Сочинение: Чтение и анализ сказок
Название: Чтение и анализ сказок Раздел: Сочинения по литературе и русскому языку Тип: сочинение | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка Кафедра методыкі выкладання беларускай мовы Курсавая работаЧытанне і аналіз казак на ўроках літаратурнага чытанняЧлены камісіі: студэнткі 301 гр. ______________ факультэта ПіМПН ______________ завочнага аддзялення ______________ Барысевіч Наталлі Мікалаеўны ______________ кіраўнік: Верашчака Г.І. ______________ Мінск 2003Тэма. Чытанне і аналіз казак на ўроках літаратурнага чытання. Мэта. Даказаць, што вывучэнне казак з выкарыстаннем розных прыемаў і заданняў павышае ўзровень іх успрымання. Задачы: - разгледзець шляхі ўзнікнення казкі і далейшае яе развіццё; - удакладніць класіфікацыю казак; - вывучыць асаблівасці чытання і аналізу казак; - вызначыць жанравыя і кампазіцыйныя асаблівасці казак; - сістэматызаваць прыёмы і заданні для выкарыстання іх на ўроках літаратурнага чытання; - эксперыментальна праверыць эфектыўнасць выкарыстання творчых заданняў. Аб’ектам даследвання з’яўляецца працэсс чытання і аналізу казак на ўроках літаратурнага чытання. Прадметам даследвання з’яўляюцца разнастайныя заняткі як сродак павышэння ўзроўню ўспрымання казак. Гіпотэза. Выкарыстанне творчых заданняў пры вывучэнні казак садзейнічае павышэння ўзроўню іх успрымання. Метады даследвання: вывучэнне псіхолага – педагагічнай і метадычнай літаратуры, назіранне, канстатуючы зрэз, эксперымент, аналіз работ. Змест Уводзіны. Глава 1. Беларуская казка. Шляхі развіцця. Класіфікацыя. § 1.1 Шляхі развіцця беларускай казкі. Класіфікацыя. § 1.2 Паходжанне казак пра жывел. § 1.3 Развіцце чарадзейных казак. § 1.4 Узнікненне сацыяльна – бытавык казак. Глава 2. Вывучэнне казак з улікам жанравай спецыфікі. Разнастайнасць заняткаў. § 2.1 Асаблівасці вывучэння казак розных жанраў. § 2.2 Ад разнастайнасці заняткаў да рэалізацыі мэт. § 2.3 Эксперыментальнае навучанне. Заключэнне. Дадатак. Літаратура. Уводзіны Галоўная мэта школьнага навучання – фарміраванне асобы вычня. Чытанне як вучэбны прадмет мае ў сваім распаражэнні такі моцны сродак уздзеяння на асобу, як казка. Яна нясе ў сабе вялікі развіваючы і выхаваўчы патэнцыял: далучае дзіця да маральнага вопыта чалавецтва, развівае яго мысленне. Чым глыбей і паўней успрынята чытачом тая ці іншая казка, тым большае ўздзеянне на асобу яна аказвае. Пагэтаму ў якасці з вядучых задач навучання чытанню праграма вылучае задачу навучання успрыманню мастацкага твора. Вывучэнне эпасу ў школе пачынаецца з казак. Гэта мэтазгодна, маючы наувазе вучэбна – выхаваучыя задачы, якія рашае настаўнік на уроках літаратурнага чатання. Казкі адпавядаюць імкненню дзяцей да гераічнага, да усяго яркага і незвычайнага, іх здольнасці здзіўляцца, перабольшваць, фантазіраваць. Казачныя сітуацыі і канфлікты не толькі даступныя і зразумелыя дзецям, яны глыбока закранаюць іх пачуцці. У казках станоўчы герой трапляе ў вельмі складаныя сітуацыі, на яго шляху шмат перашкод і выпрабаванняў, але ён іх адольвае.У казцы зло караецца, справядлівасць аднаўляецца.Усім сваім паэтычным ладам казка вучыць дзяцей пасцігаць народнае ўяўленне пра добрае і злое; высокае, сумленнае і агіднае, нізкае; гуманнае і жорсткае.Прычым у казцы гэта паказана “буйным” планам. Менавіта на прыкладах простых, даступных твораў, якімі з’яўляюцца казкі, дзеці вучацца разумець змест твора, яго асноўную думку, знаёмяцца з галоўнымі дзеючымі асобамі, іх характарамі і ўчынкамі,ацэньваюць гэтыя ўчынкі.У элементарнай форме дзеці атрымліваюць уяўленне пра выяўленчыя сродкі мовы мастацкага твора. Але дастаткова часта дзеці, чытаючы твор, успрымаюць апісанае няправільна, недакладна. Гэта звязана з тым, што настаўнік на ўроках літаратурнага чытання не працуе над здольнасцю аналізаваць твор мэтанакіравана. Як паказвае практыка, мала выразна чытаць і аналізаваць твор, неабходна яшчэ ўмела спалучаць гэтыя віды работы з разнастайнымі прыёмамі і заняткамі, якія дапамагаюць дзецям глыбей разумець прачытанае, садзейнічаюць развіццю мовы, логікі мыслення і выхаванню пачуццяў. Грунтоўнае вывучэнне методыкі работы над казкай, кампазіцыйных і жанравых асаблівасцей, разгляд і сістэматызацыя заняткаў, выкарыстоўваемых на ўроках літаратурнага чытання, - адным словам павышэнне прафесійнага ўзроўню і стала прычынай выбару дадзенай тэмы курсавой. “На кожны твор, - пісаў К. ДЗ. Ушынскі, - мы павінны глядзець як на акно, праз якое мы можам паказаць дзецям той ці інша бок жыцця.” А каб нешта даць іншым, трэба гатым валодаць самому. Глава 1 §1.1 Шляхі развіцця беларускай казкі. Класіфікацыя. Сярод апавядальных жанраў вуснапаэтычнай творчасці беларусаў пераважнае месца займаюць казкі. Фальклорныя творы гэтага жанру даволі разнастайныя па свайму паходжанню, мастацкіх асаблівасцях і ідэйна – тэматычнаму зместу. У сувязі з гэтым значэнне гэтага фальклорнага жанру можна было б сфармуляваць наступным чынам. Казка – гата мастацкае, вуснае, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна – прававога, фантастычнага, або навелістычна – авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць пры дапамозе мастацкай выдумкі і заключае ў сабе дыдактычна – павучальны сэнс. (Па Чычараву У.І.) Казкі адносяцца да старажытных відаў фальклору. Некаторыя іх жанры ўзніклі яшчэ ў першабытным грамадстве, але, відаць, пасля з'яўлення першых нескладаных песенных відаў, у прыватнасці працоўных песень. У класавым грамадстве былі выкліканы да жыцця новыя казачныя жанры. Некаторыя з іх працягваюць сваё развіццё і ў цяперашні час. Народныя казкі прайшлі працяглы і складаны шлях развіцця, які яскрава адлюстраваў эвалюцыю і паступовы рост самасвядомасці людзей. Першапачаткова казкі былі цесна звязаны з міфалагічнымі поглядамі і ўяўленнямі,з анімізмам, татэмізмам (абагаўленнем жывёлы, раслін і нават прадметаў, якія лічыліся апекунамі, а то і сародзічамі людзей), магіяй і іншымі відамі першабытнай ідэалогіі, з поглядамі далёкіх нашых продкаў і іх наіўнымі ўяўленнямі аб прыродзе і грамадстве. Гэтыя погляды і ўяўленні выліваліся ў міфалогію. Найстаражытнейшыя міфы ўсходніх славян да нашага часу не захаваліся. Яны яшчэ на ранніх зтапах класавага грамадства ў асноўным страцілі сваю язычаскую сутнасць дакладных расказаў і да нас дайшлі ў форме міфалагічных казак — казак аб жывёлах, цудадзейных(чарадзейных) казак і казак-былічак, якія вызначаюцца фантастычнасцю. Такіпераход ад «дакладных» міфаў да фантастычных казак звязан з паступовым падзеннем веры ў цудоўнае. Фантастыка старажытных народных казак цесна пераплецена з выдумкай, якая выражаецца іменна ў фантастычнай форме. Фантастычная выдумка гэтых казак мае пазнавальнае значэнне, у іх «перш за ўсё павучальная «выдумка» — цудоўная здольнасць нашай думкі заглядваць далёка ўперад факта». Сапраўды, «аб каўрах-самалётах фантазія казачнікаў ведала за дзесяткі стагоддзяў да вынаходніцтва аэраплана, аб вялікіх скарасцях руху ў прасторы прадбачыла задоўга да паравоза, да газа- і электраматора». Гэта сведчыць аб тым, што казкі народжаны перш за ўсё працоўнай дзейнасцю людзей і іх барацьбой за лепшае жыццё. У дакласавым грамадстве былі пераважна фантастычныя казкі — аб жывёлах, цудадзейныя (чарадзейныя) і казкі-былічкі. Праўда, на вышэйшых этапах дакласавага грамадства, а іменна пры радавым ладзе, з'явіліся і казкі новага тыпу, у якіх гаварылася аб выдатных падзеях, у асаблівасці ваенных подзвігах, і героях народа. Гэта былі зачаткі гістарычных паданняў, легенд і казак, а таксама бытавых паданняў і казак. Аднак яны ў дакласавым грамадстве часцей за ўсё мелі таксама фантастычны характар. Толькі ў класавым грамадстве фантастыка казак набыла іншы сэнс. Гэта абумоўлена ростамсвядомасці мас, развіццём пазнання законаў прыроды і грамадства. У гэты час фантастыка паступова страціла сваю непасрэднасць у адлюстраванні рэчаіснасці і стала ўмоўна мастацкім прыёмам народнай творчасці, які выкарыстоўваецца з мэтай адлюстравання з'яў жыцця. З гэтым складаным працэсам цесна звызана і пераасэнсаванне старажытных казачных сюжэтаў і вобразаў у плане прыстасавання іх да рэчаіснасці класавага грамадства. Пры гэтым робіцца ўпор на сацыяльныя з'явы, а таму матывы барацьбы старажытных казак з грознымі з'явамі прыроды і грознымі жывёламі паступова пераўвасабляліся ў матывы сацыяльна-грамадскага характару, сталі адлюстроўваць новае жыццё і класавыя адносіны. Гэтым тлумачыцца таксама і тое, што многія казкі, якія ўзніклі ў дакласавым грамадстве, пазней набылі алегарычны (іншасказальны) сэнс. Усё ж жыццё класавага грамадства не магло знайсці поўнага адлюстравання ў старых казачных жанрах. Сама рэчаіснасць выклікала з'яўленне гістарычных паданняў, легенд і казак і яшчэ ў большай ступені рэалістычных казак сацыяльна-бытавога зместу. З'яўленне легенд рэлігійна-хрысціянскага характару, якія некалькі адасобленыад іншых казачных відаў, таксама абумоўлена новай гістарычнай рэчаіснасцю феадальнага і часткова капіталістычнага грамадства, у прыватнасці ўзнікненнем і развіццём хрысціянства. У Беларусі аж да Кастрычніка народныя казкі мелі для свайго развіцця спрыяльную глебу. Не малаважную ролю адыгралі параўнальна марудныя тэмпы рэзвіцця краіны, якая многія стагоддзі цярпела прыгнёт захопнікаў, а таксама трываласць старажытных фальклорных традыцый. Сукупнасць гэтых умоў садзейнічала развіццю беларускай казачнай творчасці. Невыпадкова знаўца ўсходнеславянскіх казак С. У. Саўчанка адзначаў, што «па жывасці і харастве расказа беларускія казкі не маюць сабе роўных». Народныя казкі, як і песні, адносяцца да масавых відаў фальклору. Усё ж у стварэнні і распаўсюджванні іх вялікую ролю адыгралі народныя майстры-казачнікі, якімі Беларусь заўсёды была багата. 