У абарону сваёй зямлі

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА “МДУ ім. А.А.КУЛЯШОВА”

План-канспект па МРБ

Тэма: “У абарону сваёй зямлі”

Падрыхтавалі:

студэнткі 3 “В” групы

Кунцэвіч К.С.

Ганчарова Я.А.

Кір’янава А.Д.

Дамашова Т.А.

Магілёў 2014

Мэта: пазнаёміць вучняў з найбольш значнымі падзеямі барацьбы нашых продкаў з крыжакамі і татарамі ў імя абароны сваёй Бацькаўшчыны.

Задачы:

—паказаць вучням, якая небяспека пагражала беларускім землям з-захаду і ўсходу, як нашы далекія продкі рашуча змагаліся з крыжакамі і татарамі і перамагалі іх ў гэтай барацьбе; даць вучням найбольш поўныя звесткі аб ўтварэнні беларуска-літоўскай дзяржавы – ВКЛ, расказаць пра дзейнасць князя Вітаўта;

—развіваць у вучняў цікавасць да гістарычнага мінулага нашай Радзімы, фарміраваць уменне працаваць з гістарычнай картай;

—на яркіх прыкладах сумеснага змагання славянскіх і неславянскіх народаў супраць агульнага ворага – крыжакоў – выхоўваць у вучняў любоў да Радзімы, гатоўнасць стаць ў адзіны шэраг яе абаронцаў у час суровых выпрабаванняў, абуджаць у іх свядомасці інтэрнацыянальныя пачуцці.

Абсталяванне: карта “Еўропа ў V – XVI стст.”, прэзінтацыя, вучэбны дапаможнік, атлас па МРБ, 4 клас, карткі з заданнямі, рабочыя сшыткі.

Афармленне класнай дошкі:

Паняцце

У абарону сваей зямлі

Гістарычныя назвы

Рыцары

Навагрудак

Грунваль

Даты

XIII ст.

1350 – 1430 гг. – жыцце князя Вітаўта

15 ліпеня 1410 г. –

Грунвальдская бітва

План

1. Дзве небяспекі. Вялікае княства Літоўскае.

2. Князь Вітаўт.

3. Грунвальдская бітва.

Лагічнае заданне:

Вызначыць галоўную прычыну перамогі над крыжакамі ў Грунвальдскай бітве

Вялікае княства Літоўскае - ВКЛ

Ход урока

I. Арганізацыйная хвіліна (Слайд 1)

- Сёння на ўроку мы з вамі будзем думаць, разважаць, запамінаць, рабіць вынікі і ставіць адзнакі.

II. Работа над матэрыялам хатняга задання

1. Растлумачыць даты (работа па картках 3 вучні):

  • 862 г. - … (заснаванне Полацка).
  • 1067 г. - … (бітва на рацэ Нямізе).
  • 1040 – 1060 гг. - … (Сафійскі сабор у Полацку).
  • 1044 – 1101 гг. - … (праўленне Усяслава Чарадзея).
  • 1161 г. - … (крыж Ефрасінні Полацкай).

2. Размясціце імёны ў два слупкі:

Анастасія

Ефрасіння

Рагнеда

Прадслава

Гарыслава

3. Гістарычная гульня (Слайд 2):

1

М

2

М

А

Н

А

Ш

К

А

Н

3

Е

Ф

Р

А

С

І

Н

Н

Я

П

Р

А

Д

С

Л

А

В

А

5

С

В

Я

Т

А

Я

6

К

Р

Ы

Ж

Р

1. Будынак, дзе жывуць манахі.

2. Жанчына, якая жыве ў манастыры.

3. Імя знакамітай беларускай манашкі.

4. Яе імя пасля нараджэння.

5. Якой лічыць Ефрасінню царква?

6. Што заказала Ефрасіння Лазару Богшу?

4. Гульня ў тэкст:

(Дзеці павінны выбраць правільны варыянт адказу)

  • Рагнеда нарадзілася і жыла ў … (IX, X, XI)ст. (Слайд 3)
  • Яе родным горадам быў … (Тураў, Навагрудак, Полацк) (Слайд 4)
  • Рагнеда нарадзілася ў сям’і …(князя, рамесніка, купца). (Слайд 5)
  • Прадслава нарадзілася і жыла ў … (X, XI, XII)ст. (Слайд 6)
  • Яе родным горадам быў … (Заслаўе, Нясвіж, Полацк). (Слайд 7)
  • Прадслава нарадзілася ў сям’і…(купца, рамесніка, князя). (Слайд 8)

III. Паведамленне тэмы і задач урока

Тэма сённяшняга ўрока “У абарону сваёй зямлі” (Слайд 9)

Аб чым хацелі б вы даведацца сёння на ўроку? (Ад каго абаранялі сваю зямлю нашы продкі.)

