Беларуская лiтаратура перыяду барока

барока лiтаратура рэнесансны полацкi

Беларуская лiтаратура перыяду барока


Змест

1. Лiтаратура перыяду барока

1.1 АсноСЮныя адзнакi i асаблiвасцi лiтаратуры перыяду барока

1.2 Паэзiя

1.3 Проза

1.4 Драматургiя

1.5 Сiмяон Полацкi

Спiс выкарыстаных крынiц


1. Лiтаратура перыяду барока

1.1 АсноСЮныя адзнакi i асаблiвасцi лiтаратуры перыяду барока

На першым этапе пераходнага перыяду вядучым мастацкiм напрамкам (стылем) шматмоСЮнай лiтаратуры Беларусi СЮ цэлым i беларускай лiтаратуры СЮ прыватнасцi з'явiлася барока, якое спалучыла СЮ сабе рэнесансавыя i сярэдневяковыя традыцыi. У адрозненне ад Рэнесансу прадстаСЮнiкi гэтага напрамку апелявалi не да розуму, а да пачуццяСЮ чалавека, яго веры СЮ звышнатуральныя сiлы. Для твораСЮ барока характэрны шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць, парадаксальнасць, сумяшчэнне несумяшчальнага (узнёслага i нiзкага, трагiчнага i камiчнага). Перавага аддавалася вонкавай форме, якая рабiлася СЮсё больш ускладнёнай i вычварвай.

Як i еСЮрапейскае, беларускае барока было цесна звязана са схаластычнымi iдэямi Контррэфармацыi. Тэарэтыкi новага напрамку сцвярджалi, што прыгожае не СЮласцiва аб'ектыСЮнай рэчаiснасцi тАФ яно iснуе толькi СЮ душы творцы. Ад аСЮтара патрабавалася, каб ён ствараСЮ "знакi", "iероглiфы" навакольнага свету, не "апускаСЮся" да "капiравання" яго СЮ вобразах, якiя мелi б цесную сувязь з рэальнасцю. У адрозненне ад рэнесансавай лiтаратуры, якая паказвала чалавека цэльным i паслядоСЮным, герой барочнай лiтаратуры СЮнутрана раздвоены i супярэчлiвы. Мiстыка СЮ яго бярэ верх над розумам, анархiзм тАФ над пачуццём абавязку i грамадзянскасцю, песiмiзм тАФ над верай у будучыню.

Аднак як мастацкае светаСЮспрыманне барока значна шырэй, чым iдэалогiя Контррэфармацыi. Для барока не былi чужыя таксама гуманiстычныя, асветнiцкiя тэндэнцыi (Сiмяон Полацкi). Яно сiнтэзавала кнiжныя (сярэдневяковыя i рэнесансавыя) з народнымi, фальклорнымi традыцыямi (песенна-iнтымная лiрыка, iнтэрмедыi да школьных драм). Дзякуючы таму што эстэтыка барока не была строга нарматыСЮнай, у кожнай краiне творы барока набывалi нацыянальную адметнасць. Своеасаблiвасцю беларускага барока было, напрыклад, тое, што яно развiвалася на скрыжаваннi СЮсходнiх i заходнееСЮрапейскiх уплываСЮ, на "пагранiччы" праваслаСЮнага i каталiцкага веравызнанняСЮ.

Пры СЮсёй сваёй iдэалiстычнасцi эстэтыка барока, сiнтэтычная па сваiм характары, з'явiлася крокам уперад у мастацкiм развiццi Беларусi. Барока было тут "першым лiтаратурным напрамкам, якi спецыяльна распрацоСЮваСЮ i тэарэтычна абгрунтоСЮваСЮ пытаннi шматлiкасцi рэальнасцей у структуры мастацкага твора". Жыццё стала паказвацца болып усебакова тАФ у яго дыялектычнай зменлiвасцi i супярэчнасцi. Барока СЮзмацнiла сувязi памiж лiтаратурамi, абмен мастацкiмi каштоСЮнасцямi. У Беларусi стала iнтэнсiСЮна пашырацца еСЮрапейская сiстэма родаСЮ i жанраСЮ (напрыклад, драма). Ва СЮмовах Усходняй ЕСЮропы барока часткова СЮзяло на сябе функцыi Адраджэння.

Барока прыйшло СЮ Беларусь пры польскiм i СЮкраiнскiм пасрэднiцтве. Значную ролю СЮ гэтым працэсе адыгралi паэт-лацiнiст i тэарэтык новага напрамку Мацей СарбеСЮскi, якi выкладаСЮ у полацкай езуiцкай калегii, украiнскiя пiсьменнiкi Дзмiтрый РастоСЮскi i Клiменцiй ЗiноСЮеСЮ, якiя бывалi СЮ Беларусi, а таксама Кiева-Магiлянская праваслаСЮная акадэмiя, дзе на барочных паэтыках i рыторыках вучылiся многiя беларускiя шкаляры. У сваю чаргу Беларусь выступiла пасрэднiкам (галоСЮным чынам дзякуючы Сiмяону Полацкаму i Андрэю Белабоцкаму) у распаСЮсюджаннi барока на СЮсход, у Расiю.

Асобныя рысы новага мастацкага напрамку прыкметны СЮжо СЮ беларускай лiтаратуры першай паловы XVII ст. тАФ у палемiчнай прозе, панегiрычным вершатворстве, а таксама СЮ "Прамове Мялешкi" i "Лiсце да Абуховiча". Аднак найбольш выразна i поСЮна барока праявiлася СЮ лiтаратуры пераходнага перыяду тАФ у рэлiгiйна-фiласофскай i песенна-iнтымнай лiрыцы, парадыйна-сатырычнай прозе, дыдактычных драмах, якiя ставiлiся на сцэнах школьных тэатраСЮ.

Барочны характар мела таксама тагачаснае мастацтва. Замежнымi i мясцовымi архiтэктарамi будавалiся пампезныя касцёлы i цэрквы, палацавыя ансамблi i ратушы. Пры афармленнi iх шырока выкарыстоСЮвалiся творы выяСЮленчага i дэкаратыСЮна-прыкладнога мастацтва, аздобленыя характэрным арнаментам. Узнiк свецкi партрэтны жывапiс. Пашыралася кнiжная графiка (найбольш арыгiнальнымi яе прадстаСЮнiкамi былi магiляСЮчане Максiм i Васiль Вашчанкi). Вялiкую мастацкую каштоСЮнасць маюць слуцкiя паясы, карэлiцкiя габелены, урэцкае i налiбацкае шкло, якiя стваралiся прыгоннымi майстрамi на мясцовых мануфактурах. Узнiкла даволi густая сетка школьных тэатраСЮ (Полацк, Гродна, Навагрудак, Нясвiж, Пiнск i iнш.), дзе наладжвалiся пышныя вiдовiшчы з удзелам хору i балета. Барочнае мастацтва iмкнулася запаланiць зрок i слых чалавека, уздзейнiчаць на яго эмоцыi, выклiкаць экстаз.

