Сочинение: Сучаснасць і мінуўшчына ў паэме Міколы Гусоўскага Песня пра зубра.
Название: Сучаснасць і мінуўшчына ў паэме Міколы Гусоўскага Песня пра зубра. Раздел: Остальные рефераты Тип: сочинение |
Сучаснасць і мінуўшчына ў паэме Міколы Гусоўскага Песня пра зубра.Гімнам у літаратуразнаўстве прынята называць урачыстую песню ў гонар якога-небудзь героя, падзеі або дзяржавы. Менавіта такім гімнам стала паэма Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра" - першы вялікі вершаваны твор, напісаны на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача. Жыць і працаваць М. Гусоўскаму давялося ў эпоху Адраджэння, у аснове светапогляду якой - рэнесансавы гуманізм з яго найважнейшымі асаблівасцямі: дэмакратычным характарам, выхаваўча-асвётніцкай накіраванасцю, цеснай сувяззю з традыцыямі папярэдняй эпохі і з народным све-тапоглядам. Крытэрыем ацэнкі вартасці чалавека ў той час з'яўлялася не толькі высокае сацыяльнае паходжанне, заслугі перад царквой, але і рознабаковыя веды, і грамадскія заслугі, і асабістыя якасці. Людзі імкнуліся да зямной славы, хацелі выявіць сябе ў навуцы, мастацтве, літаратурнай дзейнасці. Вырасла нацыянальная свядомасць. Цэнтральны вобраз твора - князь Вітаўт, якога Гусоўскі лічыў ідэальным правіцелем. Вітаўт - патрыёт, верны традыцыям, праўдзівы і справядлівы чалавек, выдатны кіраўнік дзяржавы, строгі, патрабавальны да людзей, але разважлівы і разумны. Шмат можа сказаць нам той факт, што аўтар уславіў не Жыгімонта, а іменна Вітаўта. |