеларускія гаврокі спалучаюць некаторыя рысы паўночна-ўсходняга і паўднева-заходняга дыялектаў, маюць свае асаблівасці, іх можна выдзяліць у асобную междыялектычную групу. Таксама ў склад сучаснай беларускай дыялектнай мовы ўваходзіць яшчэ адасобленная група заходнееўрапейскіх, ці брэсцка-пінскіх гаворак.

Беларускія дыялекты і асобныя гаворкі ўнўтры іх адрозніваюцца таксама лексікай, словаўтварэннем. Аднак агульных элементаў ў іх значна больш, таму наяўнасць тэрытарыяльных дыялектаў не парушае адзінства беларускай нацыянальнай мовы.

Тэрытарыяльныя дыялекты – гэта самыя старажытныя моўныя адзінствы, нават больш старыя, чым сама беларуская мова. У дапісьмовы перыяд дыялекты былі адзінай формай зносін.

Сацыяльны прагрэс разбураў вузкія рамкі феадальнай гаспадаркі. Пашыраўся капіталістычны рынак, людзі наладжвалі больш цесныя палітычныя, эканамічныя, культурныя сувязі, значыць – і моўныя кантакты паміж сабой. А гэта патрабавала ўніверсалізацыі сродку сувязі, вяло да паступовага фарміравання на базе асобных дыялектаў і гаворак адзінай нацыянайльнай мовы.

У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але паступова сціраюцца адрозненні паміж сабой. Дыялектнае маўленне, натуральнае ў гутарцы з землякамі, недапушчальнае ў афіцыйных зносінах. Каб пазбегнуць дыялектычных звычак маўлення, пазбавіцца ад мешаніны літаратурнага і дыялектнага, патрэбна добра ўсведамляць розніцу паміж літаратурнымі і дыялектнымі моўнымі сродкамі, валодаць літаратурнымі нормамі.

Сучасная літаратурная мова грунтуецца на гаворках цэнтральнай часткі Беларусі але ў працэсе развіцця яна сінтэзавала найбольш характэрныя для большасці беларускіх гаворак рысы і таму не супадае цалкам з якім-небудзь тэрытарыяльным дыялектам, г. зн. мае наддыялектны характар.

Сення беларуская літаратурная мова – гэта вышэйшая, унармаваная, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы, якая выступае ў вуснай і пісьмовай разнавіднасцях.

У залежнасці ад мэты выказвання і абставы маўлення гаворачая асоба набірае найбольш прыдатныя сродкі для выражэння сваей думкі. Адказ студэнта на экзамене, напрыклад, істотна эдрозніваецца ад яго размовы з сябрамі наборам моўных элементаў, характарам іх спалучэння, шырыней ахопу лексікі. Магчымасць выбару абумоўлена стылявым расслаеннем лексікі, г. зн. наяўнасцю ў мове слоў з замацаваным функцыянальным прызначэннем, характар моўных зносін залежыць ад разнавіднасці мовы – пісьмовай або вуснай. Вызначальная форма кіравання – пісьмовая або вусная – ўласціва і кожнаму з функцыянальных стыляў – такіх форм увасаблення мовы, якія абслугоўваюць пэўную сферу чалавечай дзейнасці і характарызуюцца своеасаблівым наборам моўных сродкаў. Да кніжных стыляў належаць навуковы, афіцыйна-справавы, публітыстычны і стыль мастацкай літаратуры, стылем вуснай мовы з'яўляецца гутарковы.

Найбольш тыповыя рысы навуковага стылю абумоўлены характэрнай для яго функцыяй паведамлення. Навуковы выклад дае інфармацыю аб фактах, якія існуюць аб'ектыўна, незалежна і адцягнена ад асобы аўтара, таму для яго характэрна лагічнасць і доказнасць, словы абстрактнага значэння і абагуленыя паняцці, вузкаспецыяльная і агульнанавуковая тэрміналогія, абрэвіятуры, пэўны парадак слоў у сказе, уставўыя канструкцыі і разгорнутыя сінтаксічныя структуры. Лексіка з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, таксама як і вобразныя сродкі, не ўжываецца.

Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае сферу пісьмовых афіцыйных і справавых адносін людзей і ўстаноў. Пісьмовы характар і дакументальнае ўвасабленне афіцыйна-справавых тэкстаў абумоўліваюць нязменнасць выпрацаваных і замацаваных у практыцы лексічных фармуліровак, застылы характар іх сінтаксічнага афармлення, якія іграюць канструктыўную ролю іменна ў межах гэтай разнавіднасці мовы, а для іншых стыляў не абавязковыя. Афіцыйна-справавы стыль адрозніваецца ад іншых стыляў таксама высокай ступенню стандартызацыі, трафарэтнасці, аб'ектыўнасці выкладу і змястоўнай паўнатой. Эмацыянальна афарбаваная і пераасэнсаваная лексіка не ўжываецца.