Беларускаму барока СЮласцiвы розныя iдэйныя i фармальна-стылявыя тэндэнцыi, розныя "шцiлi". Для "высокага", часцей за СЮсё элiтарнага, рэакцыйна-арыстакратычнага барока характэрны рытарычная прыСЮзнятасць, ускладненасць формы, сiмвалiчнасць. Творы "сярэдняга" стылю задавальнялi эстэтычныя запатрабаваннi бяднейшай шляхты, гараджан. На гэтым узроСЮнi актыСЮна засвойвалiся заходнееСЮрапейскiя традыцыi, аднак не гублялася сувязь i з роднай глебай. Урэшце iснавала "нiзкае" барока, народнае i напаСЮнароднае па сваiм змесце. Яно было прадстаСЮлена iнтымна-песеннай лiрыкай, парадыйнымi калядкамi, iнтэрмедыямi, батлеечнымi драмамi, якiя стваралiся вандроСЮнымi шкалярамi i музыкамi. Памiж рознымi стылявымi СЮзроСЮнямi iшла яСЮная або затоеная барацьба, якая, аднак, не выключала i плённага СЮзаемапранiкнення, абмену мастацкiмi каштоСЮнасцямi. З "высокiм" барока была звязана старая традыцыя беларускай лiтаратуры, з "сярэднiм" i "нiзкiм" тАФ новая, найбольш для яе перспектыСЮная. Якраз тут з'явiлiся травесцiйна-бурлескныя творы, якiя сталi своеасаблiвым мосцiкам да беларускай лiтаратуры новага часу.

Тры СЮзроСЮнi, тры барочныя "шцiлi" больш або менш выразна праявiлiся СЮ паэзii, прозе i драматургii як уласна беларускай лiтаратуры, так i шматмоСЮнай лiтаратуры Беларусi. Асаблiвай стылявой разнастайнасцю вызначалася тагачасная беларуская паэзiя.

1.2 Паэзiя

Барочная эстэтыка прызнавала два вiды "руху": "вертыкальны" тАФ ад зямлi да СЮсявышняга i "гарызантальны" тАФ ад калыскi да магiлы. Першаму вiду адпавядала тагачасная духоСЮная паэзiя, другому тАФ свецкая. Павучальныя духоСЮныя вершы i канты ("Аб страшным судзе", "Размышленне аб смерцi", "Кары мяне, Госпадзi мой" i iнш.) адмаСЮлялi рэальнае, зямное шчасце i праслаСЮлялi СЮяСЮнае, нябеснае. Свецкая паэзiя таксама скептычна ставiлася да зямнога быцця, аднак не цуралася паказу i "цялеснай раскошы". Свецкая паэзiя вельмi часта зблiжалася з духоСЮнай, запазычвала СЮ яе асобныя матывы. Але памiж iмi была i вельмi iстотная рознiца. ДухоСЮная паэзiя была пераважна звязава з пануючымi, элiтарнымi коламi, iдэалогiяй Контррэфармацыi, месцiлася СЮ межах высокага "шцiлю" барока. Свецкая ж часта выражала апазiцыйныя настроi нiжэйшых слаёСЮ насельнiцтва. Ёй больш адпавядаСЮ сярэднi "шцiль" барока. З духоСЮнай паэзiяй была звязана зыходзячая лiнiя развiцця старой беларускай лiтаратуры, з свецкай тАФ узыходзячая лiнiя, нараджэнне новых традыцый.

ДухоСЮная паэзiя, якая нараджалася i пашыралася пераважна сярод вышэйшага духавенства i магнацтва, уяСЮляла сабой "вертаград" (сад) для выбраных. Стваралася яна на польскай, лацiнскай, стараславянскай i толькi зрэдку на старажытнабеларускай мове. Сюжэты i вобразы для духоСЮнай паэзii бралiся з Бiблii, жыццяСЮ святых (вершы пра Мiколу-СЮгоднiка, Варвару, Ягора), твораСЮ заходнееСЮрапейскiх мiстыкаСЮ ("Пентатэугум" А. Белабоцкага). Метафарычнае рэлiгiйнае вершаскладанне было адарвана ад рэальнасцi, звернута СЮ сярэдневякоСЮе. Мастацкiя сродкi "высокай" паэзii вызначалiся кансерватыСЮнасцю. У той час як свецкае вершаскладанне (асаблiва iнтымная лiрыка) пераходзiла да сiлабатанiзму, духоСЮнае цвёрда трымалася сiлабiзму.

Найбольш значнымi прадстаСЮнiкамi высокага "шцiлю" з'яСЮлялiся Сiмяон Полацкi (1629тАФ1680) i Андрэй Белабоцкi (другая палова XVII ст.), спадчына якiх адначасова належыць беларускай i рускай лiтаратурам. Гэтыя СЮраджэнцы Беларусi пашырылi сярод усходняга славянства, у першую чаргу СЮ Расii, духоСЮную паэзiю, панегiрычна-геральдычныя вершы, характэрныя для польскага i заходнееСЮрапейскага барока. АсноСЮныя творы Сiмяона Полацкага i Андрэя Белабоцкага сведчаць, што iх аСЮтары былi iдэалiстамi, метафiзiкамi. Адсюль тАФ культ духоСЮнага, пагарда да чалавечага цела, сцвярджэнне хуткаплыннасцi i марнасцi зямнога жыцця. Чытач "славянарускай" паэмы А. Белабоцкага "Пентатэугум" ("Пяцiкнiжжа") запалохваСЮся змрочнымi карцiнамi божага суда i пекла, якiя апiсаны з натуралiстычнай дэталёвасцю:

Шумят, гремят пыток зборы, веревки, цепи, вериги,

Кнуты, пилы и топоры, ножи, мечи, кола, круги,

Остре древа, висельнице, кипят котлы, смолу льют,

Одных тягнут, рвут по штуке, инных в водах потопляют.

