Билеты по белорусской литературе

Билет №1 Вопрос №1.

Аповесць Васiля Быкава "Знак Бяды", яе iдэйны змест. Вобразы Петрака i Сцепанiды.


У аповесцi "Знак Бяды", за якую у 1986 г. В.Быкаву была прысуджана Ленiнская прэмiя, вайна паказана праз успрымацце яе мiрным жыхаром. Пачынаецца аповесць апiсаннем спаленага хутара, якi як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Галоуныя героi Сцепанiда i Пятрок Багацькi. Дзеянне адбываецца у першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак у аповесцi адведзена перадваеннаму жыццю. Праз успамiны галоуных герояу В.Быкау паказвае перыяд масавай калектывiзацыi на Лепельшчыне, складаны 1937 г. Сцепанiда - былая парабчанка у пана Адольфа Якiмоускага - зауседы верыла у справядлiвасць i перамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасцi свае не пабудуеш. Таму яна рашуча выступiла супраць раскулачвання сваiх аднавяскоуцау, збiрала подпiсы у абарону старшынi Лявона (адправiла нават Петрака у Мiнск да Чарвякова). Не магла змiрыцца Сцепанiда i з новымi парадкамi гiтлерауцау, змагалася з iмi, як магла: схавала газу,пазбавiушы тым немцау святла; схавала у лесе парсючка, каб той не дастауся ворагам; укiнула у глыбокi калодзеж вiнтоуку.

Пятрок жа, наадварот, стараецца прыстасавацца да умоу акупацыi, улагоджвае палiцэйскiх самагонкай, паслухмянасцю дагаджае фашыстам. "цiхае выжыванне" (не здраднiцтва) аго закончылася арыштам i турмой за "ашуканства" i"аскарбленне фюрэра". Вобразам Петрака Быкау сцвярджау, што у часы цяжкiхвыпрабаванняу спробы лавiраваць сваiмi i чужымi, хавацца за спiны iншых заканчваюцца трагiчна.

Пасля арышту Петрака Сцепанiда, застаушыся на хутары адна, вырашае змагацца з ворагам больш дзейсна. Страх i боязнь яе прапалi, i С. вырашае знiшчыць мост. Здаецца, задуманнае ёю вось-вось здейснiцца: знойдзена бомба ("куплена за парсюка у Кармiлы"), нагледжана месца пад мастом для яе уладкавання.. Але фашысцкiя паслугачы арыштавалi К. i выйшлi на след С. Апошняе, што яна магла зрабiць,- гэта перахаваць бомбу у iншае месца. А калi вечарам палiцаi пачалi ламiцца у хату, падпалiла дом знутры. Задыхаючыся ад дыму i полымя, С. усе ж падумала: "Можа , i добра, што з бомбай яенiхто не бачыу. Добрым людзям i не трэба, а гэтыя хай не шалеюць. Хай думаюць - дзе? I не спяць нi у дзень, нi уначы - баяцца да скону".

У вобразе С. Быкау увасобiу лепшыя рысы беларускай жанчыны: працавiтасць, сумленнасць, душэунасць, сiлу i нязломнасць чалавечага духу, высокую чалавечаю годнасць, гатоунасць да самаахвяравання. Была ж у С. магчымасць жыць,перачакаць вайну. Але не было магчымасцi выжыць, застацца чалавекам са сваiмi прынцыпамi. I менавiта гэтыя прынцыпы знайшлi сваё уяуленне у апошнiм учынку С.


Бiлет 1.Вопрос 2.

Тэматыка i асноуныя вобразы творчасцi Ф.Багушэвiча. Паказ сацыальнага становiшча беларускага сялянства.


Асноунае месца у творчасцi Б. займае жыцце бел. сялянства. Селянiн, пра цавiты i руплiвы земляроб, жыве у холадзе i галечы. З яго здзекваюцца, на зываючы цемным i дурным. Працай жа яго карыстаюцца iншыя, не пакiдаючы стваральнiку матэрыяльных сродкау самага неабходнага: мужыком пабудаваны прыгожыя касцёлы i палацы, сам жа ён "жыве у мокрай яме", сялянскiмi рукамi узведзены чыгункi, дарогi i масты, а сам ён не мае грошау нават на бiлет. Такая думка падкрэслiваецца у вершах "Дурны мужык, як варона" i "Бог не роуна дзеле".

