Курсовая работа: "Золата" Ядвігіна Ш. і станаўленне беларускага рамана
Курсовая работа: "Золата" Ядвігіна Ш. і станаўленне беларускага рамана
УА Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”
Філалагічны факультэт
Кафедра беларускага літаратуразнаўства
Курсавая праца
“Золата Ядвігіна Ш. і станаўленне беларускага рамана
Выканаў: студэнт III курса,
спецыяльнасць
беларуская мова літаратура
Навуковы кіраўнік –
Брэст 2010г.
Змест
Уступ
Мэты і задачы
1. “Дараманная” творчасць Ядвігіна Ш.
1.1 Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці
1.2 Жанрава-стылявыя асаблівасц прозы Ядвігіна Ш
2. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана
2.1 Раман “Золата” як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы
2.2 Вобразы рамана
2.3 На шляху да рамана
3. Першы беларускі раман.
3.1 Станаўленне беларускай мастацкай прозы
3.2 Развіццё аповесц рамана ў беларускай літаратуры
3.3 Шлях нараджэння беларускага рамана
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уступ
Мэта працы:
1. Прааналізаваць шлях развіцця беларускага рамана.
2. Прасачыць творчы і жыццёвы шлях аўтара рамана “Золата” – Ядвігіна Ш.
3. Даследаваць жанрава-стылявыя асаблівасц яго розы.
4. Стварэнне і гісторыя рамана “Золата”.
5. Ахарактэрызаваць вобразы галоўных героя рамана.
Задачы працы:
- азнаёміцца з фактычным матэрыялам;
- зрабіть тэарытычны агляд асноўных палажэнняў;
- прааналізаваць месца і ролю рамана ў беларускай літаратуры;
Крыніцай даследвання я абрала раман “Золата”, а таксама біяграфію і творчасць Ядвігіна Ш. Паколькі раман “Золата” – гэта першы твор буйной жанравай формы нашай літаратуры, ён аказаў значны ўплыў на дальнейшае станаўленне, як жанра аповесці, так і жанра рамана, таму тэма курсавой працы бачыцца актуальнай. Да таго ж, у рамане “Золата” закранаюцца надзвычай актуальныя праблемы для нашага часу, такія як: улада грошай, шлюб па разліку. Так сама мы адзначым ролю Ядвігіна Ш. у беларускай літаратуры.
1. “Дараманная” творчасць Ядвігіна Ш.
1.1 Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці.
Ядвігін Ш. адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы – жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Вучань Дуніна-Марцінкевіча, ён бы паплечнікам Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, старэйшым сучаснікам Цішк Гартнага, М. Гарэцкага, З. Бядулі.
Своеасаблівы складаны быў жыццёвы шлях гэтага чалавека, нялёгкай была яго творчая біяграфія.
Нарадзіўся Ядвігін Ш. (Антон Іванавіч Лявіцкі) ў 1868 г. у маёнтку Добасня Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (зараз Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці), дзе ў той час яго бацька служыў упраўляючым. Неўзабаве бацька змяніў месца працы, і сям’я пераехала на Міншчыну. Закончыў Мінскую гімназію. Нейкі час вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, але за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Некаторы час правёў у “Бутырках”.
Пасля вызвалення з турмы Ядвігіну Ш. не давялося вярнуцца ва ўніверсітэт, бо вышэйшыя навучальныя ўстановы старанна ачышчаліся ад асоб, якія знаходзіліся на падазрэнні паліцыі. Ён здаў экзамен на аптэкарскага практыканта. Прайшо практыку ў адной з маскоўскіх аптэк, выехаў у Беларусь і стаў працаваць памочнікам правізара ў мястэчку Радашковічы, недалёка ад якога знаходзіўся фальварак Лявіцкіх Карпілаўка, дзе жыла заўдавелая ўжо маці пісьменніка.
Літаратурную дзейнасць пісьменнік распачаў яшчэ ў турме. Там ён пераклаў на беларускую мову апавяданне Гаршына “Сігнал”, якое было выдадзена ў Маскве ў 1891г. Гэта бы час, калі на фарміраванне грамадска-палітычных ідэалаў моладзі асноўны ўплы усё яшчэ аказвала народніцтва. І як пісьменнік, і як грамадзянін Ядвігін Ш. складваўся пад самым непасрэдным уздзеяннем ідэй народніцтва. Паводле яго ласнага сведчання, народніцтва зрабіла яго, маскоўскага студэнта-медыка, адным з актыўных удзельнікаў студэнцкіх хваляванняў. Гэта яно, народніцтва, дапамагло юнаку з Мінскага зямляцтва ўпершыню прычасціцца роднай песняй, адчуць сваю нацыянальную прыналежнасць. Гэта яно, тое самае народніцтва, выкрасаючы ў душы першыя іскры нацыянальнага самаўсведамлення, павяло яго ў родную вёску пазнаваць сапраўдны воблік свайго краю, вывучаць жыццё свайго народа ў самых розных праявах.
Пад уплывам народніцтва Ядвігін Ш. у сваіх творах прымушаў мужыка высмейваць свае недахопы някемнасць, п’янства і г.д.
Народніцкая тэорыя малых спраў, асабліва ва ўмовах Беларусі, многімі ўспрымалася тады як справа патрэбная, нават надзённая. І ўсё ж не гэта, як паказаў час, вызначала тады агульную тэндэнцыю руху беларускай вёскі ў будучыню.
У 1892 г. Ядвігін Ш. напісаў камедыю “Злодзей”, але п’еса не прайшла цэнзуры і была забаронена. П’еса не была ў свой час надрукавана і прапала ў рукапісу.
Забарона спектакля была балюча ўспрынята Ядвігіным Ш. і выклікала доўгае творчае маўчанне. Неўзабаве па стану здароўя ён вымушан быў адмовіцца ад работы аптэцы, некаторы час загадваў магазінам запаснога насення землеўласнікаў, а 1897г. перабраўся з сям’ёй у фальварак Карпілаўка і заняўся садоўніцтвам. Тут н працягвае пісаць, аднак доўгі час не робіць спробы надрукаваць напісанае. Творы яго, закончаныя і незакончаныя, “адлежваюцца ў стале”.
І толькі ў 1903 1904 гг. прозвішча пісьменніка з’яўляецца на старонках віленскіх і мінскіх рускіх прагрэсіўных газет. Беларускага друкаванага органа тады яшчэ не было. Ядвігін Ш. выступае з апавяданнямі, публіцыстычнымі артыкуламі і карэспандэнцыям мясцовага характару. Ён піша на рускай мове, але піша пра Беларусь, пра беларускага селяніна, знаёміць чытача з беларускім фальклорам, узнімае набалелыя пытанні нацыянальнага жыцця.
Пераломнай вяхой у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна Ш. была рэвалюцыя 1905 года. Пісьменніка захапіў той грамадска- палітычны і нацыянальны здым, які панаваў на Беларусі. З вялікім энтузіазмам бярэцца ён за літаратурную працу, уключаецца ў культурна-асветніцкую работу.