Для "высокай" паэзii Сiмяона Полацкага i Андрэя Белабоцкага, а таксама Ф. Утчыцкага, I. РЖеСЮлевiча, ананiмных аСЮтараСЮ характэрны падкрэсленая эмацыянальнасць, гiпербалiзацыя пачуццяСЮ. Часта выкарыстоСЮвалася кантрастнае супастаСЮленне супрацьлеглых паняццяСЮ тАФ зямнога i вечнага, прыгожага i агiднага, жыцця i смерцi, дабра i зла, святла i цемры. Нечакана сумяшчаючы несумяшчальнае, высокае i нiзкае, канкрэтнае i абстрактнае, Белабоцкi так даказвае марнасць чалавечых дзеянняСЮ на матэрыяле старажытнарымскай гiсторыi:


Уже столы не потеют бальсамем царя Нерона,

Царей жилище грязнеют, вода с калом помешена.

В твоих банях, Антонине, гусята ся полоскают,

В твоей, Тибур, равнине козы душных трав нюхают.

ДасягнуСЮшы апагею СЮ сваiм развiццi СЮ другой палове XVII ст., высокi "шцiль" потым, у першай трэцi XVIII ст., пачаСЮ разбурацца знутры, пад уплывам фальклорнай стыхii. ДухоСЮны змест паступова выцясняСЮся свецкiм, зямным. Адбывалася абмiршчэнне рэлiгiйнай паэзii. Асаблiва адчувальна яно СЮ жанры каляднай песнi (калядкi). Ад рэлiгiйнага зместу СЮ ёй застаСЮся толькi вонкавы бiблейскi антураж. У калядках "Того дня вельмi слаСЮного", "У Бэтлегэме, доме СЮбогiм", "Нова радасць стала" i iнш. знайшло адлюстраванне рэальнае жыццё сялян-пастухоСЮ, iх паСЮсядзённы быт. Бiблейская легенда "ачалавечвалася", набывала новы сэнс. У калядках чуллiва расказваецца аб з'яСЮленнi на свет дзiцяцi, праслаСЮляецца мацярынства. У адпаведнасцi з народнымi традыцыямi пастухi прыносяць сцiплыя дары, iграюць на музычных iнструментах. Кожная з дзеючых асоб калядкi "У Бэтлегэме, доме СЮбогiм", надрукаванай у 1726 г. у супрасльскiм "Служэбнiку", выдзяляецца з агульнай масы СЮласным iмем, характэрнай рысай:

СаСЮко з Яхiмом, своiм брацiмом,

Скоро прыспелi тАФ зараз запелi,

Форусь з Тарасом гудзелi басом,

Бутрымко з Кантом пiшчат дышкантам,

Дземiд з Данiлом загралi мiло,

Борыс з Протасом спешалi лясом,

Мiхайло долом спешыСЮ з Антоном,

Грысь з Молонёю гналi ролёю,

Роман з РЖгнатом, со своiм братом,

Плылi тудою ЕСЮфрат-рэкою.

Ярэмко СЮ куточку, на полозочку,

Цертуху нюхаСЮ, музыкi слухаСЮ.

КрасамоСЮным сведчаннем разбурэння "высокай" барочнай паэзii з'яСЮляюцца таксама два беларускiя рэлiгiйна-панегiрычныя вершы ("вiтаннi"), напiсаныя, вiдаць, выкладчыкам калегiй Дамiнiкам Руднiцкiм (1676тАФ 1739) у 20-х гг. XVIII ст. Першы з iх прысвечаны прыезду СЮ Вiльню бiскупа Кшыштафа Шэмбека, другi тАФ наведанню Пiнска валынскiм бiскупам. Абодва вершы напiсаны па канонах барока. Часта СЮжываецца рэлiгiйная сiмволiка, геральдычна-эмблематычныя метафары i параСЮнаннi, вытанчаная гульня слоСЮ. Але адначасова СЮ творах прысутнiчае i жывы струмень народнай паэзii. З'яСЮляюцца напаСЮфальклорныя СЮрыСЮкi пра "казельчыкаСЮ", якiх святы Казiмiр нiбыта збiраецца кармiць сваiмi гербоСЮнымi лiлеямi. УмоСЮнасць паступова саступае месца канкрэтнай рэальнасцi:

Нуте ж, нуте, козакi, ласкавого маем,

По святых мы, грэшнiкi. князя повiтаем.

Он седiт хорошонькi, Рожамi кiдает,

А Козельчык одiн з другiк перэд нiм бегает.

На князюю Рожу глядят, очэнькамi луп, луп,

Рожэнькамi подкiдают, ножэнькамi туп, туп.

Козельчыкi, любчыкi, зостаньцеся з намi,

Наш Казiмiр кармiцi будет лiлiямi.

У параСЮнаннi з рэлiгiйна-панегiрычнай паэзiяй больш свецкi i дэмакратычны характар мела павучальная грамадска-фiласофская лiрыка. У адрозненне ад твораСЮ высокага "шцiлю" яна звязана пераважна з сярэдняй i дробнай шляхтай, школьным асяроддзем. Зместам барочнай грамадска-фiласофскай лiрыкi быСЮ роздум аб чалавеку, яго прызначэннi СЮ жыццi. Як i СЮсёй барочнай паэзii, ёй уласцiва СЮнутраная супярэчлiвасць. У адрозненне ад гарманiчнага чалавека рэнесансавай лiтаратуры лiрычны герой паказваецца раздвоеным, надломленым. У яго душы змагаюцца самыя розныя пачуццi: дабро i зло, любоСЮ i нянавiсць, глыбокая вера i рэлiгiйны скепсiс. Ён вядзе дваiстае жыццё: хоча СЮзяць ад жыцця СЮсе асалоды i адначасова заслужыць цнатлiвасцю "вечнае збавенне". Фiласофская лiрыка ("Сам я не знаю, як на свеце жыцi", "Пара прыходзiт па шчасцiю тужыць", "Я, сiрата, блонкаюся, не маю радзiны", "Бывала лiха многа на свеце" i iнш.) з абстрактна-маралiзатарскiх пазiцый павучала чытача, у чым заключаецца дабро i зло, шчасце i няшчасце. У адрозненне ад духоСЮных вершаСЮ яна абвяшчала зямную СЮладкаванасць мэтай iснавання ("Ах, как трудна чалавеку жыць без шчасця в млодым веку"). Найбольш важкiм крытэрыем пры вызначэннi вартасцi чалавека лiчылiся не багацце i знатнасць, а духоСЮныя дабрачыннасцi тАФ працавiтасць, цнатлiвасць, сумленнасць. Магнаты, пазбаСЮленыя гэтых вартасцей, выклiкалi рэзкае асуджэнне. У адным з вершаСЮ, запiсаным у пачатку XVIII ст. у Супрасльскiм манастыры, мы сустракаемся з багатым феадалам, жыццё якога праходзiць у бяздзейнасцi, бездухоСЮнасцi:

Сам я не знаю, як на свети жити,

Бывши з телом, на земли Богу не грешити,

А я хощу жити и еще грешити,

А тут кажут умерти и во гробе гнити.