Публітыстычны стыль – такая разнавіднасць мовы, якая выконвае функцыю ўздзеяння на чытача або слухача, яна здольная ўплываць на яго перакананні і паводзны. Сярод адметных рыс можна назваць папулярнасць, вобразнасць, грамадзянскасць, наяўнасць сродкаў станоўчай або адмоўнай экспрэсіі. Аснову гэтага стылю складае грамадска-палітычная лексіка, эмацыянальна-ацэначныя словы і фразеалагізмы, вобразныя параўнанні і экспрэсіўна-звязаныя спалучэнні слоў. Разам з тым для яго характэрна дакументальная дакладнасць інфармацыі, некаторая афіцыйнасць.

Мастацкі стыль, або стыль мастацкай літаратуры, не валодае сваей характэрнай лексічнай сістэмай, як іншыя стылі, і гэта акалічнасць дае падставы некаторым вучоным разглядаць яго як больш складаную і неаднародную з'яву, што выходзіць за межы функцыянальных стыляў мовы. Мастацкі стыль увасабляецца ў творах мастацкай літаратуры, пісьменнік не абмежаваны ў выбары і ўжыванні лексічных сродкаў у імя дасягнення эстэтычных і выяўленчых мэт. Таму усе адзінкі іншых функцыянальных стыляў пісьмовай і вуснай разнавіднасцей мовы прыдатны для мастацкага стылю, які не падпадае нарматыўным ацэнкам.

Гутарковы стыль абслугоўвае сферу бытавых зносін і часцей выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення (у пісьмовах форме ў тэкстах мастацкага стылю, асобных жанрах публітыстычнага). Асаблівасці жывога, вуснага маўлення вызначаюць у большасці асаблівасці размоўнага стылю, для якога характэрна нязмушанасць, суб'ектыўнасць, дыялагічнасць і эмацыянальнасць.

белоруская мова культура вымаўлення

7. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення

Каб трывала авалодаць арфаэпічнымі нормамі, трэба не толькі ўмець дакладна вымаўляць гукі, з якіх складаецца слова, але і ведаць, чаму і які гук павінен быць вымаўлены ў кожным канкрэтным выпадку. Звычайна наяўнасць тых ці іншых гукаў у словах абумоўлена гістарычнай моўнай традыцыяй, але ў адных выпадках нічога, акрамя традыцыі, нельга назваць, у другіх жа выпадках існуюць пэўныя заканамернасці ці правілы з'яўлення ў слове менавіта гэтага, а не якога-небудзь іншага гука. Так, напрыклад, вымаўленне ў слове віда зычных [в] , [д] , націскнога [а] не рэгулюецца спецыяльнымі правіламі, а вось наяўнасць ненаціскнога [а] можна растлумачыць: ен з'яўляецца ў першым пераднаціскным складзе ў выніку чаргавання з націскным [о] (параўн.: воды ).

Канкрэтныя правілы літаратурнага вымаўлення шматлікія, але іх можна звесці ў некалькі груп:

1) правілы вымаўлення некаторых (спецыфічных для беларускай мовы) гукаў моцных пазіцый;

2) правілы, заснаваныя на пазіцыйных чаргаваннях гукаў (вымаўленне гукаў слабых пазіцый);

3) правілы вымаўлення запазычаных слоў.

Да групы правіл, якія вызначаюцца пераважна моўнай традыцыяй, можна аднесці:

а) заўседы цвердае вымаўленне гукаў [р] (рабіна, рака, цяпер ) і [ж], [ш], [дж], [ч] (чалавек, ноч, шэры, сяджу );

б) вымаўленне фрыкатыўнага, працяжнага гука [г] (голад, гутарка, праграма ), толькі ў нешматлікіх даўніх запазычаных з польскай і нямецкай моў вымаўляецца выбухны (гонта, швагер, гестка, ганак і інш. );

в) вымаўленне як аднаго гука афрыкат [дж], [дз’], [дз] (ураджай, дзень, дзынкаць ), вымаўленне афрыкат як двух асобных гукаў [д] і [ж] , [д] і [з’] (урад-жай, д-зед ), а таксама вымаўленне [дз’] як мяккага [д’] – парушэнне арфаэпічнай нормы;

г) цвердае вымаўленне афрыкаты [ц] (крыніца, цана, цэг ла) і мяккае вымаўленне афрыкаты [ц’] на месцы мяккага [т’] (цень, цемны ), а таксама на месцы [т] цвердага ў выніку яго чаргавання з [ц’] (хата – ў хаце, брат – браце );

д) вельмі мяккае (мякчэй, чым у суседніх славянскіх мовах) вымаўленне свісцячых [з'] і [с'] (сеяць, зелкі, змена ).

