Реферат: Белорусский фольклор
Название: Белорусский фольклор Раздел: Рефераты по культуре и искусству Тип: реферат |
Змест: 1. Уводзіны……………………………………………2 2. Беларуская вусна-паэтычная творчасць……….3 3. Каляндарна-абрадавая паэзія……………………4 4. Замовы……………………………………………...5 5. Прыказкі і прымаўкі……………………………...6 6. Загадкі………………………………………………7 7. Казкі………………………………………………...7 8. Легенды і паданні…………………………………8 9. Анекдоты, жарты, гумарэскі…………………..10 10. Прыпеўкі………………………………………..10 11. Пазаабрадавыя песні…………………………..11 12. Балады…………………………………………...11 13. Народны тэатр………………………………….12 14. Заключэнне……………………………………..13 15. Прыклады……………………………………….14 16. Спіс літаратуры………………………………..18 Ёсць ў простай яго [селяніна] думцы, ў шчырай наіўнай ноце яго песні, у яе прыродных танах якаясь невядомая любасць, чароўная сіла, якая прымушае шыбка біцца сэрца; захапляе, уракае, нават самой прастатой цешыць. Аляксандр Рыпінскі. Уводзіны. Яшчэ задоўга да таго, калі мастацкае слова было зафіксавана ў помніках пісьменнасці, народ выяўляў свае настроі і думы ў песнях, казках, легендах і паданнях, якія былі першымі праявамі яго мастацкай творчасці. Песні, казкі, паданні на працягу многіх гадоў і стагоддзяў свайго бытавання перадаваліся, станавіліся выдатнымі творамі мастацтва. Ў іх адлюстроўваліся ўсе найважнейшыя асаблівасці народнага жыцця з самых далёкіх часоў: барацьба чалавека з прыроднай стыхіяй, яго мары, меркаванні, любоў да радзімы і нянавісць да ворагаў, глыбокі антымізм. Многія фальклорныя творы ствараліся і бытавалі пры пэўных акалічнасцях – у час свят, працы. Яны суправаджалі працоўную дзейнасць чалавека (працоўныя песні ), дапамагалі ў выхаванні дзяцей (песні-калыханкі, дзіцячыя песні, загадкі, казкі ), перадавалі новым пакаленням жыццёвы вопыт і мудрасць (легенды, паданні, прымаўкі, прыказкі і інш. ). Пашыраючыся і ў пазнейшы час, фальклорныя творы ўплывалі нават на развіцце пісьмовай літаратуры. Вусная паэзія народа заўсёды жывіла паэзію і літаратараў, і пісьменнікаў, была невычэрпнай крыніцай ідэй, вобразаў, спосабаў мастацкага адлюстравання жыцця беларускага народа. Вусная народная творчасць – важнейшая частка духоўнай культуры народа – надзвычай добра захавалася не толькі ў памяці беларусаў, але і ў актыўным бытаванні, адыграла вялікую ролю ў нацыянальнай самасвядомасці, ў развіцці літаратуры і мастацтва; яна плённа ўплывае і сёння на працэсы нацыянальнага адраджэння. Тэрмін фальклор, які ўзнік у сярэдзіне XIX ст., у перакладзе азначае народная мудрасць . Фальклор у яго вузкім, філалагічным значэнні – адзін з відаў народнага мастацтва, які адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных пры дапамозе паэтычных слоў. Фальклорны працэс заўсёды адбываецца ў межах традыцыі, абапіраецца на папярэдні вопыт, выкарыстоўвае мастацкія каштоўнасці, якія належаць усяму народу. Фальклор узнік раней, чым пісьменнасць і, натуральна, бытаваў толькі ў вуснай перадачы. Або і са з’яўленнем пісьменнасці доўгі час перадача з вуснаў у вусны таксама была адзіным шляхам распаўсюджвання фальклору. Але народ знаёміўся не толькі з песняй, казкай, прыказкай, прымаўкай, легендай, але і з узорамі лепшай пісьмовай літаратуры. Калектыўнасць, вуснае бытаванне, варыянтнасць – рысы, уласцівыя толькі фальклору і якімі ён прынцыпова адрозніваецца ад мастацкай літаратуры. Фальклорныя творы адрозніваюцца ад твораў пісьмовай літаратуры і некаторымі асаблівасцямі мастацкай формы. Гэта ў першую чаргу традыцыйная паэтыка, выпрацаваная народам на працягу стагоддзяў. Традыцыйная народная сімволіка, разнастайныя формы, пастаянныя эпітэты, метафары, параўнанні і іншыя віды тропаў, асаблівасці кампазіцыі надаюць вуснай паэзіі спецыяльны каларыт. Гэтыя мастацкія сродкі характэрны і для старадаўніх класічных форм народнай творчасці, і для многіх твораў, што ўзнікаюць у наш час, хаця, бясспрэчна, паэтыка сучаснага фальклору набывае і новыя рысы. Фальклор нясе ідэі справядлівасці і сацыяльнай