3 таленавітых казачнікаў дакастрычніцкай Беларусі вызначаюцца Рэдкі і Аземша, ад якіх А. Сержпутоўскі запісаў многа цудоўных народнапаэтычных твораў («Сказки и рассказы белорусов-полешуков». Спб., 1911). Характэрна, што Рэдкілюбіў расказваць як цудадзейныя, так і рэалістычныя казкі, а Аземша — галоўным чынам рэалістычныя казкі і анекдоты, у прыватнасці накіраваныя супраць духавенства («Завідны поп», «Мужык, пан і ксёндз», «Новы чорт» і інш.). Гэтыя казачнікі былі сапраўднымі майстрамі вуснага апавядання, мастацкай дэталі, арыгінальных замалёвак быту і прыроды (асабліва добра маляваў прыроду Аземша). Іх казкі адзначаюцца высокім ідэйна-мастацкім узроўнем. Савецкая Беларусь таксама славіцца казачнікамі. Для прыкладу можна спаслацца на Гулевіча, ад якога нашы фалькларысты запісалі многа казак, у тым ліку літаратурнага паходжання. Любімымі творамі яго былі цудадзейныя казкі, у прыватнасці аб багатырах, і рэалістычныя казкі і анекдоты, у якіх найбольш поўна адлюстравана барацьба працоўных і іх імкненне да лепшай будучыні. Народныя казкі з'яўляюцца гордасцю беларусаў. Па багаццю і разнастайнасці яны займаюць першае месца ў казачным рэпертуары ўсходніх славян і адно з першых месц сярод казак народаў свету. Беларускія казкі ў сваім развіцці прайшлі складаны шлях, многія этапы якога ўласцівы казачнаму эпасу і іншых народаў. Аднак найбольш блізкі беларускія казкі да творчасці славянскіх народаў, асабліва рускага і ўкраінскага, што вынікае з агульнасці паходжання і гістарычнага лёсу ўсходніх славян. Адсюль зразумела, чаму беларускія казкі маюць больш агульных рыс з казачным эпасам рускіх і ўкраінцаў, чым уласных спецыфічных асаблівасцей, на складанне якіх прыпадае, магчыма, значна меншы адрэзак часу ў параўнанні з усім гістарычным перыядам развіцця гэтага жанру. Але побач з гэтым беларускія казкі маюць сваю спецыфіку і з'яўляюцца дастойным укладам у агульную скарбніцу духоўнай культуры славянскіх народаў. Казачны эпас беларускага народа — вельмі каларытная з'ява, якая прыцягвала да сябе ўвагу многіх вучоных. Высока ацэньваў беларускія казкі акад. Я. Ф. Карскі. Енпадкрэсліваў іх багацце і дасканаласць мастацкай формы. Беларускія казкі, як заўважалі даследчыкі, вылучаюцца з казачнага эпасу ўсходніх славян вялікай колькасцю казак аб жывёлах, наяўнасцю рэшткаў некаторых архаічных форм, якія дапамагаюць даследчыкам вырашаць праблемы паходжання і развіцця казачнага эпасу ўсіх славянскіх народаў. Але найбольш істотнай адзнакай, што вызначае казачны эпас беларусаў і надае яму вялікае грамадска-палітычнае значэнне, з'яўляецца наяўнасць значнай групы антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казак. Антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя казкі ёсць у фальклоры іншых народаў, аднак спецыфічныя ўмовы, у якіх беларускія працоўныя вялі барацьбу супраць класавых ворагаў, садзейнічалі таму, што гэтыя творы набылі незвычайную ідэйную вастрыню і распаўсюджанне ў масах. Беларускі казачны эпас вызначаецца таксама сваёй паэтычнай мовай, хаця многія паэтычныя сродкі і кампазіцыйныя прыёмы з'яўляюцца агульнымі для казак усіх славян. Некаторыя вядомыя ў славянскім фальклоры вобразы набылі ў казачным эпасе беларускага народа своеасаблівае мастацкае ўвасабленне. Асобныя мастацкія вобразы можна лічыць больш уласцівымі беларускаму фальклору. Казкі ва ўсёй сукупнасці можна вызначыць як вуснапаэтычныя эпічныя апавяданні, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць (пры дапамозе выдумкі) у фантастычным або рэалістычным асвятленні. У сувязі з гэтым усе народныя казкі па спосабу адлюстравання рэчаіснасці можна раздзяліць (умоўна) на два цыклы: фантастычныя і рэалістычныя. Да першых адносяцца тыя, у якіх пераважае фантастыка, а да другіх - казкі з рэалістычным паказам жыцця. Да фантастычных казак, якія ўзніклі яшчэ ў дакласавым грамадстве, адносяцца казкі аб жывёлах, цудадзейныя, або чарадзеішыя, казкі, казкі-легенды, гістарычныя. легенды і большасць гістарычныхказак. Да рэалістычных казак, якія з'явіліся ў класавым грамадстве, належаць гістарычныя паданні, некаторыя гістарычныя казкі, сацыяльна-бытавыяказкі-навелы, анекдоты, сказы і сацыяльна-бытавыя паданні. Асобную групу складаюць казкі-небыліцы і надакучныя казкі, у якіх мудрагелістаспалучаюцца і фантастычныя, і рэалістычныя элементы. Беларускія казкі можна падзяліць на некалькі вялікіх груп, улічваючы ідэйна-тэматычны змест і характар мастацкай выдумкі. У сучаснай фалькларыстыцы прынята звычайна такая класіфікацыя казак: казкі аб жывёлах, казкі чарадзейныя, бытавыя, авантурна-навелістычныя і казкі-былічкі. Усе гэтыя катэгорыі казак, зразумела, вядомы і ў беларускім фальклоры, але найбольш пашыранымі відамі беларускіх казак, на якіх неабходна спыніцца больш падрабязна, з'яўляюцца казкі аб жывёлах, чарадзейныя і сацыяльна-бытавыя, сярод іх вылучаюцца антыпрыгонніцкія, антырэлігійныя і ўласна бытавыя. Гэта класіфікацыя, як і многія іншыя, мае свае недахопы і можа быць прынята толькі ўмоўна. У працэсе творчага развіцця вуснай народнай паэзіі класіфікацыйныя межы могуць парушацца, і часта адзін і той жа твор набывае рысы і чарадзейнай і антыпрыгонніцкай казкі, або казкі аб жывёлах і чарадзейнай і г. д. Аднак класіфікацыя, няхай і ўмоўная, вельмі патрэбна. Яна групуе творы па асаблівасцях сістэмы мастацкіх вобразаў, стылю і г. д. і дазваляе глыбей разумець прыроду і спецыфіку казачнай фантастыкі кожнай з вылучаных груп твораў, іх ідэйны змест, асаблівасці мастацкай формы, шляхі і перспектывы развіцця і многія іншыя важныя пытанні. Такім чынам, казкі адлюстроўваюць эвалюцыю і рост самосвядомасці людзей. Гэты від фальклору бярэ свой пачатак з міфаў. Развіццё беларускай казкі садзейнічала сукупнасць маруднага тэмпу развіцця нашай краіны і трываласць старажытных фальклорных традыцый. З таленавітых казачнікаў Беларусі вызначаюцца Рэдкі і Аземша, чые казкі адзначаюцца высокім ідэйна – мастацкім узроўнем. Беларускія казкі блізкі да творчасці славянскіх народаў, асабліва рускага і украінскага, што вынікае з агульнасці паходжання і гістарычнага лёсу усходніх славян. Існуюць розныя падыходы да класіфікацыі казак: 1. Па спосабу адлюстравання рэчаіснасці. 2. З улікам ідэйна – тэматычнага зместу і характару мастацкай выдумкі. § 1.2 Паходжанне казак пра жывел. Казкі аб жывёлах (або жывёльны эпас), па ўсёй верагоднасці, з'яўляюцца самымі старажытнымі па паходжанню. Аб гэтым гаворыць не толькі прастата іх зместу, але ў першую чаргу адлюстраванне ў гэтых казках старажытнейшых міфалагічных поглядаў і такіх уяўленняў, як анімізм, татэмізм і заамарфізм (увасабленне бажэстваў у вобразах звяроў). Першабытныя людзі сустракаліся і вялі барацьбу перш за ўсё з жывёламі. Таму натуральна, што жывёлы прыцягвалі асаблівую ўвагу нашых далёкіх продкаў, што адлюстравана і ў іх казках-міфах, у якіх дзейнічаюць жывёлы, а ў радзе выпадкаў побач з імі выступаюць і людзі. На ранніх этапах развіцця чалавечага грамадства многія жывёлы, у асаблівасці такія грозныя звяры, як мядзведзь, воўк і інш., здаваліся людзям разумнымі істотамі, бо яны ўмелі (у сілу натуральнага адбору) лёгка здабываць сабе ежу, хавацца ад ворагаў, у тым ліку ад паляўнічых, нечакана нападаць на іх і г. д. Усё гэта парадзіла няправільныя ўяўленні першабытных людзей аб здольнасці жывёл думаць, разважаць, гаварыць, разумна наладжваць сваё жыццё. 3 цягам часу, з паступовым пазнаннем і падпарадкаваннем прыроды, у тым ліку прыручэннем многіх карысных жывёл, з развіццём прылад і сродкаў, якія забяспечвалі людзям перавагу над звярамі, характар і вобразы казак-міфаў аб жывёлах сталі мяняцца. Татэмы пачалі губляць звышнатуральную сілу, і наогул казачныя жывёлы сталі ўступаць людзям ва ўсім. Казкі-міфы аб жывёлах паступова перасталі прымацца ўсур'ёз, стала ўсведамляцца іх фантастыка. Так міфалагічныя расказы аб жывёлах ператварыліся ў казкі з іх усвядомленай выдумкай. Самыя старажытныя казкі-міфы ў крайнім выпадку паказвалі найбольш грозных жывел не толькі разумнымі, але і моцнымі, якія перамагалі чалавека. У больш познія часы ўжо чалавек аказваецца пераможцам. Напрыклад, у казцы «Мужык, мядзведзь і ліса» апавядаецца аб тым, як селянін перахітрыў не толькі мядзведзя, але і лісу: пры дапамозе яе забіў мядзведзя, а затым лісу зацкаваў сабакамі. У казцы «Чалавечы розум» гаворыцца аб перамозе селяніна над воўкам, дзікам і мядзведзем і г. д. Такія казкі аб жывёлах маглі з'явіцца ў больш познія часы, не раней пераходнага перыяду ад дакласавага да класавага грамадства, калі ўжо была адчувальнай сіла не толькі калектыву, але і асобнага члена грамадства. Казкі аб жывёлах, адарваўшыся ад міфалагічнай асновы дакласавага грамадства, сталі набываць новы сэнс. У класавым грамадстве, пераважна ў эпоху феадалізму, многія з іх ператварыліся ў алегарычныя апавяданні: пад вобразамі звяроў сталі мець на ўвазе людзен, прычым традьшыйныя вобразы жывёл захавалі асноўныя рысы. Гэта датычыць перш за ўсё такіх калісьці грозных, моцных або хітрых жывёл, як мядзведзь, воўк і ліса, але яны ў многіх выпадках сталі абазначаць розных насільнікаў, эксплуататараў — людзей, якія жывуць за чужы кошт, крыўдзяць іншых, а таксама адзін аднаго. У гэтым чотка адбілася сацыяльная алегорыя многіх казак аб жывёлах, уласцівых класаваму грамадству. Алегарызм забяспечыў многім казкам аб жывёлах параўнальна вялікі поспех сярод працоўных феадальнага, а таксама капіталістычнага грамадства. Гэтыя казкі ўспрымаліся па-новаму, як вуснапаэтычныя творы, фантастыка якіх служыла раскрыццю сацыяльных адносін, малявала розныя сацыяльныя тыпы, розныя рысы чалавечага характару, а таксама рэалістычныя бытавыя карціны. Пры гэтым фантастыка такіх казак, як і іх вобразы, мае ўмоўны характар. Зна-чыць, такія казкі аб жывёлах нельга безагаворачна адносіць да жывёльнага эпасу. Гэта па сутнасці рэалістычныя сацыяльна-бытавыя казкі, але алегарычнага характару. Яны толькі генетычна (па паходжанню) звязаны са старажытным жывёльным эпасам. З'яўленне такіх казак абумоўлена класавым грамадствам. Многія казкі аб жывёлах у класавым грамадстве ператварыліся ў байкі — павучальна-забаўныя апавяданні, прызначаныя галоўным чынам для дзяцей. У іх проста і выразна раскрываюцца тыповыя рысы характару і паводзін звяроў, што мае пазнавальнае значэнне. Такія, напрыклад, казкі - байкі аб рукавічцы, у якой пасяліліся розныя звяры, аб вераб'і і былінцы і інш. Гэтыя казкі таксама часта звяртаюцца да алегорыі, перадаючы рысы характару і паводзін людзей. Так, у казцы аб рукавічцы мядзведзь выступае як пэўны сацыяльны тып — як насільнік, але ў той жа час у яго вобразе адлюстраваны і тыповыя рысы звера, якія таксама могуць успрымацца і алегарычна (як чалавечыя рысы, уласцівыя