Реферат: Беларусоведение
Название: Беларусоведение Раздел: Рефераты по культурологии Тип: реферат |
Беларуская мова : яе паходжанне і развіцце Мова – духоўны скарб народа "Народ выражае сябе найпаўней i найдакладней у мове сваей. - пісаў у XIX ст. вядомы pycкi лінгвіст І. Сразнеўскі, - Народ i мову нельга ўявіць адно без аднаго". Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам, то мову можна назваць нервовай сістэмай, якая наладжвае ў арганізме сувязі паміж яго клеткамі. Але мова - гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца іфармацыяй, яна - своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблвасці яго мыслення i пcіxікі, маральна-этычныя i эстэычныя нормы. Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпхі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў. Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі i кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацва - усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове. Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях i дасціпныхных, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах, у трапных выслоўях i дасканалых па форме i мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай, навучнaй літаратуры i г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрывают нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтьгчных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы, авалодаць сакрэтамі яго мова-творчайдзейнасці. Захоўваючы духоўнуюспадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, штопрынятаназываць культурай, мова яднае нашчадкаў i продкаў,звязваемінулаез сучасным i будучым. Мова – гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. Так, паводле перапісу 1989 г., 80,2 % беларусаў (з агульнай колькасці 10 млн. 152 тыс. жыхароў рэспублікі 7 млн. 905 тыс. складаюць беларусы) і 65 % усяго насельніцтва Беларусі лічаць сваей роднай мовай беларускую. Гэта азначае, што этнічная функцыя (быць сімвалам нацыі, кансалідаваць народ і адрозніваць яго ад іншых этнасаў) пераважае ў беларускай мовы над камунікатыўнай. У сілу пэўных гістарычных, сацыяльных і геапатычных прачын беларуская мова не стала пакуль асноўным і адзіным сродкам камунікацыі ў нашай рэспубліцы. Для большасці жыхароў Беларусі гэтую ролю выконвае руская мова. Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з’яуляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радые, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавае і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем. Сучасны стан беларускай літаратурнай мовы – вынік працяглага і складанага працэсу яе развіцця, які непарыўна звязаны з лесам беларускага народа, з пленам і стратамі яго гісторыі. Таму звернемся да гісторыі, высветлім, калі ўзнікла наша мова, дзе яна развівалася, якое яе месца сярод іншых моў свету, як яна выкарыстоўвалася ў пісменстве, у грамадскім і культурным жыцці грамадства. Беларуская мова як адна з інаеўрапейскіх моў У залежнасці ад паходжання і наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і народнасныя. Сярод роднасных моў адрозніваюцца моўныя сем’і, группы і падгрупы. Беларуская мова належыць да славянскай группы індаеўрапейскай сям’і. Паводле тэорыі індаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскія і многія азіяцкія народы маюць адну прарадзіму, а іх мовы ўзыходзяць да адзінай мовы-крыніцы, якую прынята называць “агульнаіндаеўрапейскай”, ці “індаеўрапейскай прамовай”. Сення цяжка дакладна сказаць, дзе і калі існавала гэтая мова. Існуе некалькі гіпотэз наконт прарадзімы індаеўрапейцаў. Адны даследчыкі лічаць, што першапачаткова, прыкладна у IV-III тыс. да н.э. яны займалі прастору ад Дона і Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль індаеўрапейцы пайшлі у Еўропу, Сярэднюю Азію і праз Каўказ на Блізкі Усход і ў Індыю. Згодна з іншымі гіпотэзамі, індаеўрапейская моўная супольнасць узнікла на Блізкім Усходзе або ў Індыі і адкуль рушыла на ўсход і захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзімай індаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспійскага мора. Нягледзячы на тое, што ў навуцы пакуль няма адзінства ў вызначэнні першаснай лакалізацыі праіндаеўрапейскай мовы, вучоныя аднак не сумняваюцца ў тым, што яна існавала. Параўнальна-гістарычны аналіз фактаў розных моў дазваляе рэканструяваць праіндаеўрапейскую мову. Праіснаваушы некалькі тысячагоддзяў, індаеўрапейская моўная супольнасць распалася, і на аснове дыялектаў пачалі складвацца розныя мовы (германская, раманская, славянская і інш.). Мовы, якія паходзяць ад агульнаіндаеўрапейскай мовы, з’яўляюцца роднаснымі, і на гэтай падставе іх аб’ядноўваюць у адну моўную сям’ю – індаеўрапейскую. Індаеўрапейскія мовы – самая вялікая ў свеце моўная сям’я. У наш час амаль кожны другі чалавек на планеце гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Індаеўрапейскія мовы гучаць на велізарных прасторах Еуўазіі, на працягу апошніх пяці стагоддзяў яны пашырыліся таксама у Пауўочнай і Паўдневай Амерыцы, Ауўтраліі і часткова Афрыцы. У складзе індаеўрапейскіх моў есць і так званыя “мертвыя мовы”, якімі ужо ніхто не карыстаецца. Адны з іх збераглі толькі сваю назву ды невялікую колькасць уласных іменау. Такімі з’яўляюцца, напрыклад, старажытныя мовы Малой Азіі: хецкая, лувійская, палайская і пазнейшыя лідзійская і лікійская. Ад другіх засталіся пісьмовыя помнікі. Напрыклад, на ведыйскай мове ад II тыс. да н. э. захаваўся зборнік свяшчэнных тэкстаў “Веды”; на санскрыце (у класічным яго варыянце) – эпічныя паэмы “Махабхарата” і “Рамаяна”; на авестыйскай мове – зборнік свяшчэнных тэкстаў сярэдзіны I тыс. да н.э. “Авеста”. Некаторыя “мертвыя” мовы выкарыстоўваюцца для богаслужэння: царкоўнаславянская (змененая стараславянская – першая пісьмовая мова славян) – у праваслаўнай царкве, лацінская – у каталіцкай царкве. Па ступені роднасці індаеўрапейская сям’я подзяляецца на асобныя группы моў. Вучоныя налічваюць 16 моўных груп індаеўрапейскай сям’і: германская група (нямецкая, англійская, ісландская, шведская, дацкая і інш. мовы), раманская (французская, іспанская, італьянская, партугальская, румынская, малдаўская і інш., мертвая – лацінская), кельцкая (ірландская, шатландская, гэльская, брэтонская і інш.), балтыйская (літоўская, латышская а таксама мертвыя мовы – пруская і яцвяжская), ірланская (персідская, таджыкская, курдская і інш., мертвыя – авестыйская, старажытнаперсідская), індыйская ці індаарыйская (хіндзі, урду, бенгалі і інш., а таксама мертвыя – ведыйская, санскрыт) і інш. Беларуская мова разам з рускай, украінскай, польскай, чэшскай, балгарскай і інш. належыць да славянскай групы моў індаеўрапейскай сям’і. Зараз індаеўрапейскія мовы вельмі адрозніваюцца між сабой, але быў перыяд іх блізкасці, калі існавала адзіная