Правілы другой групы, заснаваныя на пазіцыйных чаргаваннях гукаў, складаюць аснову сучаснай беларускай арфаэпіі. Гэтыя правілы з'яўляюцца практычным, нарматыўным адлюстраваннем пазіцыйных змен, разгледжаных у фанетыцы (такіх, напрыклад, як асімілятыўныя змены зычных, аканне і інш.). Разгледзім іх асобна для зычных і галосных.

Вымаўленне зычнага залежыць ад таго, у суседстве з якімі зычнымі ен знаходзіцца, а таксама ад пазіцыі ў слове: канец слова ці сярэдзіна.

1. Звонкія зычныя на канцы слоў і перад глухімі вымаўляюцца як глухія: хле[п], ле[х]ка ; а глухія перад звонкімі – як звонкія: лі[дж]ба (лічба), про[з']ба (просьба).

У звязанай мове звонкія зычныя аглушаюцца таксама на канцы слоў і перад санорнымі, і галоснымі: са[т] у квецені, сне[х] растаў . Аднак гэтаму правілу не падпарадкоўваюцца прыназоўнікі на звонкая зычныя: яны аглушаюцца толькі перад глухімі: а[т] пены, [с] просьбай, але: а[д] яго, 6е[з] віны .

Для вымаўлення глухіх перад звонкімі на стыку слоў няма адзінай нормы. Яно часта залежыць ад тэмпу маўлення: пры хуткім тэмпе глухія ў гэтай пазіцыі азванчаюцца, пры запаволеным тэмпе азванчэння не адбываецца (параўн.: жы[дз'] добра, не гор[ж] за іншых – хуткі тэмп маўлення, жы[ц'] добра, не гор[ш] за іншых – запаволены тэмп маўлення).

2. Зубныя зычныя перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца ў беларускай мове мякка (асімілятыўнае памякчэнне).

Зубныя [з] і [с] вымаўляюцца мякка перад мяккімі губнымі і зубнымі зычнымі: [с’л’]іва . Толькі ў некаторых выпадках не ў пачатку слова яны застаюцца цвердымі перад губнымі [ в’ ] і[ м’ ] : у назве, аб прызме . Ніколі не змягчаюцца [з] і [с] перад мяккімі заднеязычнымі [г’], [к’], [х’] : скінуць, схіліць, згніць . Перад губным [ф’] у запазычаных словах дапускаюцца варыянты – цвердае і мяккае вымаўленне: сфера і [с’]фера .

Зубныя [н] і [л] вымаўляюцца мякка перад зубнымі [дз’], [ц’], [н’], [ j ] : на фро[н’ц’]е, малі[н’]ік, ка[н’ j ]ак . Зычны [л] заўседы мяккі перад спалучэннем ск : сельскі . У словах з трохгукавым спалучэннем зычных гук [н] не змякчаецца: дранцвець . Перад зубнымі [с’], [з’], [л’] гук [н] у большасці выпадкаў не змякчаецца: гартэ[н'з']ія .

Зубныя [д] і [т] перад мяккімі губнымі [в’] і [м’] вымаўляюцца як мяккія [дз'] і [ц’] : [дз’в’]еры . Не адбываецца такога змякчэння на стыку прыстаўкі і кораня: падвязаць , а таксама ў форме давальнага і меснага склонаў назоўнікаў на -тве : клятве .

На стыку самастойных слоў, калі папярэдняе слова канчаецца на цверды, а наступнае пачынаецца з мяккага, змякчэння не адбываецца: лес зімой . У службовых словах канцавыя зычныя [з’] і [с’] змякчаюцца: [ з’ ] лесу . Не змякчаецца апошні зычны толькі ў прыназоўніках праз і цераз : цераз лес , праз цябе .

3. Губныя зычныя [б] , [п] , [м] , [ф] , перад мяккімі зычнымі не змякчаюцца. Цверда вымаўляюцца яны і ў канцы слоў: ся[м j а].

4. Губна-зубны гук [в] вымаўляецца перад галоснымі: гала[в]а . Пасля галоснага перад зычнымі і пасля галоснага ў канцы слова ен змяняецца губна-зубным гукам [ў] : гало[ў]ка .

5. Свісцячыя зычныя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: [ш]ытак ; шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя: на до[с]цы . Аднак пры запаволеным тэмпе маўлення гукі ж і ш могуць не прыпадабняцца да свісцячых.

На стыку слоў шыпячыя гукі змяняюцца толькі па глухасці – звонкасці: не гор [ ж ] . Свісцячыя перад шыпячымі на стыку самастойных слоў захоўваюцца нязменна: лес шумеў , а ў межах фанетычнага слова вымаўляюцца як шыпячыя: [ б’аш ] шуму .