Б. , абараняючы мужыка, паказвае, як у яго прачынаецца пачуцце уласнай годнасцi, расце пратэст супраць несправядлiвасцi. Так, у вершы "Не цурайся" аутар парауноувае жыцце селянiна i панiча: iх знешнi выгляд, адзенне, жыллё, адукацыю.

Селянiн не толькi скардзiцца, але i патрабуе лепшага жыцця, бо ён - стваральнiк усiх матер. каштоунасцей на зямлi.

Супраць здзекау i прыгнёту, несправядлiвасцi царскiх законау i парадкау выступае селянiн i у вершы "У астрозе". За знiшчэнне межавога слупа се лянiна садзяць у астрог, але здзекi i пабоi не могуць зламаць волi i iмкнення героя да свабоды.

Iдэя справядлiрасцi, роунасцi ва узаемаадносiнах памiж людзьмi выказ ваецца у вершы "Ахвяра". Лiрычны герой верша звяртаецца да бабулi з просьбай памалiцца за яго:


Малiся ж, бабулька да Бога,

Каб я панам нiколi не быу:

Не жадау бы нiколi чужога,

Свае дзела як трэба рабiу.


Герой верша не хоча быць панам, бо з панствам у яго асацыiруецца усе са мае адмоунае у жыццi: амаральнасць, разбэшчанасць, сквапнасць, прага да на жывы. Усе жыцце герой хоча быць толькi мужыком, бо ён ва усiх адносiнах вы шэйшы за паноу, з'яуляецца чалавекам у самым шырокiм i прывабным сэнсе гэ тага слова: жыве сваёй працай, любiць сваю радзiму i да канца ей адданы, не квапiцца на чужое, паважае iншыя народы, прызнае людзей за братоу, ма ральна чысты,не гультай i не злодзей, не здраднiк i не п'янiца.

Селянiн з'яуляецца галоуным героем i у сатырычным вершы "Гора". Пакут лiвае жыцце працоунага чалавека,яго думкi i настроi Б. перадае у форме на роднай песнi з пауторам-рэфрэнам "Ой, гора ж маё!". Селянiн спрабуе паз бавiцца ад гора: кiдае яго у рэчку, у полымяагонь, прывязвае у лесе да пня, закопвае у вялiкi роу, адвозiць у далёкую Амерыку. Але гора не пакiдае мужыка. Мабыць, простаму чалавеку у несправядлiвым грамадстве пазбыцца го ра нельга. Да такой думкi прыходзiць паэт. Прауда, сам верш гучыць не песiмiстычна. Няшчасце селянiна - хутчэй за усе пасмiханне з свайго гора, ад якога нiяк не можа пазбавiцца чалавек i якое у ....


Бiлет 2.Вопрос 1.

Кандрат Крапiва - байкапiсец.


Асаблiва праявiуся талент К.-сатырыка у жанры байкi. Яго байкi - сама бытная з'яба у бел. лiтаратуры. Многiя з iх выраслi з народных прыказак i прымавак, на прыкладзе якiх аутар вучыуся выказваць свае думкi вобразна, сцiсла, запамiнальна.

Байкi К., "населеныя" мясцовымi жывеламi i птушкамi (свiннямi,парсюкамi, сабакамi, совамi, зайцамi), бiчуюць адсталыя людскiя звычаi,п'янства, пляткарства, асуджаюць бюракратау, раскрадальнiкау народных здабыткау, падхалiмау. Падзеi у байках не алегарычныя, а канкрэтныя. Яны з сялянскага жыцця, з вясковага побыту. Выхадзец з вескi К. добра ведау погляды i псiхалогiю людзей.

У байцы "Дыпламаваны баран" сатырык расказвае пра Барана, якi быу настолькi дурны, што нават не пазнавау сваiх варот. Ганарыуся ж Баран сваiмтрывалым лбом.