індаеўрапейская мова, якая толькі падзялялася на дыялекты. Ад тых часоў ва усіх індаеўрапейскіх мовах застаўся даволі вялікі пласт слоў, якімі карысталіся тысячы гадоў таму назад старажытныя індаеўрапейцы (арыі), у якіх замацоўвалі яны свае веды аб навакольным свеце і аб сабе. Так, у беларускай мове індаеўрапейскімі паводле паходжання з’яўляюцца тэматычныя групы слоў, што абазначаюць паняцці духоўнага і культурнага жыцця: бог, вера, дух, дзіва, бяда і інш.; часавыя паняцці: век, месяц, дзень, ноч, вечар і інш.; назвы з’яў прыроды: агонь, вада, вецер, дым, неба, снег, холад і інш.; тэрміны роднасці, сваяцтва і іншых адносін паміж людзьмі: маці, брат, сястра, зяць, госць, друг і інш.; назвы частак цела чалавека: вока, вуха, зуб, кроў, мозг, нос і інш.; найменні жывых істот, раслін: звер, алень, воўк, вуж, каза, журавель, дуб, бяроза, вярба, лен, зерне, семя і інш.; назвы прымет якасці: новы, стары, жывы, злы, сухі і інш.; назвы дзеянняу, стану: быць, браць, будзіць, верыць, гарэць, драмаць і інш. Індаеўрапеізмамі з’яўляюцца таксама некаторыя лічэбнікі (два, тры, дзецяць, сто і інш.), займеннікі (ты, вы, сам), службовыя словы (без, да, а, ды, не і інш.). Падабенства гэтых слоў выяўляецца ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах або ў асобных іх групах, што сведчыць, з аднаго боку, пра роднасць гэтых моў, з другога -пра сам факт іх паходжання.Параун.:бел.дзень, рус. день, польск. dzien, балг. Ден, літ deina, лац. dies, ірланд. denus і г.д. Беларуская мова атрымала ў спадчыну індаеўрапейскую лексіку з мовы старажытных славянскіх пляменаў, што вылучыліся з агульнаіндаеўрапейскага этнічнага адзінства недзе на мяжы III і II тыс. да н. э. Некаторы час славяне жылі сумесна на адносна невялікай тэрыторыі. Праўда, вучоныя спрачаюцца, дзе яна знаходзілася. Яе шукаюць на тэрыторыі сучаснай Польшчы (паміж Одрай і Віслай), ля падножжа Карпат і ў стэпах Паўдневай Украіны. Але найбольш верагодна, што месцам першаснага прыпынку славян стаў раен вярхоў Прыпяці, Буга, Віслы. Гэта быў агульны перыяд гісторыі славян – агульнаславянскі. Мову славян гатага перыяду называюць агульнаславянскай, або праславянскай. Праславянская мова не была аднолькавай на усей тэрыторыі. Яна члянілася на дыялекты. Вучоныя вылучаюць тры асноўныя яе дыялекты, якія ўмоўна называюць усходнім, заходнім, паўдневым. Носьбіты славянскіх дыалектаў у старажытнасці былі ў асабліва блізкіх адносінах з балтамі (носьбітамі балтыйскіх дыалектаў). Магчыма, нейкі час існавала адзінства, якое дазваляе гаварыць пра агульную балта-славянскую мову-продак славянскіх і балтыйскіх моў. Паступова славяне пашыралі тэрыторыю свайго рассялення. У I тысячагоддзі н.э. славянская гаворка ўжо гучала ў паўночных раенах Усходняй Еўропы, на Балканах, на тэрыторыі сучаснай Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Румыніі, у Малой Азіі. Славянская каланізацыя, асіміляцыя неславянскага насельніцтва ішла ў гэты час даволі інтэнсіўна. Але пад час вандровак славян па Еўропе сувязі паміж імі паслабляліся. Гэта прывяло ўрэшце (прыкладна у сярэдзіне 1 тыс. н.э.) да распаду агульнаславянскага моўнага адзінства, якое мае гісторыю у некалькі тясячагоддзяў. На аснове ўзаемадзеяння дыялектаў, што былі ў недрах праславянскай мовы, і гаворак мясцовага асіміляванага насельніцтва паступова пачалі складвацца славянскія моўныя групы і асобныя мовы. Такім чынам, падобна на тое, як дрэва расце з кораня, ствол яго мацнее і галініцца, так і сучасныя славянскія мовы выраслі з праславянскай мовы, карані якой ідуць у глыб вякоў, да мовы праіндаеўрапейскай. Крона сучаснага славянскага “моўнага дрэва” мае галіны, у якіх групуюцца: 1) усходнеславянскія мовы, 2) заходнеславянскія мовы, 3) паўдневаславянскія мовы. Кожная з гэтых галін мае розную колькасць адгаліванняў. Беларуская мова разам з рускай і ўкраінскай належыць да группы ўсходнеславянскіх моў Усходнеславянская група – самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (звыш 180 млн.чалавек). Носьбіты ўсходніх славянскіх дыялектаў, на аснове якіх сфарміраваліся беларуская, руская і украінская мовы, пачалі актыўна засяляць Усходнюю Еўропу у сярэдзіне 1 тыс. н.э. Традыцыйна доўгі час лічылася, што на базе гэтых дыялектаў, якія мелі высокую ступень агульнасці, у XI ст. узнікла адзіная старажытнаруская літаратурная мова. Яна праіснавала да канца XIII ст., а затым распалася на тры мовы: рускую, беларускую, украінскую. Аднак сення тэзіс аб поўным дыялектным адзінстве ўсходнеславянскіх моў і адзінай старажытнарускай мове падлягае сумненню. Вучоныя лічаць, што можна гаварыць толькі пра адносна адзіную пісьмова-літаратурную мову ўсходніх славян старажытнага часу (г. зн. яны пісалі амаль аднолькава, на стараслявянскай мове – першай літаратурна-пісьмовай мове славян, распрацаванай у IX ст.), але гаварылі па рознаму. Моўныя продкі беларускай, рускай, украінскай моў, відавочна, належалі да розных, хоць і блізкіх, дыялектных груповак праславянскага свету. А гэта азначае, што яны не мелі адзінай моўнай “калыскі”, кожная з іх развівалася сваім шляхам з праславянскіх дыялектаў. Старажытныя пісьмовыя помнікі ўсходніх славян выразна адлюстроўваюць адметныя рысы, уласцівыя адпаведна будучым беларускай, рускай і ўкраінскай мовам. Разам з тым можна гаварыць і пра шэраг істотных, агульных для гэтых моў асаблівасцей, што адрозніваюць іх ад заходніх і паўдневаславянскіх моў: напрыклад, поўнагалосныя формы голова – галава (у заходніх і паўдневых славян –glova,glava); пачатковае о/а ў словах тыпу один-адзін, олень-алень (замест е у заходне- і паўдневаславянскіх мовах) і інш. Аднак у большасці выпадкаў узаемаадносіны паміж беларускай, рускай і ўкраінскай мовамі маюць даволі складаны характар. Так, адны з моўных рыс з’яўляюцца агульнымі для беларускай і ўкраінскай моў (напрыклад, зацвярдзенне шыпячых (жыцце- життя), чаргаванне г, к, х з свісцячымі з, ц, с (нага –назе, нозі, рука, руцэ, руці), пераход л у ў ; в (воўк –вовк, спауў– спав), падаўжэнне зычных і інш.), але іх няма ў рускай мове; другія супадаюць толькі ў беларускай і рускай мовах ( наяўнасць парных цвёрдых і мягкіх зычных, з’ява акання, ужыванне на месцы былога гука t (яць) галоснага е (хлеб, лес) і інш.; асобныя рысы агульныя для рускай і ўкраінскай моў ( наяўнасць цвёрдага і мяккага р (резкій – різкій). Некаторыя асаблівасці замацаваліся толькі ў адной з трох моў. У беларускай мове, напрыклад, дзеканне і цеканне (дзень, ціхі), у рускай – выбухны зычны [ г ] (горад, гора), спалучэнне ро, ло ( дрожать, глотать), ва ўкраінскай – галосны і на месцы былога t (сіно, хліб), мяккі зычны ц ( жнець, палець) і інш. Аналагічныя з’явы назіраюцца і ў граматычнай і лексічнай сістэмах усходнеславянскіх моў, дзе побач з агульным, аднатонным для трох моў выяуляюцца спецыфічныя рысы, уласцівыя адной ці дзвюм мовам. Заходнеславянскую моўную групу утвараюць польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая (верхня- і ніжнялужыцкая) і мёртвая палабская (асімілявана нямецкай мовай да пачатку XVIII ст.). Носьбіты гэтых моў, якіх больш за 50 млн. чалавек, жывуць цяпер пераважна на тэрыторыі Польшы, Чэхіі і Славакіі. Заходнеславянскія мовы сфарміраваліся на базе заходняга дыялекту праславянскай мовы, паўночныя гаворкі якога – ляхіцкія – леглі ў аснову польскай, сербалужыцкай і палабскай моў, а наўднёвыя – у аснову чэшскай і славацкай. Асноўныя харатэрныя рысы заходнеславянскіх моў склаліся пасля IV – V стст. н.