6. Зычныя [д] і [т] перад афрыкатамі [ч] і [ц] вымаўляюцца адпаведна як [ч] або [ц] : ле[ч]ык, у ло[ц]ы . Спалучэнні зск і дск вымаўляюцца адпаведна як [ск] або [цк] : каўка[ск']і, грама[цк']і .

7. Беларускай мове ўласцівы падоўжаныя зычныя. Падоўжана вымаўляюцца паміж галоснымі шыпячыя [ж], [ч], [ш] і мяккія зубныя [з’], [с’], |дз’], [ц’], [л’], [н’] : збо[ж]а, узвы[ш]а . Вымаўленне ў такіх выпадках аднаго гука ці спалучэнне зычнага з [j] (напрыклад, жыце ці жыцье ) – парушэнне літаратурнай мовы.

У запазычаных словах вымаўленне зычных мае свае адметнасці. Яны найперш звязаны з перадачай цвердасці – мяккасці зычных. Так, большасць слоў іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца “дзеканню” і “цеканню”, г. зн. зычныя [д] і [т] не змякчаюцца перад галоснымі [э], [і] : дэкан, апладысменты . Выключэнне складаюць словы з суфіксамі -ін-, -ір-, -ік-, -ер-, -(ей)ск-, -(е)ец : каранцін, апладзіраваць .

Іншыя зычныя перад галоснымі [э], [і] у запазычанай лексіцы, як і ў словах спрадвечна беларускіх, вымаўляюцца ў асноўным мякка: вектар . Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях вымаўляюцца ў гэтай пазіцыі цвердыя зычныя: бэлька, бэз .

Вымаўленне галосных залежыць ад націску і суседніх гукаў.

Пад націскам (у моцнай пазіцыі) усе галосныя маюць найбольш выразнае гучанне: праца, добры . Націскны галосны [і] пасля галоснага, апострафа і мяккага знака, а таксама ў пачатку слова вымаўляецца ў спалучэнні з [ j і] : кра[ j і]на .

У ненаціскных (слабых) пазіцыяхгалосныя гучаць карацей за націскныя. Некаторыя з іхзмяняюць сваю якасць. Але адметнасць беларускайарфаэпіі, у тым, што і ненаціскныягалосныя вымаўляюцца даволі выразна: пад зяка .

Галосныя [э], [о], [а] , калі з іх сыходзіць націск, вымаўляюцца пасля цвердых зычных (ва ўсіх перад- і паслянаціскных складах) як выразны гук [а] , толькі крыху карацейшы за націскны (аканне на пісьме абазначаецца літарай а ): цана, двары . Словы з націскнымскладамі ро, ло, р э не падпарадкоўваюцца аканню. Не пад націскам[о], [э] замяняюцца гукам [ы] : глот ка глыт о к .

Пасля мяккіх зычных галосныя [э], [о], [а] вымаўляюцца як [а] толькі ў першым складзе перад націскам (яканне на пісьме абазначаецца літарай я ): вядро, святло . Галосныя [а] у гэтай пазіцыі даволівыразны, яго нельга вымаўляць як [э] або [і] (“ікаючае” вымаўленне характэрна для рускай мовы: [в'и]с н а . Ва ўсіх іных ненаціскных складах пасля мяккіх зычных у спрадвечна беларускіх словах вымаўляецца гук [э] або [э] , набліжаны да [а] : [в'э]рабей . На месцы спрадвечнага[ а ] і ўненаціскных складах вымаўляецца выразны гук [а] : су[ в’ а]зь .

У лічэбніках дзевяты , дзесяты , семнаццаць , в асемнаццаць у першым пераднаціскным складзе дапускаецца варыянтнае вымаўленне – гукаў [ э ] або [ эа ] :[ дз’э ] вяты і [ дз’эа ] вяты (але на пісьме – літарае ).

Часціна не і прыназоўнік без падпарадкоўваюцца правілу ікання, [а] вымаўляецца, калі наступнае слова пачынаецца ненаціскным складам: [н’а]ведаў , але [н’э] дазволіў (аднак на пісьме – е ).

Галосныя [ і ] , [ ы ] , [ у ] не пад націскам захоўваюць савю асноўную якасць: пытанне . Але ў моўнай плыні іх вымаўленне залежыць і ад становішча ў слове. Так, ненаціскны [і] (як і націскны) пасля апострафа і мяккага знака вымаўляецца ў спалучэнні з [ j ] як [ j і] : у выра[ j і].

У пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] можа вымаўляцца [j] а6о [jі] : да [ j ]вана (да Йвана) . гэта датычыць і злучніка і : пасля галоснага ен можа вымаўляцца як [й] : сястра [j] брат (сястра й брат) . Аднак пры запаволеным тэмпе маўлення гук [і] у гэтай пазіцыі звычайна захоўваецца; да Івана, сястра і брат .

Пасля цвердых зычных (апрача [г], [к], [х] ) на стыку слоў, частак складаных слоў, прыстаўкі і кораня вымаўляецца гук [ы] : пед[ы]нстытут .

Галосны ] пасля галоснага перад зычным вымаўляецца як [ў] : спеў . Замена ] на [ў] адбываецца і ва ўласных назвах: на Ўкраіне (на пісьме не абазначаецца), а таксама ў словах іншамоўнага паходжання: ва [ў]ніверсітэце .

У запазычаных словах вымаўленне галосных мае пэўныя адрозненні. Многія словы іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца аканню і яканню. Так, у большасці запазычанняў пасля цвердых зычных захоўваецца не над націскам [э] : эпоха, рэкорд . Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях [ э] замяніўся на [а] : адрас, рамонт . У асобных словах, запазычаных праз рускую мову, пасля ] і ] вымаўляецца [ы] : брызент .

Захоўваецца[ э] у першым пераднаціскным складзе і пасля мяккіх зычных (няма якання): герой, медаль . Выключенне складаюць даўнія запазычанні, якія вымаўляюцца з [а] : сяржант .

У словах, якія канчаюцца спалучэннем галосных, захоўваецца ненаціскны [о] : трыо .

Перад пачатковым [і] не развіваецца прыстаўны [ j ] : імпарт, імперыя .

8. Тэрміналагічная лексіка

Прагрэс навукі непазбежна вядзе да ўзнікнення спецыяльных слоў для абазначэння прадметаў, аб'ектаў паняццяў, з'яў, якія вывучаюцца, даследуюцца.

Тэрмін – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае (прынятае, запазычанае і пад.) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Тэрмінам называецца спецыяльнае паняцце, якое ўзнікае ў пэўнай галіне навукі, тэрмін – гэта імя паняцця.

Асаблівасць тэрмінаў заключаецца ў тым, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а значэнне, сутнасць тэрміна павінна быць вызначана. Мова, паводле вобразнага выказвання вучоных, “уваходзіць” у навуку перш за ўсе тэрміналогіяй, а іншыя элементы мовы не могуць ісці ў параўнанне з тэрміналогіяй. Слова тэрмталогія мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва і 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.

Тэрміналогія – замкнуты слоўны кантэкст. Тэрміналогія пэўнай навукі – гэта штучна створаны лексічны пласт, кожная адэінка якога мае пэўныя абмежаванні для свайго ўжывання і аптымальныя ўмовы для свайго існавання і развіцця.

Словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі па меры іх авалодвання мовай. Тэрміны ж патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. Вось чаму прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодвання тэрмінамі.

Адназначнасць тэрміна вызначаецца у тым, што кожны тэрмін павніен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін.

Мнагазначнасць, ці полімесія, асабліва назіраецца сярод дзеясловаў як больш абстрактных слоў, напрыклад, у справаводнай і архіўнай тэрміналогіі маем мнагазначныя тэрміны тыпу: адтэрмінаваць – 1) вызначыць тэрмін на больш позні час і 2) працягнуць тэрмін.

Адсутнясць экспрэсіі, эмоцыі наглядаецца, калі тэрміны ўзнікакаюць рознымі шляхамі і спосабамі, у тым ліку і на аснове метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў.

Кожны тэрмін з'яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. А пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў межах пэўнай сістэмы – члены адной сям’і. Яны залежаць адзін ад аднаго, кожны мае свае месца. Гэтая сістэмная залежнасць тэрмінаў, строгая залежнасць адзінак унутры тэрміналогіі – галоўная характарыстыка адзінак гэтага тыпу.

Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя і нават аманімічныя адносіны, хоць яны велмі спіцыфічныя.

Наяўнасць розных слоў, кампанентаў у словазлучэннях ці розных словазлучэнняў як тэрмінаў для абазначэння аднаго і таго ж паняцця вызначаецца адметнасцю ў параўнанні з агульнамоўнымі сінонімамі. У тэрміналогіі яны не выконваюць стылістычнай функцыі. Акрамя сінонімаў, а часам і тое, што сінонімы, выдзяляюць у тэрміналогіі варыянтнасць, ці тэрміналагічныя варыянты, што выклікаюцца, як правіла, нераспрацаванасцю тэрміналогіі ці ўзнікненнем тэрмінаў на пачатку развіцця і станаўлення навукі, яе галіны, паняцця. Сярод сінанімічных тэрмінаў маем і варыянтныя (заработок – заробак) і лексічныя дублеты (заробак – плата – цэна).