цельпухам). Звычайна ў беларускіх казках аб жывёлах дзейнічаюць звяры і птушкі, якія характарызуюць мясцовую фауну: мядзведзь, воўк, лісіца, заяц, дзік, жораў, чапля, цецярук, дзяцел, верабей, дрозд, а таксама хатнія жывёлы і птушкі: казёл, баран, конь, сабака, кот, певень і інш. Ужо нават адзін пералік «дзеючых асоб» гэтых твораў паказвае, наколькі моцна звязаны казкі з жыццём іх творцаў і з навакольнай прыродай і як яны адрозніваюцца ад казак іншых народаў свету. Адна з асаблівасцей казак — замацаванне за жывёламі пэўных якасцей, якія і вызначаюць паводзіны герояў у розных сітуацыях. Лісіца вызначаецца хітрасцю, і гэта амаль заўсёды прыносіць ёй поспех у бойках і спрэчках з іншымі звярамі. Воўк дужы, але вёльмі прагны, неразумны, а таму яго часта абдурваюць лісіца, свіння і нават гусі. Не вызначаецца розумам і мядзведзь, галоўная рыса якога — незвычайная сіла. Наадварот, вельмі мудры і разважлівы кот; які дае парады пакрыўджаным і нават выступае іх абаронцам. Кот і лісіца дзякуючы кемлівасці і смеласці перамагаюць мядзведзя, воўка і дзіка. Адна з шырока вядомых рускім, беларускім і украінскім казачным эпасе казка «Церам-церамок» паказвае і асуджае панаванне дужага над слабым. Яе беларускія варыянты «Дзедава рукавічка», «Муха-хахаўка» і інш. вельмі трапна і красамоўна характарызуюць звяроў. У дзедавай рукавічцы сабраліся жаба — «паня-пацягуня», рак-тарабун, заяц — «па бярэзнічку прыгун», лісіца — «добрая маладзіца» і воўк -«з-за куста хапун», якіх цісне «зверху прыціскун» — мядзведзь. Ідэалы народа, яго высакароднае маральнае аблічча яскрава праявіліся ў казках, якія ўслаўляюць імкненне да працы і справядлівасці, сяброўства і ўзаемадапамогу, смеласць, рашучасць, знаходлівасць. Разам зтым народ рашуча крытыкуе адмоўнае. З тонкім гумарам казкі высмейваюць фанабэрыстасць, зайздрасць, баязлівасць. У казцы «Як кот і сабака з ваўком дружбу вадзілі» асуджаецца няўдзячнасць, здрада таварышам. Спачуванне ў слухача выклікаюць стары конь, сабака або кот, якіх няўдзячны гаспадар выганяе з дому, бо яны яму ўжо больш не могуць прынесці карысці. Звычайна ў ў казках на дапамогу пакрыўджаным прыходзяць іншыя звяры і справядлівасць перамагае. Сярод казак аб жывёлах своеасаблівай пабудовай вылучаецца група камулятыўных або ланцугападобных твораў. Сюжэт казкі лёгка падзяляецца на асобныя эпізоды-звенні. Кожны наступны эпізод уключае ў сябе дэталі папярэдніх і дапаўняецца нечым новым. 3 кожнай новай падзеяй павялічваецца колькасць дзеючых асоб, адбываецца «нарашчэнне» дзеяння. Камулятыўныя казкі, як і іншыя казкі аб жывёлах, былі непарыўна звязаны з жыццём сваёй эпохі. Яны адлюстравалі погляды працоўных, іх адносіны да розных з'яў грамадскага жыцця і побыту. Казкі аб жывёлах, якія займаюць значнае месца ў казачным эпасе беларускага народа, з'яўляюцца па сваймупаходжанню найбольш старажытнымі, аб чым сведчаць старажытных вераванняў, наіўная першабытная фантазія некаторых твораў, сцёршая межы паміж светам жывёл і светам людзей. Узнікшы ў дакласавым грамадстве, казкі аб жывёлах развіваліся далей у класавым грамадстве, папаўняліся новымі творамі. На жаль, нават самыя першыя запісы беларускіх казак не даюць дастатковага матэрыялу для характарыстыкі гэтых твораў на ранніх этапах іх развіцця. Казкі аб жывёлах узніклі пад уплывам працоўнай практыкі. Яны адлюстроўвалі не толькі адносіны чалавека да навакольнага свету, але і тыя мэты, да дасягнення якіх імкнуліся людзі. Падкрэсліваючы гэты бок народнай паэзіі, А. М. Горкі пісаў, што ў казках і міфах «мы чуем водгукі працы над прыручэннем жывёл, над адкрыццём лекавых траў, вынаходніцтвам прылад працы». Як сцвярджаюць даследчыкі казак аб жывёлах, на развіццё гэтага віду казачнага эпасу вялікі ўплыў аказалі анімістычныя і асабліва татэмістычныя ўяўленні першабытных людзей. Такія сцвярджэнні правільныя, аднак было б памылковым лічыць анімізм і татэмізм асновай узнікнення казак аб жывёлах і той глебай, на якой фарміравалася фантастыка гэтых гвораў. Уяуленні першабытных людзсй аб тым, што жывёлы могуць размаўляць паміж сабой, думаць і рабіць многае з таго, што ўласціва толькі чалавеку, маглі ўзнікнуць і ўзніклі раней татэмізму і не залежалі ад абагаўлення жывёл. Перш чым абагаўляць пэўных жывёл і лічыць іх сваші роданачальнікамі — «татэмамі», чалавек павінен быў узняць іх на гэту вышыню, надаўшы ім розныя звышнатуральныя якасці, водгукі якіх можна знайсці ў казках. Непасрэдна ж водгукі татэмістычных уяўленняў, якія досыць шырока былі распаўсюджаны сярод славянскіх плямёнаў і ўплывалі на развіццё народнай творчасці, у наяўных запісах казак усходніх славян аб жывёлах сустракаюцца вельмі рэдка. Найбольш вядома казка пра мядзведзя на ліпавай назе, што рэзка адрозніваецца ад іншых казак, дзе галоўнай дзеючай асобай з'яўляецца мядзведзь. Казка апавядае аб тым, як мядзведзь, якому адсеклі лапу, ідзе адпомсціць селяніну і яго жонцы, што парушылі забарону паляваць на «свяшчэнную жывёлу» —татэма. Першапачатковы сэнс казак аб жывёлах, у якіх адлюстравана залежнасць чалавека ад сіл прыроды, паступова змяняўся. Пад уплывам працоўнай практыкі, калі, як гаварыў А. М. Горкі, «рукі вучаць галаву, затым паразумнеўшы галава вучыць рукі а разумныя рукі зноў і ўжо мацней садзейнічаюць развіццю мозгу», чалавек усё больш і больш вызваляўся ад улады прыроды, падпарадкоўваючы яе сабе. Змянялася свядомасць чалавека, у яго ўяўленнях аб навакольным свеце ўсё больш пачынаў пераважаць рацыянальны пачатак. Новыя адносіны чалавека да прыроды і з'яў сацыяльнага жыцця знайшлі сваё адлюстраванне і ў народнай вуснапаэтычнай творчасці. У эпоху феадалізму многія казкі аб жывёлах сталі па сутнасці казкамі сацыяльнага зместу. У гэтых творах захаваліся трапныя назіранні над з'явамі прыроды, характарам, паводзінамі і звычкамі розных жывёл, але галоўным аб'ектам іх стаў чалавек і яго становішча ў класавым грамадстве. Аднак карэнныя змены ў змесце не выклікалі значных змен у мастацкай форме гэтага тыпу казак. Як слушна заўважыў У. П. Анікін, «выдумка ў казках страціла свой былы характар і ператварылася ў паэтычную ўмоўнасць…, іншасказанне, алегорыю. Пераход старажытнай фантастыкі ў алегорыю быў тым натуральней, што і раней жывёлы надзяляліся антрапаморфнымі рысамі: звер лічыўся істотай, якая валодае мовай і чалавечым розумам». Казкі аб жывёлах зрабіліся ў пераважнай большасці алегарычнымі творамі, у якіх народ адлюстроўваў розныя бакі свайго жыцця, выкрываў заганы грамадства, заснаванага на прыгнечанні чалавека чалавекам. Казкі аб жывёлах даўно спынілі сваё развіццё, але янь шырока бытуюць і ў нашы дні. Гэта каштоўная спадчына народнай культуры, якая дапамагае нам выхоўваць дзяцей Невыпадкова казкі аб жывёлах так шырока выкарыстоў ваюцца ў дзіцячай літаратуры, у дзіцячым тэатры і кіно Акрамя таго, яны маюць вялікае пазнавальнае значэнне, дапамагаюць раскрыць многія бакі жыцця і погляды нашых далёкіх продкаў. Казкі аб жывелах з’яўляюцца самымі старажытнымі па паходжанню. З цягам часу адбываецца ператварэнне міфалагічных расказаў аб жывёлах у казкі з выдумкай, а пасля набываюць новы сэнс, ператвараючыся ў алегарычныя апавяданні. Кожны від казкі непарыўна звязаны з жыццём сваёй эпохі, адлюстраваннем поглядаў, адносін людзей да жыцця і побыту. § 1.3 Развіцце чарадзейных казак. Да найбольш старажытных казак, акрамя жывёльнага эпасу, адносяцца таксама цудадзейныя, або чарадзейныя, казкі. Іх узнікненне адносіцца да часоў першабытнага грамадства. Сутнасць цудадзейных (чарадзейных) казак заключаецца ў іх назве. Навакольная рэчаіснасць у гэтых казках прапускаецца праз фантастычную прызму тут гаворыцца аб розных цудах, ператварэннях, незвычайных героях, пачварах і ўвогуле фантастычных істотах, аб перамозе казачных герояў над ворагамі. У гэтым своеасабліва адлюстроўваюцца рэальныя грамадскія і бытавыя адносіны і барацьба людзей за асваенне і падпарадкаванне прыроды. Фантастыка ў гэтых казках вызначае іх змест, вобразы, а часта і паэтыку. Грозныя з'явы прыроды і яе панаванне над людзьмі, а таксама варожыя сілы чалавечага грамадства ў старажытных казках увасабляліся ў міфічныя вобразы. Такімі выступаюць розныя пачвары, цмокі, змеі, ведзьмы, чэрці, Баба-яга, Кашчэй Бяссмертны, Цуда-Юда і інш. У іх народная фантазія ўвасобіла варожыя людзям сілы прыроды і грамадства. Гэтыя вобразы на працягу многіх стагоддзяў набылі ўстойлівыя рысы, як і іх праціўнікі — казачныя героі: волаты і асілкі. Характэрна, што ў цудадзейных казках, як і ў іншых народных казках, заўсёды перамагаюць героі — носьбіты лепшых рыс народа і выразнікі яго імкненняў. Гэтыя героі ўвасабляюць народныя паняцці аб сумленні, чэсці, справядлівасці, дабраце і гуманнасці, а іх ворагі — усё коснае, цёмнае, класава-эгаістычнае. Перамога казачных герояў азначае перамогу маральна-этычных ідэалаў і свабодалюбівых імкненняў працоўнага народа. Героям звычайна нялёгка дастаецца перамога, але затое ім служаць птушкі, звяры, расліны і на-ват міфічныя істоты. Героям чарадзейных казак амаль заўсёды дапамагаюць цудоўныя памочнікі. Імі могуць быць людзі — мудрая дзяўчына, парады якой выратоўваюць асілка, старэнькі дзядок, што дорыць герою чароўныя прадметы (збанок, абрус, рог, торбу-саматруску, тапор-самасек, дыван-самалёт), а таксама жывёлы — карова, конь і інш. Прыроду гэтых вобразаў трэба разглядаць зыходзячы з іх функцый у казках. Яны ў большасці сваёй якраз і з'яўляюцца вынікам «вобразнага, гіпатэтычнага, але ўжо тэхналагічнага мыслення» нашых продкаў, адлюстроўваюць іх мары падпарадкаваць прастору, час, дасягнуць дабрабыту. У некаторых вобразах цудоўных памочнікаў можна заўважыць рэшткі культу продкаў, татэмістычных уяўленняў, магіі. Культ продкаў, рэшткі якога да нядаўняга часу захоўваліся на Беларусі ў выглядзе свята «дзядоў» — памінання памёршых, складае ўяўленні аб тым, што і пасля смерці продкі ўплываюць на жыццё сваіх нашчадкаў. Яны могуць абара-няць людзей ад розных злых духаў і іншых варожых істот, рабіць дабро, але калі да іх паставіцца з непавагай, то могуць прынесці і вялікую шкоду. Параўноўваючы сэнс старажытных культаў і абрадаў з казкамі, героі якіх, выконваючы наказ бацькі, ходзяць на яго магілу, за што атрымліваюць незвычайныя падарункі, можна заўважыць