У газеце “Наша доля” (1906, №3) надрукавана першае апавяданне Ядвігіна Ш. на беларускай мове Суд”. З гэтага часу пісьменнік становіцца актыўным супрацоўнікам першых беларускіх легальных газет “Наша доля” і і “Наша ніва”. Так пачаўся яго самы актыўны ўдзел у развіцці беларускай літаратуры. Пісьменнік устанавіў сувязі з многімі беларускімі грамадскімі і палітычнымі дзеячамі, выступаў на старонках беларускага перыядычнага друку. Усё гэта хоць нейкім чынам не магло не аказаць уплыву на светаўспрыманне Ядвігіна Ш., на яго творчасць.
Перыяд з 1906 па 1914г. быў самым плённым у творчай біяграфіі празаіка. Ён друкуе шмат апавяданняў, цікавых артыкулаў, выступае з успамінамі, піша нататакі з падарожжа па роднаму краю.
Цяжка па сборніках меркаваць аб мастацкай і ідэйнай эвалюцыі пісьменніка. Тым не менш відавочна, што яго творчасць развівалася ў агульным рэчышчы ранняй дэмакратычнай беларускай прозы. Гэта проза вырастала непасрэдна з фальклору па сваіх стылявых якасцях мела шмат агульнага з народнай казкай, а першыя апавяданні Ядвігіна Ш. часта прадстаўлялі сабою проста літаратурную апрацоўку народных паданнняў, казак, анекдотаў. Пісьменнік пераказвае паданні, апрацоўвае легенды, апісвае камічныя сітуацыі, анекдатычныя выпадкі з жыцця людзей.
Так, у апавяданні “Суд” расказваецца пра тое, што суддзя немец дрэнна ведае мову, на якой вядзе судовую справу сялян-беларусаў. З-за гэтага ўзнікаюць непаразуменні, трошкі дзівакаватыя, запалоханыя афіцыйнымі прадстаўнікамі ўлады мыжык трапляюць у недарэчнае становішча.
Пісьменнік жы патрабаваннямі і клопатамі эпохі, у першую чаргу праблемамі беларускага нацыянальнага адраджэння, але разумеў гэтыя патрабаванні і клопаты па-свойму. Ён імкнуўся быць максімальна патрэбным краю. І ў тых выпадках, калі яго найбольш “раздзіраюць” унутраныя сумненні, стараўся акунуцца ў мора народнага жыцця.
У 1910г. Ядвігін Ш. здзейсніў сваю даўнюю мару – зрабіў падарожжа па роднаму краю. 27 мая ён выбраўся з Вільні і пешшу накіраваўся па Ашмянскім тракце. Падарожжа цягнулася да канца верасня. Пісьменнік прайшоў больш 5400 вёрст, наведаў шмат вёсак, мястэчак і хутароў, пазнаёміўся з рознымі людзьмі.
Свае пісьменнніцкія ўражанні, грамадзянскі роздум над эканамічнымі нацыянальным праблемамі жыцця беларускага селяніна ён выклаў у нататках “Лісты з дарогі”. Гэта твор маладога ў беларускай прозе жанру – публіцыстычны нарыс.
У час падарожжа Ядвігіна Ш. цікавіць мова, быт селяніна, эканамічнае становішча вёскі, краю. Вельмі засмучае аўтара беднасць беларускіх вёсак. Прычыну гэтай беднасці ён бачыць або ў нядбайнасці мужыцкай, або ў неўраджайнасці зямлі. І кожны раз прыходзіць ў захапленне, калі сустракаецца з сельскагаспадарчай вынаходлівасцю селяніна, прапагандуе яе, сам дае парады.
Пісьменнік свабодна і ўпэўнена адчувае сябе ў жанры празаічнай байкі. Аднак псіхалагічнае апавяданне увесь час прыцягвала яго ўвагу магчымасцю больш глыбока адлюстраваць сучасную рэчаіснасць, багатымі складанымі грамадскімі ўзаемаадносінамі, вострымі праблемамі маральнага, сацыяльнага і нацыянальнага парадку. Ён спрабуе свае сілы ў жанры ўласна апавядання.
Вясной 1914г. Ядвігін Ш. пераехаў у Мінск, дзе да пачатку першай імперыялістычнай вайны бы адным з арганізатараў і тэхнічным рэдактарам штомесячных часопісаў “Саха Лучынка”. Вайна спыніла гэтыя выданні, але пісьменнік застаўся ў Мінску. Ён бы арганізатарам беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны, ставіў спектакл ,выступаў на сцэне, на свой кошт выдаў зборнік “Беларускія жарты” (1915), некалькі сельскагаспадарчых брашурак. І ўсё гэта ў свабодны ад надзённай працы час, бо даводзілася неяк зарабляць на хлеб, працуючы то ў Мінскім цэнтральным бюро працы, то кіраўніком пашывачных майстэрняў па ваеннаму абмундзіраванню.
Празмерная работа, дрэнныя матэрыялы і кватэрныя ўмовы далі пачатак цяжкой хваробе (сухоты горла). Кастрычнік 1917г. Ядвігін Ш. сустрэў зусім хворы. Лібералізм пісьменніка ў вырашэнні асноўных сацыяльных пытанняў, цяжкая хвароба прывял яго ў стан глыбокай разгубленасці. Ядвігін Ш. не зразумеў сутнасц кастрычніцкіх падзей.
Зімой 1918г. Ядвігін Ш. вымушан быў легчы ў Мінскі шпіталь, а як трошкі ачуняў, паехаў у сваю Карпілаўку і амаль нікуды не выязджаў з дому. У час грамадзянскай вайны загінулі рукапісы пісьменніка, усе тыя закончаныя і незакончаныя творы, што адлежваліся” ў стале.
1.2 Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы Ядвігіна
Яркі талент Ядвігіна Ш., дэмакратызм яго сацыяльных перакананняў, абстаноўка палітычнага нацыянальнага ўздыму на Беларусі ў “нашаніўскі” перыяд дапамаглі пісьменніку мастацкай творчасці ўзняцца вышэй звычайнай займальнасці і знайсці сябе як мастака-рэаліста ў распрацоўцы актуальнай для свайго часу тэмы: беларуск селянін, яго гаротнае эканамічнае становішча, палітычнае і нацыянальнае бяспраў’е.
Пісаў Ядвігін Ш. пераважна пра людзей працы. І цяперашняга чытача не можа не ўсхваляваць да глыбіні душы лёс, напрыклад, Ганулькі і Адамкі, герояў апавядання “Зарабляюць”. У гэтым творы праблема адчужанасці паміж людзьмі – асноўная праблема класавага грамадства – пастаўлена надзвычай востра. Сапраўды, хіба маглі яны, неспрактыкаваныя ў жыцці падлеткі, супрацьпаставіць сябе свету, дзе ўс купляецца і прадаецца, і захаваць за сабой права заставацца людзьмі.
Прыгнятальніка эксплуататараў пісьменнік называе павукамі і каршунамі. Яму ненавісны лад іх жыцця. Яго гнеў і трывога асабліва выразна выявіліся ў так званых байках у прозе. Тое, што падобныя людзі ёсць на белым свете, не дае пісьменніку спакою.
Ядвігін Ш. вялікі чалавекалюб. Аднак увага да чалавека працы ў яго творчасці ніколі не абмяжоўвалася пасіўным спачуваннем, бо пісьменнік добра разумеў прычыны несправядлівасц жорсткасці існуючага ладу жыцця.