э., калі пачалася актыўная каланізацыя славянамі заходніх зямель. У VI – VII стст. продкі заходніх славян займалі вялікую тэрыторыю паміж Одрай і Лабай. На захадзе яны суседнічалі з германцамі. Некаторыя з іх на працягу VIII - XIV стст. былі асіміляваны немцамі. Заходняславянскія мовы маюць некаторыя агульныя рысы, на падставе якіх яны аб’яднаюцца ў адну групу. Напрыклад фіксаваны націск, г.зн. на адным і тым жа складе (у польскай мове на другім ад канца, у чэшскай, славацкай, сербадужыцкай – на першым складзе; старажытныя спалучэнні tl, dl (польск. mydlo ‘мыла’, чэш. кrydlo ‘крыло’); адсутнасць спалучэння [ л ] з губнымі на месцы старажытных спалучэнняў губных + [ j ] (польск. ziemia, чэшск. zeme ‘земля‘) і інш. Некаторыя асаблівасці заходнеславянскіх моў з’яуляюцца агульнымі з беларускімі. У фанетыцы, напрыклад, гэта такія з’явы, як дзеканне, цеканне, зацвярдзелы гук [ p ]; мяккія з “шапялявым” адценнем свісцячыя. Вучоныя разглядаюць іх як вынік агульных тыпалагічных працэсаў, што адбываліся ў роднасных славянскіх мовах у старажытныя часы. Да паўднёваславянскіх моў адносяцца балгарская, македонская, сербская, харвацкая, славенская, а таксама мёртвая стараславянская. Носьбіты паўднёваславянскіх моў, якіх больш за 30 млн. чалавек, жывуць у асноўным на Балканскім паўвостраве – у Балгарыі, Македоніі, Сербіі, Харватыі, Славеніі, Босніі і Герцэгавіне, а таксама ў сумежных з імі краінах (Грэцыі, Аустрыі, Венгрыі і інш.). Славянскія плямёны з’явіліся на Балканах у сярэдзіне I тысячагоддзя і ў параўнальна кароткі час засялялі даволі вялікую тэрыторыю. Адзінай для паўднёвых славян прамовы ў мінулым не існавала (інтэнсіўнасць рассялення не спрыяла развіццю адзінай мовы). Моўны саюз паўднёвых славян складваўся на аснове агульнасці гістарычнага лёсу балканскіх народау, г.зн. ён фарміраваўся у межах так званага балканскага моўнага саюза які у сваю чаргу ўзнік у выніку складанага ўзаемадзеяння розных моўных стыхій. З аднаго боку, гэта мовы старажытных насельнікау Балканау (ілірыйская, фракіская, дакійская), якія хоць і былі выцеснены славянскімі мовамі, але аказалі на іх моцны ўплыу; з другога боку, гэта актыўнае ўзаемадзеянне з неславянскімі мовамі (албанскай, грэчаскай, лацінскай), носьбіты якіх жывуць на Балканах. На працягу некалькіх стагоддзяў асманскага іга на мовы балканскіх народаў моцны ўплыў аказвала турэцкая мова. У выніку гэтага моўнага ўзаемадзеяння, міжмоўных кантактаў паўднёваславянскія мовы набылі агульныя рысы, т.зв. балканізмы. Найбольш характэрныя з іх наступныя: поўная або частковая страта скланення і выражэнне адпаведных адносін пры дапамозе прыназоўнікау; страта інфінітыва; развіццё постпазіцыйнага артыкля; развіццё апісальных форм будучага часу з дзеясловам хацець і інш. У лексіцы ў выніку працяглых кантактаў з іншамоўным насельніцтвам ёсць шэраг запазычанняў з грэчаскай, турэцкай, раманскіх моў. З уласна славянскіх рыс, агульных для ўсіх паўдневаславянскіх моў, можна назваць няпоўнагалосныя формы тыпу славенскага grad, сербскага влас пераход праслявянскага я (насавога) у е (балгарскае пет ‘пяць’ , месяц ‘месяц’ ); не змякчэнне зычных перад е, і і інш. На працягу апошняга тысячагоддзя славянскія мовы развіваліся ў розных умовах. Тым не менш і сення здзіўляе незвычайная блізкасць гэтых моў у лексічным складзе і структуры слова, у агульнасці каранеў, граматычных форм, сінтаксічных канструкцый. Ва ўсіх славянскіх мовах амаль аднолькава гучаць старажытныя словы, звязаныя з сямейнымі і вытворчымі адносінамі, з раслінным і жывельным светам, назвы пор года, частак чалавечага цела і г. д. Усе гэта – водгалас старажытных сувязей продкаў славян. Разам з тым блізкасць славянскіх моў часткова тлумачыцца і агульнасцю гістарычнага лесу асобных груп славян. На падставе вывучэння міжславянскіх моўных сувязей вучоныя імкнуцца рэканструяваць малюнак узаемных адносін славян у глыбокай старажытнасці. Лічыцца, што чым больш агульных старажытных рыс мае пэўная славянская мова з астатнімі, тым бліжэй да цэнтра старажытнай праславянскай моўнай прасторы знаходзіліся яе носьбіты, і наадварот, чым менш такіх агульных рыс і з меншай колькасцю славянскіх моў яна звязана, тым далей ад цэнтра былі яе носьбіты ў старажытнасці. У сувязі з гэтым узнікае пытанне: якое месца займалі продкі беларусаў у праславянскай моўнай прасторы? Адназначнага адказу пакуль няма. Аднак многія даследчыкі лічаць, што мова продкаў беларусаў пэуны час займала цэнтральнае месца ў праславянскім свеце. Так, рускі вучоны А. Шахматаў меркаваў, што продкі беларусаў займалі прамежкавае становішча паміж продкамі рускіх, украінцаў і прадстаўнікамі заходніх славян. Сведчанне таму – шэраг агульных для беларускай і заходніх моў працэсаў, сярод якіх найважнейшымі з яўляюцца дзеканне, цеканне, страта мяккага (р ). Беларускі даследчык П. Бузук таксама лічыў, што беларуская мова знаходзілася ў цэнтры праслявянскай моўнай прасторы, пра што сведчаць шматлікія рысы, якія звязваюць беларускую мову з мовамі ўсходніх і заходніх славян. Паводле А. Трубачова, продкі беларусаў разам з украінцамі былі бліжэй да носьбітаў дыялектаў, якія леглі ў аснову паўдневаславянскіх моў (сербскай, харвацкай, славенскай, лужыцкай). Стан даследавання беларуска-іншаславянскіх сувязей старажытнай пары не дазваляе канчаткова акрэсліць месца “прабеларусаў” у праславянскай моўнай прасторы, але, на думку вучоных, “хутчэй за усе яны размяшчаліся бліжэй да цэнтра, чым да пераферыі” (Г. Цыхун). Ля вытокаў беларускай мовы У розны час і рознымі шляхамі славяне дасягнулі тэрыторіі сучаснай Беларусі. Археолагі вылучаюць некалькі этапаў засялення славянамі беларускіх земляў, якія да гэтага ўжо былі часткова асвоены такімі балцкімі і угра-фінскімі пляменамі, як літва, лотва, дайнова, яцвягі, голядзь, латыгода і інш. Апошняя хваля масавай славянскай міграціі на Беларусь прыпадае на VI ст. н.