Сочинение: Вобраз страшнага злодзея ў рамане Кузьмы Чорнага Пошукі Будучыні.
Название: Вобраз страшнага злодзея ў рамане Кузьмы Чорнага Пошукі Будучыні. Раздел: Остальные рефераты Тип: сочинение |
Вобраз страшнага злодзея ў рамане Кузьмы Чорнага Пошукі Будучыні.Кузьма Чорны ў сваіх раманах вельмі добра рас-крыў тэму вайны і яе ўплыву на жыццё людзей. У ра-манах «Пошукі будучыні» і «Млечны шлях» мы да-ведваемся пра праблемы таго часу. Перад намі паўстае вобраз вялікага злодзея, які разлучае блізкіх людзей, здзекуецца з іхніх пачуццяў, парушае сямейнае шчас-це і гармонію. Гэты злодзей — вайна. Падзеі рамана «Пошукі будучыні» — яскравы прыклад існавання гэтага страшнага ворага людзей. Падобная гісторыя здарылася з Сымонам Ракуць-кам. Ён рана застаўся адзін, бо бацьку і сястру забілі немцы. Калі ў яго самога нарадзілася дачка, а сын Тамаш толькі пачынаў хадзіць, ішла польская вайна. Ракуцька марыў аб тым, каб з яго дзецьмі не здарыла-ся тое, што адбылося з ім, каб яны заўсёды былі побач і жылі ў шчасці і спакоі. Надышоў той страшэнны час, калі Ракуцьку прыйшлося развітацца з жонкай і дзецьмі. Перад яго вачыма праляцелі гады сямейнага жыцця, дзяцінства Лізаветы і Тамаша, іхнія першыя ўсмешкі. Герой задаваў сабе пытанні, што чакае яго ў будучыні, што адбудзецца з яго дзетачкамі. Вялікая сцяна аддзяліла яго ад родных людзей, аддзяліла, ма-быць, назаўсёды. Ён спадзяваўся на тое, што некалі яму пашанцуе сустрэць сваю сям'ю. Сымон жыў ця-пер марамі, жаданнем, надзеяй, упартасцю. Ён не лічыў свае гады, але ж ведаў, што маладосць праходзіць. I калі ён убачыў сваю дачку, то зразумеў, што зусім яе не ведае. Яна вырасла без бацькі. У Ракуцькі не было шчасця трымаць яе на руках, песціць сваю маленькую дзяўчынку, назіраць за яе жыццём. У гэтым павінен той жа злодзей. Гэта ён адабраў маленства яго дачкі. А калі Ракуцька ўбачыў сваю старую жонку, ён у гэ-тым пераканаўся. Злодзей украў і маладосць жонкі. Гэта страшэнная пачвара адабрала ўсё святое: Радзі-му, маленства, маладосць. Сустрэўшы Тамаша, Ракуць-ка быў вельмі здзіўлены, бо перад ім стаяў не яго ма-ленькі сыночак, а салдат чужой арміі, у якога таксама ўкралі дзяцінства. |