Як тольк з’явіліся першыя апавяданні Ядвігіна Ш., аб ім загаварылі як аб арэгінальным празаіку, тэленавітым сатырыку і гумарысту. Ён хутка становіцца вядомым за межамі Беларусі.
Ядвігін Ш. пача пісаць задоўга да таго, як з’явілася магчымасць друкаваць напісаннае на беларускай мове. Яго зборнікі “Бярозка” (1912) і “Васількі” (1914), выдадзеныя адзін за другім, з’яўляюцца вынікам працы не аднаго дзесяцігоддзя.
Як і ўсе беларускія апавядальнікі, Ядвігін Ш. на працягу сваёй мастацкай дзейнасц адчуваў моцны ўплыў народнай творчасці. Ядвігін Ш. – пісьменнік-сатырык гумарыст. Яго таленту больш блізкім аказаўся сатырычна-гумарыстычны струмень у беларускім казачным эпасе. Пераважная большасць алегарычных апавядання Ядвігіна Ш. па форме, стылю, па сатырычнай накіраванасці нагадвае байк прозе. Творы гэтыя вылучаюцца сапраўднай глыбінёй вобразаў, цікавым сюжэтам, добрай, дакладнай мовай. У іх адзінкавае адкрыта намякае на ўсеагульны сэнс. Такія суадносіны адзінкавага і ўсеагульнага з’яўляюцца тыповымі для алегарычнага вобраза.
Алегоры Ядвігіна Ш., як лічыць [ складаюць лепшую частку яго мастацкай спадчыны. Гэта невялічкія па памеру апавяданні-байкі, разнастайныя не толькі па тэматыцы, але па эмацыянальнай афарбоўцы. Для іх характэрны, то лёгкі гумар, то з’едлівая палітычная сатыра, то пранікнёны лірызм.
У баечным стыл напісаны амаль усе алегарычныя апавяданні Ядвігіна Ш. У адпаведнасці з асаблівасцямі баечнай апавядальнай манеры пісьменнік стварае то гумарыстычную сцэнку, то злую сатырычную камедыю. Ён старанна выпісвае характары герояў сваіх невялічкіх твораў, пры гэтым карыстаецца таксама баечнымі сродкамі мастацкай тыпізацыі: характары тыповыя, яны пададзены ў складаных грамадскіх узаемаадносінах, аднак не маюць індывідуальных рыс, пазбаўлены рэалістычнай канкрэтызацыі, псіхалагізм у іх у значнай ступені абагульнены.
Асвета, навука, лічыць Ядвігін Ш., - адзін з самых асноўных сродкаў паляпшэння жыцця народа. Зрабіць беларускага мужыка пісьменным і свядомым – такая, на думку пісьменніка, бліжайшая мэта нацыянальнай інтэлігенцыі. І ўвесь пафас сваёй сатыры пісьменнік накіроўвае супраць тых сацыяльных умоў, якія параджаюць ненармальныя грамадскія з’явы, ствараюць свайго рода зачараванае кола – каб выбіцца з галечы, селяніну трэба пазбавіцца сваёй духоўнай цемнаты, неадукаванасці, але перашкодай на шляху да адукацыі стаіць та самая галеча, матэрыяльная незабяспечанасць.
Апавяданні-байк Ядвігіна Ш. узбагацілі маладую беларускую прозу цэлай гамай сродкаў мастацкай сатыры. Сатырычна-гумарыстычная афарбаванасць апавядання Ядвігіна Ш. ствараецца трапнай камічнасцю сюжэтных сітуацый, і яркай моўнай характарыстыкай дзеючых асоб, і ўменнем паказаць унутраную сутнасць з’явы праз раскрыццё яе знешніх супярэчнасцей і г.д.
Пачатковы этап у развіцці жанру беларускага апавядання з’яўляецца па сутнасці перыядам станаўлення апавядальнай культуры нашай прозы і ў першую чаргу літаратурнай мовы.
Ствараючы алегарычныя апавяданні, беларускія пісьменнікі яшчэ не адчувалі пільнай патрэбы пашырэнні лексічнага складу мовы. Яны бралі матэрыял для алегарычных вобраза з сялянскага быту, з прыроды, тэматыка і праблематыка алегорый амаль цалкам былі звызаны з жыццёвымі абставінамі беларускага селяніна. Псіхалагічная ж характарыстыка дзеючых асоб у алегарычным апавяданні ў значнай ступен абмежавана ўмоўнасцю самаго жанру. Таму развіццё літаратурнай мовы ў прозе на першай стадыі праходзіла не столькі ў напрамку яе лексічнага ўзбагачэння, колькі ўзбагачэння яе тропамі, іншымі словамі, адбывалася мастацкае асэнсаванне парадкаванне семантычных змяненняў слоў.
Гэта быў працяг той стылявой работы, якая стагоддзямі праводзілася ў жывой размоўнай практыцы народа, у народнай паэтычнай творчасці, у творчасці паэтаў XIX ст.
Ядвігін Ш. майстар моўных характарыстык. Яго алегарычныя апавяданні – жывы прыклад багатай сінанімічнасці, метафарычнасці беларускай мовы, сведчанне яркасці і свежасці яе тропаў.
Пісьменнік-гуманіст шчыра спачувае бедам народным, і ў яго апавяданнях гучыць вялікая павага да чалавека працы і пратэст супраць сацыяльнай несправядлівасці. Голас пісьменніка становіцца гнеўным, калі ён расказвае пра абяздоленных людзей.
Звяртаючыся да псіхалагічна-бытавога апавядання, Ядвігін Ш. павінен быў знайсці такія суадносіны агульнага і адзінкавага ў структуры літаратурнага вобраза, каб за прыватнасцямі непрыкметна, але выразна адчувалася дзеянне ўсеагульных жыццёвых заканамернасцей. Такая задача стаяла перад усёй беларускай прозай, якая на сваім раннім этапе станаўлення характэрызавалася пэўнай апісальнасцю, прыземленасцю, што ішлі да маладосці і нявопытнасці яе майстроў.
Кожны з празаікаў шукаў сваіх шляхоў гэтым напрамку. Я. Колас амаль адразу знайшо патрэбны для рэалістычнай тыпізацыі сінтэз агульнага і прыватнага ў мастацкім вобразе. У З. Бядулі, які прыйшоў да рэалізму праз пэўны перыяд рамантычнага спрыняцця рэчаіснасці, гэтыя пошукі зацягнуліся. Не адразу авалодаў сакрэтам рэалістычнай тыпізацыі і Ядвігін Ш. Адметная рыса яго псіхалагічных апавяданняў, нават лепшых, - выключнасць і саміх герояў, і тых абставін, у якіх яны жывуць і дзейнічаюць. Індывідуальнае ў мастацкіх вобразах бытавых апавяданнях Ядвігіна Ш. выступае настолькі выключным і непаўторным, што за ім цяжка ўбачыць аб’ектыўную жыццёвую заканамернасць. Жыццёвыя факты, учынкі герояў, х паводзіны падаюцца пісьменнікам як нічым не растлумачаныя выпадковасці. У гэтым слабасць Ядвігіна Ш. як рэаліста.
Імкненнем да псіхалагічнага аналізу ў мастацкай прозе, майстэрствам будаваць востры драматычны сюжэт Ядвігін Ш. унёс прыкметны ўклад у развіццё беларускай прозы наогул і жанру апавядання і прыватнасці.
2. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана
Праз некаторы час Ядвігін Ш. пачынае супрацоўнічаць у газете “Беларусь”, друкуе там сваю аповесць “Золата” (1920), адзін з першых твораў бўйнога эпічнага жанру беларускай літаратуры. Аповесць “Золата” – твор не закончаны. І тым не менш ён вельмі цікавы па некаторых сваіх мастацкіх якасцях і як адзін з першых твора беларускай прозы вялікага эпічнага жанру.
“Золата” – гэта сур’ёзная спроба стварэння псіхалагічнай аповесці. У творы напружаны дэмакратычны сюжэт (прычым драматызм унутраны), намечана логіка развіцця характараў, ёсць цікавыя псіхалагічныя даследаванні. А гэта з’яўляецца значным дасягненнем маладой беларускай прозы.
Аповесць з’явілася лагічным працягам той работы па ўзбагачэнні апавядальнай культуры беларускай прозы, якая праводзілася пісьменнікам дагэтуль у бытавых апавяданнях. Тое, што х толькі намячалася, тут выявілася больш поўна: уменне падаць жыццёвыя з’явы з поўнай глыбінёй, з падтэкстам. Свядомае выкарыстанне няўласна-простай мовы з мэтай стварыць аб’ёмнасць слоўнага малюнка.
Ядвігін Ш. даследуе ў аповесці душэўны свет герояў, спрабуе намаляваць характар. І многае яму ўдаецца. Так, па-мастацку пераканаўча падаюцца ўзаемаадносіны галоўных герояў твора Васіля Дубінскага і Зосі Стрончык – ад першага іх знаёмства да трагічнай смерці Васіля. Прыехаўшы ў вёску, Васіль набывае кавалак зямлі, што пуставала побач са Стрончыкавай, купляе сёе-тое з гаспадаркі і пакуль што жыве Стрончыкаў. Васілю спадабалася Зося. Наколькі яна яму дарагая, хлопец асабліва адчуў, калі ад’ехаў на 50 вёрст ад хаты, дзе жыла Зося. “Розныя думк ажно прашылі яго мозг: не спаў усю ноч, а назад гнаў каня да Стрончыкавай сялібы як на пажар. Угледзеўшы ўрэшце Міколу і Зосю, ён так з імі вітаўся, так аб ўсім распытваўся, - як бы нямаведама колькі часу не бачыліся. Аніяк не мог даць веры, што праз гэты час нічога не змянілася, і заглядаў у вочы то старому, то дзяўчыне з недаверствам: ці крыюцца яны перад ім з чым- колечы, аб чым не хочуць прызнацца”.
Агледзеўшы ўсю гаспадарку, нагаварыўшыся даволі, Васіль, змучаны дарогай, кінуўся на сена спаць, але трывожныя думкі зноў захапілі хлопца. Ён пачынае аналізаваць сва становішча і прыходзіць да вываду, “што прычыны неспакою не ў грошах, частку каторых успеў расторыць, не час, патрачаны на чужую гаспадарку, не зямля, не тая пусташ, якую марыў набыць, - не, усё гэта толькі тыя нітачкі, якія накручваюцца на адзін і той самы клубок, а клубок адзін – Зося”.
Васіль вырашае пагаварыць з Зосяй як найхутчэй, каб была пэўнасць, тады вернецца і спакой, пагаварыць неадкладна, заўтра раніцай. Пісьменнік тонка перадае душэўны стан хлопца, праўдзіва апісвае яго збянтэжанасць, яго пачуцці. ”Але раніца як бы ахаладзіла той імпэт, які быў агарнуў яго ўчора з вечара. Няпэўнасць – чым і як скончыцца найважнейшая для яго цяпер справа – адбірала адвагу: ось у нядзелю пойдуць на вечарынку ў мястэчка – тады і разгаварыцца найлепш будзе, - ніхто не перашкодзе. Прыйдзецца, праўда, чакаць яшчэ два дні – што зробіш – пры рабоце час праляціць нязначна, а там усё будзе ўжо вядома і скончана.
Аднак мыляўся Васіль: тыя два дні, якія спадзяваўся, шпарка пройдуць – як на злосць цягнуліся бесканечна, а кожная работа, за якую бы не браўся, так не спорылася, што проста з рук валілася. Калі ж урэшце надышла нядзеля і збліжаўся час выбірацца на вечарынку, то Васілю раптам захацелася, каб зноў вярнуліся і субота, і пятніца. Яго цвердая пастанова неадкладна разгаварыцца з Зосяй зноў пачала неяк слабець, таяць”.
2.1 Раман “Золата” як адна са спроб стварэння
псіхалагічнай прозы
Праз некаторы час Ядвігін Ш. пачынае супрацоўнічаць у газете “Беларусь”, друкуе там сваю аповесць “Золата” (1920), адзін з першых твораў буйнога эпічнага жанру беларускай літаратуры.
Аповесць Золата” – твор незакончаны. І тым не менш ён вельмі цікавы па некаторых сваіх мастацкіх якасцях і як адзін з першых твораў беларускай прозы вялікага эпічнага жанру.
“Золата” – гэта сур’ёзная спроба стварэння псіхалагічнай аповесці. У творы напружаны дэмакратычны сюжэт (прычым драматызм унутраны), намечана логіка развіцця характараў, ёсць цікавыя псіхалагічныя даследаванні.А гэта з’яўляецца значным дасягненнем маладой беларускай прозы.
Восенню 1920г. зусім хворы Ядвігін Ш. выехаў у Вільню. У 1921г. ён выдае тут свае “Успаміны”, над якімі працаваў яшчэ дома. “Успаміны” таксама засталіся незакончанымі. Першая частка, якая ўбачыла свет, ахоплівае студэнцкія гады пісьменніка, арышт знаходжанне ў Бутырках.
22 лютага 1922г. у Вільні на бальнічным ложку, у разлуцы з сям’ёй пісьменнік памёр.
Ядвігін Ш. выступіў у літаратуры ў той час, калі беларуская мастацкая проза рабіла свае першыя крокі. Няпроста складваліся ўмовы і асабістага, і грамадскага жыцця пісьменніка. Усё гэта стала прычынай таго, што няроўнай, супярэчлівай была яго творчасць. Аднак бясспрэчнымі з’яўляюцца і яго заслугі перад беларускай літаратурай.
Пісьменнік-рэаліст, н у сваіх творах адлюстраваў пэўны перыяд гістарычнага жыцця беларускага народа, узбагаціў беларускую прозу новымі жанрамі, унёс магчымую на тым этапе стылявую разнастайнасць у розныя віды апавядання, быў адным з пачынальніка буйнога эпічнага палатна і мастацкай публіцыстыкі.
Раман “Золата моцны не ўвасабленнем характараў, а перш за ўсё выражэннем ідэі непазбежнасц адплаты. Галоўнае ў ім - логіка падзей, а не характараў. Пісьменнік не паказвае, а расказвае. Героі – фігуры ўмоўныя. Патрэбны яны аўтару для таго, каб больш-менш праўдападобна, не надта ўжо крывячы супраць прыроды чалавечага характару наогул (так жа чалавек можа паводзіць сябе ў жыцці?!), праілюстраваць адпаведную думку. У рамане вельмі слаба адчуваецца гістарычная і сацыяльная абстаноўка. Нават старэюць героі толькі па словах аўтара.
