Пачатак Другой сусветнай вайны 1 верасня 1939 г. і падзеі на Беларусі. Уваход войск Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну 17 верасня 1939 года

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт

Пачатак Другой сусветнай вайны 1 верасня 1939 г. і падзеі на Беларусі. Уваход войск Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну 17 верасня 1939 г.

Факультэт “Горных спраў і інжынернай экалогіі” 1 курс гр. 302510 выканала Васілеўская В. Л. кіраўнік Кукса А. Н.

Мінск 2011 г.

Аглаўленне

Уводзіны……………………………………………………………………..3

Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі…………………….6

Уступленне войскаў Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну……………………………………………………………………....12

Аглаўленне………………………………………………………..................14

Літаратура…………………………………………………………................16

Уводзіны

У другую сусветную вайну было ўцягнута 4/5 насельніцтва зямнога шара; вайна пазбавіла жыцця звыш 50 млн чалавек, з іх больш за 2,2 млн –жыхары Беларусі; у руіны былі ператвораны тысячы гарадоў і весак; значны ўрон быў прычынены духоўнай культуры народаў. Жудасна нават уявіць сабе, якім бы стала жыцце на нашай планеце, калі б фашысцкім агрэсарам не перагарадзілі шлях народы Савецкага Саюза, іншых дзяржаўных антыгітлераўскіх кааліцый.

У гісторыі Другой сусветнай вайны можна ўмоўна вылучыць 5 асноўных перыядаў, якія адрозніваюцца якаснымі зменамі ў ваенна-палітычнай і стратэгічнай абстаноўцы, суадносінах сіл проціборствуючых бакоў, характарам узброенай барацьбы на франтах:

  1. пачатак вайны, уварванне германскіх войск у Польшчу, іншыя краіны Заходняй Еуропы ( верасень 1939 г. –чэрвень 1941 г. );
  2. нападзенне фашысцкай Германіі на СССР пашырэнне маштабаў вайны, крах гітлераўскай дактрыны “бліцкрыга” і міфа аб непераможнасці нямецкай арміі ( чэрвень 1941 г. –лістапад 1942 г.);
  3. карэнны пералом у ходзе вайны, крушэнне наступальнай стратэгіі фашысцкага блока ( лістапад 1942 г. –снежань 1943 г.);
  4. разгром фашысцкага блока, выгнанне варожых войск за межы СССР, вызваленне ад акупацыі краін Еўропы, поўны крах фашысцкай Гермініі і яе безагаворачная капітуляцыя (студзень 1944 г. –май 1945 г.); [1;217]
  5. разгром імпералістычнай Японіі, вызваленне народаў Азіі ад японскай акупацыі і заканчэнне Другой сусветнай вайны ( май –верасень 1945 г.). 3

1 верасня 1939 года нямецка-фашысцкія войскі напалі на Польшчу. Праз дзень –верасня –англійскі і французскія урады, якія раней абяцалі Польшчы дапамогу, аб’явілі вайну Германіі. Так пачалася Другая сусветная вайна –самая разбуральная і знішчальная ў гісторыі чалавецтва. Яна доўжылася 6 гадоў і ўцягнула ў сваю арбіту 61 дзяржаву, звыш 80% насельніцтва свету. Баявыя дзеянні вяліся на тэрыторыі 40 краін, а таксама на акіянскіх і марскіх прасторах Зямлі. Людскія страты гэтых краін склалі разам звыш 50 млн. чалавек забітымі, звыш 35 млн. (а паводле іншых крыніц, гэта лічба дасягае ажно 90 млн.) параненымі і скалечанымі. Больш паловы гэтых страт –млн. забітых –прыйшлося на долю народаў Савецкага Саюза. Прамыя ваенныя выдаткі краін –удзельніц вайны склалі сапраўды астранамічную лічбу –мільярдаў долараў! [2;24]

Па стану на 1 верасня 1939 г. фашысцкая Германія мела наступны вайсковы патанцыял: рэгулярная армія налічвала 4,6 млн. чалавек; на яе ўзбраенні знаходзілася 4093 баявых самалеты, 3195 танкаў, 107 баявых караблеў, у тым ліку 57 падводных лодак.