роўнасці, перадае адносіны народа да важнейшых падзей, выказвае цікавасці працоўных. Творы адлюстроўвалі і ўслаўлялі барацьбу супраць прыгнёту, супраць іншаземных захопнікаў. У творчасці кожнага народа ёсць свае непаўторныя рысы, якія ўтвараюць народную спецыфіку фальклора. Разам з тым многія творы, складзеныя рознымі народамі, падобныя. Прычынамі такога падабенства з’яўляюцца агульнасць законаў развіцця чалавечага мыслення, свядомасці людзей і мастацкай творчасці, асабліва ў падобных умовах жыцця. Беларуская вусна-паэтычная творчасць Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць таксама мае шмат агульнага з творчасцю іншых народаў свету і ў той жа час уносіць у сусветную скарбніцу народнай паэзіі свой пэўны ўклад, канкрэтнае значэнне якога становіцца відавочным пры разглядзе асноўных этапаў развіцця беларускага фальклору і асобных яго жанраў. Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць прадстаўлена амаль усімі жанрамі: каляндарная і сямейна-абрадавая паэзія, казкі, паданні і легенды, прыказкі і прымаўкі, загадкі, замовы, народны тэатр у розных яго відах, сацыяльна-бытавая лірыка. Не было ў беларускім фальклоры такіх твораў, як быльны або думы , спецыфічных для рускага і ўкраінскага фальклору. Але беларускі народ таксама стварыў свой гераічны і гістарычны эпас, які хаця і не набыў адзінай жанравай формы, аднак даволі поўна адлюстроўваў многія гераічныя старанні нашага мінулага. Нацыянальны каларыт беларускаму фальклору надаюць паэтычныя вобразы волатаў і асілкаў, асобныя мастацкія сродкі, паэтычная мова. Фальклор з’явіўся першай паэтычнай школай многіх выдатных пісьменнікаў. Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча, М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа і многіх іншых вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў непарыўна звязана з народнай паэзіяй і па сутнасці выкарыстана з яе. І вось што гаварыў Я. Купала аб фальклоры: “Кнігі абудзілі маю фантазію… Але больш за ўсё, я думаю, зрабілі на мяне ўплыў беларускія народныя казкі, якія я чуў у маленстве… Не толькі блізкасць да народа, з якім я падзяляў і гора, і радасць, але і народная торчасць, з якой я знаёміўся, слухаючы ад блізкіх мне людзей казкі і інш., безумоўна рабіла на мяне свой уплыў у сэнсе развіцця фантазіі.” Беларуская вусна-паэтычная творчасць глыбока і ўсебакова раскрывае веліч мастацкага генія народа, прыгажосць яго маральнага аблічча, высакароднасць ідэалаў, самаадданую барацьбу за іх ажыццяўленне. Разам з іншымі відамі народнага і прафесійнага мастацтва яна з’яўляецца важнейшым духоўным набытам нацыі, адным са сродкаў выхавання яе сама-свядомасці. Падзяліць вусныя народныя творы па часе іх з’яўлення немагчыма, бо ў адным і тым жа творы можна знайсці нешта ад розных часоў, сувязь самой мінуўшчыны з цяперашнім жыццём. Таму лепш разглядаць паасобна віды вуснай народнай творчасці. Каляндарна-абрадавая паэзія Каляндарна-абрадавая паэзія – від фальклору, які суправаджаў аграрныя святы і працу земляроба на працягу гаспадарчага года. Вытокі каляндарна-абрадавай паэзіі – у родавым грамадстве. У самым старажытным пласце каляндарных абрадаў, павер’яў, песень ужо адбіўся культ Сонца. Не выпадкова і найбольшыя земляробчыя ўрачастасці, святкаванні, у першую чаргу каляды, купалле, прыпадалі на зімовае і летняе сонцастаянне. Назіранні старажытнага чалавека над кругазваротам сонца, зменамі ў прыродзе, біялагічнымі цыкламі раслін склаліся ў цэлую сістэму поглядаў, якія знайшлі выяўленне ў аграрна-магічных абрадах, павер’ях, каляндарных прыкметах, прыказках, песнях. Чалавек першабытнага грамадства імкнуўся разгадаць таямніцы прыроды, паўплываць на іх дзеля захавання роду, каб забяспечыць аснову дабрабыту сям’і – вырасціць і сабраць ураджай, захаваць статак, спадзяваўся дасягнуць гэтага заклінаннем, магічным словам, абрадавым рытуалам. З развіццём грамадства каляндарна-абрадавая паэзія шырока адлюстроўвала ў сабе працоўную