-Сёння на ўроку мы з вамі даведаемся аб тым, як нашы далёкія продкі рашуча змагаліся з крыжакамі і татарамі і перамаглі іх у гэтай барацьбе.

IV. Вывучэнне новага матэрыялу

1.Дзве небяспекі.Вялікае княства Літоўскае (Слайд 10)

У XIII ст. на Полацкае княства пачалі нападаць рыцары – крыжакі (на паўночным захадзе), а таксама татары (на паўдневым усходзе). (Праца з картай-схемай картай). (Слайд 11)

-Дайце адказ на пытанне: хто такія рыцары? (Вучні шукаюць у слоўніку вызначэнне гэтага паняцця с. 146.)

-Як вы разумееце, хто такі конны воін? (Слайд 12)

-Паглядзіце на малюнак і адкажыце, чаму рыцараў называлі крыжакамі? (Слайд 13)

Крыжакі- гэтак называлі еўрапейскіх рыцараў, якія ваявалі супраць славян. На шчытах крыжакоў былі намаляваны крыжы.

Не меншую пагрозу для краіны ўяўлялі набегі татар. (Работа з малюнкам Слайд 14). Татары былі спрытнымі і ўдалымі воінамі, выдатна валодалі шабляй, трапна стралялі з лука. Нападалі яны імгненна і хутка знікалі, калі ім паграджала небяспека. У кожнага воіна быў запасны конь. Каб напалохаць праціўніка, татары наступалі з свістам і дзікім выццём. Пасля захопу горада палонных выводзілі ў адкрытае поле, адбіралі маладых мужчын і жанчын і адпраўлялі іх ў рабства. А ўсіх астатніх секлі шаблямі.

-Хто ведае, што значыць адпраўлялі ў рабства?

-Беларусы і літоўцы апынуліся паміж двух агнёў. Толькі аб’яднанне магло іх абараніць. Так з’явілася ВКЛ. (Слайд 15)

-А зараз прачытайце першы абзац падручніка на с. 55-56 і вызначце, у якім стагоддзі з’явілася ВКЛ? Які горад з’яўляўся яго цэнтрам? (Слайд 15,16)

V. Фізкультхвілінка

-А зараз мы крышку адпачнём:

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Добра раненька ўставаць.

З самага пачатку

Я раблю зарадку.

2. Князь Вітаўт (Слайд 17)

Барацьбу супраць крыжакоў і татар ўзначаліў вялікі князь Вітаўт (Слайд 18). Адзінаццаты па ліку князь ВКЛ. Пры ім ВКЛ было самай буйнай еўрапейскай дзяржавай. Беларускае гаспадарства мела сувязь з Турцыяй, Крымскім ханствам, Масковіяй.

-А зараз найдзіце і прачытайце першы абзац на с. 56 і адкажыце, чаму Вітаўт быў удалым воінам?

3. Грунвальдская бітва (Слайд 19)

15 ліпеня 1410 г. каля вёскі Грунвальд (“Зялёны лес” ці “Гай”) князь Вітаўт разам са сваім братам, польскім каралём Ягайлам, пачалі бітву з захопнікамі. Яшчэ Вітаўт дамовіўся з татарамі: ён дазволіў палонным татарам жыць ў горадзе Лідзе. Такім чынам, Вітаўт стрымліваў напады татар і адбіваўся разам з імі ад крыжакоў.

Усяго Вітаўт вывяў 40 палкоў. Гісторыкі мяркуюць, што ў Ягайлы і Вітаўта было каля 40 тыс. чалавек. У войску нямецкіх рыцараў было крыху менш, але яны былі лепш узброены.