э. Аселі тут пераважна плямены крывачоў, палачан, драгавічоў, радзімічаў, якія мелі многа агульнага ў культуры і мове. З VI-VII стст. gачынаецца доўгі і няпросты шлях кансалідацыі гэтых славянскіх пляменаў, а таксама балтаў і угра-фінаў, якія жылі тут раней, у беларускую народнасць. Славяне, на думку вучоных, прыйшлі на Беларусь хутчэй за ўсе з захаду (з басейна Віслы і Одры) і, магчыма, з паўдневага захаду (з берагоў сярэдняга і ніжняга Дуная). Яны прынеслі з сабою свае племянныя дыялекты праславянскай мовы, блізкія да гаворак заходніх суседзяў і суродзічаў – будучых палякаў, чэхаў, славакаў, а таксама ўкраінцаў. Гэтыя дыялекты актыўна ўзаемадзейнічалі з балцкімі і угра-фінскімі гаворкамі мясцовага насельніцтва. Славянскія дыялекты паступова асімілявалі (выцеснілі) балцкія. (параўн.: бел.Лучоса і літ. Laukesa, бел. Нявежа і літ. Nevezis ). Ад апошніх засталася ў беларускай мове толькі багатая тапаніміка ды гідраніміка (напрыклад, большасць назваў рэк і вадаемаў на Беларусі балцкага паходжання). Старажытныя крывіцкая і дрыгавіцкія племянныя саюзы паступова перараслі ў дзяржаўныя супольнасці, феадальныя княствы, якія атрымалі пазней назвы Полацкае, Турава-Пінскае, Смаленскае і інш. Ужо ў VIII ст. узнік буйны на той час цэнтр крывічоў – Полацк (у пісьмовых помніках упамінаецца з 862 г.). Моўнай адзінкай замест племянных дыялектаў у межах новай моўнай тэрыторыі становяцца тэрытарыяльныя дыялекты – гаворкі абласцей, якія аб ядноўваліся ў эканамічных і палітычных адносінах вакол пэўнага горада – маглі супадаць са старымі племяннымі дыялектамі, але маглі і не супадаць, паколькі з утварэннем феадальных княстваў адбывалася пэўная моўная перагрупоўка і нівеліроўка дыялектаў. У выніку інтэграцыйных моўных працэсаў, на думку вучоных, пры фарміраванні мовы беларускай народнасці сталі вядучымі два дыялекты – паўднева-заходні (гаворкі Турава-Пінскага княства і навагародска-гродзенскія гаворкі) і паўночна-ўсходні (гаворкі Полацкай і Смаленскай земляў). Пытанне аб дыялектнай аснове мовы беларускай народнасці даволі складанае і да канца не высветленае з-за слабой распрацаванасці гістарычнай дыялекталогіі беларускай мовы. Аднак можна меркаваць, што, напрыклад, характэрныя фанетычныя рысы беларускай мовы – дзеканне і цеканне, цверды (р), фрыкатыўны (г) – спачатку маглі ўзнікнуць на захадзе былой тэрыторыі дрыгавічоў і пашырацца з захаду на ўсход. З’ява акання, якая ў наш час з’яўляецца агульнанацыянальнай нормай, была больш пашырана на паўночным усходзе Беларусі. Але перш чым утварылася беларуская народнасць і сфарміравалася яе мова, у жыцці ўсходняга славянства адбылося многа важных падзей, якія паўплывалі на развіцце мовы. Да такіх падзей адносіцца далучэнне славян у X ст. да хрысціянскай цывілізаціі (пераважна ў яе грэка-візантыйскіх формах). Разам з хрысціянствам на ўсходнеславянскія землі прыйшла пісьменнасць на стараславянскай (старабалгарскай) аснове. Гэтая хрысціянска-пісьмовая культура паступова выцесніла язычнецкую культуру і іншыя сістэмы літарнага пісьма, штоіснавалі ва ўсходніх славян у IX ст. і, магчыма, раней. Увогуле многія даследчыкі лічаць, што да афіцыйнага хрышчэння Русі (988 г. н.э) усходнія славяне не карысталіся якой-небудзь упарадкавай сістэмай пісьма. Пісьменнасць з’явілася і стала пашырацца з прыняццем хрысціянства. Некаторыя вучоныя адносяць з’яўленне пісьменнасці ва ўсходніх славян з канца X стагоддзя на больш ранні час. Пры гэтым яны абапіраюцца на старажытны летапіс, дзе есць звесткі аб тым, што філосаф Канстанцін навучыўся грамаце “рускай” ад нейкага русіна ў Карсуні (Херсоне) перад тым, як пісаць свае кнігі. Недзе каля 860 г. ен быў у Карсуні і набыў там “Евангелие и псалтырь руськы письмены писано”. Пра выкарыстанне ўсходнімі славянамі нейкіх пісьмовых знакаў згадваюць у сваіх нататках арабскія падарожнікі X ст. Эль Масурадзі, Ахмені Ібн-Фадлан і інш. Паводле падання чарнарызца Храбра, які жыў у X ст., усходнія славяне карысталіся сваей пісьменнасцю “чертами и рьзами” (магчыма, старачытная пісьменнасць ў форме клінапісу). Аднак пытанне аб усходнеславянскай пісьменнасці ў дахрысціянскі перыяд канчаткова не высветлена. Да нас дайшло нямала пісьмовых знакаў, якія пакуль што ўвогуле застаюцца нерасшыфраванымі. Тым не менш, гаварыць пра шырокае распаўсюджанне пісьма ва ўсходніх славян магчыма, відаць, толькі з часу прыняцця хрысціянства. Разгляд гісторыі беларускай літаратурнай мовы (як і рускай і украінскай) звычайна пачынаецца з часоў узнікнення пісьменнасці і першых літаратурна-пісьмовых твораў ва ўсходніх славян. Беларусы, як і іншыя ўсходнеславянскія народы, яшчэ з дапісьмовых часоў валодалі самабытнай культурай слова, якая асабліва ярка выяўляецца ў фальклорных творах. Разам з тым існавала традыцыя выкарыстання разнастайных формул дагавораў, пагадненняў, т.зв. звычаевага права з уласцівымі ім зваротамі, выразамі. Пазней гэтыя традыцыі вуснай моватворчасці народа сутыкнуліся са стараславянскай кніжнай мовай, якая прыйшла з прыняццем хрысціянства. У выніку сінтэзу гэтых дзвюх моўных стыхій паступова выпрацоўваецца свой варыянт пісьмовай (кніжнай) мовы, якая існуе паралельна са шматлікімі мясцовымі гаворкамі ўсходніх славян. Яе традыцыйна называюць старажытнай усходнеславянскай (старажытнарускай) літаратурнай мовай. На гэтай мове былі створаны такія сусветна вядомыя помнікі, як “Слова аб палку Шгаравым”, творы Уладзіміра Манамаха, летапіс “Аповесць мінулых гадоў” і інш. Гэты час быў пачаткам пісьмовага перыяду ў мастацкай славеснасці будучых беларусаў, рускіх, украінцаў. XI-XII ст.ст. Былі надзвычай пленнымі ў гісторыі беларускай кніжнасці. Значная колькасць пісьмовых помнікаў, створаных на Беларусі ў той час, былі на царкоўнаславянскай (стараславянскай у яе ўсходнім варыянце) мове. Гэта пераважна творы богаслужэбнай літаратуры (евангеллі, псалтыры і інш.). З арыгінальных рэлігійных твораў старажытнай эпохі дайшлі да нас творы епіскапа Кірылы Тураўскага (словы, казанні, павучанні, малітвы), пісьменнікаў-асветнікаў Клімента Смаляціча і Аўраама Смаленскага, якія дасканала валодалі царкоўнаславянскай мовай, ці, як тады называлі, “языком словенским”. У XII ст. вялікую асветніцкую працу вяла Ефрасіння Полацкая. Яе Жыцце і дзейнасць апісаны ў “Жыціі”, складзеным пасля смерці асветніцы адным з яе вучняў. Старажытныя беларускія пісьменнікі-асветнікі былі людзьмі высокай культуры, якія добра ведалі не толькі Біблію, але і антычную літаратуру – Гамера, Платона, Арыстоцеля. На тэрыторыі Беларусі існавалі такія буйныя цэнтры старажытнай пісьменнасці, як Полацк, Тураў, Пінск, Смаленск, Слуцк, Мазыр. Тут перапісваліся не толькі царкоўныя творы і іншыя папулярныя ў тыя часы літаратура, але ствараліся і арыгінальныя творы. Аднак іх захавалася невялікая колькасць і пераважна ў пазнейшых спісках. Многае з пісьмовай спадчыны нашых продкаў згублена. Дастаткова сказаць, што не захавалася ў арыгінале нават ніводнага з надзвычай папулярных у свой час твораў Кірылы Тураўскага. Значна больш помнікаў пісьменнасці не толькі рэлігійнага, але і свецкага характару дайшло ад XIII ст. Гэта шматлікія гандлевыя