А я бынамней на тое не дбаю,

О споведи не мышлю, ани теж ся каю.

Прызнаючы зменлiвасць усяго iснага, хуткаплыннасць часу, барочная лiрыка заклiкала берагчы яго, адмаСЮляцца ад марнасцi свету. Часам такi заклiк быСЮ скiраваны на сцвярджэнне аскетычнага, сярэдневяковага iдэалу. Але СЮ тагачаснай паэзii ёсць таксама нямала жыццесцвярджальных, аптымiстычных радкоСЮ:


Не всёгды зiма бывае,

по ночы дзень наступае.

Не всёгды пёруны бiют

i ветры зiмные выют.

На весну клён заквiтае,

хоць в осень лiст опадае.

Хоць солньцэ в хмуру заходiт,

еднакжэ по небе ходiт.

У грамадска-фiласофскай паэзii пераходнага перыяду знайшла адлюстраванне сацыяльная няроСЮнасць ("Годiн i хлеба крошкi не мает, другi перогi проч одкiдает"), бесчалавечнасць феадальнага грамадства, злоСЮжываннi СЮлад. Лiрычны герой скардзiцца на няпэСЮнасць лёсу, неСЮладкаванасць жыцця ("Что я каму вiнават, за что пагiбаю, нiдзе ад злых чалавек пакою не маю"). У параСЮнаннi з духоСЮным вершаскладаннем барочная грамадска-фiласофская лiрыка СЮяСЮляла сабой прыкметны крок наперад. Дзякуючы ёй сярэдневяковае бачанне рэчаiснасцi паступова саступала месца больш рацыяналiстычнаму светаСЮспрыманню: як антыпод веры СЮ Бога стала выступаць бязвер'е, сумненнi СЮ яго iснаваннi. Рэчаiснасць пачала паказвацца СЮ зменлiвым руху, супярэчлiвым развiццi. Больш рэальным i зямным рабiСЮся лiрычны герой. Ён ужо блiжэй не да сярэдневяковага схаласта, а да чалавека новага часу.

Цалкам да новай традыцыi належыць беларуская песенна-iнтымная лiрыка, свецкая па змесце i народная, гутарковая па мове. Сёння вядома прыкладна 150 яе твораСЮ, якiя захавалiся СЮ рукапiсных зборнiках другой паловы XVII тАФ пачатку XVIII стст. (каля 10 з iх трапiлi на старонкi польскiх друкаваных песеннiкаСЮ). ЛюбоСЮная лiрыка ананiмная СЮ прынцыпе. Стваралася яна шкалярамi i вандроСЮнымi музыкамi, якiя зараблялi сабе на хлеб вершам i песняй. Выконвалася яна, суправаджаючы танцы ("казачок" або павольны "падван"), у дамах шляхты i гараджан. Адтуль пранiкала СЮ корчмы i сялянскiя хаты, у народнае асяроддзе, станавiлася фальклорнай па спосабе распаСЮсюджання.

У песенна-iнтымнай лiрыцы сiнтэзавалiся самыя розныя традыцыi. Яна СЮзнiкла на скрыжаваннi высокага i нiзкага "шцiляСЮ". Творы гэтай лiрыкi могуць быць пацвярджэннем думкi I. Галянiшчава-Кутузава аб тым, што СЮ тагачаснай усходнеславянскай паэзii памiж лiтаратурнымi i народнымi формамi "iснавала непарыСЮная сувязь" (Голенищев-Кутузов И.Н. Славянские литературы. С. 197.). Перш за СЮсё фальклорныя СЮплывы праявiлiся СЮ выкарыстаннi "цытат", узятых з народных песень, пераважна вясельных ("А СЮ святлiцы пры скамнiцы в цымбаленькi б'ют, а СЮжо ж маю девчыноньку до шлюбу ведут"). Некаторыя творы СЮвогуле СЮмела стылiзаваны пад фальклорныя ("На далiне мак, мак", "Ой, я СЮ лесе не была"). Асаблiва важна падкрэслiць, што СЮ тагачаснай iнтымнай паэзii прысутнiчае народны погляд на каханне, якi далёкi ад рэлiгiйнага пурызму, вызначаецца цвярозасцю i жыццёвай мудрасцю. Лiрычныя героi тАФ пераважна людзi дзеяння, актыСЮна змагаюцца за сваё шчасце. Асуджаецца шлюб, заснаваны на разлiку, сацыяльнай няроСЮнасцi ("Анусю, сардэнька, палiш маю душу"). Пачуццёвае каханне трактуецца як натуральнае права чалавека, у тым лiку i жанчыны ("Ой, прыехаСЮ мой мiленькi дай з войнонькi"). Горача пакахаСЮшы, дзяСЮчына не зважае нi на суседзяСЮ, нi на абмовы "варажэнькаСЮ", нi на пагрозу пекла ("Я пасцеленьку свому галубеньку мягка перэслала"). Урэшце, для любоСЮнай лiрыкi характэрна шырокае выкарыстанне народных выяСЮленча-стылявых сродкаСЮ. Часта сустракаюцца фальклорныя параСЮнаннi, звароты, метафары, эпiтэты (ой ты, девчына, чырвона калiна; вышла мiла крашэ злота; дзеСЮча маё маладое), памяншальныя формы (не туж галовунькi, знайдзем спасобунькi). Як i СЮ народнай песнi, лiрычны герой iнтымнай паэзii надзелены самымi агульнымi рысамi: калi гэта хлопец, то ён "нi мал, нi вялiк, сярэднi чалавек", "румян, харашэнька СЮбран", калi гэта дзяСЮчына, то яна "з беленькiм лiчыкам i з харошымi вочанькамi", бялявая або чарнявая, "харошая малада". Фон, на якiм яны дзейнiчаюць, акрэслены таксама абагульнена: закаханыя сустракаюцца цi развiтваюцца СЮ тыпова вясковых абставiнах тАФ там, дзе "цякуць рэчанькi, шумяць дубровы", "у цёмненькiм лесе, у частай букавiне" або "СЮ вiшнёвым садочку". Чалавек неаддзельны ад персанiфiкаваных сiл прыроды:

Не зродiлi ягодонькi, не зродiлi полунiчонькi,

Мiнулiсе жарты мое i познiе вечорнiчэнькi,

I зродiлiсе ягодонькi, зродiлiсе сюнiчэнькi,

Ожэнiлсе мой мiленькi, а я пойду в чэрнiчонькi.

