ВКЛ – беларуска-літоўска-ўкраінская поліэтнічная дзяржава
ВКЛ беларуска-літоўска-ўкраінская поліэтнічная дзяржава
- Перадумовы ўзнікнення ВКЛ.Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы.
- Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ.
- Грамадска-палітычны лад ВКЛ.
- Знешняя палітыка ВКЛ.
1. Перыяд ВКЛ самая славутая эпоха ў нацыянальнай гісторыі. Да пачатку ўзнікнення ВКЛ на тэрыторыі Беларусі існавала прыкладна 30 княстваў, што сведчыла пра феадальную раздробленасць. З канца 30-х па 40-я 13 ст. пачынаецца новая эпоха беларускай гісторыі эпоха ВКЛ, новай дзяржавы, якая бярэ пачатак з беларускага Панямоння Наваградскага княства. Сама назва Літвы Міндоўга ў летапісе сустракаецца пад 1236 годам, проста Літва вядома з 11 ст. (упершыню пад 1009 годам), з 1040 пра Літву ўзгадваюць усходне-славянскія летапісы і ў аналах нямецкіх гарадоў.
З летапісаў і хронікі Генрыха Латыша відаць, што на пачатак 13 ст. Літва стала магутнай ваеннай сілай: за першую трэць 13 ст. літоўскія дружыны зрабілі прыкладна 40 паходаў (22 ваен. паходы на ўладанні нямецкага ордэна, 4 на Польшчу і 14 разоў хадзілі па здабычу на ўсходнеславянскія землі, у тым ліку на Полаччыну і Смаленшчыну).
У адносінах да Літвы нямецкі ордэн мечаносцаў доўгі час займаў толькі абарончыя пазіцыі (хоць да гэтага падпарадкаваў сабе землі Латвіі і Эстоніі і далейшую экспансію звязваў з Літвой).
Да сярэдзіны 13 ст. літоўскія плямёны яшчэ не мелі адной дзяржаўнай арганізацыі. Утварэнне ВКЛ гэта заканамерны вынік унутранага сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця зямель сучаснай Беларусі і Літвы ў 12-13 стст., а таксама знешніх прычын. Як нам вядома, даўнія традыцыі самастойнага і незалежнага дзяржаўнага існавання мела Полацкае княства. Лагічна, што менавіта яно павінна было стаць аб'ядноўваючым цэнтрам. Аднак, пасля смерці Ўсяслава Чарадзея яно распалася на некалькі ўдзельных княстваў, паміж якімі ішлі феадальныя міжусобіцы, пагроза крыжакаў, страта Кукенойса і Герцыкі (выхад да Балтыкі). Усё гэта падарвала сілы Полацка, ён паступова прыйшоў у заняпад.
У сярэдзіне 13 ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перамясціўся з Паддзвіння ў Панямонне, з Полацка ў Наваградак, які быў тады самым значным горадам гэтага рэгіёна. Утварэнне ВКЛ пачалося з Наваградка, сучаснага Навагрудка. У сярэдзіне 13 ст. пачало ўзвышацца Наваградскае княства. Гэтаму спрыялі яго выгадная аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татарскай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю.
Прычыны (перадумовы) ўзнікнення ВКЛ у беларускім Панямонні?
а)Унутраныя высокі эканамічны і культурны ўзровень развіцця беларускага Панямоння гарадоў Ваўкавыск, Свіслач, Гародня, Слонім, асабліва Навагародак (заснаваны ў 10 ст.). У 12-13 стст. Навагародак зведаў незвычайны росквіт эканомікі (земляробства, рамёствы, гандаль з Візантыяй, Блізкім Усходам, Польшчай, Прыбалтыкай і інш.). Археалагічныя раскопкі пацвердзілі, што гэта быў горад (рэгіён) з высокай матэрыяльнай культурай, шырокімі міжнароднымі сувязямі, са значнай заможнай праслойкай насельніцтва (выйшлі з-пад уплыву галіцка-валынскіх князёў). Усё гэта, несумненна, адыграла важную ролю ў працэсе пабудовы ВКЛ.
б)Знешнія неабходнасць супрацьстаяць знешняй агрэсіі татара-манголам з паўднёвага ўсходу і рыцарам-крыжакам з паўночнага захаду. Феадальная раздробленасць(княжацкія міжусобіцы) ў сярэднія вякі была характэрнай з'явай для многіх краін Еўропы. Раздробленыя княствы аказваліся бездапаможнымі перад крыжакамі і мангола-татарамі. Патрэбна было іх аб'яднанне для падтрымкі і саюзу ў барацьбе са знешнім ворагам.
З аднаго боку, з 1237 года татара-манголы робяць ваенны паход у Еўропу з Азіі праз землі ўсходнеславянскіх княствў:
г. захоплены Кіеў
г. Кракаў (сталіца Польшчы)
г. залежнасць ад іх прызнаў Ноўгарад (Аляксандр Неўскі ездзіў за "ярлыком")
г. Даніла Галіцкі (Галіцка-Валынская зямля) прызнае сябе васалам татара-манголаў.
Беларусь у сваёй асноўнай частцы не зведала мангольскага нашэсця (акрамя паўднёвых гарадоў Брэста, Пінска, Гомеля). У 1257-1260 гг. пасля прызнання сябе татарскім васалам галіцка-валынскія і ардынскія князі рабілі сумесныя набегі на Беларусь. Таму аб'яднанне было неабходным.
З другога боку, адначасова з Залатой Ардой з'яўляецца пагроза з боку крыжакаў, якія ў канцы 12- пач. 13 стст. з'явіліся ў Прыбалтыцы і пачалі каланізаваць яе тэрыторыі. У 1201 г. яны заснавалі крэпасць Рыгу. Для хрысціянізацыі паганцаў тут ствараецца ордэн мечаносцаў рыцарскі ордэн братоў па мечу. У 1214 г. ён захапіў Кукенойс і Герцыку.
в)Даўняя практыка палітычнага і ваеннага ўзаемадзеяння на землях балта-славянскага памежжа. З канца 12 ст. разам з берасцейскім князем супраць палякаў змагаюцца Мінскія, Друцкія, Полацкія князі.
Як вядома, ў рэгіёны паўночна-заходняй Беларусі славяне прыйшлі позна і жылі тут у перамежку са сталым балцкім насельніцтвам. Выразнай этнічнай мяжы між імі не было.
Пачатак утварэння ВКЛ звязаны з імем Міндоўга, які княжыў у 1236-1263 гг. Ён паходзіў з сям'і буйнога літоўскага феадала (кунігаса). Дзе гвалтам, дзе подкупам, дзе шлюбамі дзяцей падначаліў сабе дробных феадалаў і заснаваў адносна адзіную новую незалежную дзяржаву, адну з буйнейшых у свеце і Еўропе.