Усю ноч перад бітвай бушавала навальніца і ліў дождж. Але апоўдні надвор’е стала яснае. “І вось загучалі трубы… Вітаўт павёў сваё войска ў бой… Шматтысячная хваля вершнікаў неслася на крыжацкія шэрагі. Ад тупату капытаў дрыжэла зямля…”. Вялікі князь Літоўскі Вітаўт дзейнічаў рашуча, аддаваў кароткія загады… Раптам з вачэй яго адразу знікла некалькі радоў коннікаў. Як быццам праваліліся скрозь зямлю. Цяпер Вітаўт здагадаўся, чаму крыжакі першымі не пайшлі ў наступленне. Яны загаддзя падрыхтавалі глыбокія ямы – лавушкі, абстаўленыя завостранымі каламі, прыкрытыя зверху дзірваном. У гэтыя ямы праваліліся многія коннікі. Іншыя хутка знайшлі пераходы паміж ямамі. Атака працягвалася.Рыцары рвануліся насустрач непрыяцелю…Ворагі сышліся ў сечы (Слайд 20). І завярцеўся крывавы клубок:цяжка было разлічыць, дзе чужыя, дзе баязлівец, дзе герой. Стаяў немаверны гул ад баявых клічаў, крыкаў,іржання коней,бразгату зброі. Як саломінкі, ламаліся коп’і, трашчалі пад ударамі сякер і мячоў шчаты. Гудзелі стрэлы.Падалі забітыя, курчыліся на зямлі параненыя.

На правым крыле войска кзязя Вітаўта наступала татарская конніца.Крыжакі з насмешкай глядзелі на дзіўнае войска ў яркім адзенні. Татарскія панцыры і шчыты са скур буйвалаў не маглі вытрымаць удараў рыцарскіх мячоў. Але татары выкарысталі сваю зброю. На адлегласці 20-30 крокаў яны пусцілі ў ход арканы.

-А вы ведаеце, што такое арканы? Арканы-гэта калы.

Пярэдній шэраг крыжакоў нібы ветрам здзьмула. Яны апынуліся пад капытамі сваіх коней.

Бітва працягвалася ўвесь дзень. Пад вечар крыжакі не вытрымалі і пачалі адыходзіць.

“У руках пераможцаў апынуўся ўвесь крыжацкі абоз. Ордэн паклапаціўся не толькі пра зброю і харч, але і пра кайданы, ланцугі для палонных, пра віно,каб пасля бітвы адсвяткаваць сваю перамогу. Кайданы і ланцугі згадзіліся – у іх закулі палонных крыжакоў.”

На месцы Грунвальдскай бітвы ў 1960 г. быў пастаўлен помнік.
(Слайд 22)

-А зараз прачытайце другі абзац на с. 56 і адкажыце на пытанне 4 на с. 58.

VI. Замацаванне (работа ў групах)

1 група (рабочы сшытак ст.30-31 заданнi 1,2,3,4,5)

2 група (работа па карткам):

1.Адкажы на пытанне. Чаму рыцараў называлі крыжакамі?

2.Якое азначэнне не адносіцца да паняцця “рыцар”?Абвядзі кружком літару з правільным адказам.

а)Рыцар – цяжкаўзброенны пешы воін.

б)Рыцар – цяжкаўзброенны конны воін.

3. Запоўні схему.Чаму вучыўся Вітаўт з малых гадоў?

Для чаго яму патрэбна была такая навука?

  1. група (работа па картках)

1.Выканай заданні.

Назаві дату Грунвальдскай бітвы. ___________________

Перавядзі яе ў стагоддзе.____________________________

2.Суаднясі назвы гарадоў з іх гістарычнай роляй.

3.Дапоўні пералік.

Удзельнікі Грунвальдскай бітвы:

а) беларусы;

б)_________

в)_________

г)_________

д)_________

е)_________

Праверка работы ў групах

Работу ў групах прадстаўляе яе камандзір. Астатнія вучні правяраюць правільнасць выканання.

VII. Падвядзенне вынікаў урока.

-На прыканцы нашага ўрока мы, напэўна, зможам адказаць на наступныя пытанні(разрашэнне праблемнай сітуацыі):

- Назавіце галоўную прычыну перамогі над крыжакамі ў Грунвальдскай бітве.

-Над якой тэмай мы працавалi на ўроку?

- Якая падзея адбылася 15 ліпеня 1410 г.?

- Чаму народы ВКЛ перамаглі у Грунвальдскай бітве?

VIII. Дамашняе заданне

Асноўнае:

1.Ст.55-58 падручніка чытаць, адказваць на пытаннi на ст.58.

2.Паўтарыць апавяданне “Яраслаў Мудры – сын Рагнеды”.

На выбар: падрыхтаваць паведамленне пра Вітаўта.

IX. Рэфлексія (Слайд 23)

“Незакончаны сказ” ( Вучні адказваюць на 1 з пытанняў на выбар).

Наш урок заканчваецца, i я хачу сказаць ...

Мне больш за ўсё ўдалося ...

Я атрымаў ад гэтага ўрока ...

Магу сябе пахвалiць за …

Магу падзякаваць аднакласнiкам за …

Для мяне засталося невысветленым…

-Усім дзякуй за добрую працу. Урок закончаны


У абарону сваёй зямлі