Изложение: Пінская шляхта
Название: Пінская шляхта Раздел: Остальные рефераты Тип: изложение |
Асобы: Падзеі адбываюцца ў глушы Пінскага павета. Сцэна паказвае шляхецкую ваколіцу. Гаспадарскія будынкі раздзелены садамі. З боку сцэны - хата заможнага гаспадара; пры ёй - лаўка. З'ява 1 Марыся сядзіць на лаўцы, прадзе і спявае пра каханне. Потым расказвае, што яе і Грышкавы бацькі пабіліся за шляхецтва і не дазваляюць ім жаніцца. Сёння павінен адбыцца суд, маладыя збіраюцца кінуцца станавому прыставу ў ногі, каб ён памірыў іх бацькоў. З'ява 2 Грышка паведамляе любай дзяўчыне, што зранку з'ездзіў "да месца, кінуўся ў ногі асэсару і прасіў, каб ён узяў нас пад сваю апеку". Ездзіў не з голымі рукамі, а з "гасцінчыкамі", і найяснейшая карона абяцаў зрабіць маладым вяселле. З'ява 3 Ціхон Пратасавіцкі заспеў дачку з Грышкам. Кліча жонку Куліну. Сварыцца на Марысю і яе жаніха. Грышка заяўляе, што ўсё роўна Марыся будзе яго. З'ява 4 Куторга абяцае Пратасавіцкаму выступіць на судзе сведкам, што біўся Ліпскі, а Пратасавіцкі толькі бараніўся, калі бацька і маці ўгавораць Марысю выйсці за яго замуж. З'ява 5 Куторга, размаўляючы сам з сабой, узважвае усе плюсы і мінусы свайго становішча, калі займее маладую прыгожую жонку. З'ява 6 Куторга прызнаецца Марысі ў каханні. Гаворыць дзяўчыне кампліменты і цалуе ручкі. Марыся на заляцанні старога шляхціца гаворыць, што думае толькі пра Грышку. Куторга пагражае Марысі, калі яна не пойдзе за яго, то будзе сведчыць супраць Пратасавіцкага, Марысінага бацькі. Хваліцца, што дакажа асэсару так, як яму трэба. З'ява 7 Пахвальбу Куторгі чуюць Кручкоў і Пісулькін. Кручкоў за згоду "крыва прысягнуць" загадвае арыштаваць Куторгу. З'ява 8 Кручкоў пытаецца ў Марысі, ці кахае яна Грышку Ліпскага. Дзяўчына сарамліва адказвае і просіць прыстава скончыць "дзела няшчаснае паміж нашымі бацькамі не пасудоваму, а па хрысціянскаму абычаю: пагадзіце іх з сабою, - няхай больш не індычацца, ды прымусьце, каб яны нас з Грышкам злучылі". Кручкоў абяцае ўсё зрабіць як трэба і загадвае дзесяцкаму клікаць шляхту на суд, перад гэтым асцярожна спакаваць у фурманку іх падарункі. З'ява 9 ... Кручкоў. Тише! (Куліна са страху адыходзіць ад стала ды хаваецца за мужа; Кручкоў, трымаючы паперу, устае ды, не пазіраючы на шляхту, гаворыць.) По указу Пинского земского суда от 23 мая сего года за № 2312 прибыл я в околицу для расследования уголовного дела о побоях, нанесенных Тихоном Протосовицким Ивану Тюхаю-Липскому... Ліпскі, маеш сведкаў? З'ява 10 Куторга даведваецца, што Марыся і Грышка заручаны, Дзякуе Кручкову за адкрыццё - "На тое бог даў людзям язык, каб умець маўчаць".
|