Каб лягчэй было убачыць Барана i вылучыць з гурту, на шыю яму прывязалi мэту, жартам назваушы яе "дыпломам". Баран настолькi заганарыуся гэтым "дыпломам", што вырашыу паказаць сваю вучонасць перад Кошкай. Добра ведаючы тупасць Барана, Кошка растлумачыла, што свой "дыплом" ен заслужыу "не галавой, а лбом".

Маральна-бытавыя праблемы асвятляе пiсьменнiк у байцы "Махальнiк Iваноу". Яна гнеуна выкрывае падхалiмства.Сюжэт байкi даволi просты: ваенком, здаволены вынiкамi стральбы сваiх падначаленых, вырашыу пастраляць. Стpэлiу 5 разоу - i нi адна куля не закранула мiшэнi. Салдаты ж, якiя сачылi за стральбой, далажылi, што усе кулi трапiлi у цэль. Западозрыушы падман, ваенком пайшоу на хiтрасць: пачау страляць халастымi патронамi. Але i пасля гэтага махальнiк Iваноу далажыу, што "у цэнтру самую усе 5 загналi зноу". Шэф "пахвалiу" Iвамова, назваушы яго сапраудным падхалiмам. Высмеяучы аднаго падхалiма, К. паказвае, што у падхалiмстве вiнаваты не толькi асобныя людзi, але i грамадства у цэлым.

Падзеям мiжнароднга палiтычнга жыцця прысвечаны байкi "Сава, Асел ды Сонца", "Сука у збане", "Жаба у каляiне", напiсаныя у сярэдзiне 20-ых гг. У iх з'едлiва высмейваюцца замежныя ворагi i iх агрэсiуныя намеры, буржуаз ныя нацыяналiсты,паклепнiкi-аслы, фашысцкiя совы, якiя спрабавалi хлусней, паклепамi i ваеннай сiлай знiшчыць новыя парадкi у краiне.

Байкi К., нацыянальна-самабытныя па характару, былi народжаны надзённымi патрэбамi часу. Яны з'явiлiся дзейсным сродкам выкрыцця таго, што перашкад жала рухацца наперад. Увабраушы у сябе невычэрпныя багаццi жывой народнай мовы, народнай мудрасцi, яны i у наш час захавалi сваю дзейсную сiлу i моц.


Бiлет 2.Вопрос 2.

Тэма Радзiмы, народа i яго будучынi у лiрыцы М.Багдановiча.


Нарадзiуся Б. у Мiнску 9 снежня 1891 г. Так здарылася, што жыць на бел. земле М. давялося толькi першыя 5 гады. Пасля смерцi мацi ен быу аддзелены ад гэтай зямлi тысячамi км.: жыу у Нiжнiм Ноугарадзе, Яраслаулi, Ялце. Беларусь паэт уяуляу толькi па легендах, павер'ях i паданнях. Любоу да яе бы ла самым трапяткiм, самым гарачым пачуццем Б. Родны край здавауся яму дзiвоснай казкай, поунай незвычайных таямнiц. Але Б. добра ведау, што у краiне азёр i рэк, гаруе i пакутуе працоуны народ. Таму так адчайна гучаць яго словы:


Край мой родны! Як выкляты богам -

Столькi ты зносiш нядолi.

Хмары, балоты.. Над збожжам убогiм

Вецер гуляе на волi.


Паэту балюча бачыць бедныя хаты, убогiя палi, абяздоленых людзей. Ен разважае над лёсам свайго народа i радзiмы i бачыць прычыну усiх няшчасцяу i бед народных у сацыальнай няроунасцi, драпежнiцкай палiтыцы прыгня тальнiкау. Так у вершы "Мяжы" ен гаворыць аб "нязмерных вольных прасторах", падзеленых на мяжы, перакапаных канавамi i равамi. Гэтыя мяжы створаны з мэтай зрабiць людзей ворагамi, каб адны знемагалi ад сытасцi, а другiя памiралi з голаду.

Паэт верыць у сваю радзiму i яе лепшую будучыню. Яна бачыцца яму шчас лiвай, светлай, радаснай:


Беларусь, твой народ дачакаецца

Залацiстага, яснага дня.

Паглядзi, як усход разгараецца,

Сколькi у хмарках залетных агня..