Аснову стратэгічнай канцэпцыі вермахта складаў так званы “бліцкрыг” –“маланкавая вайна”, паводле якой перамога павінна быць дасягнута яшчэ да таго моманту, як праціўнік паспее разгарнуць свае ўзброеныя сілы і прамысловы патэнцыял.

Пачатак Другой Сусветнай вайны не ўнес істотных змен у стратэгію і тактыку заходніх краін Еўропы. Баявыя дзеянні на Заходнім фронце па –ранейшаму заставаліся так званай “дзіўнай вайной” –вайной без ажыццяўлення якіх- небудзь актыўных ваенных аперацый. Лондан і Парыж пры актыўнай падтрымцы Вашынгтона ўсе больш спрабавалі

пашыраць сваю даваенную палітыку “ўміратварэння” і спадзяваліся, што рана ці позна гітлераўцы пойдуць на Савецкі Саюз, а самі яны застануцца ўбаку.

Услед за Польшчай фашысцкая Герамнія ўзмацніла свае пранікненне і ў Прыбалтыку. Народы Літвы, Латвіі і Эстоніі ўвачавадкі бачылі сітуацыю ў Польшчы, у якой гітлераўцы адразу ж устанавілі тэрарыстычны акупацыйны рэжым. Лесы народаў гэтых дзяржаў не былі абыякавымі для Савецкага Саюза, хаця Літва, Латвія і Эстонія аддзліліся яшчэ ў першыя паслякастрычніцкія гады. Таму па прапанове Савецкага Саюза на працягу верасня –кастрычніка 1940 –года паміж Саюзам ССР і трыма Прыбалтыйскімі краінамі былі падпісаны дагаворы аб узаемнай дапамозе, і на іх тэрыторыі, як і ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну, былі ўведзены вайскрвыя злучэнні Чырвонай Арміі. Яшчэ раней –у чэрвені 1940-га –у Літве, Латвіі і Эстоніі адбыліся паўстаніі, змяніліся ўрады. Сеймы Літвы, Латвіі і Дума Эстоніі звярнуліся да Вярхоўнага Савета СССР з просьбай прыняць іх у склад Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Што і было зроблена.

Дагавор аб ненападзенні паміж Савецкім Саюзам і Германіяй, падпісаны 23 жніўня 1939 года міністрамі замежных спраў краін В. Молатавым і І. Рыбентропам, рэальна стварыў для СССР знешнепалітычныя ўмовы для вяртання ў свій склад Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Згаданы ўжо сакрэтны пратакол да яго, у прыватнасці, прадугледжваў ліквідацыю Польшчы як дзяржавы і падзел яе тэрыторыі, і гэта акалічнасць стала для ўрада Савецкага Саюза падставай для прыняцця рашэнняў адносна спрадвечна беларускіх і ўкраінскіх земляў, што часова трапілі пад польскую ўладу. [2;24]

5

Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі.

Напад Германіі на Польшчу. 3 красавіка 1939 г. Вярхоўнае галоўнакамандаванне ўзброенных сіл Германіі (вермахта) (ОВК) выдала дэрэктыву “Аб адзінай падрыхтоўцы вермахта да вайны”. На падставе гэтай дырэктывы было падрыхтавана і ажыццеўлена стратэгічнае разгортванне германскіх узброенных сіл. План нападу на Польшчу атрымаў кодавую назву “Вайс” (“Белы”).