дзейнасць земляроба, маральна-этычныя ўяўленні народа, паэтычны погляд на свет, прыроду, чалавека. Паэзія беларускага земляробчага календара ўключае звыш 20-ці жанравых і групавых песенных разнавіднасцей. Яна буйна развівалася, добра захавалася і складае своеасаблівы феномен беларускай нацыянальнай паэтычна-песеннай культуры. Цыклізацыя каляндарна-абрадавай паэзіі абумоўлена кругазваротам ў прыродзе, чаргаваннем пор года. У паэзіі беларускага земляробчага календара вылучаюцца чатыры вялікія цыклы: веснавы, летні, асенні, зімовы. Кожная пара года, кожны сезонна-вытворчы перыяд мелі адпаведныя абра-ды, звычаі, павер’і, песеннае суправаджэнне. Агульнай у іх была шырокая аграрная аснова, мэтавая ўстаноўка, паасобныя матывы, што вынікалі з яе. Усе каляндарныя абрадава-песенныя комплексы былі прасякнуты думкай аб будучыні роду, сям’і, клопатам пра тое, каб у найспрыяльнейшы час засеяць ніву, вырасціць і захаваць ад стыхій ураджай, зберагчы статак ад паморку і дзікіх звяроў, у пару сабраць плён. Аднак толькі гэтай, галоўнай, функцыяй змест каляндарна-абрадавай паэзіі не вычэрпваўся. Мела яна і гулліва-пацешлівае прызначэнне, а таксама немалое эстэтычнае значэнне. Зімовы перыяд у сялянскім каляндары меў падрыхтоўчы характар. Абрады і песні зімовага цыкла былі накіраваны на тое, каб загадзя, наперад паўплываць на будучы ўраджай, захаваць азімыя пасевы, рунь на палях. Веснавыя абрады і песні павінны былі асвячаць сабою асабліва адказны перыяд у жыцці старажытнага земляроба – пачатак палявых работ, час веснавых усходаў, выгану жывёлы на пашу. Летнія абрады і песні прызначаліся зберагчы збажыну ў пару даспявання, паспрыяць паспяховаму збору ўраджаю. Асенні перыяд земляробчага каляндара быў бедны на абрады. Звязаны з уборкай яравых, выбаркай, апрацоўкай ільну, засяваннем азімых – заканчэннем палявых работ, ён характарызаваўся дамінаваннем у песнях перадвясельных матываў, развіццём у іх моцнага лірычнага пачатку. Замовы. Замовы (у народзе яшчэ называюць загаворамі, нагаворамі, шэптамі ) – гэта славесныя формулы, якім надавалася магічнае значэнне. Замовы – від народнай творчасці, які ў сучасны момант у жывым бытаванні амаль не сустракаецца. У мінулым замовы былі шырока распаўсюджаны ў быце і мелі чыста ўтылітарнае значынне: з дапамогай слова, магічнага дзеяння ператварыць жаданае ў рыальнасць, падобным выклікаць падобнае. Нягледзячы на пашыранасць сярод сялянства, замовы больш за ўсё знаходзіліся на ўзбраенні вузкай групы людзей – “прафесіяналаў”, так званых шаптуноў, чараўнікоў, ведзьмароў, якія з мэтай замацавання ў насельніцтва веры ў магічную сілу слова нярэдка выкарыстоўвалі рацыянальныя сродкі народнай медыцыны, чым забяспечвалі больш устойлівае месца гэтаму віду творчасці ў народзе. Прынята дзяліць замовы на некалькі тыматычных груп: 1. Замовы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека (паляванне, рыбацтва, пчалярства, збор ягад, грыбоў, захаванне жывёлы, ураджаю); 2. Замовы супраць хвароб; 3. Замовы, звязаныя з сямейнымі адносінамі і прыватным бытам (сюды адносяцца таксама прысушкі і адсушкі – любоўныя замовы); 4. Замовы, звязаныя з грамадскімі адносінамі і г.д. Замовы каштоўныя тым, што ў іх знайшлі адлюстраванне асаблівасці гаспадарчага, грамадскага і духоўнага жыцця чалавека. Яны з’яўляюцца помнікамі мастацкага слова народа. Прыказкі і прымаўкі. У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі багаты працоўны і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію і светапогляд, маральна этнічныя і эстэтычныя ідэалы. Прыказкі і прымаўкі ўзніклі яшчэ ў дакласавым грамадстве. У некаторых з іх адбіліся язычніцкія ўяўленні пра сусвет, прыроду, чалавека, расліны, жывёл. Кожная эпоха пакідае пасля сябе велізарныя пласты прыказак і прымавак: у іх адлюстроўвалася жыццё ў часы прыгону, ва ўмовах жорсткай капіталістычнай эксплуатацыі, раскрываюцца карэнныя змены ў жыцці і побыце народа ў сучаснасці. Ў прыказках і прымаўках эпохі феадалізму выразна адбілася тэма прыгоннага жыцця, паказана стаўленне народа да паноў і іх падданых. Прыказкі вучаць любіць свой край, Радзіму, яе герояў і ненавідзець ворагаў. Трапна выказвае народ свае думкі пра шчасце, лёс і долю, дабро і зло. Увогуле, прыказкі і прымаўкі – гэта своеасаблівая энцыклапедыя жыцця народа ў розныя гістарычныя эпохі. Загадкі. Загадка – кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другарадных адзнаках, па прыкметах падабенства. Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі – развіваць ў чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны погляд на рычаіснасць. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, іншасказальная, загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных і пасольскіх справах. Загадкі, песні-загадкі надзвачай шырока ўжываліся ў вясельных абрадах, напрыклад, з мэтай “праверкі” разумовай сталасці жаніха. Доўгімі зімовымі вечарамі моладзь і старэйшыя людзі, сабраўшыся ў якой-небудзь хаце, арганізоўвалі займальныя спаборніцтвы загадачнікаў. Яна пашырала кругагляд чалавека, развівала яго фантазію, кемлівасць, назіральнасць, трэніравала памяць, прывучала да развагі, аналізу. Цяпер гэты старажытны жанр страціў сваю сур’ёзную актыўна-грамадскую функцыю і стаў сродкам забавы і пацехі – творчасцю дзяцей і для дзяцей. Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстравала гаспадарчую і працоўную дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, быт, працу, фауну, флору, будову сусвету і да нашых дзён мае вялікае эстэтычна-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей. Казкі. Сярод апавядальных жанраў беларускай вуснапаэтычнай творчасці шырынёй ахопу жыццёвых з’яў, глыбінёй абагульнення, яркасцю створаных вобразаў вылучаюцца казкі . Тэрмін “казка” аб’ядноўвае розныя па форме і зместу апавядальныя творы: пра жывёл і птушак, пра фантастычных пачвар і непераможных асілкаў, пра кемлівага сялянскага сына Несцерку і ненажэрных крывасмокаў-паноў, пра хітруна-злодзея і служкаў культу, пра мудрую дзяўчыну і языкатую жонку і інш. Сярод розных, але ў асноўным блізкіх паміж сабой азначэнняў казкі, якія прыводзяцца ў навуковай літаратуры, найбольш прыдатным можна лічыць наступнае: казка – гэта мастацкае вуснае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або авантурна-навелістычнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць пры дапамозе мастацкай выдумкі і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс. Казкі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і заўсёды былі непарыўна звязаны з шматгранным жыццём народа, яго барацьбой з сіламі прыроды, а ў класавым грамадстве – за роўнасць, сацыяльную справядлівасць. Казкі як творы сапраўднага мастацтва задавальнялі эстэтычныя запа-трабаванні народа і ў той жа час былі важным сродкам пазнання навакольнага свету і абагульнення працоўнага вопыту многіх пакаленняў, а таксама сродкам выхавання. Класіфікацыя казак даволі ўмоўная. Звычайна іх падзяляюць на казкі аб жывёлах, чарадзейныя, або міфічныя, і сацыяльна-бытавыя. Кожная з груп беларускіх казак вылучаецца асаблівасцямі зместу, сістэмай вобразаў, характэрнымі прыёмамі мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Усім ім уласціва высокае паэтычнае майстэрства. Беларускія казкі маюць шмат агульнага з казкамі іншых народаў, асабліва славян, але ў той жа час узбагачаюць казачны эпас славянскіх народаў новымі сюжэтамі, ідэямі, вобразамі. Ў наш час казачная традыцыя паступова затухае, але многія казкі трывала захоўваюцца ў народным рэпертуары і па-ранейшаму выконваюць значную ролю ў выхаванні падрастаючага пакалення. У апошнія гады ў розных раёнах Беларусі было запісана шмат гэтых твораў, у асноўным казкі пра жывёл і чарадзейныя, якія карыстаюцца асаблівай увагай дзіцячай аўдыторыі. Былі выяўлены і таленавітыя казачнікі, рыпертуар якіх вылучаецца багаццем і разнастайнасцю, а майстэрства выканання прыцягвае шырокую аўдыторыю. Ад 20 да 