Верай у гiстарычную перспектыву бел. нац.-вызвал. руху i лепшую будучыню прасякнуты верш "Памiж пяскоу Егiпецкай зямлi", дзе аутар паказау сябе выдатным майстрам санета. У iм аутар парауноувае праросшае зерне з бел. народам, акi прыгнечаны, спiць, але i пад прыгнётам захавау сваю жызня стойкасць. Паэт верыць, што духоуныя сiлы народа праб'юцца на шырокую дарогу, пераадолеюць на сваiм шляху усе перашкоды. Аутар сцвярджае iдэю вечнасцi, неумiручасцi жыцця.

Спяшаючыся, прадчувая, што вельмi мала часу адмерана яму, каб нязгасна запылау яго паэтычны талент, Б. сеяу промнi жыватворчага святла. I самы яркi з iх, безумоуна, "ПАГОНЯ":


Толькi у сэрцы трывожным пачую

За краiну радзiмую жах,-

Успомню Вострую Браму святую

I ваякау на грозных канях.


Верш народжаны затяжным i запаветным болем паэта за Беларусь. Воiны "Пагонi" - змагары супраць нацыянальнай здрады, супраць ..'я у народ. Непера можныя "конi" iмчацца з далёкай мiнуушчыны на дапамогу сённяшняму беларусу, каб змог адчуць ён сябе вялiкiм.


  1. Народ у трылогii Якуба Коласа "На ростанях".

Билет №3 Вопрос№1


Новым крокам на шляху станаулення беларускай прозы стала трылогiя Я.Коласа "На ростанях". Гэта першы буйны твор нацыянальнай прозы6 у якiм адлюстравана жыцце беларускага народа i iнтэлегенцыi на пачатку ХХ ст. Аутар праз маляунiцыя бытавыя сцэны, народныя легенды i веданнi, празпiсаннi народных абрадау i рэлегiйных свят стварае шырокую карцiну народнага жыцця.

Галерэя герояу трылогii даволi разнастайная. Тут чулая на чужое гора, спагадлiвая школьная старожка бабка Мар'я. I сяляне дзед Мiколым, дзядзька Марцiн, бязручка Цiмох Жыга. I нязломны праудашукальнiк Аксен Каль, якi яшчэ не зусiм добра ведае шляхi барацьбы i верыць у добрага цара.

Стагоддзi усерднага прыгнячэння паклалi адбiтак на стан духоунага развiцця працоуных мас. Ствараецца уражанне, нiбы сацыяльна-гiстарычны i культурны прагрэс чалавецтва абыiнуу Цельшына. Каля кожнай хвты ляжаць кучы бярвення, але нiкому не прыйдзiць у галаву пакласцi супраць сваей хаты кладкi. Вясной i восенню людзi тапiлiся у гразi.

Цельшынцы нiчым, акрамя сваiх штодзенных патрэб, не цiкавiлiся. Калi настаунiк запрасiу iх паутарыць лекцыю, то аказалася, што дзяучаты больш звярталi увагу на сваiх кавалерау, а старыя палешукi, хоць i слухалi, не той, то другi выроха расчынкi сквiцы i падзякалi.

Паказ ценявых бакоу у жыццi сялянства служыць асуджэннем ладу царскай Расii. У прыватным пiсьменнiк бачыць агульнае, у цемнаце i бескультур'i жыхароу палескай вескi-агульны гiстарычны лес беларускага народа, якога давялi да такога становiшча, бяпрауе перад любым чыноунiкам, жорсткi нацыя нальны уцiск. Але Я.Колас не абмедавауся толькi у гэтым. Ен быу глубокi i удумлiвы даследчык рэчаiстасцi. Для яго важна было раскрыць унутраныя патанцыяльныя магчымасцi народа, паказаць яго у гiстарычнай дынамiцы, у працэссе усведамлення свайго становiшча i сваей ролi у грамадскiм жыццi. Такiм чынам пiсьменнiк акцэнтуе увагу чытача не на розных этапах развiцця самасвядомасцi працаунiкоу у вескi, а паказвае iх з iншага боку, адкрывае той багаты яутраны свет, якi не кожнаму кiдаецца у вочы, якi пры адпаведных гiстарычных абставiнах выявiцца ва усей магутнай сiле.