У геаграфічных і вайсковых адносінах меліся ўсе перадумовы для хуткай перамогі Германіі над Польшчай. Усходняя Прусія і іншыя землі Трэцяга рэйха акружалі вялікую частку Польшчы з поўначы і захаду. Падзел Чэхаславакіі пашыраў раен стратэгічнага разгортвання вермахта, дазволіў выкарыстаць для гэтай мэты і тэрыторыю Славакіі. Палітычная сітуацыя дазваляла зняць з заходняй мяжы Германіі буйныя сілы, а на раўніннай тэрыторыі Заходняй і Паўночнай Польшчы можна было выкарыстаць для наступлення па збежных напрамках досыць вялікую колькасць войскаў, якія перазыходзілі войскі праціўніка па колькасці і якасці ўзбраення, узроўня баявой падрыхтоўкі. Усе выўэйшыя камандзіры і большасць камандзіраў сярэдняга звяна мелі баявы вопыт Першай сусветнай вайны, а таксама ўдзельнічалі ў вайне ў Іспаніі.

У такой сітуацыі пры ўмове барацьбы толькі ўласнымі сіламі Польшча не магла разлічваць на спрыяльныя вынікі вайны. [3;29]

У выніку шэрага мерапрыемстваў, якія праводзіліся вясной –летам 1939 г. і тлумачыліся камандаваннем вермахта як летнія манеўры, у вызначаныя раены стратэгічнага разгортвання была перакінута вялікая колькасць кадравых войскаў, укамплектаванных па штатах ваеннага часу. Улічваючы колькасную перавагу войскаў вермахта і ў мэтах

дэзінфармацыі мабілізацыя ў Германіі не аб’яўлялася. Перадыслакацыя войска з захаду і цэнтра Германіі на вучэбныя палігоны ва Усходняй Прусіі тлумачылася “вучэбнымі мэтамі”. Акрамя таго, разгорнутыя да штатнага раскладу ваеннага часу злучэнні правялі “акопныя работы” на германска-польскай мяжы, а танкавыя, пяхотныя і матарызаваныя дывізіі былі сцягнуты з заходняй у цэнтральную частку Германіі “для будучых восеньскіх манеўраў”. У жніўні дывізіі, якія ўдзельнічалі ў гэтых “манеўрах”, былі папоўнены тэхнікай і перакінуты ў раены стратэгічнага разгортвання. Да 25 жніўня германская армія была гатова да наступлення на Польшчу.

Агульнае камандаванне сіламі ўварвання было ўскладзена на галоўнакамандуючага сухапутнымі войскамі генерал-палкоўніка В. фон Браўхіча. Група войскаў “Поўдзень” генерал-палкоўніка К. фон Рундштэнда уключала 14-ю, 10-ю і 8-ю арміі і павінна была, сканцэнтрыраваўшы сілы ў паласе 10-й арміі, наступаць з раена Сілезіі ў агульным напрамку на Варшаву, разграміць польскія войскі і з ходу буйнымі сіламі фарсіраваць Віслу з абодвух бакоў Варшавы, каб ва ўзаемадзеянні з групай арміі “Поўнач” знішчыць польскія сілы, якія да таго часу застануцца ў Заходняй Пльшчы.

Усяго ў складзе груп армій “Поўдзень” і “Поўнач” былі 54 дэвізіі (з рэзервамі – 62) дывізіі, у тым ліку 7 такавых і 4 матарызаваныя. Сілы ўтварэння мелі 1,6 млн чалавек, каля 2800 танкаў, больш за 6 тыс. Гармат і мінаметаў. З 1 верасня планавалася пачаць камплектаванне яшчэ 10 дывізій, аднак іх удзел у ваенных дзеяннях не прадугледжваўся. Германскія ваенна- паветраныя сілы мелі супарць Польшчы каля 1300 самалетаў у асноўным новых тыпаў. Яны былі аб’яднаны ў 1-ы [3;30-32]

паветраны флот пад камандаваннем генерала авіяцыі А. Кесельрынга, які падтрымліваў групу армій “Поўнач”, і ў 4-ы паветраны флот генерала авіяцыі Г. Лера, які падтрымліваў групу армій “Поўдзень”. Нямецкая авіяцыя павінна была перш за ўсе раптоўнымі ўдарамі знішчыць тэхніку і аэрадромы, налетамі на чыгункі і дарогі сарваць правядзенне мабілізацыі, а таксама перамяшчэнні польскіх войскаў у Заходняй Гааліцыі і на тэрыторыях, якія знаходзіліся на захад ад Віслы. Вылучаліся паветраныя часці і для непасрэднай падтрымкі наступаючых злучэнняў сухапутных войскаў.