дагаворы, надпісы на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайныя граматы, знойдзеныя ў Віцебску, Смаленску, Мсціславе. Гэтыя помнікі шырока адлюстроўваюць асаблівасці жывой народнай гаворкі таго часу. Напрыклад, у адным з першых дакладна датаваных помнікаў – “Дагаворнай грамаце Смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і Гоцкім берагам” ад 1229 г., у якім знайшлі адбітак многія працэссы агульнаўсходнеславянскага характару (падзенне рэдукаваных галосных ь, ь , супадзенне гукаў і і е , пераход злучэнняў гы, кы, хы ў гі, кі, хі і інш.), шырока прадстаўлены мясцовыя (полацка-смаленскія) рысы (змяшэнне ч і ц , пераход в у ў (нескладовае) ( у Рызе, у верхь, у нізь ), іменная частка выказніка выражана поўнай (займеннай) формай прыметніка . Многія з моўных з’яў адлюстраваных у тагачасных помніках, сталі спецыфічнымі рысамі сучаснай беларускай мовы. Такім чынам, у помніках, створаных на Беларусі ў X-XIII стст., выразна акрэсліліся рысы беларускай моўнай сістэмы. На падставе пісьмовых сведчанняў вучоныя мяркуюць, што гаворкі будучых беларусаў, рускіх, украінцаў мелі к XIII ст. столькі адметнага ў фанетычным і граматычным ладзе, што можна гаварыць аб трох самастойных усходнеславянскіх мовах – беларускай, рускай, украінскай. Жыхары ўсходнеславянскіх земляў у XIII ст. апынуліся ў розных палітычных і эканамічных умовах. Большая частка былой Кіеўскай Русі трапіла пад уладу татара-манголаў. На тэрыторыі ж будучай Беларусі, свабоднай ад татара-манголаў, набывае эканамічную і палітычную магутнасць Навагародская зямля (вядомая таксама пад назвамі “Чорная Русь”, “этнічная Літва”). Полацкае княства, якое дасягнула найбольшай магутнасці ў часы княжання Усяслава (XI ст.), к гэтаму часу страчвае сваю моц і распадаецца на дробныя ўдзельныя княствы. Цэнтр палітычнага і эканамічнага жыцця пераходзіць з Падзвіння ў Панямонне, якое становіцца ядром кансалідацыі беларускіх, часткова ўкраінскіх земляў і балцкіх пляменаў (жмудзі, аўкштайтаў – продкаў сучасных літоўцаў, літвы, яцвягаў і інш.) у адзіную дзяржаву – Вялікае княства Літоўскае. Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага Вялікае княства Літоўскае ўзнікла ў XIII ст. як саюз усходнеславянскіх княстваў (Навгрэдскае, Полацкае, Пінска-Тураўскае, Берасцейскае і інш.), і на працягу XIV ст. уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў яго склад. Гэта была дзяржава шматэтнічная (яе насялялі, паводле сучаснай тэрміналогіі, беларусы, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, татары), рознаканфесіянальная (тут жылі праваслаўныя, католікі, іудзеі, мусульмане, пратэстанты) і шматмоўная (акрамя ўсіх этнічных моў, выкарыстоўваліся лацінская і стараславянская). Этнічную большасць у Вялікім княстве Літоўскім складалі нашчадкі былых усходнеславянскіх пляменаў (крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў), якія не растварыліся ў вялікай дзяржаве, а захавалі свае традыцыі, звычкі, веру, культуру, сваю мову, атрыманую ў спадчыну з даўніх часоў. На базе гэтай часткіўсходнеславянскага насельніцтва на працягу XIV-XV стст. склалася беларуская народнасць і сфарміравалася беларуская літаратурна-пісьмовая мова (у навуковай літаратуры яе прынята называць старабеларускай). Вядучую ролю ў яе фарміраванні адыгралі, на думку вучоных, хутчэй за ўсе гаворкі Віленшчыны і паўночных гарадоў Вялікага княства Літоўскага-Віцебска, Полацка, Смаленска. Старабеларуская мова з’яўлялася асноўнай літаратурна-пісьмовай у Вялікім княстве Літоўскім. У той час яе называлі “проста мова” (тэрмін “беларуская мова” ўзнік пазней). У пісьмовых помніках сустракаюцца таксама назвы “проста молва”, “рускій язык” (у адрозненне ад “языка словенского” – царкоўнаславянскай мовы). Па-за межамі Княства гэтую мову часам называлі “літоўскай”. “Проста мова” склалася як літаратурная мова ў актавай пісьменнасці на аснове мясцовых гаворак і пісьмова-моўных традыцый папярэдніх стагоддзяў. Яна выкарыстоўвалася ў наддыялектных пісьмовых зносінах на тэрыторыі ўсей дзяржавы. Гэтая мова мела статус афіцыйнай, дзяржаўнай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім, таму ўжывалася ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян на пачатку XVI ст. з’явіліся друкаваныя кнігі. На ей існавала багатая літаратура, навуковая і мастацкая, летапісы, а з сярэдзіны XVI ст. – і тэксты Св. Пісання. Гэта была мова законаў, суда, канцылярый. У вялікакняжацкай канцылярыі на ей ствараліся дакументы дзяржаўнага значэння. На беларускай мове пісаліся і найважнейшыя юрыдычныя дакументы ў каралеўскіх канцылярыях Кракава і Варшавы, прызначаныя для Вялікага княства Літоўскага. Актавыя дакументы, выдадзеныя вялікімі князямі, каралямі, сеймамі, рознымі ўрадавымі асобамі, склалі гістарычны архіў, вядомы пад назвай Метрыка Вялікага княства Літоўскага (Літоўская метрыка). Ен змяшчае больш за 600 тамоў дакументаў, якія не толькі даюць уяўленне пра розныя бакі палітычнага, эканамічнага, культурнага жыцця Вялікага княства Літоўскага на працягу амаль чатырох стагоддзяў, але і з яўляюцца крыніцай вывучэння стану тагачаснай беларускай мовы, шляхоў яе развіцця. Дзелавыя дакументы даволі паслядоўна адлюстроўвалі асаблівасці народнай гаворкі –яе багатую лексіку, фанетычныя і граматычныя з явы. Разам з тым у іх выпрацоўваліся і спецыфічныя прыемы выказвання, юрыдычныя формулы, стандартныя канцылярскія звароты, сваеасаблівыя сінтаксічныя канструкцыі. У практыцы срававодства і заканадаўства складваліся характэрныя рысы старабеларускай мовы, ішло папаўненне яе слоўніка грамадска-палітычнай, юрыдычнай тэрміналогіяй. Лепшыя моўныя здабыткі канцылярска-юрыдычнага пісьменства адлюстраваны ў Статуце Вялікага княства Літоўскага – зводзе законаў дзяржавы і кодэксе феадальнага права, які меў тры рэдакцыі – 1529, 1566, 1588 г.г. (Статут юрыдычна замацоўваў прававое становішча беларускай мовы як дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім). У гэтым унікальным помніку пісьменства даволі паслядоўна адлюстраваны найбольш характэрныя рысы беларускай фанетыкі і граматыкі, праведзена пэўная уніфікацыя графікі і арфаграфіі. Надзвычай шырока прадстаўлены тут амаль усе тэматычныя пласты тагачаснай беларускай лексікі – ад назваў дзяржаўных рэлігій, службовых асоб да найменняў прадметаў і з яў бытавога характару. Высокі ўзровень мела ў XV-XVII стст. беларускае свецкамастацкае пісьменства, якое існавала ў такіх жанравых формах, як летапісы (афіцыйныя і прыватныя хронікі), мемуары, творы мастацкай літаратуры – перакладной (гістарычна-прыгодніцкія, рыцарскія аповесці і раманы) і арыгінальнай (вершы, творы палітычнай сатыры і інш.). У моўных адносінах свецка-мастацкая літаратура даволі стракатая. Творы ўзнікалі ў розны час, і аўтарамі іх былі людзі розных густаў, рознай манеры пісьма. Таму побач з жывой народна-гутарковай моўнай стыхіяй тут можна сустрэць традыцыйныя, часам архаічныя, кніжна-пісьмовыя спосабы і прыемы апісання, царкоўнаслявянскую і г.