Значэнне і ролю ВКЛ у беларускай (ды украінскай) гісторыі нельга недаацэньваць яно вельмі вялікае. Без ВКЛ, без Міндоўга, Вітаўта і інш. мы мелі б яшчэ больш бязрадасную будучыню, чым маем сёння, пачынаючы з 18 ст.
Па-першае, ВКЛ стала перашкодай для заваявання нашых зямель тэўтонамі, крыжаносцамі і іх саюзнікамі палякамі.
Па-другое, яно паўстала супраць бязрадаснай усходняй перспектывы абарачэння нас у Арду, якую настойліва навязвала Масковія.
Па-трэцяе, без ВКЛ сёння не існавала б ні Беларусі, ні Ўкраіны,а народы былі б апалячаны ці анямечаны.
ВКЛ у сваім узнікненні, развіцці і заняпадзе прайшло 3 асноўныя этапы:
- Этап станаўлення і ўмацавання ВКЛ(Наўгародскі перыяд 1236-1316 гг.)
- Перыяд тэрытарыяльнага росту дзяржавы, эканамічнага і духоўнага росквіту ВКЛ (Віленскі перыяд, пачынаючы з Гедыміна (з 1317 г. па 16 ст.))
- З 17 ст. пачынаецца паступовы заняпад ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай, які завяршыцца падзелам Рэчы Паспалітай.
Такім чынам, гістарычная неабходнасць выклікала да жыцця гэты своеасаблівы беларуска-літоўскі саюз, які стаў дзяржавай.
& Больш за 500 год праіснавала ВКЛ, што з'яўляецца даволі рэдкай з'явай для краіны з буйной тэрыторыяй і поліэтнічным насельніцтвам (у 14 ст. ад Балтыкі да Чорнага мора, да таго ж складзенай з розных этнічных, культурных і рэлігійных частак. З 1362 г. Кіеў і інш. укр. землі ўвайшлі ў склад ВКЛ). Пісьмовыя крыніцы не згадваюць пра саюз Наваградка з Міндоўгам. Але вядома, што Наваградак няспынна імкнуўся аб'яднаць вакол сябе суседнія славянскія і балцкія землі. Летапісная Літва (13 ст.) гэта не тэрыторыя сучаснай Літвы, нашай суседкі. Летапісная Літва знаходзілася ў Панямонні. Вось якія запісы захаваліся ў летапісе: "У 1252 г. войска Данілы Галіцкага пайшло ў Літву на Наваградак (Крэнь, стр.193); Літва Міндоўга. Не хацелі аб'яднання ў ВКЛ галіцка-валынскія князі і таму рабілі набегі на Літву".
Яшчэ адзін запіс пра сына Міндоўга Войшалка, які заснаваў на рацэ Нёмане між Літвой і Нова гародкам Лаўрышаўскі манастыр.
Землі цяперашняй Літвы ў тыя часы называліся інакш: Паўночная прыбалтыйская частка Літвы аж да 20 ст. называлася Жамойціяй. Раён сучаснага Вількаміра займала Дзяволтва; Паўднёвы захад і цэнтр сучаснай Літвы займала Аўкштайція. Калі гэтыя землі ўвайшлі ў склад ВКЛ, назва "Літва" распаўсюдзілася і на іх. Але многія нават і зараз працягваюць лічыць, што Беларусь далучалі да Літвы ў 13 ст., што ВКЛ не было беларускай дзяржавай. На самой справе было не так.
Якія ж фактары сведчаць аб беларускасці ВКЛ:
- ВКЛ стварался на беларускіх землях. Першая сталіца Наваградак (і называлася Літоўскае). Літва Міндоўга на Наваградчыне.
- Жамойцкія землі (сённяшняй Літвы) былі далучаны да ВКЛ толькі ў 1410-1422 г. (пры Вітаўце) і дзяржава атрымала назву Жамойцкае амаль праз 100 год.
- Дзяржаўная мова да канца 17 ст. у ВКЛ (600 тамоў літоўскай метрыкі) старабеларуская. Бо гэта быў дамінуючы этнас з развітай пісьмовай мовай, ні ў жамойтаў, ні ў Аўкштайтаў, ні ў Літвы яе не было.
- Продкі сённяшніх літоўцаў у ВКЛ складалі 2/10 усяго насельніцтва, а іх тэрыторыя толькі 1/10.
- Сённяшняя Літва прысвоіла і беларускую сімволіку - герб "Пагоня" (пры Віцені), у жамойтаў мядзведзь, нават на іх мове да сярэдзіны 19 ст. назвы не было у 1845 годзе гісторык Даўкантас назваў яе "Віціс" (Вітязь). Да канца 19 ст. насілі назву Жамойція (у іх раней пачалося нацыянальнае адраджэнне, і яны ўзялі назву ўсёй поліэтнічнай дзяржавы).
- Что возмутило волнения Литвы это спор славян. Пушкин о Литве, как славянской державе:
Клеветникам России.1831 г.
О чем шумите вы, народные витии?
Зачем анафемой грозите вы России?
Что возмутило вас? Волнения Литвы?
Оставьте: это спор славян между собою.
Домашний, старый спор, уж взвешенный судьбою
Вопрос, которого не разрешите вы.
Уже давно между собою враждуют эти племена
Не раз клонилась под грозою: то их, то наша сторона
Оставьте нас: вы не читали сии кровавые скрижали
Вам непонятна, вам чужда сия семейная вражда.
1 перыяд - Наваградскі
На пачатку 13 ст. на беларускіх землях існавалі 30 княстваў. Асновы ВКЛ заклаў Міндоўг (1236-1263 гг.), быў забіты. Паводле хронікі Літоўскай і Жамойцкай, нальшчанскі князь Даўмонт такім чынам адпомсціў Міндоўгу за тое, што той сілай забраў яго жонку. Панаванне Міндоўга стала першым этапам знішчэння племяннога ладу і стварэння новай структуры ўлады.
Яго справу працягнуў сын Войшалк (1263-1268 гг.) загінуў ад рук Данілы Галіцкага, здолеў далучыць Нальшчанскую зямлю, зеселеную балтамі і Дзяволтву (усходня частка цяперашняй Літвы).
Пры князю Тройдзені, пляменніку Міндоўга (1270-1282 гг.), заходнія балты (прусы) і яцвягі, якія ратаваліся ад крыжакоў, былі пераселены на беларускія землі ў наваколлі Слоніма і Гародні.