На нямецкі ваенна-марскі флот (больш за 100 караблеў) была ўскладзена задача знішчыць або паралізаваць польскі флот, які быў значна слабейшы за германскі, перарэзаць марскія шляхі, вядучыя да польскіх баз, блакіраваць марскі гандаль Польшчы з нейтральнымі краінамі. Ен ахоўваў камунікацыі паміж Германіяй і Усходняй Прусіяй, а таксама забяспечваў марскія зносіны са Швецыяй і Прыбалтыйскімі краінамі. Непасрэдна ў ваенных дзеяннях удзельнічалі каля 20 баявых караблеў.

Польскае камандаванне мела свій план стратэгічнага разгортвання ўзброенных сіл. Вярхоўны галоўнакамандуючы маршал Э. Рыдз-Сміглы паставіў перад арміяй невырашальную з ваеннага пункту погляду задачу: утрымаць усю тэрыторыю Польшчы, а супраць нямецкіх войскаў ва Усходняй Прусіі распачаць наступальныя дзеянні. [3;32-33]

Вялікае значэнне мела сваечасовая арганізацыя моцнай лініі абароны на рубяжах рэк Нараў, Вісла і Сан. Але нічога падобнага не было зроблена. План стратэгічнага разгортвання польскіх войскаў хутчэй можна растлумачыць намерамі польскага камандавання весці актыўныя

ваенныя дзеянні супраць Германіі.

Усяго польская армія мела каля 30 пяхотных дывізій і 16 брыгад у якіх налічвалася каля 1 млн чалавек. Палякі мелі 870 танкаў і танкетак, 4300 гармат і мінаметаў, 407 самалетаў і 16 баявых караблеў. У асноўным гэта была французская і англійская тэхніка далека не новых тыпаў. Як бачна сілы былі няроўныя. Да таго ж польскія войскі на мелі вопыту баявых дзеянняў.

Германа-польская вайна або, як яе яшчэ называюць, польская кампанія 1939 г. ці вераснеўская кампанія 1939 г. пачалася з ваенна палітычнай правакацыі, якая мела кодавую назву “Гімлер” па прозвішчу Генрыха Гімлера, аднаго з самых крывавых нацыскіх ваенных злачынцаў. У ноч з 31 жніўня на 1 верасня 1939 г. атрад дыверсантаў пад камандаваннем А.Науйокса інсцэніраваў напад на нямецкую радыястанцыю у пагранічным гарадку Гляйвіц. Некалькі крымінальных злачынцаў, узятых з турмаў, былі пераапрануты ў польскую вайсковую форму і наўмысна забіты. У эфір на польскай мове быў перададзены правакацыйны зварот: “Грамадзяне Польшчы! Наступіў час вайны паміж Польшчай і Германіяй. Аб’ядноўвайцеся і забівайце ўсіх немцаў!” Зазначым, што ўдзельнікі гэтай правакацыі акрамя А. Науйокса затым былі знішчаны.

У 4 гадзіне 45 хвілін раніцы 1 верасня начальнік польскага ваеннага порта Вестэрплятэ, паведаміў у ваеннае міністэрства ў Варшаву, што нямецкі лінейны карабальвядзе абстрэл портаз усіх гармат.

У гэты ж час нямецкія дэвізіі першага эшалону ўварваліся на тэрыторыю Польшчы. У 10 гадзін раніцы па радые выступіў А. Гітлер і заявіў, што Польшча напала на Германію, якая вымушана абараняцца. У

9

Германіі пачала афіцыйна распальвацца ваенная істэрыя.