Побач з тым у беларускай песенна-iнтымнай лiрыцы выразна адчуваюцца лiтаратурна-кнiжныя вытокi, уплывы польскай i заходнееСЮрапейскай паэзii. Ад сярэдневяковых традыцый iшлi частыя апеляцыi да звышнатуральных сiл, пасiСЮнасць перад наканаванасцю лёсу. Ад Рэнесансу тАФ праслаСЮленне радасцi жыцця, неадольнай сiлы кахання. Асаблiва выразнае СЮздзеянне барока, ад якога беларуская iнтымная паэзiя пераняла дэкаратыСЮнасць, канкрэтнасць, парадаксальнасць, ускладнёнасць рытмiкi i строфiкi, вытанчанасць рытарычных фiгур. Побач з актыСЮным лiрычным героем выступае герой пасiСЮны, напоСЮнены СЮнутранымi супярэчнасцямi. Каханне для яго тАФ пачуццё зменлiвае, нелагiчнае, дысгарманiчнае. Яно неаддзельнае ад пакут, спалучае СЮ сабе шчасце i няшчасце, слодыч i горыч. Гэта тАФ хвароба, цяжкая служба, бяда, няволя, але няволя прыемная, "салодкая":

Неволюнька ж моя з вамi,

З хорошэнькiмi очэнькамi,

Шчо мне спацi не даеце,

Тугу сэрцу задаеце.


Барочная песенная лiрыка перадае СЮсю "шкалу" iнтымных пачуццяСЮ тАФ ад цнатлiвага уздыхання да бурнай страсцi i яСЮнага эратызму. Лiрычныя героi праходзяць праз розныя выпрабаваннi i перашкоды: iх разлучаюць бацькi, зайздроснiкi, сацыяльныя абставiны. Хлопец iмкнецца на Украiну, каб там разам з "козачэнькамi" ваяваць супраць "варажэнькаСЮ", а вярнуСЮшыся адтуль, застае каханую з iншым "нелюбам". Але такiя калiзii здараюцца рэдка. Лiрычныя героi звычайна вызначаюцца высокiмi маральнымi якасцямi. Яны маюць пачуццё СЮласнай годнасцi, iмкнуцца жыць сумленна ("Тотчас сваiм варажанькам завяжэм губу, калi з табою, любаньку, станема да шлюбу"), здольны самааддана i трывала кахаць ("Буду ж я цебе так крэпка любiцi, всiм в перэсаду, покуль буду жыцi").

Дзякуючы песенна-iнтымнай паэзii прыкметны крок наперад зрабiла беларускае вершаскладанне. Большасць твораСЮ напiсана СЮ форме лiрычнага маналога, але нярэдка сустракаюцца i разгорнутыя дыялогi ("Тэкст скочны", "Тэкст втуры тэй жа кампазiтуры"). Удасканалiлiся строфiка i рытмiка. Сiлабiчнае вершаскладанне змянялася сiлабатанiчным. Побач з граматычнай рыфмай з'явiлася разнародная, дысанансная (пахiлая тАФ пакiну я, настаСЮ тАФ не спаСЮ). У параСЮнаннi з духоСЮнай паэзiяй прыкметна СЮзбагацiлася лексiка: у ёй вельмi шырокая народная, гутарковая стыхiя, але часта сустракаюцца i запазычаннi з украiнскай, рускай i польскай моСЮ.

Лепшыя творы беларускай песенна-iнтымнай лiрыкi з'яСЮляюцца значным укладам у паэзiю славянскага барока. Яны i сёння хвалююць глыбiнёй, сiлай i непасрэднасцю пачуццяСЮ.

Урэшце, да "нiзкага", напаСЮфальклорнага барока належыць гумарыстычная i парадыйна-сатырычная паэзiя, якая высмейвала розныя заганы тагачаснага грамадства. Надзённы змест пададзены СЮ ёй у алегарычна-метафарычнай форме. Часам парадзiравалiся рэлiгiйныя творы, афiцыйныя дакументы. Гумарыстычныя i сатырычныя вершы блiзкiя да песень. Некаторыя з iх (вершы пра нягоды камара, жучка) сустракаюцца СЮ рукапiсных песеннiках разам з нотамi.

Найбольш цiкавыя творы беларускай гумарыстычна-сатырычнай паэзii часоСЮ барока тАФ так званыя "звярыныя гратэскi": "Птушыны баль", "Нязгода птаства i сонд на крука", "Апiсанне птушынай хворасцi", "Камара цяжкi з дуба СЮпадак". Не выключана, што аСЮтарам некаторых з iх быСЮ Д. Руднiцкi. У "звярыных гратэсках" iншасказальна, вонкава абсурдным чынам гаворыцца аб прыгодах жыхароСЮ "ляснога царства" тАФ звяроСЮ, птушак, насякомых. Пад крыху завуалiраванай алегорыяй угадваюцца рэальныя клопаты i нягоды людзей, пераважна дробнай шляхты. Вострая сацыяльная крытыка гучыць, напрыклад, у вершы "Нязгода птаства i сонд на крука", дзе моцныя "птахi" чыняць здзекi з дробнай "галоты":

Ой, крычала, верэшчала чайка на болоце,

Прэклiнада i плакала, паСЮшы гдэесь пры плоце:

тАФ Ты, чаплiско, голота, шчо ты СЮчынiла,

Зашто ж моiх Пузынов дзецi погубiла?

Чы ты птуха з того духа, сово нешчасная,

Полыкала, пожэрала в ночы прэклятая.

Ой, як вiжу, быСЮ тут госць, чарное кручышчэ,

ПабiСЮ, паеСЮ, палупiСЮ простэ Мужычышчэ.