2. Францыск Скарына i Мiкола Гусоускi - выдатныя прадстаунiкi беларускай культуры ХVI стагоддзя (3.2)


Мiкола Гусоускi - наш славуты зямляк эпохi Адраджэння, сучаснiк Фран

цыска Скарыны.

Пяру М.Гусоускага належаць тры паэмы, болей за дзесяць вершау.

Цудоуны высокапатрэатычны твор "Песня пра зубра" напiсаны удалечаны ад Радзiмы (у 1522 г.) па просьбе папы Льва Х, якi хацеу пачуць праудзiвае паэтычнае слова пра паляванне на зуброу. Напiсана паэма на лацiнскай мове на той час мове навукi, культуры, мiжнародных зносiн у Еуропе. На беларускай мове "Песня" з'явiлася нядауна - у другой палове 60-х гг.-у перакладзе Язэпа Семяжона.

М.Гусоускi напiсау паэму не толькi пра зубрыныя лапы. Ен напiсау узнеслую песню пра беларускую зямлю, пра тое чым яна багата, пра яе людзей, iх думы i пачуццi, пра прыроду, жывельны свет гэтага цудоунага краю. Гэта споведзь пра любоу i нянавiсць, жыцце i смерць, вайну i мiр. Паэма вучыць нас любовi да роднай зямлi, да свайго народа, яго гiсторыi, культуры, нацыянальных традыцый, любовi i павагi да iншых народау i iх культур. Паэма заклiвае сумленна жыць, змагацца за справядлiвасць i прауду, весцi няспыннуюбарацьбу за мiр i свабоду, за святло i шчасце. Эпоха Адраджэння нарадзiла i Ф.Скарыну чалавека невычэрпнай энэргii i iнiцыятывы, первадрукара, вучонага-энцыклапедыста, асветнiка-патрыета i гуманiста, паэта, медыка, батанiка, астранома.

Нарадзiуся Ф.Скарына у апошняй чвэрцi ХV ст. (каля 1490 г.) , закончыу

Кракаускi унiверсiтэт i у 1506 г. быу удастоен вучонай ступенi бакалаура вольных мастацтвау. У дальнейшым лес звязвае яго з Iталiяй, дзе у 1512 г. у Падуанскiм унiверсiтэце ен блiскуча вытрымлiвае экзамен на годнасць доктара медыцыны.

Кнiгi на роднай мове сталi для Скарыны той паходняй, якая указвала людзям сапраудны шлях у будучае, тым знiчам, якi сагравау i асвятляу людское жыцце у непагадзь i завею. Першая з кнiг - "Псалтыр" - была надрукавана у Празе у 1517 г. Услед за гэтым выходзяць яшчэ 22 кнiгi Бiблii, перакладзеныя на зразумелую тады для большасцi жыхароу.

У 1522 г. выйшла у свет першае вiленскае выданне Скарыны - "Малая падарожная кнiжыца", якая паклала пачатак кнiгадрукаванню у нашай краiне, Праз тры гады (у 1525 г.) была надрукавана апошняя кнiга Ф.Скарыны "Апостал".

Скарына пакiнуу нашчадкам кнiгi, у якiх засталiся самыя патаемныя, выпакутаваныя яго думкi. Гэтыя кнiгi вялiкага беларуса успрымаюцца сення як самая дарагая рэлiквiя, як духоуны скарб, нацыянальная свядыня, як сiмвал усей тысячагадовай беларускайтАж


1. Вобраз Гарлахвацкага i Зелкiна у камедыi Кандрата Крапiвы "Хто смяецца апошнiм". (4.1)


Дзеянне камедыi разгортваецца у навукова-даследчым iнстытуце геалогii, дзе дырэктарам з'яуляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае нiякага дачынення, на пасаду кiраунiка iнстытута яму дапамаглi уладкавацца "сябры", выдаушы фальшывую даведку. Гарлахвацкi адчувае сябе у iнстытуце, як шчупак у сажалцы. Паказвае сябе буйным вучоным-палеантолагам, хоць на самой справе не можа адрознiць костку свiннi ад мамантавай. Адчуваючы сябе гаспадаром становiшча, Гарлахвацкi тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы iх мертвай хваткай за горла (зусiм невыпадкова драматург дае яму прозвiшча Гарлахвацкi).

