Камедыя «Выбачанце, калі ласкаі* напіса-на ў ляцідзесятыя гады і адлюстроўвае тага-часнае калгаснае жыццё. Асноўная задача, якую ставіў перад сабой аўтар, — выкрыць за-ганы калгаснага ладу. Што датычыцца калга-саў увогуле, то А* Макаёнак супраць іх нічога не меў, але прайсці міма адмоўных бакоў кал-гаснай сістэмы і некаторых кіраўнікоў, якіх гэтая сістэма параджала, не мог. Мінуў той час, калі калгасам прызначалі канкрэтныя даты хлебаздач дзяржаве. Болын таго, славіўся той калгас, той раён, а значыць і яго кіраўнікі, якія датэрмінова спраўляліся з выкананнем абавязковых паставак. Зразумела, што ўсе кіраўнікі раёнаў шкоупіод ^вджзд "§ пашану да вобласці і падганялі з хлебапастаў-камі сваіх падначаленых — старшынь калгасаў. 3 гэтай жа прычыны і каб выхваліцца адзін перад адным кіраўнікі калгасаў і райкамаў пус-каліся ў махлярствы, абы толькі быць у перада-віках. Менавіта такіх «перадавікоў» паказаў нам Андрэй Макаёнак у вобразе старшыні райвы-канкама Сцяпала Васільевіча Каліберава. Стар-шыня райвыканкама — гэта не першая паса-да Каліберава. Да гэтага ён працаваў у Мінску і займаў там высокае месца. Дднак пасля не-калькіх парушэнняў быў паыіжаны ў пасадзе і накіраваны ў раён. Калібераў робіць выгляд, што ен чалавек вы-сокіх маральных прынцыпаў, што ўсё робіць толькі згодна з законам. На самой справе гэта беспрынцыповы чалавек, прыстасаванец і бал-батун. У Каліберава няма належнай адукацыі, ён не валодае ніякай спецыяльнасцю, аднак у ролі кіраўніка адчувае сябе вельмі ўтульна і спакойна. Склікаць нарады і бясконцыя па-седжанні — вось галоўны метад яго кіраван-ня, Сярод калгаснікаў Калібераў з'яўляецца вельмі рэдка і неахвотна.
Калібераў вельмі хітры чалавек. Ён адразу зразумеў, якую аферу прапануе яму прахін-дзей Моцкін, аднак зрабіў выгляд, што не зра-зумеў, на той выпадак, калі раптам задума пра-валіцца. Калі так сапраўды сталася, Калібераў бессаромна звальвае ўсё на Моцкіна і на стар-шыню калгаса Гарошку. Каб ухіліцца ад адказнасці, жонка Каліберава прыдумала яму хва-робу — камяні ў пячонцы. I гэты прайдзісвет час ад часу робіць выгляд, што ў яго прыступ хваробы. Аднак усе ўжо даўно раскусілі яго хваробу, і ў першую чаргу яго хаўруснік па махінадыі Моцкін. У час, калі «паплечнікаў* канчаткова выкрылі, Моцкін са здзекам звяр-таецца да Каліберава, які гатоў быў скурожыц-ца ад болю: «У яго ж камень у пячонках! Бу-лыжнік!.. Кіньце дурня строіць!» Калібераў— прайдзісвет, прыстасаванец, кар'ерыст, чалавек без сумлення і прынцыпаў. Яму няма ніякай справы да людзей, якімі кіруе. Калібераў ва ўсім шукае асабістую выгаду. Як ні сумна, але мне здаецца, такія кіраўнікі за-лраўляюць многімі справамі і ў наш час.
|