некаторыя агульныя рысы. 3 развіццём свядомасці людзей, пазнаннем грамадскіх з'яў і падначаленнем прыроды міфалогія страціла сваю глебу. Верагоднасць міфаў стала знікаць; яны сталі ўспрымацца як фантастычныя выдумкі. Гэта адбылося не адразу, а паступова, на першых этапах развіцця класавага грамадства. У сувязі з гэтым цудадзейныя казкі, як і многія казкі аб жывёлах, набылі новы характар — яны сталі пры дапамозе выдумкі, у якой яшчэ вялікую ролю адыгрывала фантастыка, адлюстроўваць рэчаіснасць класавага грамадства. У класавым грамадстве казачныя героі сталі ўвасабляць народныя сілы, ідэалы і імкненні. Яны набылі, у прыватнасці, лепшыя рысы шматлікіх змагароў супрань насілля і прыгнёту як з боку захопнікаў так і з боку сваіх эксплуататараў, якія ў сваю чаргу ўвасобіліся ў вобразах казачных ворагаў. У многіх цудадзейных казках сталі адлюстроўвацца таксама бытавыя і сямейныя адносіны, авантурныя прыгоды. Даволі шматлікія цудадзейныя казкі сталі адлюстроўвацьбарацьбу народа Русі супраць іншаземных захопнікаў, увасобленых у вобразах цмока, змея або Кашчэя Бяссмертнага (казкі «Курыла Кажамяка», «Івашка — мядзвежае вушка» і інш.). Героі гэтых казак нагадваюць былінных волатаў. Больш таго, рад старажытных казак па-свойму паўтарае сюжэты гераічных былін, у якіх выступаюць Ілья Мурамец, браты-волаты і іншыя асілкі-героі. Сярод беларускіх чарадзейных казак, якія найбольш поўна захавалі рысы старажытнасці, можна вылучыць творы аб подзвігах асілкаў — Івашкі-Мядзведжага вушка, Кацігарошка, Дубін-багатыра, Гарын-багатыра, Вярнідуба і інш. Яны выступаюць як змагары за праўду, справядлівасць, супраць розных варожых сіл. Вельмі пашыраны былі на Беларусі творы, якія ў паказальніках казачных сюжэтаў аб'ядноўваюцца ў групу казах аб трох царствах. У пошуках Кашчэя або шматгаловага змея герой трапляе спачатку ў меднае, потым у срэбнае і, нарэшце, у залатое царства, дзе перамагае ворага і вызваляе захопленую ім у палон царскую дачку. Сістэма вобразаў казак аб асілках і тыповыя для іх Мастацкія сродкі даюць шырокія магчымасці для ўслаўлення гераізму, мужнасні, рашучасці і сілы, любві да свайго народу і адданасці яму. Ідэалы, за якія змагаецца станоўчы герой, заўсёды знаходзілі жывы водгук у сэрцах слухачоў, выклікалі спачуванне. Малюючы вобраз свайго героя, народ з багатай палітры мастацкіх сродкаў найбольш часта і вельмі ўдала выкарыстоўваў гіпербалу, якая дапамагала узняць героя над рэчаіснасцю, але не адрывала ад яе. Гіпербалізацыя сілы і іншых якасцей станоўчага вобраза заўсёды арганічна спалучалася з ускладненнем задач, якія паўставалі перад героем, што захоўвала рэальныя суадносіны сіл, надавала напружанасць дзеянню, узмацняла канфлікт мастацкага твору. Шматвяковая мастацкая практыка пераканаўча паказала, што без такога захавання рэальных суадносін сіл, калі перад станоўчым героем паўстаюць сапраўдныя цяжкасці, не можа быць паўнацэннага мастацкага твору. На параўнальна ранніх этапах класавага грамадства ўзніклі цудадзеііныя казкі аб шчасці, горы, якія выражаюць ідэі сацыяльнай несправядлівасці.Такія, напрыклад, казкі «Шчасце і гора», «Каваль і аднавокае гора» і інш. У іх старажытныя ўяўленні аб лёсе чалавека набылі больш канкрэтны змест, падказаны новай сацыяльнай рэчаіснасцю - няроўнасцю класаў і сацыяльных груп. Асабліва яскрава адлюстравана гэта ў казцы «Шчасце і гора», якая адразу ж пачынаецца з замалёўкі сацыяльнага кантрасту: «Жылі сабе два браты: адзін з іх быў вельмі багаты, а другі бедны. Пайшоў раз бедны папрасіць у багатага каня поле папахаць, а багач яму і кажа...» Новыя ўмовы жыцця выклікалі з'яуленне ў цудадзейных казках новых герояў і ворагаў. Так, героямі ў радзе выпадкаў выступаюць бедныя сяляне, рамеснікі, салдаты, а ворагамі — цары, паны, кулакі і г. д. Гэтыя вобразы цудадзейных казак абумоўлены жыццём класавага грамадства. Яны развіваліся побач з традыцыйнымі казачнымі вобразамі, якія набылі ў асноўным новы сэнс. Зразумела, бліжэй да рэчаіснасці былі новыя вобразы, перад якімі ўсё больш адступалі міфалагічныя персанажы. У цудадзейных казках часам у якасці герояў выступаюць царэвічы, каралевічы, царэўны, каралеўны і ім падобныя персанажы. Аднак дзеяннямі і паводзінамі яны цалкам нагадваюць народных герояў, з'яўляюцца выразнікамі народных інтарэсаў. У такіх вобразах адлюстравана, відаць, мара народа аб дасягненні дабрабыту, а часам і ідэалізацыя «добрых цароў» і «добрых князёў», што было характэрным для працоўных мас, у асаблівасці сялянскіх, перыяду феадалізму, а часткова і капіталізму. Самым любімым героем цудадзейных казак з'яўляецца Іван (Іванька)-дурак (Іванька-дурачына), які паступова выяўляе свае здольнасці і сілу, перамагаючы ўсіх ворагаў на шляху да асабістага і ўсеагульнага шчасця. У гэтым вобразе сімвалічна паказаны якасці ўсяго працоўнага народа. З абвастрэннем класавых супярэчнасцей усё ярчэй праяўлялася сацыяльная сутнасць многіх цудадзейных казак. Так, з узмацненнем прыгонніцтва з'явілася нямала казак, у якіх дадзены рэалістычныя характарыстыкі эксплуататараў, а таксама адлюстравана барацьба з імі працоўнага народа. У наш час цудадзейныя казкі амаль спынілі сваё развіццё, бо сучасная рэчаіснасць апярэдзіла самую смелую казачную фантастыку і казку зрабіла явай. Пароджаныя верай у цуды, міфалагічнымі ўяўленнямі аб прыродзе, гэтыя казкі ў наш час не маюць пад сабой пажыўнай глебы. а ў эстэтычным развіцці народа з'яўляюцца даўно пройдзенным этапам. Усе яны яшчэ даволі актыўна жывуць у вусным і пісьмовым бытаванні, як каштоўная культурная спадчына, а таксама як сродак забавы для дзяцей і моладзі. Чарадзейныя, або як іх яшчэ называлі, міфічныя казкі, па свайму паходжанню таксама з'яуляюцца вельмі старажытнымі. Аднак мы маем абмежаваны матэрыял, каб даць поўны малюнак узнікнення і ўсіх этапаў развіцця гэтых твораў. Чарадзейныя казкі — гэта творы аб надзвычай дужых, смелых людзях ці аб звычайных сялянах, якія з дапамогай цудоўных памочнікаў перамагаюцьрозныя цёмныя, варожыя народу сілы: шматгаловага змея, паганага цмока, кашчэя бессмяротнага і інш. Фантастыка гэтых казак не толькі надзяляе герояў незвычайнай сілай, яна дазваляе ім перадольваць за кароткі час вялікія адлегласці, кіраваць рознымі стыхіямі прыроды. У аснове гэтай фантастыкі трэба бачыць імкненне людзей да авалодання прыродай, падпарадкаваць сабе яе таямнічыя, незразумелыя для нашых далёкіх продкаў сілы. § 1.4 Узнікненне сацыяльна – бытавых казак. Сацыяльна-бытавыя казкі, ўзніклі ў класавым грамадстве, калі вытворчыя сілы дасягнулі значных поспехаў у сваім развіцці і свядомасць чалавека пад уплывам працоўнай практыкі і класавай бараіцьбы ўсё больш вызвалялася ад памылковых фантастычных поглядаў на навакольны свет. У сувязі з гэтым казачная фантастыка пачынае развівацца ў новым напрамку. Вядома, што беларускі народ на працягу стагоддзяў знаходзіўся не толькі пад сацыяльным, але і пад нацыянальным і рэлігійным прыгнётам. У гэтых умовах барацьба супраць прыгнятальнікаў, якімі былі і беларускія, і польскія, і літоўскія, і рускія памешчыкі, злівалася з барацьбой супраць іншаземных захопнікаў і рабаўнікоў. Гэтыя асаблівасці гістарычнага развіцця Беларусі мелі моцны ўплыў на ідэйны змест, сістэму вобразаў, мову беларускіх антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казак, якія пры ўсёй сваёй блізкасці да аналагічных твораў рускага і ўкраінскага фальклору маюць і свае спецыфічныя рысы. Многім беларускім антыпрыгонніцкім казкам уласціва гераізацыя вобраза народнага змагара, які выступае абаронцам эбяздоленых і пакрыўджаных. Вобраз мужнага волата, сапраўднага народнага заступніка створаны ў адной з лепшых казак беларускага народа «Асілак». Яе герой, Асілак, наследуе лепшыя якасці герояў быліннага эпасу. Яго сіле , мужнасці і адвазе маглі б пазайздросціць многія былінныя багатыры. Ён наследуе таксама палымяную любоў да свайго народа — вызначальную якасць лепшых вобразаў вуснапаэтычнай творчасці. Вельмі характэрна, што працяг і развіццё фальклорных традыцый ідзе ў двух напрамках: у плане выкарыстання традыцыйных для гераічнага эпасу мастацкіх сродкаў, напрыклад гіпербалізацыі, і ў плане наследавання і развіцця лепшых вызначальных рыс вобраза эпічнага героя. Якраз такое арганічнае спалучэнне гэтых двух напрамкаў дае найбольшы плён, захоўваючы адзінства формы і зместу. Аднак у вобразе Асілка ёсць і новыя рысы, народжаныя сваёй эпохай,— ён змагар супраць класавых ворагаў сялянства, у той час, калі яго папярэднікі, героі быліннага эпасу, змагаліся ў большасці выпадкаў супраць іншаземных захопнікаў, ахоўвалі рубяжы роднай зямлі. Вуснамі Асілка беларускі народ выказаў свае мары аб згуртаванасці ў барацьбе з прыгнятальнікамі, нязгасную надзею на перамогу над ворагам. У той жа час сялянскі герой нясе ў сабе рысы класавай абмежаванасці, якая характэрня для той эпохі: шляхі з'яднання і супольнай барацьбы былі яшчэ малавядомы сялянству. Побач з гераічнымі антыпрыгонніцкімі казкамі ў эпоху феадалізму хутка развіваліся сатырычныя творы, накіраваныя супраць класавых ворагаў сялянства. Сатырычныя казкі нетолькі дапамагалі народу ясней убачыць паразітызм і драпежніцтва паноў, іх амаральнасць і нянавісць да працоўных мас і іх культуры, не толькі разбівалі і рассейвалі розныя недарэчныя байкі аб «добрых панах», пры дапамозе якіх эксплуататары і іх памагатыя спрабавалі распаўсюджваць у масах антынародныя ідэі класавага міру і адцягнуць іх ад класавай барацьбы. Сатырычныя казкі, паказваючы адмоўныя рысы прыгнятальнікаў, падкрэслівалі перавагу простага народа і тым самым умацоўвалі ў ім упэўненасць у сваёй канчатковай перамозе. Раскрыццё супярэчнасцей паміж знешняй паказной веліччу пана і яго ўнутранай, сапраўднай нікчэмнасцю стварае сатырычны вобраз, які набывае сацыяльнае гучанне. Сарваўшы маску з пана, казка выкрывае сапраўдны твар эксгілуататара і выклікае да яго пачуццё гневу і агіды. Аднак сатырычныя казкі не толькі адмаўлялі тагачасную рэчаіснасць, заснаваную на няроўнасці і прыгнёце. Яны сцвярджалі свой ідэал народнага героя — простага селяніна, працай якога створаны багацці на зямлі. Станоўчыя героі шырока вядомых на Беларусі сатырычных казак «Мужык і пан», «Адказы мужыка», «Не люба -не слухай» і інш. вабяць сваёй