Віцень (1255-1316 гг.) ВКЛ асабліва ўмацавалася пры ім знутры, дабіцца яе палітычнага адзінства. Пры ім удзельныя князі не прэтэндуюць на Наваградскі трон. Віцень мячом уціхамірыў жамойтаў, якія хацелі пайсці на саюз з крыжакамі супраць ВКЛ. Ад Віценя ідзе наш гістарычны герб "Пагоня"(1293 г.), з канца 13 ст. зрабіў гербам Наваградка, потым гербам вялікіх князёў літоўскіх, а з 1384 г. дзяржаўны герб ВКЛ: Іпацьеўскі летапіс падае: "рыцар збройны на кані з мечам, еже ныне наречут Погоня". Са смерцю Віценя (1316 г.) закончыўся Навградскі перыяд ВКЛ, перыяд станаўлення і ўмацавання ВКЛ.
Сыны: Воін стаў Полацкім князем, далучаны да ВКЛ у 1307 г, ваяваў з крыжакамі (зрабіў 16 паходаў). Сын Федар ваяваў з Польшчай, зрабіў 9 паходаў.
2 перыяд Віленскі
25 гадоў уладарыў у ВКЛ Гедымін (1275-1341 гг.).
З 1316 г. сын Віценя, па некаторых звестках брат (дынастыя Гедымінавічаў). Пры ім пачынаецца віленскі перыяд ВКЛ, тэрыторыя якога павялічылася прыкладна ў 3 разы. Яна ўключала каля 80% сучаснай тэрыторыі Беларусі. У 1323 годзе ён перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню, якая заставалася стольным горадам да канца 18 ст., бо Наваградак стаў пастаянным аб'ектам крыжацкай агрэсіі, што падрывала эканоміку і палітычнае значэнне Наваградскай зямлі разбуралася, рабавалася, знішчалася Наваградская зямля. Першая назва Вільні Крыў-горад на рацэ Вілія. Вільня гэта святыня для беларусаў, цэнтр беларускай культуры, адукацыі, навукі, нацыянальнага руху з 16 да пач. 20 ст.
Пры Гедыміне і яго наступніках (Альгердзе, Вітаўце і інш.) пачаўся перыяд бурнага тэрытаряльнага росту дзяржавы, што вывела яе ў лік найбуйнейшых тагачасных дзяржаў Еўропы. Гедымін пашырыў межы і ўплыў ВКЛ на ўсходне-славянскі поўдзень і ўсход.
Пры Гедыміне поўная назва пасады дзяржаўнага кіраўніка стала гучаць так: "кароль Літвы і Русі", "кароль літоўцаў і многіх рускіх", адпаведна "каралеўства ліцвінаў і русінаў". Пад назвай "рускія" меліся наўвазе жыхары беларускіх зямель: Віцебскай, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. У выніку гэтага дзяржава атрымала назву "Вялікае княства Літоўскае і Рускае". Пад "Літвой" тады разумелася тэрыторыя верхнга і сярэднага Панямоння, а пад "Руссю" верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней (у першай палове 15 ст.), калі была далучана Жамойція заходняя частка сучаснай Літвы, дзяржава атрымала поўную назву "Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае". Часцей ужывалася скарочаная назва ВКЛ.
Фарміраванне тэрыторыі ВКЛ
- Гедымін зрабіў 2 паспяховыя паходы на поўдзень ў 1321-1322 гг. і далучыў да ВКЛ "манархію Кіеўскую, Валынскае і Северскае княствы аж да Пуціўля (за Кіевам на 50 міль, згадваецца ў Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай)". Але канчатковы пераход Кіева да ВКЛ адбыўся ў 1362 годзе пры Альгердзе.
- Гедымін уключыў у склад ВКЛ Віцебскую, Берасцейскую, Менскую, Тураўскую і Пінскую землі большую частку зямлі сучаснай Беларусі
- частку Латвіі
- Падляшша (тэрыторыя сучаснай Польшчы)
- Смаленск стаў саюзнікам Гедыміна (Гедымін аддаў дачку замуж за сына маскоўскага князя Івана Каліты)
- Цвярскі князь Дзмітрый (зяць Гедыміна, за якога пайшла замуж дачка Марыя) падпарадкаваў Вязьму
- Польскі кароль (зяць Гедыміна, аддаў яму сваю дачку Альдону).
У выніку Гедымін назваў дзяржаву "ВКЛ (верхняе і сярэдняе Панямонне)
і рускае" (Падняпроўе і сярэдняе Падзвінне).
Палітычная мудрасць Гедыміна заключаецца ў тым, што далучаючы да ВКЛ іншыя тэрыторыі, ён гарантаваў ім аўтаномію, захоўваў мясцовыя законы, правы і ўладанні мясцовых феадалаў і іншых слаёў. Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры ім стаў наступны: "Не рушыць даўніны, не ўводзіць навізны". Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ, пераемнасць у палітычным і грамадскім жыцці. Для пашырэння межаў Гедымін выкарыстоўваў розныя сродкі:
- дынастычныя саюзы
- шлюбы сваіх дзяцей
- палітычныя пагадненні
- ваенную сілу.
Асаблівых поспехаў Гедымін дамогся сваёй усходняй палітыкай з прынцыпам негвалтоўнага далучэння новых зямель Русі. Адным з галоўных фактараў, які спрыяў працэсу збірання земляў вакол літоўскай дынастыі антытатарская палітыка літоўскіх князёў. Да моцнага ВКЛ як альтэрнатывы ханскай уладзе хіліліся і заходнія землі Вялікарасіі, для элітаў якіх вялікаўладзімірскі князь быў стаўленікам Залатой Арды.
Другім выйгрышным момантам палітыкі вялікага князя літоўскага была рэлігійная талерантнасць.
З княжання Івана Каліты (1325-1340 гг.) стала хутка ўзрастаць моц Масквы. Іван Данілавіч імкнуўся захоўваць добрыя адносіны як з Ардой, так і з ВКЛ. Ён ў 1333/34 гг. ажаніў свайго сына Сямёна з Гедымінавай дачкой Аўгустай. Гедымін парушыў мір і ў адказ на тое вялікі князь маскоўскі спаліў залежныя ад ВКЛ гарады Смаленскай зямлі. Так Масква ўпершыню адкрыта выступіла супраць ваенных заваёў ВКЛ. Аднак ваенны канфлікт не паспеў перарасці ў вайну. Маскоўскае княства стала ўмацоўвацца дзякуючы новай палітыцы Залатой Арды: хан Узбек паставіў на мэце умацаваць Маскву як супрацьвагу літоўскай экспансіі. У 1339/1340 гг. Залатая Арда прыступіла да ажыццяўлення праграмы маскоўска-татарскага націску на ВКЛ.