верасня вайну Германіі аб’явілі саюзнікі Польшчы Вялікабрытанія і Францыя, а таксама Аўстралія, Індыя, Канада, Новая Зеландыя, Паўднева-Афрыканскі Саюз. Такім чынам у вайну ўключыліся дзяржавы некалькіх кантынентаў, і яна стала сусветнай вайной. Аднак весці ваенныя дзеянні саюзнікі Польшчы не спяшаліся, пачалася так званая “дзіўная вайна”. Менавіта на такую палітыку Вялікабрытаніі і Францыі і разлічваў А. Гітлер.

Наступленне нямецкіх войскаў развівалася паспяхова. Да 7 верасня яны змаглі прарваць памежную абарону і знішчыць многія польскія войскі прыкрыцця альбо вымусіць да бязладнага адступлення з вялікімі стратамі.

Палякі ўсюды ваявалі з вялікай упартасцю. Але пры ўсей адвазе польскіх вайскоўцаў на поле бою яны былі не ў стане выправіць безнадзейнае становішча. Кавалерыйскія атакі супраць нямецкіх танкаў не маглі замяніць супрацьтанкавыя гарматы, якіх Польская армія мела вельмі мала.

Такім чынам, польскія часці, якія прыкрывалі мяжу, былі разбіты. Рэшткі іх праследаваліся і акружаліся нямецкімі войскамі, што прывяло да ўтварэння скапленняў адыходзячых войскаў і стварэння дробных і буйных “катлоў”. [3;35]

Калі польскія салдаты і афіцэры мужна змагаліся ў няроўных баях, а ў польскай арміі было шмат беларусаў і ўкраінцаў, то польскі ўрад палічыў, што вайна прайграна. 6 верасня ен збег з Варшавы ў Любін. Адтуль 9 верасня выехаў у Крамянец, а 13 верасня ў Залешчыкі, горад

каля румынскай мяжы, 16 верасня польскі ўрад быў ужо у Румыніі. Народ і войска, якое у той час яшчэ вяло апошнія баі, былі пакінуты на волю лесу. Апынуўшыся ў Лондане, польскія “кіроўцы” пачалі шукаць усялякія апраўданні сваім дзеянням.

верасня нямецкі перадавы атрад прарваў лінію фартоў Брэст-Літоўска і прабіўся да цытадэлі Брэсцкай крэпасці. Да вайны ў горадзе і крэпасці размяшчаліся часці ІХ акругі Польскай арміі. У складзе войскаў, якія абаранялі Брэсцкую крэпасць, было шмат беларусаў. 14 верасня 1939 г. гарнізон крэпасці, якім камандаваў генерал брыгады Плісоўскі, прыняў няроўны бой. Тры дні абаронцы цытадэлі адбівалі атакі танкаў і пяхоты. Толькі 17 верасня пасля падыходу буйных механізаванных сіл супраціўленя гарнізона было зламана.

Акружаная Варшава, нягледзячы на неаднаразовыяпрапановы немцаў спыніць барацьбу, працягвала змагацца. 21 верасня па узгодненаму перамір’ю з горада былі эвакуіраваны прадстаўнікі дыпламатычных місій і 1200 грамадзян замежных краін. 28 верасня моцна разбураная артылерыйскім агнем і бамбардзіроўкамі Варшава здалася.

У вайне, якая фактычна працягвалася 18 дзен, польскае войска было цалкам разбіта. Каля 200 тыс. Чалавек былі забіты ці паранены, 694 тыс. Трапілі ў германскі палон (з іх каля 70 тыс. Беларусаў). Каля 100 тыс. Чалавек выратаваліся ўцекамі праз межы Літвы, Венгрыі і Румыніі.

Немцы страцілі 10 572 чалавекі забітымі, 30 322 параненымі, 3409 прапалі без весткі, а таксама каля 1000 танкаў і бронемашын і іншую тэхніку. [3;38]

Уступленне войскаў Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.