30 твораў расказалі К. Мельнікава, Ф. Вяргун, С. Ляўчэня. Як і ў мінулым, сярод сучасных казачнікаў можна вылучыць два тыпы: імправізатараў , якія ў межах традыцыі свабодна абыходзяцца з матэрыялам, і традыцыяналістаў , што строга прытрымліваюцца вядомай сюжэтнай схемы і нават вядомага ім тэксту. Легенды і паданні. Да легенд звычайна адносяць трывала замацаваныя ў фальклорнай традыцыі вусныя апавядальныя творы, ў аснове якіх ляжыць фантастычны вобраз або ўяўленне, звязаныя з гісторыяй людзей або тлумачэннем розных прыродных і грамадскіх з’яў. У больш вузкім разуменні, якога прытрымліваюцца некаторыя даследчыкі, легендамі з’яўляюцца толькі творы на біблейскія сюжэты, г.зн. апакрыфічныя творы. Легенды – мастацкія творы, але даменантнай ў іх з’яўляецца не эстэтычная, як ў казках, а пазнавальная функцыя. Беларускія легенды разнастайныя па тэматыцы. У апублікаваных запісах прадстаўлены легенды касмаганічныя, этнагенічныя, гістарычныя, апакрыфічныя і інш. У іх адлюстраваны розныя ўяўленні народа, спробы растлумачыць паходжанне сусвету і зямлі, чалавека і жывёл, сутнасць розных з’яў прыроды і грамадскага жыцця. Часам у легендах адчуваецца рэлігійны ўплыў, але ў той жа час многім легендам ўласцівы элементы стыхійнага матэрыялізму, у якіх асуджаецца эксплуатацыя чалавека чалавекам, сацыяльная няроўнасць, выказваюцца крытычныя адносіны да рэлігійнага вучэння. У некаторых беларускіх легендах распрацоўваюцца розныя маральна-этычныя праблемы, сцвярджаецца неабходнасць добрасумленных адносін да працы, справядлівых і добразычлівых адносін паміж людзьмі, але часам гэтыя станоўчыя ідэі атрымліваюць рэлігійную афарбоўку. Нягледзячы на агульную тэндэнцыю затухання гэтага жанра, у часы Вялікай Айчыннай вайны ўзніклі легенды пра мужных абаронцаў нашай Радзімы, пра партызанскіх камандзіраў. Па сваёй асноўнай функцыі – перадача выпрацаваных папярэднімі пакаленнямі пэўных ведаў або ўяўленняў – да легенд набліжаюцца паданні . Але калі легенды заўсёды фантастычныя па зместу і ў сувязі з гэтым маюць адпаведную паэтыку, паданні даюць звесткі аб рэальных асобах і сапраўдных падзеях, хаця, натуральна, пры перадачы з вуснаў у вусны аддаляюцца ад першаасновы, жыццёвы матэрыял набывае ў іх паэтычную інтэрпрэтацыю. Найбольш распаўсюджаныя ў беларускім фальклоры паданні гістарычныя і тапанімічныя, многія з якіх маюць гістарычную афарбоўку. З вуснаў у вусны перадаваліся паданні аб асілках, якія нібыта некалі жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі і пакінулі пасля сябе старажытныя гарадзішчы ды велізарныя камяні з адбіткамі сваіх пальцаў ці рук. Тэма многіх паданняў – барацьба беларускага народа с іншаземнымі захопнікамі. Яны маляўніча апавядаюць аб адзінаборстве рускага воіна з татарскім, пра перамогу над шведамі, пра Айчынную вайну 1812 г. Адначасова ў гэтых творах адлюстраваны цяжкія пакуты, якія прыносілі войны народу, з гневам і болем апавядаецца аб рабунках і здзеках, што чынілі захопнікі на беларускай зямлі. Вядомы таксама шматлікія паданні аб заснавані розных населеных пунктаў, паданні аб рэках, азёрах, урочышчах і нават асобных збудаваннях. Такія паданні таксама дапамагаюць глыбей пазнаць мінулае, перадаюць адносіны народа да розных падзей, яго ўяўленні аб гісторыі роднага краю і любоў да сваёй зямлі. Анекдоты, жарты, гумарэскі. Празаічныя жанры малой формы – анекдоты, жарты і гумарэскі – узніклі амаль адначасова з сацыяльна-бытавымі казкамі, развіваліся ў цеснай сувязі з імі, актыўна бытуюць і ў наш час. Пад анекдотам да палавіны 19 ст. разумелі кароткае камічнае апавяданне пра смешны выпадак з жыцця вядомага гістарычнага дзеяча. Пазней анекдотамі сталі называць невялікае вуснае аднаэпізоднае апавяданне пра незвычайную, смешную падзею, сітуацыю, рысу характару чалавека ці ўчынак з неспадзявана камічнай развязкай. Блізкім да анекдота з’яўляецца жарт , у аснове якога таксама апавяданне пра смешнае здарэнне, дасціпная насмешка. У параўнанні з