Магчыма, Гедымін дасягнуў бы большых поспехаў у аб'яднанні ўсходніх славян, але пастаянна перашкаджалі крыжакі (Тэўтонскі ордэн). Пры Гедыміне на ўсёй заходняй мяжы будуюцца крэпасці (Вільня, Трокі, Ліда, Крэва). Ад ядра крыжакаў у 1341 годзе (у Медніках) Гедымін і загінуў.
- Дастойна супрацьстаяць ворагам будзе старэйшы сын Гедыміна, Альгерд (1296-1377 гг.) (у Вільні) і ягоны брат Кейстут (княжыў з 1345 г.) (у Троках). Зоны ўплыву Альгерда ўсходняя палітыка (татара-манголы + маскоўцы), Кейстута крыжакі.
Пры Альгердзе ВКЛ вырасла ў магутную еўрапейскую дзяржаву, з якой вымушаны былі лічыцца і нямецкі ордэн, і татара-мангольская Залатая Арда і іншыя магутныя суседзі. Пры Альгердзе тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш чым у 2 разы. Такім чынам, завяршылася аб'яднанне тэрыторыі сучаснай Беларусі ў складзе ВКЛ.
Пасля смерці Альгерда ў 1377 годзе пасад у Вільні дастаўся не Андрэю Альгердавічу, а Ягайлу, які не стаў дастойным пераемнікам бацькі ў збіранні ўсходне-славянскіх зямель вакол Вільні. Пачнецца барацьба паміж братамі (іх 12) за галоўны трон + сын Кейстута Вітаўт.
г. падпісана Крэўская ўнія. Палякі паставілі Ягайлу ўмову: прыняць каталіцызм самому і прымусіць да гэтага прыдворных, і тады ён становіцца Каралём Польскім і князем ВКЛ.
Палітыка Ягайлы па акаталічванню беларусаў выклікала незадаволенасць вярхоў ВКЛ. Гэтыя настроі выкарыстаў Вітаўт, сын Кейстута і ўнук Гедыміна (1350-1430 гг.). 3-гадовая барацьба паміж Вітаўтам і Ягайлам завяршылася Вострынскім пагадненнем (ля Ліды) у 1392 г. Яно фактычна перакрэсліла Крэўскую ўнію.
& Вітаўт княжыў 38 гадоў у ВКЛ, Ягайла у Польшчы
Вітаўт самы выдатны дзяржаўны дзеяч ВКЛ, ён прыйшоў да ўлады ў вельмі неспрыяльны час (барацьба католікаў і праваслаўных за незалежнасць ад Польшчы), таму прабіцца наверх і ўтрымацца там мог толькі вельмі таленавіты, здольны чалавек, які часта шукаў падтрымку ў крыжакаў. Яго мараль, метады барацьбы за ўладу выклікаюць розныя пачуцці: ён прадоўжыў аб'яднанне ўсходне-славянскіх зямель.
Здабыткі Вітаўта:
- 1395 г. канчаткова падпарадкаваў Смаленск
- далучыў паўднёвую Падолію
- дамогся прызнання сваёй улады над расійскім Ноўгарадам
- пад пратэктарат ВКЛ трапіла Разанскае княства і Пскоў.
Напрыканцы 14 ст. Вітаўт распаліў у сабе вельмі шырокія амбіцыі (пасля 1380 года хан Мамай быў забіты, на яго месца прыйшоў Тахтамыш, які ў 1382 годзе зрабіў паспяховы паход на Маскву, захапіў яе і спаліў. Але ў гэты час з поўдня на Залатую Арду зрабіў паход Тамерлан, які ўшчэнт разбіў войскі Тахтамыша).Тады Вітаўт запрасіў Тахтамыша да сябе, аддаў яму горад Ліду (засяленне татар у ВКЛ). Вітаўт марыў стварыць самую магутную ў Еўропе літоўска-славянскую дзяржаву, далучыўшы Масковію (заключыў з ёй саюз), аддаў замуж сваю дачку Соф'ю за Маскоўскага князя Васіля І. Вітаўт рыхтаваў паход супраць татарскай арды з ханам Тахтамышам, у Лідскім замку яны дамаўляліся пра тое што "Я цябе пасаджу на Ардзе і на Сараі, і на Балканах, і на Астрахані, і на Азове, і на Заяцавай Ардзе, а ты мяне пасадзі на Маскоўскім вялікім княжанні і на Ноўгарадзе Вялікім,і на Пскове,а Цвер і Разань маі ёсць, а немцаў і сам вазьму". Гэтым планам не ўдалося здзейсніцца. 12 жніўня 1399 года ля ракі Ворскла войскі Вітаўта і Тахтамыша былі разбіты аб'яднанымі сіламі залатаардынскіх ханаў. У 1425 годзе пасля смерці Васіля І, Соф'я прыняла васальную залежнасць ад ВКЛ (ненадоўга). Пры Вітаўце ВКЛ займала найбольшую ў сваёй гісторыі тэрыторыю 900 тыс. кв.км. ад Нёмана і Дзвіны да нізоўя Дняпра і Днястра да прычарнаморскіх стэпаў. На ўсходзе мяжа праходзіла 150 км ад Масквы. Памёр Вітаўт у 1430 годзе, а ўлада перайшла да брата Свідрыгайлы.
2. З сярэдзіны 14 да сяр. 15 ст. на тэрыторыі Беларусі назіраецца пагаршэннне дэмаграфічнай сітуацыі. Пагаршэнне клімату вяло да няўродаў, набегі татар на ВКЛ (паўднёвую частку), у Еўропе ў 1340-я гады эпідэмія чумы. Чорная смерць закранула і беларускія землі, насельніцтва скарацілася. Усё гэта адмоўна сказалася на сацыяльна-эканамічным становішчы дзяржавы.
Асноўны сродак вытворчасці пры феадалізме зямля. Вядомы 4 формы феадальных павіннасцей:
- даніна (мёд, пушніна, воск) (у 9-11 стст.)
- прадуктовы аброк (у 12-14 стст.) часта існавалі ўсе разам
- грашовы (15 перш.пал. 16 ст.)
- паншчына (з сяр. 16 ст.)