Як і ў агульналітаратурнай лексіцы, у тэрміналогіі словы-тэрміны або кампаненты тэрмінаў-словазлучэнняў уступаюць у антанімічныя адносіны. Антонімы ў тэрміналогіі падзяляюцца на лексічныя і словаўтваральныя. Лексічныя антонімы ствараюцца дзякуючы розным лексемам з супрацьлеглым паняццем. Словаўтваральныя антонімы ствараюцца шляхам выкарыстання афіксаў ці антанімічных частак слоў.

Аманімічныя тэрміны ў параўнанні з аманімічнымі словамі агульналітаратурнай мовы прадстаўляюць толькі адзін тып іх утварэння – распад полісеміі, ці калі адно мнагазначнае слова ў выніку разыходжання значэнняў утварае аднолькавыя па гучанні, але розныя па значэнні два і больш слоў тэрмінаў. Гэта характэрна для выкарыстання тэрміна з аднолькавым фанетычным афармленнем у розных тэрмінасістэмах, а як вынік гэтага – назіраецца міжнавуковая аманімія.

9. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў

Дзеепрыметнік – асобая форма дзеяслова, што абазначае прымету прадмета паводле дзеяння і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія? (аздоблены, палымнеючы, аброшаны, замкнены ).

Сумяшчэнне ў адным слове прымет розных часцін мовы (дзеяслова і прыметніка) робіць яго больш багатым па зместу. Таму дзеепрыметнікі шырока ўжываюцца ў пісьмовых стылях мовы, у прыватнасці ў афіцыйна-справавым і навуковым. Яны поліфункцыянальныя – адначасова ўказваюць на дзеянне і на вытворцу дзеяння. Акрамя таго, многія з дзеепрыметнікаў уваходзяць у склад устойльвых выразаў. Вусна-гутарковаму маўленню, за рэдкім выключэннем, дзеепрыметнікі не ўласцівы, яны замяняюцца апісальнымі зваротамі “які + дзеяслоў”.

Дзеяслоўная прымета, названая дзеепрыметнікам, можа праяўляцца толькі ў цяперашнім і прошлым часе. Граматычна катэгорыя часу выражаецца суфіксамі: цяперашні час – -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), -ем-, -ім- ; прошлы час – -ш-, -л-, -ўш-, -н-, -ен-, -т- .

Катагорыя стану праяўляе свае граматычнае значэнне ў формах цяперашняга і прошлага часу. Сярод здеепрыметнікаў незалежнага стану больш пашыраны формы прошлага часу (захварэўшы, папрыгажэўшы ), прычым перавагу ужывання ўсе больш набываюць дзеепрыметныя формы з варыянтным суфіксам -л- : павесялелы, утравянелы . Даеепрыметнікі незалежнага стану цяперашнягя часу утвараюцца ад пераходных і непераходных дзеясловаў з дапамогай суфіксаў -уч-(-юч-), -ач-(-яч ) . Формы залежнага стану выступаюць, у цяперашнім і прошлым часе.

Катэгорыя трывання дзеепрыметнікаў адпавядае трыванню таго дзеяслова, ад якога яны ўтвораны: здабываць – здабываючы, здабыць – здабыты .

Дзеепрыметнікі змяняюцца па склонах, па ліках, па родах. Гэтыя катэгорыі несамастойныя, яны вызначаюцца склонам, лікам і родам назоўніка, да якога дзеепрыметнік адносіцца.

Поўныя дзеепрыметнікі скланяюцца па тыпу прыметнікаў мужчынскага роду на -і (-ы) , жаночага роду на -ая (-яя) , ніякага роду на -ае ў назоўным склоне адзіночнага ліку.

Дзеепрыметнікі могуць пераходзіць у прыметнікі, г. зн. ад’ектывавацца.

Утварэнне дзеепрыметнікаў выклікае пэўныя цяжкасці, таму што яно залежыць ад многіх граматычных паказчыкаў дзеяслова.

Як правіла, ад пераходных дзеясловаў незакончанага трывання можна ўтварыць чатыры дзеепрыметныя формы: чытаючы, чытаемы, чытаўшы, чытаны . Абмежавана ўтварэнне дзеепрыметнікаў залежнага стану цяперашняга часу. Непераходныя дзеясловы не маюць дзеепрыметнікаў залежнага стану. Таксама не ўтвараюцца такія дзеепрыметнікі ад дзеясловаў тыпу: ліць, гнуць, жаць . Формаў дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу не маюць прыставачныя дзеясловы з суфіксамі -іва-, -ва-, а таксама дзеясловы са значэннем немэтанакіраванага дзеяння: вазіць, насіць, вадзіць .

