Тадеуш Костюшка
Страница 5
У той час, калі генерал Касцюшка сядзеў у казематах закладзенай Пятром крэпасці, яго калега па кадэц-каму корпусу і таксама вядомы ўдзельнік паўстання генерал Ян Хенрык Дамброўскі ствараў у Мілане легіёны з польскіх, літоўскіх і беларускіх эмігрантаў. Іх падтрымліваў Напалеон, бо Францыя змагалася з Аўстрыяй; апошняя была адной з трох дзяржаў, якія знішчылі Рэч Паспалітую; легіянеры жадалі адрадзіць Айчыну і змагаліся супраць аўстрыйцаў. Потым яны зразумелі, што Напалеона іхнія жаданні не клапоцяць ніяк, а яны патрэбны яму толькі ў якасці пушачнага мяса. Але пакуль гэтае разуменне ўсвядомілася, вымушаныя ўцекачы з Польшчы, Беларусі, Літвы палівалі сваёй крывёй зямлю Італіі, прабіваючы Напалеону шлях да консульства. Аркестры легіёнаў ігралі створаны Агіньскім «Марш паўстанцаў 1794 года», які потым палякі зрабілі сваім нацыянальным гімнам. Змагаліся нашы землякі і ў тых легіёнах, што Напалеон выкарыстоўваў для задушэння іспанскай рэвалюцыі. Хацеў ён займець выгаду і з аўтарытэту Касцюшкі, каб імя апошняга прычынілася да ўтварэння новых легіёнаў. Контррэвалюцыйны пераварот, праведзены Банапартам, адштурхнуў ад яго Касцюшку. Генерал рэвалюцыйнай арміі ператвараўся ў ваяўнічага імператара. Касцюшка адмовіўся дапамагаць Напалеону. Ен пазнаёміўся і пасябраваў з братамі Цэльтнерамі — Петэрам і Францам, і на загараднай віле Петэра, які быў упаўнаважаным прадстаўніком Швейцарыі, жыў як прыватная асоба. По-тым пераехаў у Салюр, дзе асталяваўся ў Франца Цэльтнера. Прапанову ўдзельнічаць у паходзе 1812 года адхіліў, і не толькі таму, што меў паважаны век — 66 гадоў; ён лічыў вайну, распачатую Напалеонам, авантурай.
У 1814 годзе, пасля Ватэрлоо, Касцюшка звярнуўся з просьбай да імператара Аляксандра І зрабіць тры дабрадзейныя ўчынкі: каранавацца на польскага караля, гэта значыць адрадзіць праз асабістую унію Рэч Паспалітую, вызваліць на працягу дзесяці гадоў сялян ад прыгнёту, аб-вясціць амністыю палякам, якія ўдзельнічалі ў вайне супраць Расіі на баку Напалеона. Імператар не ад-рэагаваў. Сам, не маючы маёмасці, Касцюшка спачуваў тым тысячам сваіх землякоў з Літвы, Беларусі, Польшчы, што цярпелі галечу і паміралі на парыжскіх паддашках, начлежках, у правінцыйных кляштарных шпіталях. Яны знаходзілі вечны прытулак на могілках для жабракоў, чужынцаў, выгнаннікаў, і на крыжы, збітым з двух дошак, часцяком не пазначаліся іхнія імёны.
.Нават ў апошнія гады жыцця Касцюшка не здраджваў сваёй прыхільнасці да коннай прагулкі. Конь быў ціхі, кемлівы; прызвычаены да таго, што гаспадар пры сустрэчы з жабраком абавязкова лезе ў кішэню за манетай, ён сам спыняўся каля чалавека, які хадзіў па міласці.
Неаднойчы прыгадваючы бітвы, у якіх удзельнічаў, часцей за іншых мужных афіцэраў і салдат успамінаў Касцюшка касінерскую атаку пад Рацлавіцамі, людзей у белых світках з перакаванымі на зброю косамі. Пэўную сваю віну перад імі ён з сябе не здымаў. Віну за памяркоўнасць, за боязь рашучага дзеяння, за ўступку шляхецкім прымхам. Але мінулае не пераігрываецца, і нават шкадаваць аб даўніх памылках бессэнсоўна. Пройдзе час, з'явіцца нехта другі і зробіць лепш. Свет усё ж такі мяняўся, Касцюшка жыў у вольнай краіне, дзе не было прыгнёту, і кра савіцкай ноччу засведчыў на паперы сваё апошняе жаданне на гэтым свеце — разняволенне сяхновіцкіх ся-лян. Подпіс і пячатка натарыуса зрабілі аркуш паперы дакументам, які абавязваў пляменнікаў Тадэвуша Касцюшкі да паслухмянага выканання волі славутага і заслужонага дзядзькі.
Памёр Тадэвуш Касцюшка праз паўгода пасля напісання тэстамента і амаль ва ўгодкі паражэння пад Мацяёвіцамі.
Але пляменнікі эвярнуліся з ніжэйшай просьбай да імператара Аляксандра адмяніць акт вызвалення сяхновіцкіх сялян, азначаны тэста-ментам. 3 мая 1818 года цар задаволіў просьбу і апошнюю волю Тадэвуша Касцюшкі скасаваў. Такая была яго помста начальніку паўстання.
3 тае прычыны, што паўстанне Касцюшкі было задушана расійскім войскам, склалася традыцыя яго замоўчваць ці ўзгадваць пра тое мімаходзь, як пра чужое. Таму няма помніка на радзіме Касцюшкі, няма памятных знакаў на месцах колішніх баёў, няма праўдзівых і шырокіх экспазіцый у нашых музеях. Забыты Ясінскі і яго мужныя касінеры. Няма ў беларускай гістарычнай навуцы аніводнай фундаментальнай працы, прысвечанай тым падзеям. Энцыклапедычнымі карацелькамі ды газетнымі артыкуламі нельга запоўніць чорныя дзіркі нашага бяспамяцтва. У гэтых адносінах мы яшчэ працягваем выконваць найвысачэйшыя загады Аляксандра II і Мікалая I, пра якіх, дарэчы, і ведаем больш, чым пра найлепшых сыноў свайго народа. Слушна сказаў некалі старшыня ЦВК БССР Аляксандр Чарвякоў:
«Усё тое, што так ці інакш гаварыла аб былой гісторыі Беларусі, што так ці інакш магло напамінаць, што Беларусь — гэта не ёсць Расія,— усё гэта нішчылася, праследавалася, выпальвалася агнём ды жалеэам».