Гісторыя Беларусі –частка сусветнай цывілізацыі
Тэма 1. Гісторыя Беларусі частка сусветнай цывілізацыі
- Гісторыя Беларусі як вучэбная дысцыпліна. Прадмет і задачы курса, метады вывучэння.
- Віды крыніц па гісторыі Беларусі і гісторыі культуры, яе гістарыяграфія.
- Праблемы перыядызацыі гісторыі і культуры Беларусі.
1. Плошча Беларусі займае 207,6 тыс кв.км. Тут пражывае 82% беларусаў. 1/3 частка тэрыторыі пакрыта лесам. Краіна займае 3-е месца па здабычы калійнай солі, йодзіраванай і фтарыраванай каменнай солі. Беларусь мяжуе з такімі краінамі, як Літва, Латвія, Расія, Польша, Украіна. Назва нашай краіны Белая Русь упершыню згадваецца ў 2-й палове ХІІ ст. (1250-1260 гг. лацінапісны рукапіс). Доўгі час народ называлі ліцвінамі.
Увогуле, гісторыя гэта расказ аб мінулых падзеях. Калі мы кажам пра гісторыю як вучэбную дысцыпліну гэта значыць, што мы вывучаем зробленае навукоўцамі. Вылучаюць некалькі значэнняў гісторыі:
- усякі працэс развіцця ў прыродзе і грамадстве;
- гісторыя як навука, якая вывучае мінулае грамадства, з мэтай разумення сучаснасці і перспектыў на будучыню.
Гісторыя гэта інтэгратыўная навука, якая ўключае веды пра:
- народ;
- яго паходжанне;
- этнічныя рысы;
- матэрыяльную і духоўную культуру;
- яго дзяржаўнасць;
- выдатныя асобы.
Што дае вывучэнне гісторыі?
- Яно дазваляе па-новаму зразумець сябе як самастойны этнас, які адрозніваецца мовай, культурай. Вывучэнне аб'ектыўнай гісторыі вядзе да развіцця патрыятызму, годнасці, гонару, дазваляе зразумець месца ў сусветнай цывілізацыі.
- Гісторыя гэта памяць народа, бо народ, які не ведае сваёй гісторыі, у якога няма гістарычнай памяці, страчвае чалавечую годнасць.
- Гісторыя гэта не толькі памяць народа, але і фундамент, на якім народ будуе сваё жыццё.
- На працягу 18,19,20 стст. гісторыя Беларусі асвятлялася скажона, з улікам інтарэсаў Польшчы, Расіі, СССР. Многае замоўчвалася, перапісвалася на выгоду іншых дзяржаў.
- Гісторыя гэта настаўніца жыцця.
У навуцы ёсць вызначэнні прадмета і аб'екта даследавання. Прадмет гэта то, што непасрэдна вывучаецца. Аб'ект больш шырокае паняцце, гэта то, на што накіравана ўвага даследчыка. Такім чынам, прадмет Гісторыі Беларусі - падзеі, пацэсы, з'явы, што адбываліся на Беларусі, а таксама заканамернасці развіцця грамадства. Аб'ект гэта беларускі народ, яго паходжанне, яго характар, антрапалагічны склад, нацыянальныя сімвалы (герб, сцяг, гімн), дзяржаўнасць народа, матэрыяльная і духоўная культура, рэлігія (канфесіі), сувязі з іншымі народамі і краінамі.
Задачы курса гісторыі Беларусі:
- асэнсаваць непаўторнасць пройдзенага беларусамі шляху развіцця, усвядоміць нац. адметнасць, каштоўнасць, а таксама далучыцца да агульначалавечых каштоўнасцей (славянскіх, еўрапейскіх, сусветных);
- вывучэнне гістарычнай спадчыны, палітычных традыцый, арганізацыі ўлады ў мінулым дазволіць нам сёння стварыць грамадзянскую супольнасць і прававую дзяржаву;
- дапамагчы моладзі засвоіць гістарычны вопыт продкаў, навучыць крытычна думаць, аналізаваць мінулае і рабіць правільныя вывады ў жыцці.