Ядвігінаўскае бачанне і паказ чалавека вельмі блізкія да фальклорнага – абагульненага, неканкрэтнага, умоўнага. Творчы метад народнай прозы стаў настолькі характэрны для пісьменніка, што нам яго чытачам, ніколі і не падумалася нават, каб абвінаваціць празаіка ў плагіяце.
Грошы, багацце, золата – вось той д’ябал, які так заблытаў чалавечыя адносіны і прывёў да трагічнай развязкі.
Тэма “улада грошай” не новая ў сусветным мастацтве. Але Ядвігін Ш. раскрывае яе на новым жыццёвым матэрыяле, падае характары ў спецыфічных нацыянальных абставінах. У аповесці апісаны побыт, норавы, патрэбы, спадзяванні беларускага селяніна, ярка намаляваны асноўныя рысы сялянскай псіхалогіі, узаемаадносіны мужыка з местачковым мяшчанствам.
Твор Ядвігіна Ш. Золата” – цікавая з’ява ў беларускай літаратуры і з боку насычанасц канкрэтным жыццёвым матэрыялам, і як адна з першых у прозе сур’ёзных спроб псіхалагічнай аповесці.
2.2 Вобразы рамана.
Нездарма заключная частка рамана пра апошнія дні жабрачкі Прызуны (па ўсёй верагоднасці, дачкі Васіля і Зосі Дубінскіх, асобы ў многім дзікаватай: “яды ў запас з собою ніколі не брала”, “затое на адзежыну нябожчыца вельмі ласа была”, тут жа зрывала з сябе старую, “а нацягівала новападароную”, “бо гэта, як яна ўсім угаварывала, што была на ёй, надта ўжо людскую кроў ад яе нацягнула, і так цяжка стала, што ні спаць, ні есці не дае”, - фігуры вельмі важнай сімвалічнай для разумення ідэі твора) вынесена ў пачатак. Нягледзячы на яўна псіхалагічную зададзенасць рамана, у цэнтры ўвагі пісьменніка не чалавек з яго перажываннямі.
Мікола Стрончык гэта злодзей па прафесіі і толькі па неабходнасці земляроб і бондар гаворыць так, як і любы іншы персанаж. Было ў яго нераўнаважнае жыццё. Дачку гадаваў сам, нікога чужога браць у хату не хацеў. Сам быў гаспадаром, сам гаспадыняй, сам – і нянькай. На наш погляд аўтар неадназначна характэрызуе Стрончыка: з аднаго боку - станоўчы герой (цяжка мужыку аднаму гадаваць дачку), а з другога – адмоўны (злодзей). Калі няма ў чалавека да чаго імкнуцца, то жыццё яго не мае а ні якага сэнсу, вось і жыў Мікола, не прыкладаючы ні да чаго сіл. Але ж трэба было неяк гадаваць дачку, вось ён і стаў трымаць Васіля з яго багаццем. А з яго прыходам Мікола ўсё змяніў у сваім жыцці і адкараскаўся ад даўнейшай цёмнай кампаніі. Я лічу, што выпадак можа змяніць усё жыццё чалавека, ды так, што і сам потым не ўпамятаешь адкуль і як усё пачалося.
Не заўсёды абгрунтаваныя і лагічныя паводзіны Зосі. Яе перажыванні таксама часцей за ўс толькі называюцца.
Такім жа чынам перадаюцца паводзіны і перажыванні Зосі, таксама вінаватай у забойстве Прызуны.
“ – Васіля арыштавалі? – трывожна спытала Зося ( у бацькі, які толькі што вярнуўся з мястэчка).
- Арыштавалі…, - з трудом адказаў Мікола, - але… арыштавалі Алёксу.
У дзяўчыны пацямнела ў вачах; ногі падкашваліся, яна схапіла бацьку за руку і стрымала яго:
- Чакайце, татка, чакайце! Вы што кажаце? Апамятайцеся… Гэтага быць не можа… не можа… не можа… не можна так… не можна Алёксу забіраць, - ужо не памятаючы што, шаптала Зося…”.
У карчме Зося пачула, што Алёксу сапраўды арыштавалі:
“Дальш Зося не магла ўжо слухаць усіх гэтых вывадаў: у галаве муцілася, ногі слабелі, і яна жо толькі думала, каб як хутчэй дабрацца да хаты і легчы”.
Нельга сказаць, каб самі па сабе паводзіны і перажыванні Васіля і Зосі, звязаныя са смерцю Прызуны, вызначаліся нейкай асаблівай надуманнасцю, ненатуральнасцю. Магчыма нават, што такая перадача ўнутранага стану герояў не выклікала б пярэчанняў, каб гэтыя паводзіны і перажыванні былі падрыхтаваны ўсім ранейшым ходам нутранага жыцця Васіля і Зосі, ранейшым драматызмам душы. Аднак у тым справа, што ні да забойства Прызуны, ні пасля яго ніводзін з іх ніколі ўсур’ёз не задумваўся над сваім становішчам: што ён павінен быў бы зрабіць у канкрэтнай жыццёвай сітуацыі, чаму варта паводзіць сябе так, а не інакш. І не таму, што яны абое нібыта людзі легкадумныя. Не! Аўтар проста не дае сваім героям такой магчымасці. У рамане яны шмат у чым ахвяры аўтарскай схемы. І ў гэтым асноўная прычына непераканаўчасці вобразаў.
Перадача нутранага стану Васіля і Зосі напярэдадні і пасля забойства Прызуны характэрна для паказу чалавека ў рамане цалкам. Аўтар амаль не звяртаецца да псіхалагічнай дэталі. Дзеючыя асобы тут – менш за ўсё індывідуальнасці. Мова героя аднолькавая – сялянска-бытавая.
Пераначаваўшы першую ноч на Стрончыкавым хутары, Васіль спачатку не звярнуў на Зосю літаральна ніякай увагі. Наадварот, яна выдалася яму “ нейкай шэрай толькі плямай, да якой глядацца не было чаго”. Затое пасля размовы з карчмаром Лейбам (прыставай, маўляў, у прымы, “ зямлі хоць невялікі кавалак, але добры, пры мястэчку”, побач пусташ кавалкамі прадаецца”) хлопец быў ужо на дзесятым небе ад прыгажосці той самай Зосі. Аж сон згубіў на тую ноч: “сам сабе не верыў, як ён да гэтуль не прыкмеціў і гэтых валасоў чорных – не, нават не чорных, а быццам сініх, якія гвалтам хвалямі выбіваліся з-пад хустачкі, - і гэтага тоненькага зграбнага носіка, які завострываўся ўверх чутачку-чутачку – от так толькі, каб даць свабоднейшы доступ да тоненькіх, але пухлых чырвоненькіх вуснаў, за каторымі хаваліся, як часнок, густыя дробненькія і беленькія зубкі. А гэтыя вочы?”
Не раскрываецца нутраны стан Васіля Дубінскага і тады, калі Зося (у каторы ўжо раз!) не дае прамога адказу на яго прапановы стаць жонкай. Незразумела таксама, за што Васіль крыўдзіцца на Прызуну Сальнішку.