смеласцю, рашучасцю, непрымірымасцю да прыгнятальнікаў. Ужо ў феадальную эпоху ў вуснапаэтычных творах беларускага народа пачало праяўляцца крытычнае стаўленне да рэлігіі і царквы. Гэта сведчыць аб тым, што рэлігійныя ілюзіі аб вечным замагільным шчасці, якімі суцяшала царква, не маглі стрымаць росту антырэлігійных настрояў. Абуджэнне класавай самасвядомасш працоўных, імкненне пазбавіцца ад невыноснага сацыяльнага і духоўнага прыгнёту былі рэальнай асновай для ўзнікнення фальклорных твораў, у якіх народ выказваў свой гнеўны пратэст супраць заняволення і выкрываў эксплуататарскую сутнасць царквы і рэлігіі. Пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці, супраць асвяшчэння і апраўдання імем бога здзекаў аднаго чалавека з другога чуваць у вуснапаэтычных творах. у якіх крытыкуюцца міфічныя бог, святыя апосталы, «свяшчэннае пісанне», вера ў цуды і г. д. Вучэнню царквы аб усемагутнасці, міласэрнасці, справядлівасці і святасці бога, а таксама апосталаў і іншых божых абраннікаў беларускі народ проціпаставіў творы, якія развенчваюць царкоўныя ідэалы. Вобраз бога ў народных творах нярэдка надзяляецца такімі адмоўнымі людскімі рысамі, што яны разбураюць, усякае ўяўленне аб яго святасці. Бог — злосны ашуканец. "Яго ашуканства накіравана на замацаванне сацыяльнай несправядлівасці, на абарону інтарэсаў паноў. «Iбог ашуканствам жыве, у аднаго адбярэ, а другому дасць». Іменна такім ашуканцам паўстае бог у казках «Несцерка», «Цімошка ў бога» і інш. Не з меншай дасціпнасцю развенчваецца ў беларускіх народных казках святасць божых угоднікаў. Насуперак царкоўным легендам, якія праслаўляюць божых абраннікаў — «святых», — народныя казкі малююць іх ганарыстымі, помслівымі, злапамятнымі, карыслівымі, п'яніцамі, зладзеямі. і ашуканцамі, Папулярнасцю карысталіся народныя казкі і анекдоты, у якіх высмейваліся царкоўныя набажэнствы, казанні свяшчэннікаў, малітвы. Узнікненню і пашырэнню такіх вусных твораў спрыяла стракатасць веравызнанняў насельніцтва Беларусі XVII—XVIII стст. Найбольш пашыранай формай сатырычнага абсмейвання набажэнстваў была пародыя, якая паражае аб'ект, карыстаючыся яго ж зброяй (стылем, мелодыяй і інш.). Нярэдка парадыя ўключалася ў казкі як іх састаўная частка. Абсмяянне папоўскіх малітваў нярэдка спалучалася з выкрыццём цудаў і іх «святых» стваральнікаў («Набожны ксёндз» і інш.). Ксёндз, расказвалася ў адной казцы, прывучыў голуба есці гарох з вуха. Аднойчы боскі служка рашыў стварыць цуд: выклікаць у час пропаведзі святога духа. Дамовіўся ён з касцёльным служкаю, каб той пусціў з хораў голуба, як толькі ў час пропаведзі звернецца да святога духа з просьбай паказацца людзям. Так і зрабілі. Голуб прыляцеў да ксяндза і пачаў выбіраць гарох з яго вуха. Ксёндз аб'явіў, што прыляцеў святы дух, і ў залале пропаведзі «як тупнуў нагою, так дошкі выламаліся, голуб уцёк, а ксёндз завіс у паветры». Стаў прасіць ксёндз, каб яго ратавалі, а людзі сказалі: «Няхай жа ксяндза-пробашча выратуе дух святы!» Засмяяліся і пайшлі. Аб развіцці антырэлігійных настрояў беларускага народа сведчыла таксама вялікая колькасць сатырычных казак, якія змяшчалі крытыку духавенства, часцей за ўсё папа і ксяндза. Вастрыня сатырычнага абсмейвання папа як эксплуататара абумоўлівалася галоўным чынам тым, што ў сапраўднасці духавенства насуперак сваім заклікам адмаўляцца ад багацця было адным з самых багатых саслоўяў царскай Расіі. А эксплуатацыя народа, як адкрытая, так і замаскіраваная рэлігіяй, была галоўнай крыніцай нажывы духавенства. У шматлікіх народных творах выкрываецца паразітызм і амаральнае аблічча царкоўнікаў. Прагнасць да чужога дабра — адна з асноўных рыс папа і ксяндза, якую з'едліва высмейваў беларускінарод. У адрозненне ад антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казак, якія асвятлялі важныя пытанні грамадскага жыцця, бытавыя казкі, як сведчыць сама іх назва, закраналі тэмы, звязаныя з паўсядзённым побытам селяніна. Паказваючы адносіны паміж членамі сям'і, паміж асобнымі сялянамі і г. д., бытавыя казкі вялікую ўвагу надавалі .маральна-абычаёвым і этычным пытанням. Адлюстроўваючы мараль працоўнага сялянства, бытавыя казкі рэзка асуджалі прагнасць, зайздрасць (казка «Падчарыца і чорт»), непавагу да баць-. коў (казка «Кузьма»), пляткарства, ашуканства, нядбайнасць, ляноту і інш. Народ кпіў з языкатых, упартых і няверных жонак (казкі «Вада памагла», «Скамарох»), ганьбаваў злых мачых («Бабіна дачка і дзедава дачка»). Аднак, крытыкуючы ўсе гэтыя недахопы, народ ніколі не засланяў імі станоўчых якасцей простага працоўнага чалавека, якія вызначаюць усё яго аблічча: працавітасці, сумленнасці, спагадлівасці, смеласці, рашучасці, вострага розуму. Многім бытавым казкам уласцівы тонкі і мяккі гумар, скрозь які прасвечваюць прыхільныя адносіны народа да герояў гэтых твораў. Найбольш важнымі сярод беларускіх сацыяльна-бытавых казак з'яўляюцца антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя творы, ідэйна-тэматычны змест якіх ахоплівае многія істотныя сацыяльныя з'явы свайго часу, адлюстроўваючы вызваленчую барацьбу беларускага народа і рост яго класавай свядомасці. § 2.1 Асаблівасці вывучэння казак розных жанраў. Большасць казак аб жывёлах даўно стала здабыткам дзіцячага фальклору. Гэта вызначыла прастату не толькі іх зместу, вобразаў, але і кампазіцыі і мастацкіх прыёмаў. Зразумела, у гэтым немалаважную ролю адыграла і тое, што казкі аб жывёлах узніклі на зары славесна-мастацкай творчасці і даўным-даўно выпрацавалі ў вусным бытаванні свае традыцыі. Казкі аб жывёлах звычайна невялікія па памерах. Сюжэт у іх разгортваецца хутка, хоць у радзе выпадкаў самы характэрны матыў шматразова паўтараецца паралельна з нарастаннем дзеі (напрыклад, у казцы «Верабей і былінка» шматразова паўтараецца, вар'іруючыся ўскладняючыся, просьба аб уздзеянні на былінку), што ўзмацняе эфект і аб лягчае запамінанне і ўспрыманне казкі. Вобразы жывел малююцца проста і даходліва, без падкрэсленай гіпербалізацыі. У іх дакладна паказваюцца галоўныя звычкі звяроў і ўласцівасці іх характару і паводзін. Лісе звычайна выступае хітрасць, ліслівай, каварнай, мядзведзь — прастакаватым і нязграбным, воўк — неразумным і злым заяц — баязлівы.м, кот—кемлівым і чулым, каза—пракудлівай, а часам клапатлівай маці і дбайнай гаспадыняй і г. д. Казкі аб жывёлах небагаты стылістычнымі сродкамі. Мова іх простая і выразная. Асаблівую жывасць гэтым казкам надае дыялог. Многія з іх цалкам складаюцца са сцэн дыялогаў. У некаторых выпадках у казцы аб жывёлах уключаюцца песенькі, як правіла, тыпу дзіцячых. Яны служаць ажыўленню расказа, упрыгожваюць яго, дапамагаюць раскрыць змест. Беларускія казкі аб жывёлах, нягледзячы на сваю прастату, вызначаюцца займальнасцю, багаццем творчай выдумкі, яснасцю і канкрэтнасцю вобразаў, дасціпнасцю, жывасцю і трапнасцю мовы. Цудадзейныя казкі праз шматвяковы шлях свайго развіцця набылі ўстойлівыя традыцыі ў кампазіцыйнай будове і мастацкіх прыёмах, якія цалкам адпавядаюць іх зместу. У адносінах багацця паэтыкі і «казачнай абраднасці» гэтыя казкі займаюць першае месца ва ўсім казачным рэпертуары. Яны вызначаюцца стройнай кампазіцыяй, асноўнымі раздзеламі якой з'яўляюцца зачын і апавядальная (ці эпічная) частка, якая нярэдка завяршаецца канцоўкай. У рэдкіх выпадках у беларускіх цудадзейных казках сустракаецца прыказка — пачатковая формула, не звязаная са зместам, якая незвычайнымі вобразамі прыцягвае ўвагу слухачоў. Зачын і канцоука таксама звычайна з'яўляюцца ўстойлівыміформуламі, якія вар'іруюцца ў многіх казках. Зачын часам абазначае месца дзеі, але яно звычайна з'яўляецца казачна-няпэўным. Напрыклад: «У некаторым царстве, у некаторым гасударстве жыў сабе старык са старухай...»"; «Была недзе вялікая гара, а ў той гары жыў цмок...» Часам месца дзеі ў зачыне зусім не паказваецца, але «пачатковыя» (першыя па часу) персанажы абавязкова называюцца: «Жылі сабе дзед з бабай...»; «У чалавека было тры сыны...»; «Жыў сабе чалавек вельмі бедна...» і г. д. Канцоўка для казак неабавязковая. Яна таксама мае рад тыповых формул, якія завяршаюць апавяданне. Часцей за ўсё канцоўка звязана са зместам. Напрыклад: «Ну, цяпер яны там з "жаной жывуць, мёд-віно п'юць; і я там быў у іх»; «Ажаніўся і цяпер жыве і хлеб-соль жуе. Iя там быў, мёд-віно піў». Часам жа канцоўка слаба звязана або зусім не звязана са зместам казкі. У такіх выпадках нярэдка робіцца намёк на пачастунак за расказаную казку. Апавядальная (ці эпічная) частка выкладае асноўны змест казкі. У цудадзейных казках яна звычайна разгортваецца павольна, знеаднаразовым (часцей за ўсё трохразовым) паўтарэннем асноўных матываў і эпізодаў, якія варіруюцца(так, герой тройчы б'ецца з ворагам, тройчы сватаецца і г. д.). Гэты прыём запавальнення дзеі з мэтай узмацнення эфекту і стварэння напружання ў слухачоў называеца рэтардацыяй. Для ўсіх казак самай важнай з'яўляецца дзея. Паслядоўнасць казачнай дзеі, спалучэнне яе эпізодаў строга рэгламентаваны. У дзеі раскрываюцца характары герояў і ворагаў, а таксама якасці цудадзейных памочнікаў. Іменна дзея з’яўляецца галоўным спосабам выяўлення характараў і якасцей казачных персанажаў. Героі, ворагі і іх памочнікі ў цудадзейных казках паказваюцца выключнымі, а таму ў іх абмалёўцы вялікую ролю адыгрывае прыём гіпербалізацыі. Асабліва гіпербалічна малюецца іх сіла і ўласцівасці. Напрыклад, казачны герой так раскруціў і кінуў булаву, што яна «ляцела дванаццаць часоў»; пачвара настолькімоцна свісціць, што паражае людзей «за дванаццаць вёрст» і г. д. У той жа час у казках, як і ў народных песнях, амаль не сустракаюцца індывідуалізаваныя вобразы. У іх адлюстроўваецца, звычайна пры дапамозе тыповых формул, толькі агульнае. Гэта датычыць партрэтнай характарыстыкі і дзеян-няў казачных герояў і ворагаў, а таксама апісанняў прадметаў і з'яў. Напрыклад: «Дзявіцы такія прыгожыя, што ні у казцы сказаць, ні пяром апісаць»; «Енздзелаўся такі чысцяк, што ні у казцы сказаць, ні ў загадках згадаць»; «На радасці яны задалі пір на ўвесь мір»; «Такое страенне — гэта ні здумаць ні згадаць, толькі ў казках сказаць» і інш. Для цудадзейных казак, як і для многіх іншых фальклорных твораў, уласцівы паралелізм, пастаянныя эпітэты, сімвалы і іншыя сродкі мастацкай выразнасці. Вызначаючыся