Аб'яднанае дробнае птаства рашыла СЮтаймаваць злога разбойнiка-крука, якi паводзiць сябе, нiбы жорсткi феадал, тАФ "часто галасует", "фольгует" сваiм прыдворным:

Прылецела там цецера куму поцешацi,

За нёю сойка, чайкi цётка, ела розважацi:

тАФ Перестань жэ слёзы лiцi, горэнько плакацi,

Тугу сэрцу жалоснэму вельмi задавацi.

I мы многа вельмi злога од лотра церпелi,

I покою, над водою жывучы, не мелi.

Ранной зоры прылецевшы, часто галасует,

А сороком i вароном усёгды фольгует.

Радзiм тобi, яко собi, пойдзем наглядацi,

По шэрокiх i высокiх дубах шпеговацi.

А як знайдзем, будзем бiцi чолэм велiкому

Цару орлу, над усiмi птухамi старшому.ВаВаВаВаВаВаВа

Больш вясёлая танальнасць у вершы "Птушыны збор", якi потым стаСЮ фальклорным па спосабе распаСЮсюджання. З народным гумарам расказваецца СЮ iм, як бедны верабейчык, наварыСЮшы пшанiчнага пiва, склiкаСЮ "высокiх" гасцей. Музыканты зайгралi вясёлыя танцы. На стале з'явiлiся стравы, апiсаныя СЮ гратэскным стылi ("з камарэнька тры полцi сланiны злупiлi"). Птушыны баль нагадвае звычайнае шляхецкае застолле, у якiм свавольныя госцi крыСЮдзяць беднага гаспадара.

У многiх гумарыстычна-сатырычных вершах высмейваецца тагачаснае духавенства ("Розмова пэвнэго метрополiты з.. протопопом Слонiмскiм", "Гэй, на горы, на высокой цэрковця святая", "Попа ядонцэго i пса шчэкаёнцэго дэскрыпцыя"). Аб'ектам насмешкi рабiлiся п'янства ("О хмелю, што он у люде чынi"), характэрныя рысы некаторых сацыяльна-этнiчных груп грамадства ("ХадзiСЮ чэрчык улечкою", "Лямант Мейлi па замкнутым Лейзары"). Крынiцай камiзму СЮ беларускай гумарыстычна-сатырычнай паэзii было тое, што свет паказваСЮся нiбы "наадварот": птушкi, насякомыя, раслiны аказвалiся СЮ чалавечай, тыповай для таго часу сiтуацыi. Жыццёвыя з'явы гiпербалiзавалiся; спалучалiся верагодныя i фантастычныя элементы. Побач з песенна-iнтымнай лiрыкай гэты пласт барочнага вершатворства аказаСЮся найбольш плённы i перспектыСЮны для далейшага развiцця новай беларускай паэзii. Тут пачыналася СЮзыходная лiнiя, якая СЮ эпоху Асветнiцтва дала бурлескна-травесцiйныя творы, а СЮ XIX ст. тАФ паэмы "Энеiда навыварат" i "Тарас на Парнасе".


1.3 Проза

ДайшоСЮшая да нас беларуская проза перыяду барока зтАЩяСЮляецца амаль што СЮся парадыйна-сатырычнай. У цэлым яна працягвала традыцыi "Прамовы Мялешкi" i "Лiста да Абуховiча".

Парадыйная проза тАФ тыповая з'ява пераходнага перыяду. Па сваiм змесце i мове яна належыць ужо да новай традыцыi. Гэта СЮжо не "службовае", сiнкрэтычнае пiсьменства сярэдневякоСЮя, а прадукт свядомай мастацкай творчасцi з ярка выражанымi рысамi новага барочнага стылю (гратэскнасць, парадаксальнасць, шматзначнасць).

Найбольш цiкавымi творамi парадыйна-сатырычнай прозы з'яСЮляюцца "Казане руске" i "Грамата, пiсаная да святога Пятра", якiя СЮзнiклi СЮ праваслаСЮным асяроддзi.

У "Казанi рускiм", напiсаным (або перапiсаным) у ваколiцах Клецка каля 1697 г., дасцiпна парадзiруецца бiблейскi сюжэт аб стварэннi Богам свету, першых людзей, iх грэхападзеннi i выгнаннi з раю. Усявышнi нагадвае простага селянiна, якi заняты штодзённымi гаспадарчымi справамi: "Под небесы сотворыв птакi: вороны, сорокi, крукi, кавкi, вороб'i i цецеры. На землi сотворыв свiнi, коровы, волы, медведi i вовчыска; такжэ сотворыв лiсiцы, горностаi, коты, мышы i iншыя прэСЮцiшные зверата; i побудовав iм господ рай, плотом моцным огородiл i полацю его подперл. Тамжэ насеяв дубiны, грабiны, лешчыны, олыпыны, в огородах насеяв своклы, рэпы, рэдкi, морхвi, пастэрнаку i iншого хвасту i дерэва. I ходiт собе господ, глядiт, штоб якое порося не вылезло". Стваральнiк першых людзей у многiм прыпадабняецца прыгоннiку. Ён забараняе Адаму i Еве есцi плады з дрэва пазнання, а калi яны не паслухалiся, выганяе iх з раю дратаваным бiчом: "Счобы жона послушна була, счобы ся мужыка бояла. Казав жэ iм господ у раю есцi свеклу, рэпу, рэдку, морков, слiвкi, грушкi, яблыка i помаранчы; оно iм одного дерева заказав есцi. Што ж чынiт Эва, сука незбожная, не выцерпiла собi з лiхом i заказу не слухала, штоб ей тяжкое велiкое лiхо порвало; урвала яблыко, з'ела i Адамовi агры(за)к дала. А Адам, не хотевшы розгневiцi жонкi, з'ев. Аж прыходiт господ, лiчыт яблыка, не долiчывся одного; домыслiлся господ, што Адам урвав; розсердiвшыся, узяв бiча, як у нашога пастуха, або як у панского вознiцы бiч дратованый, i выгнав Адама з раю".