анекдотам, які выстаўляе на смех і сацыяльна-палітычныя з’явы, жарт звычайна незласліва высмейвае бытавыя здарэнні, паасобныя малаістотныя, але смешныя рысы і якасці людзей, іх дзіўныя ўчынкі. Як і для анекдота, для жарта характэрна аднаэпізоднасць, нечаканасць выніку. Найбольш папулярная форма жарта дыялагічная. Праз кароткі дасціпны дыялог выяўляецца асноўны ідэйны сэнс твора, накіраванасць насмешкі. Добразычлівым характарам смеху вызначаецца і гумарэска , або досціп – таксама невялікі апавядальны твор, у якім трапна высмейваюцца прыватныя з’явы, паводзіны людзей. Для гумарэскі не абавязковыя нечаканы камічны вынік, аднаэпізоднасць. Жанравыя межы паміж анекдотам, жартам, гумарэскай невыразныя і нярэдка творы гэтых жанраў у зборніках змешваюцца. Прыпеўкі. Прыпеўка – невялікая лірычная песенька, якая складаецца з чатырох радкоў і выконваецца на які-небудзь сталы матыў. Вядомы і іншыя назвы гэтага жанру: вытанкі, скакушкі, брандушкі, выдрыганцы і інш. Тэрмін “прыпеўка” запазычаны з рускай навуковай тырміналогіі і ў першыню ў навуковую беларускую літаратуру ўведзены В. Астаповічам. Вытокі жанру ў танцавальных прыпеўках, а таксама ў прыпеўках вясельных і дударскіх. У прыпеўках адлюстраваны многія бакі жыцця сялянства. Аднак асноўная тэма гэтага жанру – любоў. У прыпеўках прыкметнае месца займае грамадска-палітычная тыма. Сярод фальклорных жанраў, якія адлюстроўваюць сучаснасць, адно з першых месц належыць прыпеўцы. Першыя публікацыі беларускіх прыпевак адносяцца да 40-х гг. XIX ст. Пазаабрадавыя песні. Пазаабрадавыя песні , як відаць з самой назвы, - гэта песні, якія выконваюцца незалежна ад абрада ці календара, у любы час і ў розных канкрэтных жыццёвых абставінах. У народзе пра гэтыя песні гавораць, што яны спяваюцца “абы калі”, “калі давядзецца”, “калі надумаешся”, “хоць дзе”, “дзе можна” і інш. Спяваюць іх у час адпачынку і на рабоце, дома і ў полі, “на міру” і сам-насам. Песні гэтыя не звязаны ні з гульнямі, ні з дзеяннямі. Мелодыя ў пазаабрадавай песні замацавана непасрэдна за адным тэкстам (рэдка адзін тэкст выконваецца на некалькі мелодый), тады як у каляндарна-абрадавай паэзіі на адзін і той жа напеў (асабліва ў вясельнай песнятворчасці) спяваецца многа тэкстаў. Пазаабрадавыя песні ў адрозненне ад каляндарна-абрадавых характарызуюцца большай актыўнасцю, што дало ім магчымасць шырока адлюстроўваць самыя розныя бакі побыту народа. Пазаабрадавыя песні часта называюць проста лірычнымі, бо лірычны пачатак (а ён уласцівы таксама каляндарна-земляробчым і сямейна-абрадавым песням) з’яўляеццы дамінуючым. Гэта песні пра асабістыя пачуцці і перажыванні чалавека, пра яго адносіны да акаляючай рэчаіснасці. Сіла ўздзеяння пазаабрадавай лірычнай песні ў тым, што яна перадае пачуцці і перажыванні, сугучныя, блізкія, зразумелыя многім людзям, вылучаецца глыбінёй, багаццем і разнастайнасцю чалавечых эмоцый. Тут радасць і гора, любоў і нянавісць, весялосць і смутак чалавека. У гэтых песнях выяўляюцца лепшыя рысы нацыянальнага характару беларусаў: смеласць, адвага, праўдзівасць, працавітасць, гасціннасць, гуманізм, чуласць, сціпласць, імкненне да свабоды і нянавісць да прыгнятальнікаў. У іх знайшла адлюстраванне народная мараль, светапогляд працоўных. Пазаабрадавая песенная лірыка дае шырокую карціну жыцця народа, яго сямейна-бытавых і сацыяльна-грамадскіх адносін, таму не выпадкова яе называюць энцыклапедыяй жыцця народа. Балады. У народнай пазаабрадавай песеннай творчасці асобную групу складаюць балады – ліра-эпічныя творы. Тэрмін “балада” ў народзе невядомы. Спевакі іх называюць доўгімі або жалоснымі песнямі. У навуковы ў жытак гэты тэрмін быў уведзены ў XIX ст. Збіральнікі і даследчыкі беларускай вуснапаэтычнай творчасці называлі балады думамі або думкамі. Балады – творы драматычнага зместу, напоўненыя высокім эмацыянальным пачуццём. Тэма іх – сямейнае або асабістае жыццё чалавека, незвычайныя, трагічныя здарэнні. Як і многія іншыя фальклорныя жанры, балада