д. Аднак у цэлым, як адзначае Я.Ф.Карскі, творы, і арыгінальныя, і перакладныя, самых разнастайных жанраў старажытнай беларускай літаратуры пісаліся, па сутнасці, на той жа мове, што і розныя юрыдычныя і дзелавыя помнікі. Паступовая дэмакратызацыя старабеларускай свецкай пісьменнасці, якая выяўлялася ў замене архаічных моўных элементаў адпаведнымі элементамі жывой народнай мовы, пашырылася і на рэлігійную літаратуру, якая традыцыйна стваралася на царкоўнаславянскай мове. Увогуле выкарыстанне старабеларускай мовы ў творах рэлігійнай літаратуры – даволі цікавая старонка ў гісторыі літаратурнай мовы. Як вядома, гісторыя Беларусі мае тую адметнасць, што хрысціянства сюды прыйшло не толькі ў грэка-візантыйскіх, але і ў рымска-каталіцкіх формах. Шматвякавая барацьба праваслаўя і каталіцызму ў цэлым паслабляля кгіжна-хрысціянскую культуру беларусаў на царкоўнаславянскай мове. Пранікненне беларускай мовы ў канфесійную літаратуру паступова звужала сферу выкарыстання царкоўнаславянскай мовы. Спачатку асаблівасці мясцовых беларускіх гаворак пранікалі ў некананічныя рэлігійныя творы, затым царкоўна-славянскія рысы стыхійна замяняюцца беларускімі і ў тэкстах Св. Пісання. К XVI ст. гэты працэс набывае такія памеры, што асобныя помнікі рэлігійнай літаратуры можна разглядаць не проста як узоры беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы, а як самастойныя пераклады на беларускую літаратурную мову. Пераклад і выданне на Беларусі рэлігійнай літаратуры звязаны з дзейнасцю такіх выдатных пісьменнікаў-асветнікаў, як Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі, кнігі якіх увасобілі дэмакратызацыю царкоўна-славяншчыны ў напрамку больш зразумелага для чытача пісьма. Напрыклад, выданні Ф. Скарыны настолькі насычаны беларусізмамі, што паміж вучонымі ўзніклі рознагалоссі адносна іх моўнай асновы. Адны вучоныя лічаць яе беларускай, другія сцвярджаюць пра перавагу царкоўнаславянскай іх асновы. Аднак як бы гэта не называлі - беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы ці “высокі стыль” старабеларускай мовы – важна, што Ф. Скарына першы свядома сінтэзаваў у сваіх выданнях элементы мертвай царкоўнаславянскай мовы і жывой беларускай гаворкі. На літаратурнай і мовазнаўчай ніве Беларусі Ф. Скарына распачаў тую ж самую працу, якую ў велікарускай літаратуры двума стагоддзямі пазней пачне М. В. Ламаносаў, дбаючы пра “равность” паміж кніжнаславянскай і рускай гутарковай мовамі. Моватворчую дзейнасць Ф. Скарыны можна зразумець і апаніць на агульнаеўрапейскім фоне эпохі Адраджэння, якой паасобныя еўрапейскія мовы і абавязаны ўзыходжаннем з простых “гаворак” да ўзроўню нацыянальных моў. Нагадаем вялікіх італьянскіх гуманістаў – Дантэ, аўтара “Боскай камедыі”, які першым гаворку своей Бацькаўшчыны – Тасканскай вобласці - імкнуўся ўзняць да агульнаітальянскай нацыянальнай свядомасці, Петрарку, Бакачыо, якія шырока спалучалі ў сваіх творах лацінскую мову з жывой народнай гаворкай. Перакладаючы “Біблію”, Скарына дастасоўваў беларускае слова да высокіх мерак Св. Пісання, суадносіў беларускую мову з іншымі мовамі свету – халдзейскай, яўрэйскай, лацінскай, грэчаскай, царкоўнаславянскай. Увядзенне ў сакральную мову народных элементаў адыграла важную ролю ў гісторыі беларускай мовы. У другой палове XVI ст., у разгар Рэфармацыі на Беларусі, паслядоўнікі Ф. Скарыны – Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і інш. Давялі справу да канца, даўшы народу рэлігійныя творы на беларускай мове. Такім чынам, на ранніх этапах сваей гісторыі беларускі народ ажыццяўляў пісьмовыя зносіны на мове, якая значна адрознівалася ад сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Як і ўсякая іншая літаратурная мова данацыянальнай эпохі, яна была да канца арганізаванай структурай, не мела сталых, зафіксаваных у граматыках норм. Тагачасныя аўтары апіраліся на традыцыі старажытнага пісьменства, асабліва ў галіне графікі, арфаграфіі,статыстыкі. Гэта ў пэўнай ступені архаізавала літаратурную мову, аддаляла яе ад народнай гаворкі. Разам з тым пісьменнікі неабмежавана карысталіся лексікай і фразеалогіяй народнай мовы, якая з яўлялася для іх узорам моватворчасці і невычэрпнай крыніцай выяўленчых сродкаў. Спалучэнне гэтых рознародных моўных элементаў не было, аднак, механічным, не надавала цалкам штучны характар мове старабеларускага пісьменства. Яна мела адзнакі літаратурнасці і адпавядала тым патрабаванням, якія ставіліся перад ею як сродкам пісьмовых зносін і літаратурнай творчасці. Літаратурная мова часоў ВКЛ, можна сказаць, была “нацыянальнай” літаратурнай мовай у тым сэнсе, што ў яе аснове ляжала беларуская мова (а не царкоўнаславянская ці якая іншая). Аднак далейшае развіцце беларускай народнасці і яе мовы адбывалася ў наспрыяльных умовах. Утварэнне федэратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалітай у выніку аб яднання Вялікага княства Літоўскага з Полшчай (Люблінская унія 1569г.), хоць і з захаваннем напачатку юрыдычнай роўнасці абедзвюх дзяржаў, мела вынікам значэнне польскага палітычнага і культурнага ўплыву. Польшча ў гэты час мела лепшае эканамічнае і палітычнае становішча, чым аслабленае ў Лівонскай вайне Вялікае княства Літоўскае. Валодаючы ўнутрапалітычнай ініцыятывай у дзяржаве, Полшча пачала ажыццяўляць вялікадзяржаўную палітыку ў адносінах да Вялікага княства Літоўскага. Яна выяўлялася найперш ў імкненні падпарадкаваць гэты край Кароне, у пашырэнні каталіцызму, польскай культуры, мовы. Памеры таго як Княства паступова траціла палітычную самастойнасць і з раўнапраўнага суб екта шматэтнічнай дзяржавы ператваралася ў нацыянальна залежны край польскай улады, пагаршаліся ўмовы для развіцця пісьменнасці на беларускай мове. З канца XVI ст. на Беларусі распаўсюджваецца лацінская мова – афіцыйная пісьмовая на той час мова Польскай дзяржавы. Яна пачынае выкарыстоўвацца (часта паралельна з беларускай мовай) у судовай практыцы, навуковым ужытку, становіцца прадметам школьнага вывучэння. І хоць глыбокіх каранеў латынь на Беларусі не паспела пусціць, але яна рыхтавала глебу да пранікнення ў пісьменнасць польскай мовы. Экспансія польскай мовы асабліва пашыраецца на пачатку XVII ст. Калі дакументы Літоўскай метрыкі на працягу XV-XVI стст. напісаны на беларускай мове, то ў XVII-XVIII стст. – пераважна на польскай і часткова лацінскай. Польская мова становіцца мовай канфесійнай палемікі, свецкай літаратуры. Паступова беларуская мова выцясняецца з прыватнага пісьмовага ўжытку. У выніку дэнацыяналізацыі і апалячвання ў новых палітычных умовах беларускай шляхты, магнатаў (чые патрэбы найперш абслугоўвала беларуская літаратурная мова) гутарковай мовай гэтых сацыяльных груп таксама становіцца польская. Яна часта выступае як сваеасаблівы сацыяльны жаргон, у якім польскія рысы перамешваюцца з беларускімі мясцовымі моўнымі асаблівасцямі. Творы, якія выходзяць на беларускай мове ў канцы XVI-XVII стст., беспадстаўна напаўняюцца паланізмамі, прычым не толькі лексічнымі, але і граматычнымі, словаўтваральнымі. Часта ўсе выказванне афармляецца на ўзор польскай статыстыкі. Паводле слоў Я.