высокім ідэйна-мастацкім узроўнем, яны аказалі вялікі ўплыў на беларускую літаратуру, у прыватнасці на прозу першых перыядаў яе развіцця. Глыбокаму зместу народных казак адпавядала багацце і разнастайнасць сродкау мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Высокі мастацкі ўзровень беларускага казачнага эпасу-вынік шматвяковай калектыўнай апрацоўкі, адбору і шліфоўкі твораў, тварэнне генія ўсяго народа. Немалаважная заслуга ў гэтым належыць таленавітым казачнікам. Свабодна валодаючы багацейшымі скарбамі мастацкага слова, што здабыў на працягу сваёй гісторыі беларускі народ, яны з вялікім мастацкім густам і адчуваннем спецыфікі твору выбіраюць найбольш адпаведныя фарбы. Большасць прыёмаў мастацкага адлюстравання рэчаіснасці з'яўляецца агульнай для ўсіх відаў казачнага эпасу, і ў той жа час кожны від беларускіх казак мае свае асаблівасці мастацкай формы. Нават адны і тыя ж мастацкія сродкі ў розных казках выкарыстоўваюцца па-рознаму. У беларускіх казках шырока ўжываюцца сталыя эпітэты, якімі асабліва багатыя чарадзейныя казкі. Сталыя эпітэты надаюць гэтым творам і асобным іх вобразам уласцівы традыцыйнай народнай творчасці спецыфічны каларыт. Многія з эпітэтаў (напрыклад, «белы свет», «калінавы мост», «шаўковая трава» і інш.) звязваюць беларускі фальклор з быліннымі трэдыцыямі і пераносяць слухачоў або ў сівую старажытнасць, абоў невядомыя і поўныя таямнічасці краіны. У антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казках сталых эпітэтаў значна менш, і яны адрозніваюцца ад сталых эпітэтаў чарадзейных казак і сэнсавай нагрузкай, і эмацыянальнай афарбоўкай, і ступенню ўстойлівасці. Такія эпітэты, як «люты», «паганы», у дачыненні да слова «пан» сталі новатворамі ў сістэме пастаянных эпітэтаў, выкліканымі да жыцця новай рэчаіснасцю. Народ тонка карыстаецца параўнаннямі, як простымі, так і разгорнутымі і адмоунымі. Пры гэтьм зноў-такі характар параўнанняў, іх сэнсавая і ідэйная нагрузкі і эмацыянальная афарбоўка залежаць ад віду казак і ад характару вобразаў, асобныя рысы якіх падкрэсліваюцца гэтымі мастацкімі сродкамі. У антыпрыгонніцкіх творах, напрыклад, драпежных і крыважэрных паноў-прыгнятальнікаў параўноўвалі з ваўкамі ў аўчарні. Такім жа эмацыянальна-насычаным і выразным з'яуляецца параўнанне «не паны, а звяр'ё паганае». Як ужо адзначалася пры разглядзе асобных відаў беларускіх казак, важнае месца ў сістэме мастацкіх сродкаў займае гіпербалізацыя, асаблівасці якой таксама залежаць ад казачнага жанру, ідэйнай накіраванасці твору і г. д. Гіпербалізацыя выкарыстоуваецца ў розных відах казачнага эпасу, але найбольш уласціва яна чарадзейным творам, а таксама гераічным антыпрыгонніцкім казкам, вобразы якіх прасякнуты ідэяй змагання за народнае шчасце. Зусім іншы характар гіпербалізацыі ў сатырычных казках: тут яна дапамагае выкрыць і больш выразна паказаць заганы, супраць якіх выступае твор. 3 вялікім майстэрствам выкарыстоўвае народ і такі важны сродак характарыстыкі мастацкіх вобразаў, як мова герояў. Асабліва важнае месца гэты сродак займае ў казках аб жывёлах і сатырычных казках, многія з якіх пабудаваны, як дыялог. У казках аб жывёлах мова герояў у спалучэнні з адпаведнай інтанацыяй дазваляе ствараць жывыя вобразы дзеючых асоб. Напрыклад, памяншальна-ласкальныя суфіксы ў мове дробных жывёл і птушак дапамагаюць стварыць вобраз слабай, безабароннай істоты, якая выклікае да сябе шчырае спачуванне слухача. У некаторых казках аб жывёлах у мове дзеючых асоб можна сустрэць паўторы, якія ператвараюцца ў мастацкія формулы — характарыстыкі гэтых персанажаў. Персанаж казкі «Баран-бок абадран» кожны раз на пытанне «хто там?» адказвае: «Я, баран-бок абадран, чатыры нагі, два рагі, як дам рагамі, дык ты кверху нагамі». Падобныя паўторы вылучаюцца трапнасцю характарыстыкі персанажа, майстэрствам гукапісу. У сатырычных казках мова дзеючых асоб дапамагас стварыць рэзкі кантраст паміж вобразамі народнага героя і яго адвечных ворагаў — пана і папа. У процівагу мове народнага героя, трапнай, сакавітай, перасыланай прыказка.мі і прымаўкамі, мова прыгнятальніка невыразная, аднастайная, насычана лаянкай. У сувязі з тым што дзеючымі асобамі беларускіх народных казак часта былі ксяндзы, паны, у іх мове пераважалі польскія выразы. Характарыстыка дзеючых асоб большасці беларускіх казак даецца звычайна сцісла, некалькімі каларытнымі мазкамі, якія падкрэсліваюць якую-небудзь вызначальную рысу героя. Адным са сродкаў такой лаканічнай характарыстыкі з'яўляюцца імёны герояў: Асілак, Вярнідуб і інш. Цудадзейныя прадметы: боты-скараходы, кавер-самалёт (ручнік-самалёт) і інш., у якіх народная фантазія ў радзе выпадкаў увасобіла мару аб асваенні прыроды, аб развіцці тэхнікі, аб удасканаленні прылад вытворчасці, каб праца была лёгкай, а жыццё — шчаслівым і радасным. Гэта народная мара найбольш яскрава адлюстравана ў казках класавага грамадства. Дарэчы, у многіх казках гаворыцца аб тым, што цудадзейныяпамочнікі спачатку знаходзяцца на службе ў ворагаў, але затым здабываюцца (або вызваляюцца) героямі і служаць ім. У гэтым своеасабліва выяўляецца народны аптымізм, вера ў тое, што толькі працоўны народ даб'ецца перамогі над усімі ворагамі і прыродай, удасканаліць прылады вытворчасці і тэхніку, каб жыццё зрябіць лёгкім і прыемным, казачна-шчаслівым. § 2.2 Ад разнастайнасці заняткаў да рэалізацыі мэт. Каб рэалізаваць пастаўленыя мэты, настаўніку мала строга прытрымлівацца класічных этапаў работы над вывучэннем твора. Неабходна яшчэ выкарыстоўваць разнастайныя прыёмы работы, якія будуць садзейнічаць больш глыбокаму асэнсаванню твора. Разгледзім прыёмы работы на падрыхтоўчым этапе ўроку: 1. Гутарка настаўніка з дзецьмі. Выкарыстоўваецца ў тым выпадку, калі вучні ўжо валодаюць пэунымі ведамі па тэме чытання. Ва ўступнай гутарцы настаўнік актуалізуе веды дзяцей звяртаючыся да іх вопыту. 2. Расказ настаўніка мэтазгодны тады, калі тэма чытання невядома дзецям. 3. Слоўнікавая работа – від дзейнасці, які абавязкова прысутнічае на ўроках літаратурнага чытання. У структуры уроку слоўнікавая рабора мае месца як на падрыхтоўчым этапе, так і на этапе аналізу казкі. На падрыхтоўчым этапе рэкамендуецца выкарыстоўваць дадатковыя сродкі: - чытанне малых фальклорных жанраў (загадкі) - дэманстрацыя рэпрадукцый карцін, слайдаў, фотаздымкаў - праслухоўванне музычных твораў ці ўрыўкаў з іх. Няцяжка заўважыць, што ў пералічаных відах работы актыўна роля належыць настаўніку – вучні пасіўны. Прыёмы, якія фарміруюць правільны тып чытацкай дзейнасці, прадугледжваюць актыўную ролю вучня. 4. Папярэдні разгляд ілюстрацый дапаможа ўдакладніць дапушчэнні па тэме чытання. Першаснае ўспрыманне тэксту забяспечваецца такім прыемам, як чытанне настаўнікам услых. У час чытання настаўніка падручнікі ў дзяцей загорнуты, іх увага накіравана на слуханне твора. Выбар такого прыёму тлумачыцца недасканаласцю навыка чытання дзяцей малодшага школьнага ўзроста. Аднак пазней могуць быць выкарыстаны і іншыя прыёмы: - чытанне тэксту спецыяльна падрыхтаванымі дзецьмі; - чытанне тэксту па ланцужку; - камбінаванае чытанне; Настаўнік, калі ён хоча, каб народная казка сапраўды была ўспрынята вучнямі ў яе адметнасці, спецыфіцы, пачне расказваць, а не чытаць. Народная казка спрадвеку бытавала ў вусным выкананні. Для яе характэрны своеасаблівы гутарковы стыль, размоўная лексіка, няпоўныя сказы. Расказванне казкі — гэта адначасна і дыялог з класам, дзе гаворыць адзін, але гаворыць з улікам таго, як рэагуюць тыя, хто слухае. Для гэтага настаў-ніку трэба бачыць вочы дзяцей, адчуваць іх непасрэдную рэакцыю на кожны сюжэтны ход казкі, чуйна рэа-гаваць на настрой класа. Добра расказаная казка знойдзе эмацыянальны водгук у дзяцей. Настаўніку важна яго не прыглушыць. Таму на гэтым этапе вывучэння твора патрэбна актывізаваць уяўленні дзяцей. Праверка першаснага ўспрымання – гэта ўсведамленне настаўнікам эмацыянальнай рэакцыі дзяцей на казку і іх разуменне агульнага сэнсу казкі. Самы зручны прыём для гэтага – гутарка. Аднак колькасць пытанняў, звернутых да дзяцей, павінна быць невялікай. Пры гэтым у гутарку не павінны ўключацца пытанні, што выяўляюць падтэкст казкі. Гутарка пасля першаснага ўспрымання павінна замацаваць першасныя уражанні дзяцей. Напрыклад, можна звярнуцца да дзяцей з пытаннямі : - ці спадабалася вам казка ? - што асабліва спадабалася ? - калі было смешна ? - калі было сорамна за героя ? Адказы павінны паказаць настаўніку якасць успрымання казкі дзецьмі і быць арыенцірам для яе аналіза. У некаторых выпадках такая гутарка можа завяршыцца праблемным пытаннем. Адказы дзяцей могуць быць рознымі, але менавіта гэты факт і вядзе за сабой чытанне і асэнсоўванне казкі. Наступным этапам работы над казкай з’яуляецца аналіз. Можна вылучыць сістыму ўменняў аналізаваць казку, якая ўключае ў сябе: - уменне ўспрымаць выяўленчыя сродкі мовы ў адпаведнасці з іх функцыяй у казцы; - уменне ўзнавіць ва уяўленні малюнкі па зместу; - уменне ўстанавіць прычынна – выніковыя сувязі; - уменне ўспряняць вобраз – персанаж у адпаведнасці з тэкстам як адзін з элементаў, што служыць для раскрыцця ідэі; - уменне бачыць аўтарскія адносіны (ацэнку); - уменне ўсвядоміць ідэю казкі; Самы распаўсюджаны прыём аналіза – пастаноўка пытанняў да прачытаннай часткі. Пытанні дапамагаюць дзецям зразумець факты казкі, асэнсаваць іх з пункту гледжання ідэйнай накіраванасці казкі, г. зн. зразумець прычынна – выніковыя сувязі, усвядоміць пазіцыю аўтара (калі казка літаратурная), а таксама выбраць асабістыя адносіны да чытаемага. Пры рабоце над кожнай часткай казкі павінны быць зададзены пытанні трох узроўней: 1. Фактычны. 2. Ідэйны. 