Асноўны прынцып феадалізму такі: "Карыстацца селянінам так, каб яго хапіла назаўтра". На працягу 15-16 стст. у сацыяльна-эканамічным развіцці ВКЛ назіраліся 2 асноўныя тэндэнцыі:
- фарміраванне саслоўнай сістэмы з замацаваннем шляхецкага саслоўя ў якасці манапольнага носьбіта палітычнай і эканамічнай улады.
- аграрная спецыялізацыя эканомікі як вынік агульнаеўрапейскага падзелу працы.
У гэты час адбыўся падзел Еўропы на 2 эканамічныя зоны:
- прамысловы Захад
- аграрны Усход (ВКЛ).
Калі на Захадзе Еўропы галоўнай крыніцай эканамічнага прыбытку становіцца прамысловая прадукцыя і асноўны сацыяльны слой мяшчанства (гараджане), то ва Ўсходняй Еўропе асноўным багаццем засталася зямля, сельская гаспадарка, а эканамічную і палітычную ўладу манапалізавала шляхта землеўладальнікі. Заходняя прамысловая Еўропа патрабавала збожжа, харчу, там хутчэй развіваліся гарады,таму там збожжа каштавала ў 3-4 разы больш, чым у ВКЛ.
У 15-17 стст. аснову грамадтва складалі 2 асноўныя класы: феадалы-землеўладальнікі і феадальна-залежныя сяляне.
Былі яшчэ халопы, чэлядзь нявольная, а з 1588 года чэлядзь дворная. Значную частку насельніцтва складалі вольныя людзі, якія не былі феадаламі і не залежалі ад іх.
Вольнымі людзьмі лічыліся сяляне-даннікі, мяшчане (жыхары горада), ніжэйшае духавенства, яўрэі, татары, беззямельная служылая шляхта + шляхта, якая мела зямлю, але апрацоўвала яе сама і не мела залежных ад сябе сялян.
Феадальнае грамадства падзялялася на саслоўі па свайму прававому становішчу:
- шляхта
- мяшчане
- духавенства
- сяляне.
Асноўнымі заняткамі насельніцтва па-ранейшаму былі земляробства, жывёлагадоўля+промыслы і рамёствы. У гарадах рамёствы, гандаль, ліхвярства.
2 асноўныя вытворчыя адзінкі:
- сялянская гаспадарка "дым" (абшчына)
- маёнтак феадала (з др. паловы 15 ст. фальварак).
Прадукцыя фальварка цалкам насіла таварны характар (зерне), накіроўвалася на экспарт (у партовыя гарады Балтыкі, у Еўропу, будаваліся паабапал рэк Буг, Зах. Дзвіна, Нёман).
Феадальная аграрная рэформа 1557 г. "Устава на валокі"
Прадугледжвала стварэнне новых і павышэнне даходнасці старых дзяржаўных і вялікакняскіх маёнткаў, двароў, фальваркаў. Новыя фальваркі ствараліся на землях, адабраных у сялян і дробнай шляхты. Новай формай закабалення стала паншчына, праца на панскім фальварку, замест ранейшага аброку часткай прадуктаў, атрыманых на сваім надзеле. Гэта вяло да запрыгоньвання.
Адмоўныя вынікі аграрнай рэформы:
- Рэгрэс гарадской эканомікі. Прыгоннае права не давала магчымасці прытоку насельніцтва ў гарады. Шляхта атрымлівала права на бяспошлінны вываз і ўвоз імпартных тавараў, што падрывала буйны гарадскі гандаль.
- Збожжавая кан'юнктура ў Еўропе давала магчымасць дорага прадаваць збажыну, не спрыяла развіццю сельскай гаспадаркі, заснаванай на бясплатнай працы. У 17 ст. на збожжавым рынку Еўропы для РП з'явіцца моцны канкурэнт Расія.
- Прыгоннае права. Праца не была эфектыўнай: запрыгоньванне ішло паступова (2 дні паншчына дзён на сябе).
3.Дзяржаўны лад ВКЛ з пачатку свайго ўзнікнення характарызаваўся наяўнасцю шырокай аўтаноміі асобных земляў-княстваў, якія ўваходзілі ў яго склад. Гэта была федэрацыя. Тэрытарыяльная структура ВКЛ паводле ўласных паўнамоцтваў падзялялася на 2 часткі:
- удзельныя княствы, цэнтральныя землі (на Беларусі іх было больш за 20)
Яны мелі сваіх уласных князёў, якія самастойна кіравалі (без удзелу вялікакняскай адміністрацыі), мелі аўтаномію:
а) удзельныя князі прызнавалі васальную залежнасць ад вялікага князя, адмаўляліся ад самастойнай знешняй палітыкі і абавязаліся гаспадару плаціць падаткі і несці ваенную службу (з 16 ст. нават прадугледжвалася пакаранне смерцю, калі шляхціч без прычыны адмаўляўся ехаць на вайну).
б) Вялікі князь абавязваўся не парушаць прыняты тут уклад жыцця, не ўводзіць нічога новага па двубаковай дамове.
З гэтых цэнтральных земляў найбольш развітымі былі т.зв. гаспадарскія вотчыны палітычны цэнтр, што непасрэдна залежалі ад вялікага князя. Гэта радавыя ўладанні вялікіх князёў літоўскіх. Землі, якія прымалі непасрэдны ўдзел у стварэнні ВКЛ. Буйнейшымі цэнтрамі гаспадарскай вотчыны былі Наваградак, Вільня, Трокі, Мінск, Пінск, Гомель, Магілёў.
47 знакамітых родаў Беларусі арыстакратычныя, самыя багатыя мелі тут свае вотчыны.
- землі "прыслухоўваючыя" (анексы), далучаныя да ВКЛ
На Беларусі гэта былі Полацкая, Віцебская і Смаленскія землі. На Украіне Валынь, Падолія, Кіеўшчына, Чарнігава-Северская зямля. Падляшша Драгічын, Бельск, Мельнік Польша. Жмудзь этнічная Літва.
Пасля далучэння да ВКЛ яны не мелі свайго князя, а вялікі князь адначасова быў і Кіеўскім. На месцах інтарэсы вялікага князя прадстаўляў яго намеснік, пазней названы ваяводам (з пач. 16 ст. уся дзяржава будзе падзелена на ваяводствы).
Пасля адміністрацыйнай рэформы 16 ст. усе землі ВКЛ (і ўдзельныя княствы, і землі-анексы) былі падзелены на 13 ваяводстваў, а тыя ў сваю чаргу на паветы (усяго 30). У ваяводстве было ад 1 да 5 паветаў.
Гэтыя рэформы не змянілі аўтаномію зямель, а толькі павялічылі правы заможнай шляхты. Прадстаўнікамі вялікага князя ў ваяводстве былі ваявода і кашталян кіраваў войскам (лац. кастэль замак). У павеце інтарэсы вялікага князя прадстаўляў стараста.