Ф. Карскага, беларуская літаратурная мова к канцу XVII ст. так паланізавалася, што па свайму лексічнаму складу стала мала адрознівацца ад польскай гаворкі. Такім чынам, працяглая паланізацыя, вынікам якой стала звужэнне сацыяльнай базы беларускай мовы (складу яе носьбітаў), абмежаванне яе жанравай структуры, нематываванае пранікненне ў беларускі слоўнік паланізмаў, а з другога боку, архаізаванасць самой структуры граматычных і правапісных норм старабеларускай мовы, часта далекіх ад жывой народнай мовы – усе гэта прывяло да заняпаду беларускай літаратурнай мовы старой традыцыі. Яна ўжо не магла задаволіць камунікатыўныя патрэбы тагачаснага грамадства. Засмечаная і сацыяльна непрэстыжная, беларуская літаратурная мова ўступае пазіцыі польскай мове. І калі яшчэ ў 1621 г. беларускі паэт Ян Казімір Пашкевіч з захапленнем пісаў, што “Полска квітнет лаціною, Літва квітнет русчізною…”, то ў 1696 г. Варшаўскі Сейм канстатуе, што ў справаводстве Княства ўсе рашэнні павінны складацца на польскай мове. З гэтага часу афіцыйная пісьменнасць на беларускай мове спрыняецца. Але беларуская мова прадаўжае выкарыстоўвацца ў штодзенным ўжытку сялян і інш. ніжэйшых колаў грамадства (якіх польская асіміляцыя амаль не закранула), г.зн. яна працягвае функцыянаваць і развівацца як народна-дыялектная мова. Ад XVII-XVIII стст. дайшло да нас зусім мала помнікаў на беларускай мове. Гэта асобныя мастацкія творы – ананімныя, бурлескна-сатырычныя вершы, нешматлікія драматычныя творы – камедыі, інтэрмедыі да школьных драматычных твораў. Спецыфіка гэтых твораў у тым, што яны напісаны ліцінкай, у аснове якой ляжаў фанетычны прынцып правапісу. У адрозненне ад традыцыйна-этымалагічнага правапісу кірылаўскіх старабеларускіх выданняў, дзе многія спецыфічныя рысы беларускай фанетыкі (аканне, цеканне і інш.) звычайна не адлюстроўваліся, фанетычны прынцып пісьма лацінкай вельмі дакладна перадаваў ўсе асаблівасці беларускага вымаўлення. Мова драматычных твораў надзвычай блізкая да сучаснай беларускай мовы. Тут не сустракаюцца царкоўнаславянізмы, не выяўляюцца якія-небудзь кніжныя, архаічныя элементы, тыповыя для старабеларускай пісьменнасці. Гэтыя творы створаны цалкам на аснове народнай гаворкі, ў гэтым сэнсе даюць уяўленне аб тагачасным яе стане. Драматычныя творы XVII-XVIII стст., цесна звязаны з моватворчасцю народа, стаяць на мяжы мовы народнасці і нацыянальнай літаратурнай мовы, якая пачала фарміравацца на народна-дыялектнай аснове. Новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова У канцы XVIII ст. беларускі народ апынуўся ў новых гістарычных абставінах некалі Вялікая Рэч Паспалітая пасля трох падзелаў паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй у 1795 г. перастала існаваць. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Але ў складзе Расіі Беларусь канчаткова страціла дзяржаўнасць і нават сваю этнічную назву, ператварыўшыся ў “Северо-Западный край” імперыі. Царскі ўрад ігнаруе не толькі дзяржаўную самастойнасць, але і этнічную, моўную, культурна-рэлігійную адметнасць беларускага народа. У 1839 г. ліквідуецца унія - уняты далучаюцца да Рускай праваслаўнай царквы. Афіцыйная навука разглядае беларускую мову як дыялект (“наречие”) рускай мовы, а беларусаў разглядае як рускую народнасць. Гэта адпаведна адкрывала дарогу рускаму заканадаўству, рускім школам, афіцыйнай рускай мове. Загадам Мікалая I у 1840 г. на Беларусі ў якасці афіцыйнай уводзіцца руская мова: “Все дела, как правительственной, так и по судебной части, не исключая и дел дворянских, депутатских собраний и предводителей производить на русском языке”. Беларуская мова ў гэты і пазнейшыя часы ў афіцыйны ўжытак, пісьменнасць, школы не дапускалася. Усе, што знаходзілася над беспісьмовым сялянскім бытам (царква, школа, канцылярыя), павінна было быць рускім. Менавіта ў гэты час нацыянальна-культурнага заняпаду ў асяроддзі навукоўцаў – беларусаў, выхаванных на традыцыях польскай і рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа, прызнанне гістарычнай ісціны, што толькі на аснове нацыянальных традіцій можна стварыць каштоўнасці агульначалавечага значэння, што пытанні “быць ці не быць беларускай культуры?”, “быць ці не быць самім беларусам?” вырашаюцца праз лес роднай мовы. Гэтую ісціну першымі ўсвядомілі прадстаўнікі беларуска-польскага асветніцтва першай паловы XIX ст. Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч і інш. Свядома праводзілі яе ў жыцце ў другой палове XIX ст. К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, пазней – Я. Купала, Я. Колас, М. Богдановіч, Цетка, А. Гарун, С. Палуян і інш. пісьменнікі і публіцысты “нашаніўскага” курунку. Іх творчасць, увабраўшая духоўныя здабыткі беларускага народа, і есць пачатак новай беларускай нацыянальнай літаратурна-пісьмовай мовы. Такім чынам, сучасная літаратурная беларуская мова пачынае складвацца амаль праз два стагоддзі пасля спынення старабеларускай пісьмовай традыцыі – у мастацкай творчасці, прызначанай найперш селяніну, “мужыку”, які заставаўся адзіным, па сутнасці, захавальнікам сваей спрадвечнай мовы і нацыянальнай культуры. Менавіта на аснове жывой мовы народа і пачала фарміравацца беларуская літаратурная мова (без якой-небудзь сувязі з культурай старога беларускага пісьменнства). Працес фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы супаў з перыядам т. зв. Славянскага Адраджэння, калі адбывалася фарміраванне славянскіх нацый і новых славянскіх нацыянальных моў. Але ў адрозненне ад іншых славянскіх моў, ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў грамадскім жыцці, працэс складвання яе літаратурнай формы працякаў вельмі запаволена і расцягнуўся больш чым на стагоддзе. У XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай, негледзячы на спробы выкарыстання яе на працягу XIX ст. у белетрыстыцы и публицыстыцы, не маючы распрацаванай навуковай тэрминалогіі, кніжна-пісьмовых стыляў. Асноўныя нормы літаратурнай мовы пачалі складвацца стыхійна толькі ў першым дзесяцігоддзі (1906-1915 гг.) легальнага функцыянавання беларускага друку. Выданне першай беларускай газеты “Наша ніва”, вакол якой згуртаваліся нацыянальныя культурныя сілы, удзел у ей карэспандэнтаў з розных мясцовасцей Беларусі стваралі магчымасць замацаваць у якасці норм найбольш пашыраныя моўныя з’явы. Аднак гэтыя нормы не былі апісаны і замацаваны адпаведным чынам, а таму часта