Аповесць «Знак бяды», за якую аўтар быў узнагароджаны Ленінскай прэміяй,— значная веха не толькі ў творчасці Васіля Быкава, а і ў літаратурным працэсе савецкага перыяду ў цэ-лым. Вытрыманая ў межах стылю пісьменніка, аповесць вызначаецца абмежаваным прастора-часавым разваротам, невялікай колькасцю геро-яў, характэрнай ваеннай тэматыкай і вострай праблематычнасцю. Вайна ў аповесці адлюстроў-ваецца праз паглыбленне ў псіхалогію герояў, пастаўленых у экстрэмальныя сітуацыі. У сваім творы В. Быкаў не абыходзіцца без паказу міну-лага сваіх герояў, даючы нам зразумець, што іх паводзіны вынікаюць з усяго папярэдняга жыц-ця, бо нічога выпадковага не бывае. Асаблівасць гэтай аповесці ў тым, што аўтар паказвае вайну не вачыма яе ўдзельнікаў-вайскоўцаў, а проста мірных жыхароў. «Знак бяды» лічаць самым ан-тываенным з усіх твораў пісьменніка, бо калі нават гэтыя далёкія ад вайны людзі ўзняліся да актыўнага пратэсту супраць яе, значыць, чаша людскога цярпення перапоўнілася. Героі твора паўстаюць перад намі ў часы ва-еннага ліхалецця, калі да іх хутарской сялібы дакацілася рэха вайны і настаў час трывожна-га чакання, роздумаў, адарванасці ад актыўна-га жыцця. Пятрок і Сцепаніда глядзяць сваю няхітрую гаспадарку, прыгадваюць мінулае, ма-раць аб сустрэчы з дзецьмі, аб жыцці без стра-ху і няўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Абое спа-дзяюцца перажыць трывожныя дні ціха, не высоўваючыся і абмінаючы немцаў. «Мы пе-рад імі невінаватыя. А калі з імі па-добраму, дык, можа, і яны... Не з'ядуць, можа...»,— су-цяшае сябе і Сцепаніду Пятрок. Але гэтым спад-зяванням хутка прыйшоў канец. На хутары з'я-віліся спачатку паліцаі, а затым і немцы. I тыя, і другія паводзілі сябе, як гаспадары. I «...ме-навіта гэта іх упэўненасць у сваёй праваце і ўсве-дамленне беспакаранасці за тое, што не прыня-та рабіць між людзьмі...», выклікалі пратэст Сцепаніды. Усе спробы Петрака паддобрыцца да немцаў ні да чаго добрага не прывялі: гаспа-дарка была разбурана, старым даводзілася цяр-- . пець здзекі ад захопнікаў. На іх вачах забілі бяскрыўднага пастушка Янку. Старыя адчувалі, што не змогуць доўга цяр-пець гэтыя здзекі, зневажанне годнасці. Сце-паніда «ведала — яе канец набліжаўся хутка і няўмольна і думала толькі: завошта? Што яна зрабіла не так, напроціў Бога і сумлення, чаму кара абрынулася на яе, на людзей?» Пятрок таксама адчуваў хуткі канец і ведаў, што за-хаваць жыццё і не страціць самае святое, што адрознівае чалавека ад жывёліны — сумлен-не, годнасць, — немагчыма.
3 мінулага герояў мы даведваемся, якім шля-хам прыйшлі Пятрок і Сцепаніда да валодання сваёй зямлёй, якія пакуты давялося ім пера-жыць, каб давесці да ладу зямлю. Вялізны крыж, устаноўлены Петраком на надзеле, шчод-ра палітым потам, сімвалізуе пакуты Петрака і Сцепаніды, іх нялёгкую долю хлебаробаў, на-дзею на лепшую будучыню. 3 самага мален-ства гэтыя людзі засвоілі, што жыць трэба сумленна, з сваёй працы. Яны так і жылі, і ўсе так жылі. Але балыпавіцкая ідэалогія перавярну-ла ўсё з ног на галаву. У той час сумленне для многіх перастала быць галоўнай каштоўнасцю. Ды толькі не для Петрака са Сцепанідай. Была мяжа, якую яны не маглі пераступіць нават пад страхам смерці, — чалавечая годнасць. Пятрок і Сцепаніда не страцілі чалавечай год-насці і атрымалі перамогу ў схватцы з бездухоў-насцю. Сцепаніда падводзіць вынікі жыцця: «За сваё цяжкае жыццё яна ўсё ж спазнала праўду чалавечых адносін і пакрысе здабыла свой не-вялікі чалавечы гонар. А той, хто аднойчы ад-чуў сябе чалавекам, ужо скацінай не стане.» Жанчына ўпэўнена, што нелюдзі пераступілі мяжу чалавечага цярпення, і яна мае права на актыўны пратэст. «...Бяда ў тым, што людская дабрыня перад злом бяссільна, зло лечыцца толькі сілай і баіцца адно толькі кары. Толькі непазбежнасць адплаты можа прыцішыць яго-ны драпежны нораў, прымусіць задумацца. Інакш на зямлі запануе пекла, аб якім гаворыц-ца ў Бібліі». Палаючая хата Петрака і Сцепані-ды сімвалізуе перамогу дабра над злом, духоў-насці над бездухоўнасцю. У вобразах Сцепаніды і Петрака В. Быкаў увекавечыў нацыянальныя тыпы носьбітаў ве-кавой народнай маралі. Гэта помнік неўміру-часці чалавечага духу, непадуладнага ніякай грубай сіле. Паводзіны гэтых немаладых ужо людзей — прыклад для ўсіх нас.
|