З пачаткам германа-польскай вайны А. Гітлер спадзяваўся, што супраць Польшчы пачне ваенныя дзеянні і СССР. Аднак гэта сведчыла б, што І. Сталін і А. Гітлер дзейнічаюць ўзгоднена і саюзнікі Польшчы маглі аб’явіць вайну не толькі Германіі, але і СССР. Таму была выбрана палітыка чакання. “Дзіўная вайна” пераканала І. Сталіна, што яго тактыка правільная, і толькі тады, калі паражэнне Польскай арміі стала ўжо зусім відавочным, І. Сталін вырашыў, што надышоў самы прыдатны час, каб атрымаць карысць з пакта Молатава- Рыбентропа. 17 верасня Чырвоная Армія перайшласавецка-польскую мяжу на ўсім яе працягу. Урад Савецкага Саюза наступным чынам абгрунтаваў свае дзеянні: “Польскі ўрад распаўся і не падае праяў жыцця. Гэта сведчыць пра тое, што польская дзяржава і яе ўрад фактычна спынілі існаванне дамова, заключаная паміж СССР і Польшчай”.

Ваенны паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну быў падрыхтаваны загадзя. 11 верасня 1939 г. на базе войскаў Беларускай Асобай ваеннай акругі. [3;39-40]

Савецкія войскі перайшлі дзяржаўную мяжу ў 5 гадзін 40 хвілін 17 верасня. Фармальна вайна не аб’яўлялася. Урад Польшчы таксама заявіў, што стану вайны з СССР няма. У сваім загадзе польскім войскам маршалам Э. Рыдз-Смыглы 17 верасня адзначаў: “З Саветамі не ваяваць, толькі ў выпадку націску з іх боку ці спроб разбаранення нашых часцей… Войскі, да якіх падышлі Саветы, павінны ўступаць з імі ў перамовы з мэтай вываду гарнізонаў у Румынію ці Венгрыю”. У той жа дзень з-пад польскага 20-гадовага панавання былі вызвалены Баранавічы,

верасня –Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 верасня –Вільня, Пружаны , 20-га –Пінск, 22 верасня 1939г. – Беласток і Брэст.

Пасля заканчэння ваенных дзеянняў 28 верасня быў падпісаны новы дагавор –аб дружбе і граніцах паміж Савецкім Саюзам і Германіяй. Граніца паміж гэтымі краінамі была ўстаноўлена па рэках Буг і Сан.

Вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь азнаменаваўся шэрагам падзей і фактаў, якія доўгі час у савецкай гістарыяграфіі або змоўчваліся, або “падносіліся” тэндэнцыйна і аднабакова. У прыватнасці ўтойвалася колькасць савецкіх салдат, што загінулі падчас паходу.

кастрычніка 1939 г. ў Зоходняй Беларусі прайшлі выбары дэпутатаў Народнага сходу. Народны сход Заходняй Беларусі, які распачаў сваю працу 28 кастрычніка ў Беластоку, прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўнай уладзе, у якой у прыватнасці было адзначана: “Беларускі Народны сход, выказваючы непахісную волю і жаданне народаў Заходняй Беларусі, абвяшчае на ўсей тэрыторыі Заходняй Беларусі ўстанаўленне Савецкай улады”. [2;28]

Такім быў рэальны ход развіцця падзей. Уз’яднанне Заходней Беларусі з БССР і Заходняй Украіны з УССР, уступленне Літвы, Латвіі і Эстоніі ў склад Саюза ССР прыкметна палепшыла стратэгічнае становішча СССР, адсунуўшы яго дзяржаўную граніцу на 200 –кіламетраў. Аднак гэта паспрыяла узброенаму канфлікту паміж Фінляндыяй і Савецкім Саюзам.