3. Узровень асыбістых адносін. Неад’емным элементам аналіза кожнай часткі казкі павінна быць слоўнікавая работа. Удакладненне лексічнага значэння слоў дапамагае праясніць змест, уключае аднаўленчае ўяўленне дзяцей. Можна вылучыць шэраг прыёмаў, якія дапамагаюць вучням дасягнуць яркага ўспрымання выяўленчых вобразаў. Да іх адносяцца: 1) папярэдняя гутарка ці расказ настаўніка ў мэтах увядзення вучняў у тэму і ў эпоху казкі (сацыяльна-бытавыя казкі); 2) выразнае чытанне казкі самім настаўнікам, дзякуючы якому шамт у прачытаным становіцца зразумелым дзецям без далейшых тлумачэнняў; 3) работа над выяўленчымі сродкамі мовы (у адзінстве з раскрыццем зместу); 4) выбарачнае чытанне ўрыўкаў казкі; 5) работа над выразнасцю чытання; Менавіта работа над вобразамі ў іх узаемадзеянні ўяўляе сабой аналіз казкі. Трэта прывучыць дзяцей меркаваць ад асноўных якасцях персанажаў, ацэньваць героя не толькі па ўчынкам, але і па матывам, што выклікалі іх; апошняе, як вядома, даецца малодшым школьнікам цяжэй. Існуе шэраг прыемаў, якія дапамагаюць арганізоўваць работу над характарыстыкай персанажа. Пералічым некаторыя з іх: 1. Настаўнік называе якасці персанажаў і просіць вучняў прывесці прыклады, якія пацвярджаюць гэта. 2. Дзецям прапаноўваецца самастойна назваць якасць характару героя; 3. Супастаўляюцца героі адной казкі ці блізкіх па тэматыцы казак. Найбольш лёгкі від параўнання – супрацьпастаўленне. Вядома, што для развіцця вучняў важна фарміраваць іх асобасныя адносіны да прачытанага. Аднак не трэба вылучаць гэта ў спецыяльны этап урока. Разважанні пра асабістыя адносіны вучняў да прачытанага павінны пранізваць усю работу над казкай. Метадысты выдзялюць шэраг прыёмаў, якія дапамагаюць вучню ўсвядоміць свае асабістыя адносіны да прачытанага. Да іх адносяцца: а) чытанне па ролях. Яго зручна прымяняць пры рабоце з казкамі, насычанымі дыялогамі. б) пераказ. Дапамагае вучню ўсвядоміць свае асабістыя адносіны да прачытанага. в) выразнае чатанне. Яно базуецца на такой якасці навыка чытання, як выразнасць – здольнась сродкамі вуснай мовы перадаць слухачам свае адносіны да ідэі твора. Наступным этапам работы над казкай з’яуляецца другасны сінтэз – этап работы, які дапускае абагульненне па твору, яго перачытванне і выкананне дзецьмі творчых заданняу па слядах прачытанага. На этапе абагульнення звычайна выкарыстоўваюцца такія прыемы работы, як гутарка, выбарачнае чытанне, суаднясенне ідэі казкі з прыказкамі і прымаўкамі, заключнае слова настаўніка. Перачытванне – гэта асобы від чытацкай дзейнасці. Калі казка кранула пачуцці вучня, выклікала яго роздумы, то пасля чытання, ён адчувае патрэбу вярнуцца да прачытанага, узнавіць у сваім уяўленні асобныя эпізоды. Зварот да тэкста павінен быць апраўданы новай пастаўленай задачай, напрыклад, падрыхтоўкай да чытання, па ролях, да пераказу, да выразнага чытання. Развіццю ўзнаўленчага ўяўлення садзейнічаюць творчыя віды работ, да якіх адносяцца слоўнае і графічнае маляванне, аналіз і ілюстрацыі, складанне плана тэксту, стылістычны эксперымент, падбор сінонімаў з абрунтаваннем выбару, складанне кінасцэнарыя, інсцэніраванне. Стылістычны эксперымент уяўляе сабой наўмыснае скажэнне тэксту, маючае наўвазе даць дзецям матэрыял для параўнання, прывабіць іх увагу да выбару слова. Пропуск або замена асобых слоў, змяненне канструкцыі сказа, або дзяленне тэксту на абзацы, што прыводзіць да змянення адценняў сэнсу казкі, дапамагаюць дзецям вызначыць гэтыя адценні. Пераказ тэксту з’яўляецца цудоўным практыкаваннем, якое дапамагае вучню ўсвядоміць свае адносіны да прачытаннага. Пераказ развівае як лагічнае, так і вобразнае мысленне, прывучае дзяцей правільна (з лексічнага і граматычнага пункту гледжання), без скажэння перадаваць чужую думку. Для таго, каб пераказ атрымаўся неабходна скласці план пераказу. Гэтаму віду чытацкай дзейнасці трэба спецыяльна вучыць, паказваючы яе паэтапна: 1. Падумаць, колькі карцін можна намаляваць да казкі. 2. Вызначыць, на колькі частак можна падзяліць казку. 3. Сказаць, пра што будзе кожная частка. 4. Прапанаваць даць загалоўкі кожнай часцы. 5. Абмеркаваць прапанаваныя варыянты загалоўкаў і выбраць лепшы. У методыцы прынята адрозніваць некальку тыпаў пераказу: - Падрабязны - Блізкі да тэксту - Выбарачны - Зжаты - Творчы Пералічаныя тыпы пераказу, акрамы творчага, адносяцца да рэпрадуктыўнай формы выказвання. Як паказваюць назіранні, рэпрадуктыўна пераказ з’яўляецца мала эфектыўным. У якасці прычын малаэфектыўнасці трэба вылучыць: нізкі ўзровень інтарэса дзяцей як да тэксту, так і да пераказу як віду вучэбнай дзейнасці, невысокую ступень і самастойнасці вучняў, адсутнасю іх неабходнага вопыту, незначны ўзровень успрымання і разумення прачытанага. Сапраўды, пры рэпрадуктыўным пераказе лексічны, сінтаксічны, тэкставы матэрыял прачытанага або ўзнаўляецца з вялікай нагрузкай на памяць, або забываецца. Іншая справа, калі дадзеныя элементы будуць не толькі свабодна ўзнаўляцца, але і выкарыстоўвацца дзецьмі ў асабістай мове. Тут гаворка ідзе пра навучанне дзяцей прадуктыўнаму ці творчаму пераказу. Змест мадэлі такога пераказу складаюўь лексічныя, сінтаксічныя элементы зыходнага твора, а таксама “свае” моўныя сродки. Такім чынам, разуменне творчага пераказу звязваецца з разуменнем структуры тэксту, у сувязі з чым можна прапанаваць наступныя варыянты змяненняў: - дабавіць, што магло папярэднічаць дадзенай сітуацыі; - прыдумаць працяг; - змяніць асобу расказчыка ( змяненне па асобах, з пункту гледжання галоўнага героя або іншага персанажа); - змяніць граматычны час дзеяслова. Пры гэтым абявязкова неабходна звярнуць увагу на тое, як змяняюцца падзеі. Такія практыкаванні трэніруць гібкасць чытацкага погляду, прывучаюць бачыць пазіцыі розных герояў. Паўнацэннае ўспрыманне казкі забяспечвае ўдумлівасць чытання.для гэтай мэты выкарыстоўваюцца наступныя пытанні: 1) Спытай пра тое,чаго не зразумеў. 2) Як ты даведаешся,ці зразумеў твой таварыш змест урыўку? 3) Пра якую дзеючую асобу я не спытала?Зрабіце гэта вы. 4) Прачытайце пытанні падручніка.Якога пытання не хапае. Пастаўце яго. У дадзенай главе была разгледжана методыка чытання казкі ;апісаны тры асноўныя этапы работы над казкай,вызначаных сучаснай методыкай.Пры гэтым акцэнт зроблены на наступным этапе работы-на этапе аналізу казкі:выдзелена сістэма ўменняў аналізаваць казку,вызначаны парадак работы пры аналізе,апісаны шэраг прыёмаў і творчых заданняў,якія дапамагаюць вучням зразумець факты казкі,усвядоміць пазіцыю аўтара(калі казка літаратурная) і выпрацаваць асабістыя адносіны да чытаемага.Традыцыйнымі відамі творчых заданняў з’яўляюцца слоўнае і графічнае маляванне, аналіз ілюстрацыі, складанне кінасцэнарыю, інсцэніраванне, творчы пераказ. § 2.3 Эксперыментальнае навучанне. З мэтай выяўлення ўзроўню ўспрымання казак малодшымі школьнікамі быў праведзены канстатуючы зрэз у 2 “B” класе СШ 189 г. Мінска. У класе 25 вучняў. Канстатуючы зрэз паставіў перад сабою рашэнне наступных задач: 1. Выяўленне ў вучняў 2 класа ўменне адказваць на пастаўленыя пытанні да тэксту казкі; 2. выяўленне ў другакласнікаў умення ставіць пытанне да тэксту казкі; 3. на аснове стрыманых вынікаў зрабіць заключэнне пра ўзровень успрымання казкі. Для вырашэння першай задачы была ўзята казка І. Вярыгі “Жолуд - баязлівец”. Вучням было прапанавана пісьмова адказаць на пытанні, якія закранаюць розныя бакі чытацкага ўспрымання. Ніжэй прыведзены спіс пытанняў, прапанаваных вучням:
Як было зазначана вышэй, паўнацэннае ўспрыманне казкі прадугледжвае валоданее шэрагам уменняў: уменне ацэньваць герояў, уменне разважаць нам матывамі, акалічнасцямі, вынікамі ўчынкаў персанажаў, уменне бачыць дынаміку эмоцый, асвойваць ідэю казкі. Пры гэтым, кожнае пытанне было накіравана на выяўленне аднаго з іх. Адказ на кожнае пытанне дазваляе меркаваць пра ступень развіцця канкрэтнага ўмення. Для ацэнкі адказаў вучняў на пытанні да казкі “Жолуд - Баязлівец” І.Вярыгі быў вылучаны шэраг крытэрыяў. Кожнаму крытэрыю быў прысвоены пэўны бал з улікам складанасці пытання. Ніжэй прыводзіцца спіс крытэрыяў ацэнкі адказаў на пытанні з баламі:
- з апорай на жыццёвае ўяўленне 1 бал - з апорай на твор 2 балы 3. Уменне вызначаць вынік учынкаў персанажаў 2 балы 4. Уменне бачыць змену адносін 1 бал 5. Спасылка на твор 2 балы
Аналіз адказаў паказаў, што ўсе вучні далі правільную ацэнку жолуду. Былі прыведзены наступныя прыметнікі – характарыстыкі: баязлівы, непаслухмяны, недаверлівы, упарты, неразважлівы. Атрыманыя дадзеныя сведчаць пра дастаткова развітае ўменне даваць ацэнку героям, выказваць меркаванні. Важным з’яўляецца ўменне вызнаачаць паслядоўнасць паступкаў персанажаў – другое пытанне зрэзу. Дзеці указалі, што “жолуд задрыжаў, захныкаў, стаў сабе шкадаваць, бо быў баязлівым.” Здольнасць правільна вызначаць паслядоўнасць паступкаў персанажаў казкі з’яўляецца паказчыкам таго, што вучань находзіцца на канстатуючым узроўні ўспрымання твора. Трэцяе пытанне ставіла сваёй мэтай выяўленне ў вучняў умення назіраць сцэну адносін. Дзецям яшчэ цяжка выразіць свае адчуванні, аднак яны раздумваюць, абгрунтоўваюць свае расказы, напрыклад, вучні ўказалі, што “іх адносіны не змяніліся да жолуда, бо ён так і не прыняў правільнага рашэння” Чацьвертае пытанне было накіравана на выяўленне ўмення вызначаць матывы паступкаў герояў. У выніку абпрацоўкі адказаў было ўстаноўлена, што вучні арыентуюцца на жыццевае ўяўленне пра прычыны тага ці іншага ўчынка, што сведчыць пра знаходжанне іх на канстатуючым узроўне ўспрымання. Пятае пытанне насіла абагульняючы характар. Атрыманыя вынікі сведчаць пра тое, што другакласнікам цяжка яшчэ абагульняць змест прачытанага, але спробы ўжо робяцца. Большасць вучняў адзначыла, што аўтар у сваім творы хацеў сказаць пра тое, што трэба быць мужным, рашучым, смелым, слухацца бацькоўскіх парад. Вынікі адказаў на пытанні ў працэнтных судносінах прадстаўлены ў табліцы (гл. Прылажэнне 1.1 ) Як было зазначана вышэй, вызначэнне ўзроўню ўспрымання ўключае ў сябе не толькі ўменне адказваць на пастаўленныя пытанні, але і здольнасць вучняў самім выступаць у ролі настаўніка і задаваць пытанні да тэксту. Каб выявіць узровень умення вучняў задаваць пытанні, была ўзята казка І. Бурсава “Як Мышка сама сябе ашукала”. Вучня было прапанавана паставіць пяць пытанняў да тэксту. Ацэнка пастаўленых пытанняу адбывалася наступным чынам: пытанне на ўзнаўленне падзей казкі ацэньвалася ў 1 бал; Пытанне на ацэнку героя і ўстанаўленне прычынна – выніковых сувязей – у 2 балы; пытанне абагульняючага характару – у 3 балы. Аналіз вынікаў паказаў, што ў некаторых вучняў перавалодваюць пытанні на выяўленне матываў паводзін персанажаў, на ацэнку герояў, на ўстанаўленне прычынна – выніковых сувязей. Кожнае з такіх пытанняў ацэньвалася ў 2 балы. Ніжэй прыведзены прыклады пытанняў.