Палітычны лад ВКЛ.
ВКЛ была феадальнай манархіяй, на чале якой быў гасудар, які называўся гаспадаром, ачольнікам, вялікім князем (часта быў і польскім каралём). Ён з'яўляўся выканаўчай уладай.
Першым тытул караля атрымаў Міндоўг (каранаваўся ў 1253 годзе).
Тытул караля літоўцаў і многіх рускіх насіў Гедымін.
Неабмежаваная княжацкая ўлада, якая была ў Гедыміна, Альгерда, Вітаўта на пачатку 15 ст. скончылася. З часоў Гарадзельскай уніі (1413 г.) усталяваўся прынцып выбарнасці манарха: польскага караля не выбіраць без згоды Вялікага князя і наадварот.
& Выбарнасць караля стала надзейным інструментам абмежавання яго ўлады. ВКЛ стала парламенцкай манархіяй.
Кожны з гаспадароў, каб узысці на прастол, вымушаны быў абмяжоўваць сваю ўладу на карысць шляхты.
Паўнамоцтвы князя:
- абарона ўласнасці і тэрыторыі дзяржавы
- права весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну і заключаць мір
- прызначаў на дзяржаўныя пасады, распараджаўся дзяржаўнымі маёнткамі і маёмасцю
- права заканадаўчай ініцыятывы, усе важнейшыя заканадаўчыя акты выдаваліся за яго подпісам.
Вялікі князь выбіраўся з дынастыі Гедымінавічаў, а потым Ягайлавічаў. Спачатку князь выбіраўся вузкім колам найважнейшых саноўнікаў, а з канца 15 ст. на вальным (Агульным) сойме з удзелам прадстаўнікоў усіх зямель.
Вялікі князь ажыццяўляў свае паўнамоцтвы не аднаасобна, а з удзелам Рады (верхняе) і Сойма (як 2-палатны парламент).
Спачатку Рада назначалася князем уласна і была дарадчым органам Паны-рада. Але паступова яе моц і значэнне ўзрасталі і з дарадчага органа яна ператварылася ў кіруючы орган, які ўжо юрыдычна абмяжоўваў уладу князя. Яна стала пастаянным выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, кантрольным і судовым органам.
З канца 15-да сяр. 16 ст. устанавіўся пастаянны склад Паноў-Рады:
- кіраўнікі дзяржаўнай адміністрацыі (канцлер)
маршалак земскі роля спікера
гетман найвышэйшы кіраваў войскам, на чале якога быў князь
падскарб'і земскі даглядчык казны (міністр фінансаў)
- кіраўнікі адміністрацыйных адзінак (ваяводы, кашталяны, біскупы каталіцкія, старасты)
- буйныя феадалы па асабістых запрашэннях (як губернатары ў Расіі)
- цэнтральныя земскія і дворныя ўраднікі (гетман, падскарб'і).
З агульнага складу вылучылася: пярэдняя (старшая рада) вузкае кола, якое праводзіла закрытыя паседжанні. Так, на першай лавіцы сядзелі 5 асобаў: біскуп; Віленскія ваявода і кашталян; Троцкія ваявода і кашталян.
Спачатку ў склад Рады ўваходзілі католікі, а пазней праваслаўныя. Поўны склад Паноў-Рады чалавек, а пасля рэформы 1565 года чалавек.
Паўнамоцтвы Паноў Радных былі такія ж шырокія, як і ў князя. Калі князь быў адначасова і каралём польскім, знаходзіўся ў Кракаве, то Рада выконвала функцыі вярхоўнай улады. З сярэдзіны 15 ст. яе паўнамоцтвы значна пашырыліся пры Казіміры ІV Ягайлавічы:
- абарона дзяржавы
- міжнародныя адносіны
- фінансавая дзейнасць (бягучае кіраванне)
- прызначэнне на вышэйшыя дзяржаўныя пасады
- прыманне новых заканадаўчых актаў, грамат і прывілей
- кантралявала раздачу земляў
- шэраг судовых функцый
& Князь не мог адмяніць рашэнні, прынятыя з удзелам Рады
Асобным прывілеем князь Казімір ІV у 1447 годзе пацвердзіў права Рады на абранне пасля яго смерці чарговага вялікага князя. Склад Рады фарміраваўся з прадстаўнікоў зямельнай арыстакратыі.
У 15 ст. паралельна з Радай узнікае Сойм прадстаўнічы саслоўны орган, які абараняў інтарэсы шляхты гэта заканадаўчы орган. Палітычная роля Паноў Радных пачала змяншацца з сярэдзіны 16 ст., калі ўтварыўся шляхецкі сойм. У кожным суб'екце федэрацыі здаўна існаваў уласны (абласны) сход-веча (з 11 ст.), а ў 15 ст. назіраецца працэс іх аб'яднання ў Вальны (агульнадзяржаўны) сойм ВКЛ парламент (але былі і мясцовыя, павятовыя соймікі).
Каб заручыцца падтрымкай усяго саслоўя шляхты, Рада вымушана была склікаць Сойм. Удзельнічаць у пасяджэннях Сойма мелі права не толькі члены Рады, але і ўся шляхта. Але паколькі часта шляхта ўхілялася ад яўкі, у 1512 годзе былі прыняты закон аб прадстаўніцтве на сойме па 2 паслы ад кожнага павета ці зямлі. Іншыя слаі насельніцтва свайго прадстаўніцтва не мелі. Уся работа Сойма рыхтавалася загадзя Радай (праекты пастаноў). Кампетэнцыя Сойма не была дакладна вызначана. Да паўнамоцтваў Сойма адносіліся:
- абранне вялікага князя (з 1413 г., з 1492 г. аб выбарнасці князя Аляксандра)
- абвяшчэнне вайны, заключэнне міру
- устанаўленне падаткаў на правядзенне вайны і вызначэнне памераў войск, службы з феадальных маёнткаў
- заключэнне ваенных саюзаў, дынастычных уній з Польшчай
- прымаліся новыя заканадаўчыя акты (прывілеі, судзебнікі, статуты)
- крымінальныя справы па абвінавачванню феадалаў у дзяржаўнай здрадзе.
Усе пытанні на Сойме фактычна вырашаліся Панамі Рады і гасударом, павятовая шляхта ў асноўным толькі галасавала.
Роля Паноў Рады і Сойма па тым часе была вельмі важнай, бо абмяжоўвалася самавольства манарха (ён не мог стаць тыранам).