Якая мэта (працяг задачы) пастаўлена перад намі? Абудзіць гістарычную памяць і гонар за свой народ, адмовіцца ад беларускага нігілізму.
Метады вывучэння: агульнанавуковыя (індукцыя, дэдукцыя, аналіз, сінтэз).
Індукцыя від абагульнення ад прыватнага да агульнага;
Дэдукцыя пераход ад агульнага да прыватнага;
Аналіз метад раскладвання на часткі;
Сінтэз аб'яднанне.
Спецыфічна навуковыя (дыялектычны, гістарычны, параўнальны, сістэмны, сацыялагічны).
Дыялектычны ўсе працэсы і з'явы разглядаюцца ў развіцці;
Гістарычны прадугледжвае храналогію падзей;
Параўнальны параўнанне тыпова аднолькавых з'яў ці падзеі;
Сістэмны ўсе з'явы і падзеі разглядаюцца ў сістэме;
Сацыялагічны ўлік сацыяльнай сферы.
Новыя метады вывучэння: біхевіярысцкі з пункту гледжання масавых паводзін людзей.
2.Віды крыніц па гісторыі Беларусі. Па спосабу фіксавання інфармацыі вылучаюць:
- пісьмовыя (дакументальныя і апавядальныя). Да дакументальных адносяць заканадаўчыя акты (прававыя акты, прывілеі, судзебнікі, 3 Статуты ВКЛ (1529,1566,1588 гг.), перапісы насельніцтва, матэрыялы справаводства). Да апавядальных (Летапісы (Аповесць мінулых гадоў ХІІ ст.), радзівілаўскі летапіс, хронікі Быхаўца, Словы Кірылы Тураўскага, Слова пра паход Ігаравы, Біблія Ф.Скарыны, Тураўскае евангелле, мемуарная публіцыстыка).
- вусныя
фальклор (казкі, легенды, прыказкі, жарты).
- гукавыя
песні, абрадавая і пазаабрадавая паэзія.
- рэчыўныя
матэрыялы археалогіі, нумізматыкі, геральдыкі
- працы выдатных гісторыкаў і этнографаў
Я.Карскі (3-томнік "Беларусы")
У.Ігнатоўскі (Кароткі нарыс гісторыі Беларусі)
- бібліятэчныя матэрыялы і фонды
- сучасныя навуковыя часопісы
"Веснік БДУ", "БГЧ", "Спадчына", "Весці НАНБ".
Асаблівай увагі заслугоўваюць летапісы. Наша гісторыя з 10 па 14 стст. адлюстравана ў агульнарускіх летапісах: "Повесть временных лет". Першым беларускім летапісам, які дайшоў да нас, лічыцца "Летапіс Вялікіх князёў Літоўскіх" (20-я гг. 15 ст.), у якім адлюстраваны падзеі 14-пач. 15 ст. Яшчэ раней быў складзены Полацкі летапіс (напэўна, быў спалены ў Сафійскім саборы, які паліў у 1710 годзе Пётр І).
Вывучаць гісторыю беларускага народа пачалі ў канцы 19 ст. Першым выдатным беларускім гісторыкам лічыццца Мітрафан Доўнар-Запольскі (1867-1934 гг.). Нарадзіўся ў Рэчыцы, скончыў Кіеўскі універсітэт, у 1925-1926 гадах працаваў прафесарам БДУ. Напісаў больш за 200 прац па этнаграфіі, гісторыі Беларусі, Украіны, Польшчы. Ён першы вызначыў Беларусь у якасці аб'екта гістарычнага даследавання. Напісаў 1888 годзе "Беларускае мінулае"(канцэпцыя гістарычнага развіцця беларусаў), 1909 г. "Сямейнае звычаёвае права сялян Мінскай губерні", у 1918 годзе "Асновы дзяржаўнасці Беларусі".