Прыёмы пародыi i гратэску выкарыстаны таксама СЮ "Грамаце, пiсанай да святога Пятра". Адрасату, "одвернему царства небесного", выказваецца просьба прапусцiць у рай Ярмолу Аханцевiча Цюхая, чалавека прымiтыСЮнага i нават агiднага. Пры жыццi ён "у долгом кожуху баранём без поеса i без нагавiц ходзiл, бороды i головы нiкок не часал, носа нiкок не уцерал, тылько язокем лiзал, нохцi не обрэзывал, чоботы, чэрэвiкi дзёгцем мазывал, чоснак, цыбулю, рыбу гнiлую, плюсквы с подлеву, грох с недзведзем огонэм вельмi рад едал, горэлку квартою брагуковсцом духом пiял, у соботу на злосць ляхом ворон, сорок i мяса пожывал.." Дээстэтызацыя героя даходзiць у "пасланнi" да абсурду. Таму сцверджанне, што Ярмола Аханцевiч Цюхай мае права знаходзiцца СЮ раi, успрымалася тагачасным чытачом як "эстэтычная правакацыя", крытыка СЮсяго "нябеснага царства".

Значнымi помнiкамi парадыйна-сатырычнай прозы з'яСЮляюцца "Прамова русiна" i "Прамова русiна аб нараджэннi Хрыста", якiя СЮзнiклi на iдэйна-стылявым пагранiччы часоСЮ барока i эпохi Асветнiцтва (прыкладна СЮ другой чвэрцi XVIII ст.). Па сваёй арнаментальнай квяцiстасцi, парадаксальнасцi гэта яшчэ барочныя творы. Але адначасова СЮ iх адчуваюцца рэлiгiйнае вальнадумства i антыклерыкалiзм, абумоСЮленыя СЮжо, бясспрэчна, уплывам асветнiцкiх iдэй. Невядомы нам аСЮтар абодвух апавяданняСЮ даволi рэзка крытыкуе тагачасную рэчаiснасць, несправядлiвы падзел матэрыяльных даброт. ВыкарыстоСЮваючы барочную алегарычнасць, ён параСЮноСЮвае свет з велiзарнымi жорнамi, куды Бог, нiбы зерне, засыпае людзей. Неаднолькава даводзiцца СЮ гэтых жорнах багатым i бедным: аднаму прыходзiцца "з лускi адзерцiся, другому на крупу здзерцiся, трэцёму на муку сцерцiся, чацвёртаму СЮ пул прэцерцiся, а другому i цалкам выскочыцi". Гэту агульную думку аСЮтар iлюструе канкрэтнымi прыкладамi: "От як цепер вясны голодной мой швагер Мiкулiч гэтак сцёрся, змяСЮся, што аж за горою заванёСЮ. А пан Станкевiч, сват под Радушкевiчы з самою выскачыСЮ, а не без таго, што б што лускi не поцерал". Вонкава "Прамова русiна аб нараджэннi Хрыста" напiсана па СЮсiх канонах царкоСЮнага казання тАФ нават ёсць адпаведны "эпiграф" з Евангелля ад Лукi: "I вернутся пастыры". Але выбраСЮшы традыцыйны сюжэт, аСЮтар напаСЮняе яго актуальным зместам. Выходзiць, што пастве трэба баяцца не столькi ваСЮкоСЮ, колькi салдат, якiя рабуюць усё, што сустракаецца на iх шляху: "Одно чы не жолнеры напалi. Ой, тые гэто воСЮкi, гэтые i з хлева хапают. Вернiцеся, небожата пастухi, бо хоця ж бы i так было, вы тым ваСЮкам нiчога не порадзiце, сама сiла пекельная тыя воСЮчышча палонiт, которые парасята, ягнята, яловiцы з хлевов нашых ловят". Бiблейскi сюжэт парадзiруецца, "знiжаецца" бытавымi параСЮнаннямi ("Хрыстос маленечкi людзям на поцеху плачет, як ягнятачко малевькое блеет").

Даволi вострая крытыка рэчаiснасцi гучыць таксама СЮ "Казаннi рускем схiзматычным", якое, мяркуючы па рэалiях, узнiкла, вiдаць, у Вiцебску. Мясцовых феадалаСЮ аСЮтар паказаСЮ людзьмi грэшнымi, блудлiвымi. Пад маскай прыстойнасцi СЮ iх хаваецца амаральнасць. I СЮ прыродзе, i СЮ грамадстве вонкавае аблiчча падманлiвае: "Пойдём в сад, поднесём глазы, аш свет прэмудры побачыш: яблыка здрадные i глазом нiлые. Нарвiш его, скушай, аш горкаё i чэрвяк в нiм, аднак людзi главы подымают, как солецы солоные. Прысматрыцеся цяпер людзём, так здрадная дзевiца, чарнобрывая, краснаго лiца, на голове как звезды зяют, сарафан багатой, нагруднiк золотом вышыт, шыя полна коралёв, рубашка шолковая, башмакi дарагiе, ей-ей здрадная дзевiца". Такой жа вонкава прыгожай i высакароднай, а СЮнутрана спустошанай аказалася прыгоннiца Агата Скарынкава, якая перад смерцю завяшчала Маркаву манастыру разам з галавой i iншыя часткi свайго грэшнага цела: "Прысматрыцеся панi нашой Агаце Скорынкавай жоны, какая спажа была, вот лi в нашой цэрквi православной прэстол выставiла, давала довольно кушат гевядiны, блiнов i вiна. Аставiла дерэвянные дворы i клецi богатые.. Сама как цвет цвiтушчы всякiм глазом людзкiм на поглят была здрадная".

Творы сатырычнай прозы, парадзiруючы кананiчную лiтаратуру, у першую чаргу Бiблiю, пазбаСЮлялi яе арэолу бездакорнасцi. А тое, што станавiлася смешным, пераставала быць непахiсным i грозным. Такiм чынам, парадыйная плынь у тагачаснай беларускай прозе, пераважна дэмакратычная i народная па сваiм змесце i адрасе, была скiравана супраць пануючай тады iдэалогii Контррэфармацыi, падрушала аСЮтарытэт царквы, феадальнага ладу СЮ цэлым.

1.4 Драматургiя

Драматургiя часоСЮ барока прадстаСЮлена найперш творамi школьнага тэатра.

Школьны тэатр быСЮ тыповым параджэннем позняга Рэнесансу i ранняга барока. Пашырэнне яго СЮ Беларусi звязана з экспансiянiсцкай дзейнасцю ордэна езуiтаСЮ. РЖмкнучыся СЮзмацнiць свой уплыСЮ, акаталiчыць мясцовае насельнiцтва, езуiты СЮзялi на СЮзбраенне i тэатральныя вiдовiшчы, пашыраныя СЮ той час у Заходняй ЕСЮропе. Гэтыя вiдовiшчы мала што давалi розуму прысутных. Усе намаганнi скiроСЮвалiся на тое, каб уздзейнiчаць на пачуццi гледачоСЮ, уразiць iх уяСЮленне. У прадстаСЮленнях умела выкарыстоСЮвалiся гук i колер, кантрастныя iх спалучэннi. ПастаноСЮкi драм суправаджалiся выступленнямi хору i балета, "жывымi" карцiнамi-алегорыямi.