4.Знешняя палітыка князёў ВКЛ з 15 ст. да 1569 г. мела 3 відавочныя напрамкі:
- Паўднёвы напрамак (адносіны з татара-манголамі і крымскім ханствам)
- Заходні (адносіны з крыжакамі і Польшчай)
- Усходні (з Масковіяй).
Паўднёвы напрамак меў антытатарскую накіраванасць (вызваліць усходніх славян ад татар, ад іх прыгнёту, рабаўніцтва, гвалту, даніны). Таму гэта палітыка была негвалтоўнай, вызваленчай. Яшчэ з часоў Альгерда (бітва на Сініх водах 1362 г.) быў вызвалены ад іх землі Украіны. Абараняць ад татар будзе і князь Вітаўт (татарскіх ханаў зробіць васаламі).
Вітаўт паспяхова ваяваў з крыжакамі Грунвальд 1410 г. З другой паловы 15 ст. на паўднёвых межах ВКЛ з'явіцца моцны і небяспечны вораг Крымскае ханства (яно ўзнікла ў выніку распаду Залатой Арды, якая трапіла ў залежнасць ад Турэцкай Порты. Крымская знаць жыла за кошт рабаўніцтва суседніх зямель (найперш ВКЛ).
Спачатку на Украіну, а з канца 15 ст. на Беларусь, як смерч рабіла спусташальныя набегі татарская конніца (рабавалі багацці, пазбягаючы сутычак з войскам ВКЛ, уцякалі). Асабліва жорсткія набегі назіраліся ў пачатку 16 ст., калі войскі ВКЛ былі на Ўсходзе, ваявалі з Масковіяй. З 1500 да 1569 г. было зроблена 45 набегаў. З 1480 года ханства становіцца саюзнікам Масковіі (паміж Іванам ІІІ і Менглі-Гірэем заключана пагадненне аб сумеснай барацьбе з ВКЛ).
У 1502 годзе у час баёў войск ВКЛ з маскоўцамі пад Смаленскам крымчакі рабавалі Пінск, Тураў, Слуцк. Адпор ім даў слуцкі князь Сямён Міхайлавіч Алелькавіч, які разбіў іх на рацэ Уша, вызваліў палонных, адабраў здабычу.
У 1503 годзе атрады крымчакоў зноў пайшлі на Слуцк, Клецк, Нясвіж. І зноў ім далі адпор беларускія князі.
У 1508, 1510,1521, 1526 гг. татарскія напады насілі эпізадычны характар.
З 1520-х гадоў крымская небяспека зменшылася: наладжана абарона паўднёвай мяжы ВКЛ (атрады казакаў), далейшае ўзмацненне Масковіі ў гэты час супярэчыла стратэгічным інтарэсам Асманскай імперыі і яе васала крымскага ханства. Яны імкнуліся да падтрымання штучнай раўнавагі паміж краінамі Усходняй Еўропы.
Заходні напрамак знешняй палітыкі.
У 1385 года падпісана Крэўская ўнія, яе аснова барацьба з крыжакамі. Яна аб'яднала беларусаў, літоўцаў, палякаў у сілу, здольную супрацьстаяць бесперапыннай агрэсіі крыжакаў.
1410 г. Грунвальдская бітва. Саюзная армія атрадаў (бел. палкі 22 з 40 з 40 пад "Пагоняй", 200 год фальсіфікавалі, атаясамлівалі з рускімі (беларускія русічы)).
Тэўтоны выставілі 51 атрад, камандаваў вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген. У Грунвальдскай бітве сышліся Еўропа крыжацкая і Еўропа славянская. Армія Ордэна перастала існаваць. З тых часоў 500 гадоў на беларускія і рускія землі не ступала нага нямецкага салдата.
Няпроста складваліся і адносіны з Польшчай. Дынастычных уній з Польшчай у ВКЛ было 7 (з 1385 да 1492 г.). Знешняя палітыка дынастыі Ягайлавічаў у 15 ст. першай палове 16 ст. была скіравана на барацьбу за дамінаванне ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Сын Ягайлы і беларускай княжны Соф'і Друцкай (у Ядвігі дзяцей ад Ягайлы не было) вялікі князь літоўскі Казімір Ягайлавіч стаў каралём 4-х еўрапейскіх дзяржаў адначасова (1447 Польшчы, 1471 Чэхіі, 1490 Венгрыі). Другі сын Уладзіслаў быў каралём Венгрыі яшчэ раней у 1440 г. Потым улада перайшла да яго сыноў. Як бачым, вялікія князі літоўскія панавалі ў еўрапейскіх краінах. Яны складалі канкурэнцыю Габсбургам. Пасля смерці Казіміра Ягайлавіча (ён і кароль, і вялікі князь) па яго завяшчанні адзін яго сын стаў каралём Польшчы Ян Ольбрахт, а другі Аляксандр стаў вялікім князем літоўскім.
Усходні напрамак
Адносіны з Масковіяй былі найбольш небяспечныя і складаныя. Усе 3 напрамкі цесна звязаны паміж сабой. Калі ў 13-15 стст. пагроза для ВКЛ ішла спачатку ад татара-манголаў, потым крыжакаў, то з канца 15 ст. усё больш адкрытую варожасць дэманструе Маскоўскае княства. Пасля 1480 года вызвалены ад татара-манголаў. Маскоўскія князі пачынаюць збіраць т.зв. рускія землі пад сваёй уладай (спадчыну Рурыкавічаў), заселеныя пераважна праваслаўнымі.
Калі 200 год раней збіралі ўсходне-славянскія землі князі ВКЛ Гедымін, Альгерд і Вітаўт, то зараз гэта пачынае рабіць Іван ІІІ, унук Вітаўта. Ні з адным з суседзяў не даводзілася ліцвіну так часта ваяваць, як з Масковіяй. Лозунг: абарона праваслаўя у ВКЛ + спадчыну Рурыкавічаў.
Раней адносіны паміж ВКЛ і Масковіяй рэгуляваліся трактатам ад 1449 года: манархі Казімір і Васіль ІІ абавязваліся захоўваць непарушнасць межаў: маскоўскі князь абавязваўся "не вступать ни в Смоленск, ни во Любутск, ни во Мценск, ни во вси вкраинные места". А Казімір (з ВКЛ) адмаўляўся ад Ноўгарада і Пскова (Цвер застаўся пад уплывам ВКЛ). А вось з часоў Івана ІІІ ён далучыў даўняга ворага Масквы Цвярское княства. Выказвае прэтэнзіі на беларускія і украінскія землі.