Рэдка ўжываюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач-(-яч-) . У некаторай ступені гэта абумоўлена немагчымасцю размежавання аманімічных дзеепрыметных і дзеепрыслоўных формаў. Яны замацаваліся ў словазлучэннях тэрміналагічнага характару (узрастаючы ўзровень, рэжучы інструмент, пішучая машынка ), сустракаюцца на старонках спецыяльных прац і прэсы.

Жанрава-сітуацыйнае пашырэнне характарызуе дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -ім-, -ем- : апісваемы факт, імітуемы гук, утвараемая форма, прапануемая класіфікацыя . Яны ўключаюцца ў лексіку афіцыйна-справавых дакументаў, навуковых артыкулаў, рэфератаў і дакладаў, перадавых артыкулаў газет.

Пры магчымасці афармлення дзеяслоўнай асновы паралельнымі суфіксамі -ш-, -ўш- і -л- перавага павінна аддавацца формам з -л- : паблеклы – паблекшы, пачырванелы – пачырванеўшы.

Без усякіх абмежаванняў выкарыстоўваюцца здеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу з суфіксамі -н-, -ен-, -ан-, -ян-, -т- : скінуты, падмецены, пасеянны, курчаны.

Зваротныятныядзеепрвметнікі для беларускаймовынехарактэрны. Асобныя з іх, што час ад часу пранікаюць у мову газет, тыпу палепшыўшаеся надвор’е , збянтэжыўшыйся хлопчык успрымаюцца як штучныя ўтварэнні. Часам наглядаецца ўжыванне замест зваротных дзеепрыметнікаў формаў з суфіксам -н- : заблуканыя путнікі, напрацаваныя людзі і інш .

Дзеепрыслоўе

Дзеепрыслоўе – гэта асобная форма дзеяслова, якая абазначае дзеянне, дадатковае да асноўнага, выражанага дзеясловам, і адказвае на пытанні што робячы? што зрабіўшы? Прызначэнне дзеепрыслоўя ў мове апраўдана тым, што з яго дапамогай можна дэталізаваць апісанне працэсу, раскрываючы характар узаемадзеянняў паміж асноўным і дадатковым дзеяннем. Дзеепрыслоўі падобна да дзеепрыметнікаў узбагачаюць дзеяслоў і дапаўняюць яго сэнсава.

Дзеепрыслоўе аб’яднае ў сабе прыметы дзеяслова і прысолўя.

Дзеепрыслоўі бываюць закончанага і незакончанага трывання адпаведна трыванню дзеяслова, ад якога яны ўтвораны. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асноў дзеясловаў цяперашняга часу з дапамогай суфіксаў -учы (-ючы), -ачы (-ячы) : сумуючы, ганяючы, бачачы і абазначаюць дадатковае дзеянне, што адбываецца адначасова з дзеяннем, абазначаным дзеясловам-выказнікам: напаткаў калгаснікаў, ідучы полем .

Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы інфініыва або дзеяслова прошлага часу пры ўдзеле суфіксаў -ушы і -шы : сцярпеўшы, пастрыгшы і абазначаюць дадатковае дзеянне, якое папярэднічае дзеянню, выражанаму дзеясловам-выказнікам: засмяяўся, прачытаўшы ліст . Даволі рэдка сустракаюцца выпадкі, калі дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое адбылося пасля дзеяння, названага дзеясловам: раптам лінуў дождж, намачыўшы наша адзенне .

Дзеепрыслоўі могуць быць зваротнымі: падхапіўшыся, схаваўшыся .

Катэгорыя часу дзеепрыслоўям не ўласціва, формы гуляючы – гуляўшы адрозніваюцца трываннем. Тым не менш дзеепрыслоўе ў кантэксце можа набываць значэнне часу у дачыненні да дзеяння, названага дзеясловам-выказнікам, прымету якога яно абазначае, г. зн. значанне адноснага часу: бегучы, накульгваў; стаміўшыся, прыпыніўся .

Дзеепрыслоўе, паясняючы дзеяслоў, з6ліжаецца з прыслоўем і здольна пераходзіць у яго. Такі працэс называецца адвербіялізацыяй. Адвербіялізаванае дзеепрыслоўе страчвае дзеяслоўныя прыметы, ужываецца без залежных слоў і выступае як простая акалічнасць спосабу дзеяння: сказаць не думаючы, павітацца седзячы.

Дзеепрыслоўе не характэрна для бытавога гутарковага маўлення, яно пашырана ў пісьмовых стылях мовы. Дзеепрыслоўе дапамагаюць пазбегнуць аднастайнага пералічэння асобных дзеянняў, перадаць акалічнасці і характар падпарадкавання аднаго дзеяння другому.