ўзыходзіць да глыбокай старажытнасці і прайшла складаны эвалюцыйны шлях станаўлення. Паводле распрацаванай беларускімі фалькларыстамі класіфікацыі, балады дзеляцца на пяць асноўных груп: 1. Песні з міфалагічнымі матывамі, у якіх тлумачыцца паходжанне раслін, жывёл, каменняў, апавядаецца пра пераўтварэнне чалавека ў расліну, жывёлу, птушку, камень і г. д.; 2. Песні казачнага і легендарнага зместу, у якіх побач з рэальнымі героямі дзейнічаюць персанажы, тыповыя больш да фантастычных казак і легенд; 3. Песні-загадкі, у якіх героі загадваюць, на першы погляд, неверагодныя, невырашальныя загадкі; 4. Песні гульнёва-падарожнага складу, якія характарызуюц-ца своеасаблівай кампазіцыяй – “паўтарэнне з нарастан-нем” і пэўнай умоўнасцю зместу; 5. Песні навелістычнага зместу, у якіх апавядаецца пра неверагодныя падзеі, пераважна драматычнага ці трагічнага характару ў асабістым жыцці людзей. У іх адсутнічае фантастыка. Асноўная тэма – нешчаслівае каханне, здрада, сямейныя канфлікты і інш. Народны тэатр. Народны тэатр – адметная з’ява ў традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў. Яго вытокі – у глыбокай старажытнасці, звязаны ён з першымі спробамі чалавека да пераўвасаблення. У аснове народнага тэатра, як і ва ўсёй вуснапаэтычнай творчасці, ляжыць працоўная дзейнасць чалавека. Народны тэатр адыграў вялікую ролю ў гісторыі культуры беларускага народа, бо з’явіўся папярэднікам прафесійнага тэатральнага мастацтва. Гісторыкі народнага тэатра вылучаюць тры асноўныя складаемыя: абрадавыя ігрышчы, народныя драматычныя гульні і ўласна народную драму. Асобае месца ў гісторыі народнага тэатральнага мастацтва займае батлейка – тэатр лялек, вядомы на Беларусі з XVI ст. Зараз у жывым бытаванні сустракаецца рэдка. Заключэнне. Беларуская вуснапаэтычная творчасць – важная частка духоўнай культуры нашага народа. Здаўна служыць яна магутным сродкам вобразнага пазнання жыцця, праўдзіва адлюстроўвае думкі, і мкненні і спадзяванні народных мас, садзейнічае выхаванню іх эстэтычных густаў і ідэалаў. На працягу многіх стагоддзяў вуснапаэтычная творчасць была амаль адзінай формай выражэння духоўнага жыцця людзей: яна з’яўлялася і з’яўляецца неад’емнай часткай культурнай спадчыны народа, яна спадарожнічае чалавеку на працягу ўсяго яго жыцця. Фальклор – няспынная творчасць народа, якая бытуе ў вуснай перадачы людзей з пакалення ў пакаленне. Народна-паэтычная творчасць і сёння адыгрывае важную ролю ў духоўным жыцці людзей, у фарміраванні іх эстэтычна-мастацкіх густаў, ідэалаў і светапогляду. Прыклады. Каляндарна-абрадавая паэзія: Зімовыя песні: Да ішлі, ехалі калядкі… Да ішлі, ехалі калядкіУ маляваных санёчках, У кужэльных сарочках. А санёчкі паламаліся, А сарочкі памараліся. Прыехала каляда на белым кані… Прыехала каляда на белым кані. Яе конічак – ясен месячык, Яе дужачка – ясна зорачка, Яе пужачка – ясна звёздачка, Яе вазочак з тоўстага лядку, Яе кажушок з белага сняжку. Веснавыя песні: Прыдзі, прыдзі, вясна… Прыдзі, прыдзі, вясна, Прыдзі, прыдзі, красна К нам у таночак. Прынясі нам збожжа, Прынясі нам красак, Каб нам звіць вяночак. Едзіць вясна, едзіць На залатым кані У зялёным саяні, На сасе седзячы, Сыру зямлю аручы, Пправай рукой сеючы, А смыком скародзячы. Вязець, вязець вясна, Вязець, вязець красна Ясныя дзянёчкі, Частыя дажджочкі, Зялёныя травы, Красныя цвяточкі Нам на вяночкі. Ой, вясна мая вясёлая…Ой, вясна мая вясёлая , Развесяліла ўсе горачкі, Усе горачкі, усе горачкі-даліначкі, Даліначкі, дзе парабачкі збіраліся, Збіраліся, на мёд-гарэлачку складаліся, Складаліся, аб помсце пану змаўляліся. Летнія песні: У полі жыта палавее…У полі жыта палавее, У багатага душа млее, Што ў засеку жыта тлее. А ў беднага радуецца, А ў беднага радуецца, Што новы хлеб гатуецца, Што з багатым зраўнуецца. Выйшла маці жыта жаці…Выйшла маці жыта жаці, Стала сярпы перакладаці. Няма сярпа залатога – Жанца маладога. Вышла свякроў жыта жаці, Стала сярпы раскладаці. Прыбыў