Сёння вядомы больш чым сто лацiнскiх i польскiх павучальных драм, пастаСЮленых у езуiцкiх школьных тэатрах у Полацку, Гродна, Пiнску, Навагрудку, Нясвiжы, Мiнску, Оршы, Брэсце, Магiлёве, Бабруйску, Слуцку i Жодзiшках. Тэматычна СЮ тагачасным рэпертуары вылучаюцца велiкодныя i масленiчныя драмы, а таксама п'есы, напiсаныя СЮ сувязi з заканчэннем навучальнага года. Сюжэты для iх бралiся з Свяшчэннага Пiсання, антычнай мiфалогii i гiсторыi, а таксама гiсторыi краiн Усходу i Заходняй ЕСЮропы. Зрэдку выкарыстоСЮвалася мясцовая тзматыка (так, падзеi пастаСЮленай у Полацку драмы "ДухоСЮнае прычасце святых Барыса i Глеба" часткова адбываюцца на Дзвiне). Школьны рэпертуар ствараСЮся мясцовымi аСЮтарамi, выкладчыкамi калегiй, з прэстыжнымi i утылiтарна-дыдактычнымi мэтамi тАФ каб садзейнiчаць выпрацоСЮцы СЮ вучняСЮ адпаведных эстэтычных густаСЮ, выхаванню хрысцiянскiх дабрачыннасцей. Барочныя драмы цалкам адпавядалi канонам, якiя выкладалiся СЮ калегiях у курсах паэтыкi i рыторыкi, павiнны былi служыць iх практычным увасабленнем.

Беларускую частку СЮ драматургii школьнага тэатра прадстаСЮлялi iнтэрмедыi тАФ невялiкiя беларускамоСЮныя сцэнкi, якiмi перамяжоСЮвалася дзеянне СЮ лацiнскiх, польскiх, а пазней i "славянарускiх" школьных драмах.

У сваiм развiццi беларуская iнтэрмедыя прайшла некалькi стадый. Па-першае, яна паступова набывала жанравую адметнасць i завершанасць. Змест яе рабiСЮся СЮсё больш незалежны ад зместу самой драмы. Ускладнялася кампазiцыя. РЖнтэрмедыя перарастала СЮ камедыю. Па-другое, змянiСЮся галоСЮны герой iнтэрмедыi тАФ беларускi селянiн. З аб'екта насмешак i здзекаСЮ ён рабiСЮся асобай станоСЮчай, увасабленнем народнага розуму i дасцiпнасцi. Герой паказваСЮся СЮ дзеяннi, развiццi.

Пры разглядзе драматургii канца ХVРЖ тАФ першай паловы ХVРЖРЖ стст. СЮпамiналiся iнтэрмедыi "Цiмон Гардзiлюд" Каспара ПянткоСЮскага, iнтэрмедыi да драмы "Камедыя пра Якуба i РЖосiфа, патрыярхаСЮ", "Дышкурс жыдовiна са скамарохам", "Чорт Асмалейка". У аналiзуемы перыяд гэты жанр працягваСЮ паспяхова развiвацца.

Да канца XVII ст. адносяцца беларускiя антыпралог, пралог i iнтэрмедыйныя СЮстаСЮкi да польскай драмы "ДухоСЮнае прычасце святых Барыса i Глеба", якая захавалася СЮ рукапiсным "Аршанскiм кодэксе". Падзеi яе адбываюцца СЮ Старажытнай Русi, у часы, калi iшла барацьба за СЮладу памiж асобнымi князямi. Драма пачынаецца антыпралогам, дзе полацкi рамеснiк (гарбар) знаёмiць са сцэнай селянiна, якi прыйшоСЮ у горад, тлумачыць яму, што тут будзе адбывацца. Камiзм сiтуацыi ствараецца тым, што селянiн па-свойму разумее i каменцiруе многiя польскiя словы, звязаныя з тэатральнай пастаноСЮкай (органы тАФ гараны, аксамiты тАФ сыты). Камiчны эфект узмацняецца супастаСЮленнем высокага i нiзкага: гарбар параСЮноСЮвае стралецкiя спаборнiцтвы з заколваннем свiннi, а гарматныя стрэлы нагадваюць яму трэск дроСЮ у печы. Абодва бацькi, рамеснiк i селянiн, ганарацца сваiмi дзецьмi, але ганарацца зусiм рознымi iх рысамi: першы тАФ вучонасцю сына, якi ходзiць у езуiцкую калегiю i зараз будзе iграць на сцэне, другi тАФ фiзiчнай сiлай сваёй "дзецiны". Антыпралог i пралог мелi сваёй мэтай устанавiць сувязь памiж сцэнай i залай, супакоiць гледачоСЮ, прыкаваць iх увагу да падзей. Кантакт з залай быСЮ непасрэдны, фiзiчны: гарбар i селянiн даюць распараджэннi гледачам, прыкмячаюць, што СЮ аднаго з мужчын перакручана на галаве шапка, а на тварах жанчын намаляваны "мухi". Апрача камiчнай, антыпралог i пралог выконвалi таксама дыдактычную функцыю. Гарбар пагражае сялянам, якiя не ходзяць нi СЮ касцёл, нi СЮ царкву, але захацелi паглядзець прадстаСЮленне, што iм прыдзецца пасядзець у "кунiцы" тАФ жалезным коле, якое надзявалася на шыю грэшнiку i прыкоСЮвалася да касцельных дзвярэй. Селянiн i гарбар высмейваюць моднiц, што сядзяць у зале з нафарбаванымi вуснамi i абмахваюцца веерамi. Такiм чынам, антыпралог i пралог не толькi арганiзоСЮвалi i смяшылi публiку, але i павучалi яе.

Са зместам полацкай драмы цесна звязаны iнтэрмедыйныя СЮстаСЮкi пра казака, салдата i яСЮрэя, яСЮрэя i чорта, кухара i яго па

Вместе с этим смотрят:


"Грусть и святость" (Поэтическое богословие Николая Рубцова)


"Донские рассказы" Михаила Шолохова


"Живопись слова" в японской поэзии


"Слово о полку Игореве" - золотое слово русской литературы


"Университетский роман" в британской литературе