Вось, як падаецца душэўны стан Васіля Дубінскага ў самы, здавалася б, драматычны перыяд жыцця – перад забойствам і ў першыя дні пасля смерці Прызуны.
Непасрэдна перад забойствам (Васіль не думаў тады пра злачынства, якое хутка павінна адбыцца; наспявала толькі новая бойка паміж “Дубінамі” – прыхільнікамі Васіля Сальнікамі” – прыхільнікамі Прызуны і яе бацькі):
“Васіль, пільна следзючы вачыма за Прызунай, ажно скрыгатаў са злосці зубамі, але, баючыся зно сораму набрацца, не хацеў першым пачынаць”.
Пасля забойства:
“…выгляда страшна: бледны, як папера, трасло яго – ажно зубамі ляскаў, а ў кутках вусна відаць была белая пена”.
Пасля забойства, дома:
“… раз і друг напіўшыся халоднай вады і, замест класціся спаць – пайшоў на сваю Пусташ”.
Раніцай:
“ – Не магу: галава трашчыць, у вачах кругі нейкія ходзяць, - жаліўся хлопец. – От, бацька, пойдзем лепш у мястэчка, там ямчэй паснедаем…”.
У мястэчку, у карчме:
З усіх бако пачалі крычаць:
“ - Во хто схаваў дзеўку! Дзяржыце яго, хлопцы, яго! Дзяржыце!!
Васіль ад гэтага крыку ажно збялеў, але, пачуўшы рогат, і сам стаў смяяцца:
- Што вы як жарабцы іржаце? – я піць хачу ды есці хачу, а яны рагочуць!”
Вечарам каля калодзежа, з якога толькі нядаўна дасталі тапельніцу:
“Васіль не толькі ўглядаўся да нябожчыцы, колькі да людзей, якія ўвакол яго стаялі і пільна прыслухоўваліся да кожнага слова”.
Напэўна, каб знаў Васіль, што з ім такое здарыцца, дык з самага пачатку абыйшоў далёка стараной хату Стрончыкаў. А ці каштавала так “дорага” ўвага Зосі? На мой погляд, чалавек можа дабіцца свайго і не праз трупы іншых, можа і не зусім добрых, людзей. Ніводная мэта не апраўдвае такіх сродкаў. Як шкада, што раман застаўся няскончаным. Дрэнна, што лёс маладых з’явіўся такім цяжкім, што не панесці.
2.3 На шляху да рамана
Ядвігін Ш. вучыўся пісаць у народа і спачатку амаль ва ўсім ішоў за народнай прозай. Зразумела, што такая настойлівая блізкасць да фальклору ў пачатку пісьменніцкага шляху не магла не пакінуць прыкметнага следу на ўсёй творчасц мастака – на спосабе бачання і паказу чалавека, на стылі.
Па тыпу свайго таленту Ядвігін Ш. адносіцца да пісьменнікаў, якіх менш за ўсё прываблівае уменне схопліваць прадмет ва ўсёй яго рухомай складанасці і непаўторнасці, уменне ўдыхнуць у яго жыццё. Гэта не стыхія Ядвігіна Ш., не ў гэтым ён бачыць аснову сваёй творчасці. Як мастак Ядвігін Ш. больш філосаф, мысліцель, чым жывапісец. Для пісьменікаў такога тыпу “важны не прадмет, а сэнс прадмета, і іх натхненне ўсплывае толькі для таго, каб праз вернае прадстаўленне прадмета зрабіць ў вачах ўсіх відавочным і асязальным сэнс яго”, для іх “пэўная і ясна свядомленая мэта ўперадзе ўсяго, а паэзія – толькі сродак для дасягнення гэтай мэты”. Галоўная сіла іх таленту “ не ў творчасці, не ў мастацкасці, а ў думцы, глыбока прачутай, цалкам усвядомленай і развітай”.
Ядвігіну Ш. уласцівы такі тып абагульнення жыццёвых з’яў, такі спосаб тыпізацыі, пры якім перавага аддаецца агульнаму масаваму, перад адзінкавым, прыватным. Яшчэ М. Багдановіч заўважыў, што “Ядвігін Ш. немінуча павінен быў уводзіць у рашэнне знікаўшых задач цэлы шэраг спрашчэнняў і прыбліжэнняў, павінен бы адлюстроўваць з’явы жыцця ў спрошчаным выглядзе, ігнаруючы тонкасці, пазбягаючы дробязей”. Такой манеры пісьма ён цалкам не пазбавіўся нават ў самым апошнім па часе напісання, самым вялікім сваім творы – рамане “Золата”.
Знешне падзе рамане разгортваюцца вельмі драматычна. Беззямельны шляхціц Васіль Дубінскі, каб ажаніцца з Зосяй і абзавесціся ўласнай гаспадаркай, утапіў у калодзежы дзяўчыну Прызуну. Але шчасця ад той жаніцьбы не меў: Зося ніколі яго не кахала. Гаспадарка не ладзіцца: то ўраджай падвядзе, то свінчо сдохне, то дзеці адно за другім паміраюць. У хаце заўсёды нейкая мёртвая, магільная цішыня. І Васіль не вытрымлівае, накладае на сябе рукі.
У рамане Золата” мелася на ўвазе прасачыць лёс некалькіх пакаленняў людзей. Раман застаўся незакончаным, надрукавана толькі першая палова, аднак асноўная думка яго выяўляецца даволі выразна. Не матэрыяльны, дакладней, не так матэрыяльны, як маральны бок чалавечага быцця з’яўляецца першапрычынай людскіх трагедый вось у чым пафас твора. Чысціня сумлення – тое золата, той грунт, на якім павінен узводзіцца будынак чалавечага шчасця. Як падказвае задума, твор гэты павінен быў быць глыбока псіхалагічным. Ад празмернай ўвагі да матэрыяльнага боку жыцця і поўнай няўвагі да душэўных запатрабаванняў героі павінны пакутаваць, згараючы на пякельным агні свайго сумлення, заплямленага чужым няшчасцямі і крывёю.
