Тадеуш Костюшка
Страница 4
Ясінскі з 4-тысячным атрадам выступіў да Смаргоні насустрач атрадам генерала Зубава і брыгадзіра Бенігсена. Атакай ён выбіў рускі гарнізон з мястэчка Солы. Каб да рэгулярнага войска Вялікага княства і сканфедэраваных атрадаў не далучаліся «мяцежнікі з сялян», распачалася контрпрапаганда: ад імя царскіх генералаў распаўсюджваліся чуткі, што сялянам будуць перадавацца секвестраваныя маёнткі шляхты і магнатаў і што трэба ціха чакаць, пакуль рускія войскі перамогуць паўстанцаў — тады і адбудзецца надзяленне панскай зямлёй. Гэтая гульня на сялянскім прастадушшы мела пэўны вынік. Адначасна некалькі стратэгічных памылак зрабіў Тадэвуш Касцюшка, калі надаў Ясінскаму чын генерал-лейтэнанта і паставіў яго на чале першага корпуса, а другі і трэці карпусы даверыў Хлявінскаму і Сапегу. У войску Вялікага княства не аказалася галоўнакамандуючага, кожны камандзір дзейнічаў сам па сабе. Ясінскі спецыяльным лістом растлумачыў Касцюшку небяспеку такой сітуацыі. У адказ агульнае кіраванне войскамі на Беларусі і Літве было даручана не адоранаму ваеннымі здольнасцямі генералу Міхалу Вяльгорскаму. Уступаючы ўціскушляхецкіх колаў, якім не падабалася рэвалюцыйная рашучасць Ясінскага і віленскіх якабінцаў, Касцюшка абвінаваціў Найвышэйшую літоўскую раду ў дзеяннях, накіраваных супраць «уніі братніх народаў», распусціў яе і стварыў Цэнтральную дэпутацыю Вялікага княства, куды ўвайшлі памяркоўныя дзеячы паўстання, што асцерагаліся ўзбройваць сялянства. Ясінскі выехаў да Варшавы. Боязь Касцюшкі разарваць з абмежаванай шляхецкай праграмай, абаперціся на народ, здольны ўзняцца на барацьбу толькі пры ўмове сапраўднага скасавання прыгнёту, пазбавіла паўстанне той сілы, якая магла прывесці яго да перамогі. Да таго ж адмаўленне роўнасці Літвы і Беларусі з Польшчай, што было засведчана стварэннем Цэнтральнай дэпутацыі, аслабіла запал і беларуска-літоўскай шляхты. Усё гэта ў самым хуткім часе адбілася няўдачамі.
Калі пачыналася паўстанне, нара-дзілася і спявалася ў атрадах «Песня беларускіх жаўнераў».
Спяваць, вядома, было няцяжка, але тымі «маскалюшкамі», рубіць якіх збіраліся «малайцы-дзесятнікі», аказалася рэгулярнае, напрактыкаванае ў турэцкай вайне войска, з цвёрдай дысцыплінай, дасведчанымі, вопытнымі афіцэрамі, таленавітымі генераламі. Супраць паўстанцаў ішлі Ферзен і Сувораў. Так што ўсё атрымалася наадварот, чым у песні. У чэрвені быў разбіты атрад Агінскага. У жніўні рускія войскі ўзялі Вільню — трохмесячнае рэспубліканскае праўленне на Беларусі і Літве скончылася. На пачатку верасня пад Любанню пацярпеў паражэнне атрад Грабоўскага, 17 верасня Сувораў перамог пад Крупчыцамі корпус Серакоўскага, потым — атрад Князевіча. Харугвы паўстанцаў пачалі адступаць у Польшчу. У сваім маёнтку Залессе каля Смаргоні Агіньскі напісаў сумны паланез «Развітанне з Радзімай». Хто на гады, хто назаўжды развітваліся з радзімай дзесяткі тысяч людзей.
10 кастрычніка здарылася бітва пад Мацяёвіцамі — пераломная ў паўстанні. Калоне, якую Тадэвуш Касцюшка вёў на Варшаву, перакрыў шлях корпус Ферзена. Бой цягнуўся амаль поўны дзень. Гарматны агонь рускіх рассеяў конніцу, у схватках з пяхотай палеглі касінеры, кіраваць боем стала немагчыма, было відавоч-на, што рускія бяруць перамогу. І Касцюшка на чужым кані ў роспачы блукаў па полі бітвы, сярод параненых і палеглых, адшукваючы сваю кулю сярод мноства тых, што пасвіствалі навокал. Але куля трапіла ў каня, калі Касцюшка ўцякаў ад купкі казакаў. Падсечаны конь паваліўся, Касцюшка вылецеў з сядла і, не жа-даючы ганьбы палону, уклаў пісталет ў рот і спусціў курок. На бяду ці на дабро, бог ведае,— асечка. Набеглі казакі, адзін стрэліў, другі зканя ўдарыў Касцюшку пікай у нагу;
неяк аказаўся тут карнет Фёдар Лысенка - распалены боем, ён ўдарыў бяззбройнага паўстанца палашом па галаве і пашкодзіў чэрап. Касцюшка страціў прытомнасць. Казакі сцягнулі з яго боты, з кішэні вынялі залаты гадзіннік, з пальцаў знялі некадькі пярсцёнкаў з надпісам «Айчына— абаронцу свайму», якімі Касцюшка ўзнагароджваў замест медалёў. Побач ляжаў драгун з ягонай конніцы, што прыкінуўся забітым. Але бачачы, як рабуюць Касцюшку, як заліла ягоны твар кроў, ён не стрываў і стаў крычаць: «Начальніка забілі! Касцюшку! » Казакі збянтэжыліся, пачалі крычаць Касцюшку ў вуха, каб прывесці ў сябе. Нарэшце абмылі твар вадой, Касцюшка апрытомнеў, тады адзін спытаў: «Ты — Касцюшка?». Той шэптам вымавіў: «Так. Вады .» Палон кіраўніка паўстання шмат што абяцаў казакам; узрадаваныя, яны панесліся дакладваць па камандзе. Прымчалі афіцэры, знайшлі нейкую падводу, Касцюшку паклалі на голыя дошкі і павезлі. Падводу трэсла на няроўным полі, галава яго білася аб дошку. Трэба аддаць доўжнае ка-закам, яны не вытрывалі такое назіраць і нехта разважлівы сказаў: «Хоць гэта і вораг, але ўсё ж і ён чалавек». Казакі надзелі на пікі два шынялі, і на такіх насілках панеслі палоннага да генералаў.