У беларускай мове зусім натуральнымі ўтварэннямі ўспрымаюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад аднаскладовых дзеясловаў тыпу біць, жаць, шыць – б'ючы, жнучы, шыючы , якія адсутнічаюць у рускай мове. Утвараюцца таксама немагчымыя ў рускай мове дзеепрыслоўі ад дзеясловаў з суфіксам -ну- : мокнучы, цягнучы.

Дзеепрыслоўі, утвораныя ад дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў -ушы, -шы (бегшы, касіўшы) лічацца парушэннем літаратурнай нормы.

Правіла пабудовы сказаў з дзеепрыслоўямі патрабуе, каб дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, утваралася той самай асобай або прадметам, якому належыць дзеянне, абазначанае дзеепрыслоўем.

Ужываенне некаторых прыназоўнікаў

Беларуская назва прыназоўнік перагукваецца з грэч. рrо thes іs , што ў літаральным перакладзе абазначае “перад словам”. Прыназоўнік называюць службовай часцінай мовы, і гэта назва цалкам адпавядае яе ролі. Побач з канчаткамі прыназоўнікі ўдзельнічаюць у спалучэнні слоў і вызначэнні адносін паміж імі ў сказе або словазлучэнні. Такім чынам, для выканання сваей функцыі прыназоўнікі павінны ўжывацца пры граматычна самастойных і паўназначных словах.

Прыназоўнік афармляе рознага характару адносіны паміж назоўнікамі і займеннікамі, лічэбнікамі, назоўнікамі і іншымі часцінамі мовы, здольнымі субстантывавацца. Рознае значэнне форм залежыць менавіта ад прыназоўніка і адпаведнага склона. Аднак бываюць выпадкі, калі з адным і тым жа склонам ужываюцца розныя прыназоўнікі, тады яны ўдакладняюць значэнне прыназоўнікава-склонавай канструкцыі. Напрыклад, прыназоўнік у связваецца з накіраванасцю дзеяння ўнутр предмета, прыназоўнік на ўказвае, што дзеянне накіравана на паверхню предмета.

Адносіны паміж словамі ў сказе і словазлучэнні маюць розны характар, адпаведна і семантыка прыназоўнікаў разнастайная, найбольш пашыраныя іх значэнні – прасторавыя,

часавыя, аб'ектныя, азначальныя, прычынныя, мэтавыя, умоўныя, параўнальныя і інш. Гэтыя значэнні ўласцівы ўсім прыназоўнікам, якія ўтвараюць аднародную ў сэнсавых адносінах групу. Кожны канкрэтны прыназоўнік здольны праяўляць прыватнае, “індывідуальнае” значэнне ў межах словазлучэння.

У беларускай мове большасць прыназоўнікаў аднасклонавыя, гэта значыць, ужываюцца з адным склонам (каля чыгункі, воддаль палетка ). Асобныя прыназоўнікі ўдзельнічаюць у двухсклонавым кіраванні дзеясловаў (змагацца за волю, сядзець за сталом ). Прыназоўнік з ужываецца з дзеясловамі, здольнымі кіраваць трыма склонамі. Найбольшая колькасць прыназоўнікаў патрабуе пасля сябе роднага склону (апроч, дзеля і інш.). Прычына гэтаму тая, што папаўненне прыназоўнікаў адбываецца за кошт назоўнікаў, а ў падпарадкавальных словазлучэннях залежны назоўнік выступае ў родным склоне.

Прыназоўнік адносіцца да высокаўжывальных часцін мовы. У гэтым плане ен саступае талькі назоўнікам, давясловам і займеннікам. Ужыванне прыназоўнікаў патрабуе асаблівай увагі, таму што прыназоўнікава-склонавыя канструкцыі непадобныя ў розных мовах. Нацыянальна адметнымі выступаюць беларускія дзеясловы ў склонавым кіраванні з такімі прыназоўнікамі: звяртацца на адрас, наблізіцца да сутнасці . У рускай мове дзеяслоўнае кіраванне носіць іншы характар (багаты на параўнанні – богатый сравнениями ; захварэць на адзер – заболеть корью ) або адбываецца пры ўдзеле іншых прыназоўнікаў (забыцца на мінулае – забыть о прошлом ). Некаторыя беларускія прыназонікі нацыянальна адметныя, яны належаць да ўласнабеларускай лексікі і адсутнічаюць у іншых усходнеславянскіх мовах. Да іх адносяцца такія прыназоўнікі, як паводле, з цягам, спадыспаду, падчас, паўз верх . Адрозненне адных і тых жа прыназоўнікаў у розных мовах можа мець і семантычны характар. Напрыклад, беларускі прыназоўнік праз можа праяўляць прычыннае значэнне, якое адсутнічае ў яго рускага адпаведніка через .