3. Першы беларускі раман
3.1 Станаўленне беларускай мастацкай прозы
Станаўленне беларускай мастацкай прозы прыпадае на канец 19 – пач. 20 ст. (Ф.Багушэвіч, Цётка, Ядвігін Ш., Я. Колас, З. Бядуля, М. Гарэцкі). У працэссе развіцця яна была трывала звязана з вуснай народнай творчасцю, з такімі яе жанрамі, як казка, гутарка, бытавы анектод. Аднак гаварыць аб непасрэдным “вырастанні” прозы з фальклору не даводзіцца, бо яна як спецыфічны тып мастацкай літаратуры карэнным чынам адрозніваецца ад фальклору, гэта розныя мастацкія сістэмы. Асабліва інтэнсіўна беларуская проза, як і ўся літаратура, пачала развівацца пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Наглядаліся нябачаныя раней працэсы яе паскоранага развіцця. Праўда, у прозе, як у паэзіі, спачатку пераважалі эмоціі, рамантычна-узнёслы пафас, публіцыстычная дэкларацыйнасць. Найчасцей гэта было творах, у якіх пісьменнікі звярталіся да тэмы рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны, выяўлялі агульную “рэвалюцыйную радасць”. Пошукі прыводзілі да самых розных вынікаў. Наглядалася нярэдка рамантычная ўмоўнасць, абагульненая вобразнасць, асабліва ў маладзёжнай прыгодніцкай аповесці. Проза менш за ўсё ўзнаўляла жыццё, яна толькі выяўляла суб’ектыўныя адносіны пісьменніка да рэальных з’я фактаў. Услаўляючы “вясну жыцця”, пісьменнікі часцей за ўсё стваралі не класічныя сюжэтныя творы з глыбока раскрытым аб’ектывізаваным характарам у цэнтры, а імпрэсіі, замалёўкі, хоць жанравыя вызначэнні, якія давалі ім аўтары, былі самыя розныя, слаба звязаныя са зместам і формай саміх твораў – абразок, малюнак, настрой, легенда, быль, казка-быль і г. д. Рамантызавана-абагульненая, эмацыянальна-экспрэсіўная проза суседнічала з прозай пра “жывога чалавека”, з сатырычнымі і гумарыстычнымі творамі. Адбывалася шмат у чым плённае заемадзеянне. У цэлым ідэйна-мастацкія пошукі многіх маладых пісьменнікаў, асабліва К. Чорнага, Лынькова, Зарэцкага, Каваля, прыводзілі да значных вынікаў. Проза збліжалася з жыццём, набывала шматфарбнасць, больш выразна выяўляўся яе аналітызм, паглыбляўся псіхалагізм.
У 20 – 30-я г. беларуская проза асвойвала і па-мастацку ўвасабляла важнейшыя прынцыпы сацыялістычнага рэалізму – народнасць, партыйнасць, класавасць, гістарызм. Адбывалася драматызацыя прозы, набывалася майстэрства сюжэтабудавання, выпрацоўваліся прынцыпы псіхалагізму, без чаго немагчыма сапраўды па-мастацку знаўляць новую рэчаіснасць, ствараць вобразы новых герояў.
3.2 Развіццё аповесці і рамана ў беларускай літаратуры
Поспех апавядання ў мастацкім асваенні свету, узросшая творчая культура дазволіл беларускім празаікам паставіць перад сабою новую, больш складаную эстэтычную задачу: узяцца за стварэнне вялікіх эпічных форм – аповесці і рамана.
Сапраўднае нараджэнне беларускага рамана адбываецца ў 20-я гады, калі з’явіліся буйныя творы М. Зарэцкага (“ Сцежкі-дарожкі”, 1927, “Вязьмо”,1932), Р. Мурашк (“Сын”,1929, “Салаўі святога Палікара”, 1940), З. Бядулі (“Язэп Крушынскі”, 1928-32), М. Лынькова (“На чырвоных лядах”, 1934), К. Крапівы (“Мядзведзічы”, кн. 1, 1932). Да гэтага раду належаць раманы М. Гарэцкага (“Віленскія камунары”, апубл. 1963), С. Баранавых (“Калі ўзыходзіла сонца”, апубл. 1957). Аднак першы вопыт празаікаў у вялікай эпічнай форме датуецца перадрэвалюцыйным часам. Незадоўга да Кастрычніка ва ўрыўках публікуецца аповесць Ц. Гартнага Бацькава воля”, а ў 1918г. – аповесць Ядвігіна Ш. “Золата”. Вельмі розныя і па тэматыцы і па стылёвай своеасаблівасці, гэтыя творы маюць агульнае ў тым, што народжаны імкненнем аўтараў глыбей асэнсаваць жыццё, выявіць лагічную заемасувязь тых ці іншых падзей не ў асобных праяўленнях, а ў іх шырокай грамадскай плыні. З’яўленне гэтых аповесцей напярэдадні Кастрычніка сімптаматычна: проза малых жанраў, якой яна была дагэтуль у беларусаў, настолькі паспела, дасягнула такога мастацкага ўзроўню, калі стаў магчымы пераход да буйных празаічных палотнаў.
Такім чынам, адбывалася два ўзаемазалежных эстэтычных працэсы. Апавяданне падрыхтавала глебу для знікнення вялікіх эпічных форм у беларускай літаратуры, а аповесць і раман у сваю чаргу адкрылі прасторы для ўдасканалення ўжо знойдзеных у жанры апавядання прыёмаў і сродкаў сучаснага слоўнага жывапісу, для пошукаў новых. Пройдзе час раман як жанр “убярэцца ў сілу” і апавяданне перажыве новы ўзлёт, выкарыстаўшы мастацкія дасягненні рамана.
Аднак пакуль што перад аповесцю і раманам паўсталі свае цяжкасці, звязаныя са спецыфікай гэтага жанру.
У цэнтры абедзвюх аповесцей – і “Бацькавай волі” Цішкі Гартнага, і “Золата” Ядвігіна Ш. стаіць чалавечы характар. Творы цалкам падпарадкаваны задачы ўзняць глыбокія маральныя канфлікты, раскрыць характары герояў, даць сацыяльную і псіхалагічную матывіроўку іх паводзін. Аповесці насычаны, у літаратурным сэнсе гэтага слова, багацейшым матэрыялам з народнага быту, запоўнены красамоўнымі малюнкам вясковага і местачковага беларускага жыцця.
І тым не менш кампазіцыя твора, характар пабудовы сюжэта, пошукі патрэбных суадносін эпічнага, лірычнага і драматычнага пачаткаў – усё гэта праблемы, якія абавязкова ўзнікаюць у працэсе станаўлення вялікай празаічнай формы літаратуры. Узніклі яны і ў беларускай прозе.
“Золата Ядвігіна Ш. – твор незакончаны, таму цяжка рабіць канчатковыя вывады аб стыл структуры яго. Што датычыць “Бацькавай волі” Ц. Гартнага, то на эстэтычнай вартасці гэтай аповесці вельмі выразна адбілася адсутнасць у тагачаснай беларускай літаратуры прозы вялікіх форм, адсутнасць патрэбных мастацкіх традыцый.
Аднак слабасц адной з першых беларускіх аповесцей таксама відавочныя. Гэта апісальнасць, вельмі расслаблены сюжэт, пасіўная храналагічная кампазіцыя, перагружанасць неабавязковымі падрабязнасцямі і дыялектызмамі. Прычыны недахопу – неразвітасць беларускай апавядальнай культуры. Праблема кампазіцыі і сюжэта ў беларускім рамане будзе яшчэ стаяць на парадку дня ў 20-х і нават 30-х гадах перад такім празаікамі, як К. Чорны, П. Галавач, М. Зарэцкі. Гэта хвароба росту пераадольвалася паступова. Але самае галоўнае тое, што ўжо ў дакастрычніцкі час у беларускай прозе была закладзена грунтоўная аснова для яе дальнейшага паступальнага развіцця. І гэта зрабіў Ядвігін Ш.
Для беларускай празаічнай культуры станавіліся ўсё больш характэрнымі стылявая разнастайнасць глыбокая філасафічнасць. Беларускія мастакі пераймалі вопыт класічнай прозы, але рабілі гэта творча, не парываючы сувязей з фальклорам, на абмінаючы самых надзённых праблем грамадскага жыцця. І ўжо на раннім этапе творчасці ім ўдалося стварыць сапраўды арыгінальнае нацыянальнае мастацтва.