Аднак большасць вучняў пры пастаноўцы пытанняў імкнуліся ўзнавіць падзеі, што характэрна для чытачоў, што знаходзяцца на канстатуючым узроўні ўспрымання. Прыклады пытанняў:
Вынікі работы – у прылажэнні 1.2. Такім чынам, зыходзячы з дадзеных у табліцах, устаноўлена, што большасць вучняў знаходзіцца на канстатуючым узроўні ўспрымання, з гэтага вынікае, што яны не здольны поўнацэнна ўспрыняць казку. Каб падняць узровень успрымання вучняў, неабходна січтэматычнае, мэтанакіраваная праца з боку настаўніка. З мэтай павышэння ўзроўню ўспрымання казкі было праведзена эксперыментальнае навучанне, якое ўключала ў сябе выкарыстанне творчых заданняў. Да казкі “Як курачка пеўніка ратавала” было прапанавана змяніць граматычны час дзеясловаў.Пры гэтым звярталася ўвага дзяцей на тое, як змяняецца адлюстраванне падзеі.У дадзеным творы было прапанавана выкарыстаць дзеясловы цяперашняга часу, што стварае эфект прысутнасці. Творчы пераказ ад асобы якога – небудзь героя казкі быў выкарыстаны пры перадачы зместу казкі “Зароблены рубель”. Пры гэтым дзеці мелі магчымачць перадаць змест ад той асобы, якая ім больш прыемна. такім чынам, вучні самі, без дапамогі падыходзяць да ўсведамлення ідэі казкі. Творчы пераказ казкі “Ад крадзенага не пасыцееш” прадугледжваў уключэнне ў змест створаных вучнямі партрэтаў герояў. Удасканальванне ўмення перадаваць рысы характару герояў праз іх знешні выгляд і ўчынкі будзе садзейнічаць таму, што вучні ў далейшым на аснове апісання героя і яго паступкаў змогуць даць дакладную характарыстыку і ацэнку героя, што будзе садзейнічаць фарміраванню асобасных адносін да гэтага героя, а гэта, у сваю чаргу, з’яўляецца неад’емнай часткай паўнацэннага ўспрымання казкі. Найбольш цяжкім стаў пераказ казкі К. Лейкі “Ліца – шахрайка”. Ва ўсіх прыкладах творчага пераказу, апісаных вышэй, вучні былі павінны стварыць партрэт героя або прыдумаць пачатак, канцоўку да казкі. Але каб пераказаць казку К. Лейкі ад вучняй патрабавалася інтэграцыя шэрагу ўменняў: прыдумаць пачатак да казкі, ацаніць яе герояў, перадаць змест ад асобы аднаго з герояў, або ад сябе як аўтара, зрабіць канцоўку да казкі. У ходзе эксперыментальнага навучання вучням прапаноўвалася ставіць пытанні да зместу казкі, што павышала ўдумлівасць чытання, ажыўляла работу і садзейнічала лепшаму ўсведамленню зместу чытаемага. З мэтай азначэння эфектыўнасці розных відаў творчага пераказу, накіраваных на павышэнне ўзроўню ўспрымання казкі, быў праведзены эксперыментальны зрэз. Дадзеная работа прадугледжвала рашэнне наступных задач:
Для выяўлення ўзроўней успрымання казкі была ўзята казка Р. Бензярука “Дружбаки.” Вучням прапаноўвалася пісьмова адказаць на пяць пытанняў. Кожнае пытанне другога зрэзу накіравана на ывяўленне тых жа ўменняў, што і пры першым зрэзе. Ніжэй прыводзіцца спіс пытанняў, якія былі прапанаваны вучням:
Адказы вучняў ацэньваліся па тым жа крытэрыям, што і пры першым зрэзе. Аналіз адказаў вучняў на першае пытанне паказаў, што большаць вучняў далі дакладную ацэнку героям казкі з выкарыстаннем двух і больш прыметнікаў – характарыстык. Вучні абгрунтоўвалі свой адказ спасылкай на канкрэтныя ўчынкі, чаго нельга было назіраць у першым зрэзе. Гэтыя змяненні дазвалююць меркаваць пра павышэнне ўзроўню успрымання казкі (гл. прылажэнне 1.2). Уменне вызначаць вынік учынкаў герояў сведчыць пра тое, што вучні ясна ўсведамляюць, як падзеі казкі звязаны адна з другой (гл прылажэнне 1.3). Адносіны да галоўных герояў казкі змяняліся ў ходзе чытання ў большасці вучняў, што дазваляе меркаваць пра тое, што вучні здольны ў слове перадаць дынаміку эмоцый, суадносячы змяненні сваіх пачуццяў з канкрэтнымі падзеямі, апісанымі ў казцы ( гл. прылажэнне 1.4) Пры вызначэнні матываў паступкаў герояў устаноўлена, што большасць вучняў арыентуецца на апісанне героя аўтарам. Гэта сведчыць пра павышэнне ўзроўню ўспрымання казкі (гл. прылажэнне 1.5) Адказ на пытанне абагульняючага характару дазваляе зрабіць вывад пра тое, што большасць вучняў валодаюць уменнем зрабіць абагульненне з выхадам за рамкі канкрэтнай сітуацыі, што з’яўляецца характэрнай рысай узроўню “ідэі”. Як было зазначана вышэй, азначэнне ўзроўню ўспрымання ўключае ў сябе здольнасць вучняў выступаць у ролі настаўніка і задаваць пытанні да тэксту. Каб выясніць, ці адбыліся змены ва ўменні задаваць пытанні да тэксту, была ўзята казка А. Зэкава “Сарока – манюка”. Кожнае пытанне, пастаўленае вучнямі, ацэньвалася па трохбальнай шкале, прынятай раней. Аналіз рэзультатаў паказаў, што ў 32% вучняў пры другім зрэзе і 24% вучняў пры першым перавалодваюць пытанні на ацэнку герояў, на ўстанаўленне прычынна – выніковых сувязей. Напрыклад:
У той жа час 16% вучняў пры другім зрэзе і 8 % вучняў пры першым часта звярталі ўвагу на назву казкі, на асобныя дэталі, іх цікавілі аутарскія адносіны да персанажаў. Напрыклад: 1. Хто напісаў казку Сарока – манюка? 2. Як адносіцца аўтар да падзей, якія адбываюцца ў казцы? 3. Калі было сумна? Чаму? 4. Ці можна назваць гэтую казку інакш? Як? Такім чынам, у рэзультаце праведзення другога зрэзу і супастаўлення яго з першым бачна эфектыўнасць выкарыстання творчага пераказу як сродку, які павышае ўзровень успрымання казкі малодшымі школьнікамі. У дадзеным параграфе былі разгледжаны асаблівасці ўспрымання казкі вучнямі другога класу, змест і ржзультаты эксперыментальнага навучання. На аснове праведзенай работы былі зроблены наступныя вывады: 1. Канстатючы зрэз паказаў, што большасць вучняў знаходзіцца на канстатуючым узроўні ўспрымання казкі; 2. На снове канстатуючага зрэзу была даказана неабходнасць мэтанакіраванай працы па павышэнню ўзроўней успрымання казкі малодшымі школьнікамі, вядучай умовай для якога быў абраны творчы пераказ; 3. З мэтай азначэння эфектыўнасці творчага пераказу для павышэння ўзроўню ўспрымання казкі была праведзена кантрольная зрэзавая работа (другі зрэз); 4. На аснове супастаўлення дадзеных першага і другога зрэзаў была даказана эфектыўнасць выкарыстання творчага пераказу як сродку павышэння ўзроўняў успрымання казкі. Заключэнне. Мастацкая літаратура з’яўляецца адным з важнейшых сродкаў ўсебаковага і гарманічнага развіцця асобы. Немалаважную ролю ў гэтым адыгрывае вывучэнне казак у пачатковай школе. Казка пашырае жыццёвы вопыт чалавека: дапамагае пазнаць і перажыць то, што чытач, мае быць, ніколі не зможа спытаць і перажыць у сваім жыцці. У працэсе чытання казкі ў дзяцей назапашваецца вопыт разнастайных непасрэдных чытацкіх перажыванняў: эмоцый - ад захаплення да смутку і нават страху, пачуцці. Чытанне казак развівае мову дзяцей: удакладняе і актывізуе слоўнік вучняў на аснове фарміравання ў іх канкрэтных уяўленняў і паняццяў, развівае ўменне выражаць думкі ў вуснай і пісьмовай форме. Гэта развіццё ажыццяўляецца дзякуючы таму, што казкі напісаны языком дакладным, вобразным, эмацыянальным, тым, які найбольш адпавядае асаблівасцям дзіцячага ўмпрымання. Казка ў той жа час з’яўляецца важным сродкам пазнання дзецьмі навакольнага свету. Чытанне і аналіз казак малодшымі школьнікамі фарміруе эстэтычныя адносіны дзяцей да жыцця, развівае іх інтарэс да літаратурнай творчасці, да творчасці пісьменніка, развівае здольнасць маленькага чатача як сваё жыццё пражываць на вялікай колькасці чужых лёсаў. Эмацыянальна правільна ўспрынятая казка выклікае ў дзяцей устойлівыя эмацыянальныя адносіны, якія дапамагаюць ім праясніць для сябе і ўсвядоміць маральныя перажыванні, што ўзніклі ў іх пры чытанні. Гата злучанасць эстэтычнага і маральнага перажывання ўзбагачае і духоўна развівае асобу малодшага школьніка. Ні ў якім выпадку нельга забываць пра тое, што тэксты казак з’яўляюцца выдатным матэрыялам для фарміравання і развіцця ў вучняў моўных навыкаў, галоўным з якіх з’яўляецца навык чытання. З мэтай павышэння ўзроўню ўспрымання казкі неабходна выкарыстоўваць на уроках літаратурнага чытання розныя віды творчых заданняў. Такім чынам, чытанне і адэкватнае ўспрыманне казак, па-першае, пашырае і паглыбляе кругагляд вучняў і ўзбагачае іх веды і эмоцыі, развівае ацэначнае суджэнне; па – другое, служыць сродкам выхаваўчага ўздзеяння на вучняў; па – трэцяе, садзейнічае ўзбагачэнню і развіццю мовы вучняў; па – чацвёртае, выкарыстоўваецца для адукацыйных работ па складанню планаў. Літаратура 1. Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе. Кніга для настаўнікаў. Мн: Народная асвета, 1988 2. Ларчанка М.Р. Беларуская вуснапаэтычная творчасць. Мн: Вышэйшая школа, 1966 3. Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць. Мн.,1967 4. Івашуціч Я.М. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах. Мн: Вышэйшая школа, 1986 5. Козырева А.С. Виды работ над текстом на уроках чтения. Мн: Начальная школа, №3. 1990 6. Колесникова О.И. Филологические основы работы над произведением на уроках чтения. Мн: Начальная школа, №11. 2000 7. Бараг Л.Р. Беларуская казка. Мн., 1969 8. М.С. Соловейчик Русский язык в начальных классах. Теория и практика обучения. М: Просвещение, 1993 9. Васильева М.С., Оморокова М.И., Светловская Н.Н. Актуальные проблемы методики обучения чтению в начальных классах. М: Педагогика, 1977 10. Шпунтов А.И. Иванина Е.И. Когда художественное произведение может быть воспринято младшими школьниками полноценно. Мн: Начальная школа. №10, 1995 11. Кудина Г.Н. Новлянская З.Н. Как развивать художественное восприятие у школьников. М: Просвещение, 1988 12. Львов М.Р., Горецкий В.Г. Сосновская О.В. Методика преподавания русского языка в начальных классах. М: Академия, 2000 13. Кочаровская З.Д. Краткие пересказ в начальных классах. Начальная школа. №5, 1981. 14. Кудрина Г.Н., Новлянская З.Н., Мелик-Пашаев А.А. Как развивать художественное восприятие у школьников М.: Просвещение, 1988 15. Левин В.А. когда маленький школьник становится большим читателем. – М.: Лаида, 1994. Прылаженне 1.1 Вынікі адказаў на пытанне кантрольнага зрэзу
Прылаженне 1.2 Вынікі адказаў на пытанне, якое вызначае ўменне ацэньваць героя
Прылажэнне 1.3 Вынікі адказаў на пытанне, якое вызначае здольнасць бачыць рэзультаты адказаў на пытанне, якое вызначае здольнасць бачыць вынікі ўчынкаў герояў.
Прылажэнне 1.4 Рэзультаты адказаў на пытанне, якое выяўляе ўменне бачыць дынаміку эмоцый
Прылажэнне 1.5 Рэзультаты адказаў на пытанне, якое выяўляе ўменне вызначаць матывы паступкаў герояў
Прылажэнне 1.6 Вынікі адказаў на пытанне эксперыментальнага зрэзу
|