сярпок залаценькі – Жанец маладзенькі. Восеньскія песні: Ой, восень мая…Ой, восень мая, Восень сцюдзёная, Чаго ты рана захаладала. Я й не раненька, Я й не позненька, - Калі мая пара прышла: Лісточак апаў, зямельку ўслаў, Вось мая і пара прышла. Рэчкі сталі, пазамярзалі, Во мая й другая пара. Ай, восень, восень, макрота…Ай, восень, восень, макрота * , Дзецюкам жаніцца ахота, Дзевачкам ісці няволя, Заняволіла субота Усё й татулькава работа. Замовы: Замова паляўнічагаВадзіца царыца, усяму свету памачніца. Як ты змываеш сырое карэнне, шэрае і белае каменне, так і змый і маю ружы-ну-ружніцу і булат-жалеза. Як страляе з неба Міхаіл-архангел громам і малянняй і вострай стралой і як ніхто не можа ўняць ні грома, ні маланні, ні вострай стралы, так ніхто не можа ўняць і мяне, раба божага, стральца, і маю ружыну-ружніцу і булат-жалеза. А над маёй ружынай-ружніцай і булата-жалезам няма спаругання на векі вякоў. Замова ад злога духаНа сінім моры камень, на тым камні дуб, на тым дубе тры-дзевяць какатоў, на тых какатах трыдзевяць гняздоў, на тых гнёздах трыдзевяць сарок, трыдзевяць урок – ад жаночча, ад дзявочча, ад хлапечча, ад мужчынска – русы волас, чорны волас, рыжы волас, белы волас. Святыя святочкі, хадзіце ка мне на помач; я з славамі, бог з духамі; як стала, так перастала. Прыказкі і прымаўкі: Колас добра не спее, калі сонца добра не грэе. Шмат снегу – шмат хлеба. З агнём не жартуё і вадзе не вер. Воўка ногі кормяць Цалаваў каршун курачку да апошняга пёрушка. Што ў лесе родзіцца, у хаце знадобіцца. З голага куста і ягада пуста. Якая зіма, такое лета. Пакланіся кусту, дык ён дасць хлеба лусту. Без сахі і бараны сам цар хлеба не есць. Паміраць збірайся, а жыта сей. На сваём сметніку і певень гаспадар. Загадкі: Без кораня, а расце. (Камень) Без ног бяжыць, без воч глядзіць. (Вада) Лата на лаце, ніткі не знаці. (Капуста) Цераз мяжу брат брата не бачаць. (Вочы) Рота няма, а зубы маюцца. (Граблі) Гарбаты дзядок усё поле аббегаў. (Серп) Вісіць сіта, не рукамі звіта. (Павуцінне) Легенды і паданні: Пра скарбТам, дзе ад шляху пашла паваратка на Зялёную Параслю, у правую руку, як ісці ад Рэчыцы к Хвайнікам, у калодзезі е вя-лікі браварны казан, поўны грошай, накрыты млінавым каменем. Сколькі раз людзі хацелі выкапаць тыя грошы, да як толькі дакапаюцца да таго каменя, каторым пакрыты кацёл, так зараз з Рэчыцы і ляцяць казакі з голымі шаблямі. Людзі паўцякаюць, то і казакі шчэзнуць, а далей і месца зараўняецца, як бы нічога ніколі. Анекдоты: ДаведаўсяЗайшоў селянін да пана, а той якраз паеў і парожнюю міску перавярнуў. Селянін і пытае: - Пане, а чаму вы як паелі, то перавярнулі міску? - Гэта значыць, што я наеўся. - Вось яно што! А я ўсё думаў, было, чаго гэта мая свіння, як толькі паесць, дык і пераверне карыта. Чым частавалі панаАднаго разу прыехаў у вёску пан дань сабіраць. Сабраў многа і адправіўся дамоў са сваімі праслугамі. Але вось пану захацелася піць, і ён сказаў хлопчыку Міхаську, каб той прынёс квасу. Міхаська хуценька збегаў дамоў і ў гліняным чарапку прынёс квасу. Пан выпіў, хваліць, што смачны, ды пытаецца: - А ў вас яшчэ многа такога квасу? - Вой многа. Учора ў квас уваліўся пацук, дык мама лазіла даставаць, то было яшчэ па пуп. Тут пан як раззлуецца, як топне нагою ды як шпурне чарапок, той і разбіўся. А Міхаська як заплача: “А, дзядзечка, што ж вы зрабілі, куды ж я буду ноччу…” Прыпеўкі: А скрыпачка, далі бог, Не жалей жа маіх ног! Мае ножкі не баляць, Яны хочуць пагуляць. Эх, колькі ж нас – Адна жменечка! Пагуляем жа Харашэнечка. Танцавала рыба з ракам, А пятрушка з пастарнакам, А цыбуля з часнаком. Красна дзеўка з дзецюком. Рада, рада была баба, Што дзед утапіўся. Ліха ж яму нагадзіла – За куст ухапіўся. Спіс літаратуры: 1. Э. Дубянецкі «Таямніцы народнай душы»; 2. У. Караткевіч «Зямля пад белымі крыламі»; 3. М. Ларчанка «Беларуская народна-паэтычная творчасць»; 4. К. Кабашнікаў «Беларускі фальклор». * Кожны радок паўтараецца двойчы. |