На працягу першых сто гадоў свайго існавання ВКЛ было адзіным цэнтрам збірання ўсходнеславянскіх земляў. Гэтае збіранне з'яўлялася фактычна вызваленнем народаў усходніх славян ад татара-мангольскага іга, не было накіравана на заваёву і падпарадкаванне сілаю ВКЛ. З сярэдзіны 14 ст. аналагічную справу пачынае рабіць Маскоўскае княства. Яго ўладары ў 1328 годзе атрымалі ханскі ярлык на збіранне даніны для Арды з суседніх рускіх княстваў. Асабліва гэты ярлык удала выкарыстаў Іван І Каліта ("Мяшок з грашыма"). Ён толькі частку даніны аддаваў хану Залатой Арды, а частку прысвойваў сабе. У выніку Маскоўскае княства стала багацець і аказваць ваенны і эканамічны ўплыў на іншыя княствы. Пачалося абяднанне ўдзельных княстваў вакол Масквы. Яно ішло пад пагрозай расправы за непаслухмянасць як з боку Залатой Арды, так і ад войск Івана І.
Такім чынам, збіранне славянскіх (рускіх) земляў вакол Масквы праходзіла ў асноўным узброеным шляхам, накіраваным супраць гэтага народа і не вызваляла яго ад татара-мангольскага іга. І ў гэты час 2 цэнтры аб'яднання рускіх зямель сустрэліся ў сваіх інтарэсах і пачалася барацьба паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам. Барацьба ішла з пераменным поспехам, асабліва за Смаленск, Бранск, Пскоў, Ноўгарад.
З сярэдзіны 15 ст. маскоўскія князі пачалі ствараць ідэалогію, якая апраўдвала бы пашырэнне Маскоўскага княства за кошт ВКЛ. Гэтая ідэалогія атрымала такую фармулёўку: "2 Рыма падоша, трэці стаіць, а чацвёртаму не быць". 1 Рым Рымская імперыя, 2 Візантыя, 3 Маскоўская імперыя. Гэта ідэалогія асабліва стала выкарыстоўвацца пасля таго, як маскоўскі князь Іван ІІІ ажаніўся з сястрой апошняга Візантыйскага імператара Соф'яй (1472 г.) і быў пераняты герб двухгаловы арол. Акрамя таго, князь Іван ІІІ прыняў тытул цара ("цэзар"). Ён абвясціў усе землі ўсходніх славян, асабліва праваслаўнага веравызнання сваёй вотчынай, якая засталася ў спадчыну ад Кіеўскай Русі. Пачаліся частыя і вельмі крывавыя напады на ўсходнія землі ВКЛ. Праваслаўная царква таксама стала ўносіць сваю долю на ўзмацненне Маскоўскага княства. У выніку гэтага магнаты і шляхта, незадаволеныя каталізацый эліты ВКЛ, сталі пераходзіць на бок Масквы разам са сваёй чэляддзю. За час 1450-1520 гг. беларускія князі перайшлі ў Маскоўскае княства (Варатынскія, Вяземскія, Глінскія, Бельскія і іншыя).
Пасля 1480 года, калі адбылося вызваленне ўсходнеславянскіх княстваў ад татара-мангольскага іга, маскоўскія цары пачалі актыўную агрэсіўную палітыку супраць ВКЛ, каб адабраць для сябе шматлікія землі. Пачаліся бясконцыя войны, якія іші з пераменным поспехам. Асабліва шмат было войнаў за Смаленск.
У 1500 годзе князь ВКЛ (Аляксандр) накіраваў з Вільні 4-тысячны атрад гетмана Канстанціна Астрожскага сцерагчы межы ВКЛ з Масковіяй. А маскоўцы з іх 40-тысячным войскам (у 10 разоў больш) сустрэліся на рацэ Ведраш (Смаленск). Уступаць у бітву 4 супраць 40 самагубства.
Але гетман К.Астрожскі вырашыў: “ мала ці многа маскоўцаў будзе, ды толькі ўзяўшы Бога ў падмогу будзем біцца з імі, а не біўшыся назад не вяртацца”. Праваслаўны гетман і яго атрад разгромлены, гетман трапіў у палон (пазней уцячэ) гэта была першая значная перамога маскоўцаў над войскам ВКЛ.
У 1503 г. спалілі Оршу, разрабавалі Мсціслаў, Полацк, Віцебск.
-1508 гг. заключаны вечны мір, але бакі разумелі, што гэта была перадышка.
годзе вайна аднавілася (цягнулася 10 год). Адна з наступальных аперацый бітва пад Оршай (рацэ Крапіўна).
верасня 1514 годзе тыс. вояў гетмана Астрожскага (з бел-чырвона-белым штандартам) ушчэнт разбілі 80-тысячнае маскоўскае войска Васіля ІІІ. Тады Васіль заявіў: для мяне тыя, хто трапіў у палон мёртвыя (як і Сталін в у ВАВ). Бітва пад Оршай адна з буйнейшых бітваў на тэрыторыі Еўропы таго часу. Еўрапейскія стратэгі доўгі час вывучалі тактыку Астрожскага. Тым не менш Масковія, сабраўшы новыя войскі, будзе нападаць не раз і рабаваць беларускія землі.(Лівонская вайна 1557-1582 гг. дамаганні на беларускія і ўкраінскія землі).
Войны з Масковіяй вялі да спусташэнняў, знясілення ВКЛ і стварэння РП.
Такім чынам, створанае ў 30-я гг. 13 ст. ВКЛ была федэрацыяй народаў Беларусі, Прыбалтыкі, Украіны і Расіі, дзе жылі як праваслаўныя, так і католікі. Гедымін, які быў мудрым правіцелем, не аддаваў перавагі ні праваслаўю, ні каталіцтву ў такой шматрэлігійнай дзяржаве, якой з'яўлялася ВКЛ. Усе народы, якія прымалі ўдзел ва ўтварэнні ВКЛ, найперш сучасныя літоўскі і беларускі, лічацца гісторыкамі спадкаемцамі гэтай дзяржавы.
ВКЛ паўстала як балта-ўсходнеславянская дзяржава са значнай перавагай усходнеславянскіх тэрыторый. Аб'яднанне ў 1 дзяржаву дапамагло народам выстаяць у барацьбе з крыжацкай агрэсіяй і татара-мангольскім нашэсцем, не падпасці пад уладу чыжынца. Гэта была адна з самых мудрых дзяржаў сярэднявечча і Адраджэння, якая ўпісала сваю славутую старонку ў еўрапейскую і сусветную гісторыю.
9
ВКЛ – беларуска-літоўска-ўкраінская поліэтнічная дзяржава