Заключэнне

Другая сусветная вайна, якая пачалася 1 верасня 1939 г., усе далей адыходзіць у глыбіню гісторыі. Ужо сення 2/3 насельніцтва зямнога шара складаюць людзі, якія нарадзіліся і выраслі ў пасляваенныя гады. Таму надзвычай важна, каб падрастаючыя пакаленні ведалі праўду аб тым, як і чаму узнікла вайна, якія сілы вінаваты ў яе развязванні. Павільнае разуменне гэтых пытанняў дазволіць глыбей пранікнуць у сутнасць прычын, ходу і вынікаў вайны, убачыць у мінулым урокі будучага.

Выяўленне сапраўднай крыніцы Другой сусветнай вайны, прычын яе ўзнікнення дыктуецца яшчэ тым, што за апошнія гады ў свет выйўла шмат кніг, кінафільмаў, у якіх многія пытанні вайны, ролі Савецкага Саюза ў дасягненні перамогі часам падаюцца павярхоўна, тэндэцыйна альбо нават у скрыўленным люстэрку.

Галоўная віна за падрыхтоўку і развязванне вайны ляжыць на дзяржавах фашысцка-мілітарысцкага блока (і перш за ўсе на Германіі і Японіі). Прыход фашызму да ўлады у Германіі і пачатак рэалізацыі яго агрэсіўнай праграмы стварылі небяспечны ячаг вайны ў Цэнтральнай Еўропе і непасрэдную пагрозу развязвання сусветнай вайны. Адводзячы ў сваіх глабальных планах важнейшае месца барацьбе супраць “фарпоста міжнароднага камунізму”, г. зн. супрацьСССР, фашызм меў на мэце заняволенне і іншых краін, устанаўленне сусветнага панавання.

У чым жа прычыны паражэння савецкіх войск у пачатку вайны, у тым ліку ў Беларусі? Яны абумоўлены агульным станам Чырвонай Арміі, і ў тым ліку Заходняй асобай ваеннай акругі, да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Па-першае, выявілася перавага эканамічнага патэнцыялу Германіі. [1;218]

14

Па -другое, гітлераўцы выкарысталі такія часовыя перавагі, як мілітарызацыя эканомікі, працяглая падрыхтоўка да захопніцкай вайны, якасць узброенасці войск, загадзя сканцэнтрыраваных у пагранічнай паласе.

Па-трэцяе, цяжка адбыліся на бяздольнасці Чырвонай Арміі масавыя парушэнні законнасці ў канцы 30-х гадоў.

Па-чацвертае, крайне негатыўную ролю адыгралі пралікі Сталіна і яго бліжэйшага акружэння ў ацэнцы ваенна-стратэгічнага становішчаі вызначэнні магчымасцітэрміну нападзення Германіі на СССР.

Нягледзячы на паражэнні Чырвонай Арміі летам 1941 г., фашысцкі стратэгічны план “маланкавай вайны” быў сарваны. Цяжкія, кровапралітныя абарончыя баі савецкіх войск на Беларусі далі магчымасць сканцэнтрыраваць рэзервы для абароны Масквы і разгрому там гітлераўскіх войск. [1;232-233]

Літаратура

  1. Гісторыя Беларусі у дзвух частках частка 2. Люты 1917-2004 г. Пад рэдакцыяй Я. К. Новіка і Г. С. Марцуля. Мінск “вышэйшая школа” 2006 г.
  2. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны) курс лекцый А. Ф. Мяснікоў. Мінск “ТетраСістемс” 2005 г.
  3. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны). Пад рэдакцыяй Ю. М. Бахана, В. Ф. Кушнера. Мінск УП “Экаперспектыва” 2005 г.
  4. Беларусь напярэданні ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войн. Дапаможнік А. А. Каваленя, І. А. Саракавік. Мінск “Беларусь” 2008 г.

Пачатак Другой сусветнай вайны 1 верасня 1939 г. і падзеі на Беларусі. Уваход войск Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну 17 верасня 1939 года