Сочинение: Тэма любві і нянавесці жыцця і смерці вайны і міру ў паэме М.Гусоўскага Песня пра зубра
Название: Тэма любві і нянавесці жыцця і смерці вайны і міру ў паэме М.Гусоўскага Песня пра зубра Раздел: Остальные рефераты Тип: сочинение |
Тэма любві і нянавесці жыцця і смерці вайны і міру ў паэме М.Гусоўскага Песня пра зубраПаэма «Песня пра зубра» напісана ў тысяча пяцьсот дваццаць другім годзе ўдалечыні ад радзімы па просьбе папы Льва X. Гэты твор напісаны на лацінскай мове, якая ў той час была мовай навукі, культуры, міжнародных зносін у Еўропе. У паэме пераплятаюцца вобразы зубра, кня-зя, народа. Міколу Гусоўскага да глыбіні душы хвалююць усе беды і пакуты, якія выпадаюць на долю беларусаў. Гора і пакуты нясуць про-стаму люду бясконцыя войны, крыважэрныя князі і баяры, усе, хто мог бы заступіцца за народ, але застаецца раўнадушным да яго лёсу: Заканчваецца паэма малітвай да Дзевы Марыі, у якой аўтар просіць божую маці спыніць забой-ствы і кровапраліцці, даць больш мудрасці яго краю| і яго народу. «Песня пра зубра» — гэта адначасо-ва і гімн сіле і моцы магутнага звера, і песня пра| беларускую зямлю, пра незвычайную прыгажосць яе прыроды, і, зразумела, пра беларускіх людзей, пра іх думы, пачуцці, мары і спадзяванні. Паэт заклікае сумленна жыць у міры і згодзе з усімі, але калі на незалежнасць Радзімы пасягнуць ворагі, то абараняць яе, як гэта рабіў зубр. А калі сказаць адным сказам, то гэта аповяд пра любоў і нянавісць, жыццё і смерць, вайну і мір. |