Па загаду Кацярыны Касцюшку павёзлі ў Пецярбург; баючыся нападу паўстанцаў, маршрут абралі кружны—цераз Украіну, потым праз Гомель, Магілёў, Шклоў, Оршу, Віцебск, Ноўгарад. У Пецярбургу начальнік паўстання апынуўся ў Петрапаўлаўскай крэпасці, дзе пад пільным наглядам правёў два гады, У снежні 1795 года яго суседам па астрогу стаўся Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, кароль Рэчы Паспалітай, які мусіў адмовіцца ад кароны пасля трэцяга падзелу дзяржавы, і былая каханка імператрыца Кацярына не знайшла яму лепшага прытулку, як турма.
Апошні падзел Польшчы, Беларусі і Літвы адбыўся ў кастрычніку 1795 года. Картографы ўсёй Еўропы перароблівалі палітычныя карты, пасоўваючы граніцы Расіі, Прусіі і Аўстрыі. Сяляне, якія з нецярпеннем ча-калі абяцанай ім за пакору зямлі ад секвестраваных маёнткаў, засталіся, вядома, у сваіх наіўных надзеях падманутыя. Маёнткамі і зямлёй надзялялі, але не іх. Сялян жа аддавалі разам з землямі новым панам. Вось як сведчаць аб гэтым «Росписи канцелярии генерал-прокурора о пожалованных крестьянах и нмениях в вечное и потомственное владение»:
.«генерал-фельдмаршалу гр. Петру Александровичу Румянцеву-Задунайскому, в разных поветах — 17750 душ;
генерал-фельдмаршалу гр. Александру Васильевичу Суворову-Рымникскому, волость Кобринская и др.— 13279 душ;
генерал-майору Николаю Ланскому — 1760 душ;
генерал-майору Александру Тормасову — 1600 душ;
генерал-поручику Николаю Татищеву — 2325 душ;
статс-даме гр. Скавронской — 3823 души;
генерал-поручику гр. Ферзену — 1364 души;
бывшему королевской французской службы генерал-директору почт Дюку де Полиньяку — 1933 души;
генерал-аншефу гр. Н. Салтыкову из секвестрованных у подскарбия литовского Михаилы Огинского в Минской губ. местечко Раков и двор Пологовщизну, фольварок Левков с деревнями . — 964 души, ему же местечко Илия с фольварками, село Цецержин с деревнями Могилевской губ.— 3735 душ;
вице-канцлеру гр. Остерману — 4067 душ;
генерал-майору Беннигсену — 1087 душ;
вдове и детям убитого полковника Деева в Минской губернии из секвестрованных у Фадея Городенского фольварок Вержнюс—511 душ;
бригадиру Бордакову из секвестрованных у Яна Горана в Минской губернии местечко Костеневичи с деревнями — 403 души .»
Спіс гэты, зразумела, далёка не поўны, бо за заслугі ў падзелах Рэчы Паспалітай і задушэнні паўстання раздалі сотні тысяч беларускіх сялян. Дзіўна чытаць даследаванні некато-рых нашых гісторыкаў, якія даводзяць, што змена мясцовых шляхцічаў рускамоўнымі генерал-аншэфамі і брыгадзірамі была прагрэсіўнай з'явай, спаўненнем «спрадвечных жаданняў» беларускага прыгоннага ся-лянства. Раздорвала вёскі з людзьмі Кацярына II, не менш шчодра распараджаўся імі і наступны імператар — Павел І. Але паколькі ён ненавідзеў сваю маці, то як толькі апынуўся на троне, адмяніў некаторыя пастановы Кацярыны: вярнуў з ссылкі паўстанцаў 1794 года, забараніў перавод з уніі ў праваслаўе, адрадзіў дзеянне Статута Літоўскага, вызваліў з Петрапаўлаўскай крэпасці Станіслава Панятоўскага, Тадэвуша Касцюшку і іншыў вязняў. Панятоўскі паехаў на Брэстчыну, дзе праз два гады памёр, Касцюшка накіраваўся у Амерыку, адкуль двума гадамі пазней вярнуўся ў Парыж.