3.3 Шлях нараджэння беларускага рамана
Беларускі раман вырас на традыцыях сусветнага, найперш рускага класічнага, рамана, фарміраваўся на шляху сацыялістычнага рэалізму, узбагачаўся вопытам раманнай творчасці шматнацыянальнай савецкай літаратуры. Заснавальнікі беларускага рамана – Я. Колас (“На ростанях”, 1921, “Новая Зямля”, 1923), Ц. Гартны (“Бацькава воля”, 1916), Ядвігін Ш. (“Золата”, 1920, незаконч.). Станаўленне беларускага рамана адбывалася на аснове абвостранага ўспрыняцця і асэнсавання новай рэвалюцыйнай рэчаіснасці, на аснове нацыянальных традыцый, сацыяльна-бытавой прозы, якая найперш адлюстроўвала жыццё вёскі, быццё селяніна, была трывала звязана з рэальнай рэчаіснасцю. Менавіта на гэтай глебе вырастала сапраўднае наватарства, бо яно вызначалася не так асаблівасцямі формы, як рэвалюцыйнай гуманістычнай канцэпцыяй жыцця, героя, прынцыпамі ідэйнасці, класавасці, народнасці, партыйнасці мастацтва.
Этапам у развіцці беларускага рамана стала творчасць К. Чорнага. З першых твораў ён ўс больш рашуча пранікаў у дыялектыку ўзаемаадносін чалавека і грамадства, чалавека і абставін. К. Чорны адкрыў вялікія магчымасці прынцыпу гістарызму мастацкім вытлумачэнні складанасці чалавечых паводзін, сацыяльных адносін. Часам адчуваецца нават пэўная схематызацыя, калі пісьменнік асабліва падкрэслівае выключна важнае для “пераробкі” чалавека значэнне новых сацыяльных адносін, выкрывае чалавека-ўласніка, чалавека-хціўца. Сацыялагічная спрошчанасць, ілюстрацыйнасць наглядалася ў многіх творах беларускай літаратуры 30 – 50-х г.
Раман стаў больш філасофскі, інтэлектуальны, аналітычны. Яму ўласцівы пільная ўвага да станоўчага героя, глыбокага жыццёвага характару, інтэнсіўнае абнаўленне нутранай структуры, імкненне да жанрава-стылявой разнастайнасці. У лепшых даваенных творах і раманах(“Вялікі дзень”, “Пошукі будучыні”, “Млечны шлях” К. Чорнага; “Глыбокая плынь”, “Крыніцы” І. Шамякіна; “Мінскі напрамак” І. Мележа нш.) у значнай ступені выявіліся тыя рысы, якія характэрызуюць сучасны раман.
Такім чынам, на пачатку XX ст. адбываецца станаўленне беларускага рамана і няскончаны раман Ядвігіна Ш. “Золата” ста добрай запеўкай у гэтым працэссе, ён натхняў пісьменнікаў звяртацца да асэнсавання чалавечага быцця і яго маральна-эстэтычных праблемаў.
Заключэнне
Для беларускай празаічнай культуры станавіліся ўсё больш характэрнымі стылявая разнастайнасць глыбокая філасафічнасць. Беларускія мастакі пераймалі вопыт класічнай прозы, але рабілі гэта творча, не парываючы сувязей з фальклорам, на абмінаючы самых надзённых праблем грамадскага жыцця. І ўжо на раннім этапе творчасці ім ўдалося стварыць сапраўды арыгінальнае нацыянальнае мастацтва.
Раман стаў больш філасофскі, інтэлектуальны, аналітычны. Яму ўласцівы пільная ўвага да станоўчага героя, глыбокага жыццёвага характару, інтэнсіўнае абнаўленне нутранай структуры, імкненне да жанрава-стылявой разнастайнасці.
У неадназначны час быў напісаны твор. Шмат чаго незразумелага было ў палітычным жыцц грамадства.
Нельга не пагадзіцца з тым, хто гаворыць пра складаны жыццёвы шлях Ядвігіна Ш. Чалавек амаль усё жыццё пражыў для народа, для роднай Бацькаўшчыны. Падзеі тых часо нявольна праецыруюцца на наш. А ці здатны чалавек прайшоўшы праз турму, не зламацца і застацца чалавекам? А ён здолеў. Менавіта творчы шлях дапамог зберагчы Ядвігіну Ш. чалавечую годнасць, данесці да нас тягаты тых часоў і быць заўважаным сярод іншых. Гэта вельмі цудоўна, калі у чалавечай душы жыве творчасць. На маю думку, то менавіта жыццёвы шлях быў падспор’ем у творчым жыцці Ядвігіна Ш.
Вялікая пашана апынуцца на адной прыступцы з Я. Коласам, Я. Купалам, З. Бядулей, а ён здолеў.
На мой погляд - Ядвігін Ш. узяў сюжэт твора з рэальнага жыцця. Магчыма, вандруючы, ён пачу гэтую гісторыю, ад сялян і яна так кранула яго сэрца, што ён не змог змаўчаць. Дык і каго ж такое пакіне раўнадушным?
Першы раз прачытаўшы твор, я – чалавек эмацыянальны, не магла прыйсці ў сябе, мяне не адпускалі моцныя ўражанні вельмі доўга. Хіба магло такое здарыцца ў рэальным жыцці? Кожны з нас жыве з думкай аб тым, што са мной такога ніколі не здарыцца. А вось трапляецца! Я мяркую, што Васіль знаходзіўся ў стане эфекту, калі ўс здарылася. Ніводзін з герояў не нёс адказнасці за свае дрэнныя ўчынкі: н Васіль,ні Зося, але жыццё само пакарала.
Да таго часу, калі раман “Золата” убачыў свет, Ядвігін Ш. ужо валодаў важнейшымі формам літаратурнай мовы. Таму твор атрымаўся такім вобразным, эмацыянальным, напружаным. Раман чытаецца вельмі лёгка і хутка, а напісаны на сялянскай гутарковай мове. Калі аўтар апісвае сваіх герояў, то мы, чытачы, вельмі добра адчуваем усе дробныя дэталі, характар і настрой дзеючых асоб.
Спіс літаратуры
1. Барысенка, В. В. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: у 2 т./ Акадэмія навук БССР. Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы.-Мінск: Навука тэхніка, 1969 г.-т. 2.
2. Беларуская энцыклапедыя”: у 18 т. Мінск: БелЭн, 2001 г.-т. 13.
3. Верціхоўская, М.І. Беларуская літаратура: пераказ і аналіз.-Мінск: Кніжны дом, 2004 г.
4. Ермаловіч, М. На ўзроўні лепшых здабыткаў/ Полымя, №7,1977 г.
5. Мархель, І.І., Чамярыцкі, В. А. Гісторыя беларускай літаратуры XI XIX ст.:у 2 т.- Мінск :Беларуская навука, 2007 г.
6. Хромчанка, К. Беларуская мастацкая проза (канец XIX пач. XX ст.).- Мінск, 1979 г.
7. Чыгрын, І. П. Станаўленне беларускай прозы і фальклор.-Мінск: Вышэйшая школа, 1971 г.
8. Ядвігін, Ш. Выбраныя творы. –Мінск :Мастацкая літаратура, 1976 г.
9. Ядвігін, Ш. Выбраныя творы. –Мінск :Мастацкая літаратура, 2006 г.