парушаліся. На старонках “Нашай нівы”, як і ў іншых тагачасных выданнях, свабодна суіснавалі розныя варыянтныя формы, вытокамі якіх былі паўднева-заходні і паўночна-ўсходні беларускія дыялекты. Першыя спробы кадыфікаваць правапісныя і граматычныя нормы былі зроблены братамі А. і Я. Лесікамі, якія ў 1917 г. апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”, а ў 1918 г. на яго аснове выдалі “Беларускі правапіс”. У гэты час выходзяць і іншыя дапаможнікі : “Беларускі правапіс” А. Луцкевіч і Я. Станкевіч, дапаможнік Р. Абіхта і Я. Станкевіча “Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным” і інш. Але найбольш значнай і ўдала распрацаванай сярод іх стала “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча, выдадзеная кірыліцай і лацінкай у Вільні ў 1918 г. Б. Тарашкевіч выйшаў за межы ўласна граматыкі і апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме. Ен здолеў акрэсліць асноўныя заканамернасці беларускай літаратурнай мовы, выявіць гістарычна абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблівасцей з цэнтральнымі (сярэднебеларускімі) гаворкамі, якія аб ядноўваюць у сабе найбольш агульныя і пашыраныя рысы абодвух дыялектаў. З выхадам граматыкі Б. Тарашкевіча пачаўся працэсстабілізаціі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы. На падставе граматыкі ствараюцца іншыя падручнікі і навучальныя дапаможнікі. Уздым у XX-ыя гады беларускай культуры, якая выкарыстала часовую магчымасць развіцця, прывеў да ўзнікнення вялікай колькасці беларускіх тэкстаў і далучэння да беларускага пісьмовага слова мільенаў людзей. У выніку ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі беларуская мова набыла статус дзяржаўнай і грамамадскія ўстановы, вялося навучэнне ў школах, тэхнікумах, ВНУ. Упершыню ў гісторыі былі створаны на беларускай мове падручнікі для школ па ўсіх прадметах, шматлікія слоўнікі. К канцу XX-ых гадоў каля 90 працэнтаў літаратуры, якая выпускалася, была беларускай, звыш 89 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучэння. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі. Аднак усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 30-ыя гады гвалтоўна спыніла працэс беларусізацыі. На Беларусі пачалася кампанія па “выкрыццю” так званых “нацыял-дэмакратаў”, да якіх былі аднесены амаль усе, хто працаваў на ніве роднай культуры, навукі, асветы. У выніку рэпрэсій загінулі многія тэксты грамадскія дзеячаў, вучоных, пісьменнікаў, работнікаў культуры і асветы, г.зн., уся нацыянальна арыентаваная інтэлігенцыя. Беларусізацыя стала кваліфікавацца партыйнымі органамі як памылка, і беларуская мова паступова замяняецца рускай мовай у дзяржаўных установах, інстітутах. У 1938 г. выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП (б) "“б абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей"” З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў другой палове XX ст. у значнай ступені абумоўлены яе функцыянаваннем ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай. Да апошняга часу ў афіцыйнай навуцы панавала тэорыя “росквіту” нацыянальных моў у сацыялістычным грамадстве”, было прынята гаварыць аб “гарманічным” беларускарускім двухмоўі. Аднак на самой справе нацыянальна-моўная палітыка, якую праводзіла партыўна-дзяржаўная наменклатура,мела яўна русіфікатарскі, антыбеларускі характар. На працягу 50-80-ых гадоў, калі працэсы дэнацыяналізацыя грамадскага і культурнага жыцця набылі надзвычай шырокі характар, сферы выкарыстання беларускай мовы хутка звужаліся: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускія школы пераводзіліся на рускую мову навучання (к 80-ым гадам у гарадах Беларусі не засталося ніводнай беларускай школы, а большая частка сельскіх школ лічылася беларускімі толькі намінальна). Беларуская мова была выключана са сферы афіцыйнага ўжытку. Асноўнымі сферамі яе прымянення заставаліся мастацкая літаратура, публітыстыка, у той ці іншай ступені яна выкарыстоўвалася ў гуманітарнай навуцы, адукацыі. Не абароненая дзяржавай, беларуская мова ўступала адну пазіцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасці, са сродку міжнацыянальных зносін ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублікі. Русіфікатарская палітыка органаў улады (разам з інтэнсіўнай урбанізацыяй Беларусі, з пашырэннем руска-моўных каналаў інфармацыі) мела вынікам не толькі звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы, але і прывяла да страты ў значнай часткі насельніцтва пачуцця каштоўнасці нацыянальнай моўнай спадчыны, да дэфармацыі нацыянальнай свядомасці. Сітуацыя змянілася ў канцы 80-ых – пачатку 90-ых гадоў, калі ўзніклі новыя фактары, здольныя ўплываць на моўную сітуацыю. Працэсы дэмакратызацыі грамадства, набыцце нашай рэспублікай суверэнітэту абвастрылі, як ніколі раней, моўную праблему і абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 г. беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай, які прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афіцыйна-справавога ўжытку, і адукацыі. Дзякуючы намаганням інтэлегенцыі дзейнасці ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля беларускай мовы ў жыцці грамадства значна ўзрасла. Пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання, пачалі адкрывацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы і школы з беларускай мовай навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданяў, сродкаў масавай інфармацыі значна павялічыла аб ем камунікацыі на беларускай мове. Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многіх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэаліі, якія ўзніклі пасля рэферэндуму (1995 г.), дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы (а г.зн., за захаванне ранейшых тэндэнцый у моўнай сітуацыі), маюць вынікам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная у розных сферах жыцця рэспублікі, не з ўляецца рэальным сродкам зносін нацыі. Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, у якіх часта аказвалася беларуская літаратурная мова, развіцце на ей розных жанраў мастацкай, публіцыстычнай, навуковай літаратуры не спынялася на працягу ХХ ст. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасці майстроў слова, вучоных, узбагаціўся слоўнікавы запас беларускай літаратурнай мовы, удасканаліліся яе выяўленчыя сродкі і прыемы літаратурнага выказвання, кадыфікаваны нормы. Беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру, “інтэлектуальнасць”, стала здатнай для таго, каб ствараць на ей самыя разнастайныя па характары і змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, гістарычныя, этымалагічныя і інш.), граматыкі, манаграфіі, на ей існуе багатая і самабытная мастацкая і публістычная літаратура. Інакш кажучы, сення беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі. |