Яўхім Карскі (1860-1931 гг.) філолаг-славіст, зрабіў сур'ёзны ўклад у вывучэнне гісторыі беларускай мовы. У 1904 годзе ў Вільні выдаў 3-томную працу "Беларусы", у якой надрукаваў этнаграфічную карту рассялення беларускага племені.
Уладзімір Пічэта (1878-1947 гг.) прыехаў на Беларусь у 1922 годзе, стаў рэктарам БДУ, чытаў лекцыі па гісторыі Беларусі на беларускай мове.
Вацлаў Ластоўскі выдаў Кароткую гісторыю Беларусі для беларусаў.
Усевалад Ігнатоўскі (1863-1931 гг.) першы прэзідэнт акадэміі навук, напісаў Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.
Мікола Ермаловіч даў сучаснае разуменне гісторыі. Яго кнігі "Старажытная Беларусь"(1994), "Па слядах аднаго міфа", "Беларуская дзяржава ВКЛ" даюць магчымасць па-новаму паглядзець на старадаўнюю гісторыю.
- Праблема перыядызацыі гісторыі Беларусі заключаецца ў тым, як выбраць найбольш істотны крытэрый для перыядызацыі?
- Падыход Энгельса, у аснову якой пакладзены грамадскі лад. У адпаведнасці з гэтым крытэрыем вылучаюць:
- эпоха дзікасці
- эпоха варварства
- цывілізацыя.
- Фармацыйная перыядызацыя гісторыі, прапанавана К.Марксам, у аснову якой пакладзены спосаб вытворчасці матэрыяльных благ:
- першабытная / рабаўладальніцкая фармацыя (да 9 ст.)
- феадалізм (9 ст.г.)
- капіталізм/ буржуазны (1861г. 1917 г.)
- сацыялізм / камунізм (1917 г. наш час).
- Археалагічная перыядызацыя (у аснову пакладзены прылады працы):
- каменны век (да 3 тыс. да н.э.)
- бронзавы (3 7-8 ст. да н.э.)
- жалезны (пач. з 8 ст. да н.э.).
- Усевалад Ігнатоўскі (асаблівасці палітыка-сацыяльнага і культурнага развіцця) дзеліць гісторыю Беларусі на 4 перыяды:
- полацкі (9 13 стст.)
- літоўска-беларускі (13 першая палова 16 ст.)
- польскі (1569 г. канец 18 ст.)
- расійскі (канец 18 ст. пачатак 20 ст.)
- савецкі ("Беларусь пасля звяржэння царызму")
- Мікола Ермаловіч выдзеліў у гісторыі старажытнай Беларусі 9 14 стст. 3 перыяды з улікам горада-сталіцы, які з'яўляўся цэнтрам жыцця краіны:
- Полацкі (9 сяр.13 ст.)
- Навагародскі (сяр. 13 пач. 14 ст.)
- Віленскі (1316 г. г.)
6. Цывілізацыйны падыход (у аснове сістэмныя сацыяльна-эканамічныя і культурныя фактары):
- старажытная эпоха (100-40 тыс. год да н.э ст. н.э.)
- сярэднія вякі (5 15 стст.)
- Адраджэнне (16 19 стст.)
- Найноўшы час (кан. 19 ст.).
- Этнаграфічная перыядызацыя (станаўленне беларускага этнасу):
- даіндаеўрапейская (каменны век 100-40 тыс. год да 3-2 тыс. год да н.э.)
- індаеўрапейская (бронзавы) (на мяжы 3-2 тыс. год да н.э.- 8-7 ст.да н.э)
- балцкая (жалезны) (пач. з 8 ст. да н.э.)
- славянская (6 ст. н. э на поўдні, 8-9 ст. н.э. на поўначы (Віцебск))
- стварэнне беларускай народнасці (ВКЛ, 13 ст.) да старажытнасці гэта эпоха не адносіцца.
5
Гісторыя Беларусі –частка сусветнай цывілізацыі