Невуцтва i шарлатанства Гарлахвацкага поунасцю выкрываюцца у канцы п'есы, калi на вучоным савеце слухаецца даклад "Новы вiд дагiстарычнай жывелiны". З сур'езным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свiннi, напiсаную Тулягам. Вобраз "свiнтуса грандыезуса", прауда, асацыiруецца не з дагiстарычнай жывелiнай, а з самiм Гарлахвацкiм.

У дасягненнi жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоунiк Зелкiн-падхалiм, паклепнiк i пляктар. Ен з'яуляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнiкам, якi, як шкоднае зелле, атречвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць i недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцi да навукi, пазбаулены прынцыповасцi, Зелкiн можа неймаверна раздуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палiтычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваiм заемым, як сумленны чалавек станавiуся ворагам народа.

Невуцтва i падхалiмства Зелкiна найбольш ярка праяуляецца у сцэне абароны Гарлахвацкiм "навуковай працы". У прамове Зелкiн кiдаецца расхвальваць вялiкiя адкрыццi свайго начальнiка, яго канструктыуны розум, даследчыя здольнасцi. Але калi высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасцi i што напiсаны ен Тулягам, Зелкiн, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае:"Я так i думау! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровiч, такуюбязглуздзiцу напiсалi".

У п'есе "Хто смяецца апошнiм" праявiлася майстэрства К.Крапiвы як тонкага псiхолага, якi знайшоу непауторныя, iндывiдуальныя рысы для герояу, поуна i закончана "вымалявау" iх партрэты. Iмены Гарлахвацкага, Зелкiна, Тулягi, як i iмены шматлiкiх гогалейскiх i шчадрынскiх герояу, ператварылiся з уласных у агульныя. На жаль, падхалiмства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца i у нашы днi.

Змагацца з iмi, лiчыць К.Крапiва, трэба агульнымi сiламi, працiпаставiушы невуцтву i ашуканству прынцыповасць, строгасць i ваяунiчасць.


2.1. Iдэйны змест паэмы Купалы "Тарасава доля" (4.2.)


У паэме "Тарасава доля" паэт выяуляе глыбокую любасць да братняга украiнскага народа i яго кабзара. У творы такога тыпу легка збiцца на просты пераказ бiяграфii, але з Купалам гэтага не здарылася. Вобраз Шаучэнкi арганiчна упiсваецца у гiсторыю украiнскага народа, яго культуру; ен падаецца як носьбiт нацыянальнай свядомасцi украiнцау.

У паэме Купала узнауляе самыя драматычныя эпiзоды бiяграфii прыгоннага хлапчука, надзеленага талентам мастака i паэта.

Жыцце i творчасць Т.Шаучэнкi маюць адносiны да нашага краю, да Беларусi. Т. - гэта адлюстравана у паэме Купалы. Як дваровы пана, Тарас спачатку жыу у Вiльнi, потым-у Пецярбургу. Юнак бачыу вакол прыгожыя беларускiя лугi, лясы, крынiцы, а таксама бедныя хацiны, паднявольных людзей, -як i наУкраiне.

Беларускага паэта цiкавiць не толькi сацыяльны лес Тараса-юнака, аднолькавы для усiх прыгонных, але i асабiстае яго жыцце. Аутар расказвае пра каханне юнака да прыгожай Аксаны, пра яго вернасць ей i у вымушанай разлуцы.

Тры раздзелы паэмы прысвечаны песнi Тарасавай, бястрашнаму, непадкупнаму слову кабзара. Вялiкi духоуны скарб, якiм валодау юнак, ен шчодра аддавау народу, любай сваей Украiне.

Народ пачуу песню свайго кабзара i прыняу яе да сэрца. Тыя хто панавау, меу сiлу i уладу, вырашылi адабраць у яго гэты скарб, закаваць у кайданы песняра разам з яго песняй: Шаучэнку арыштоуваюць i ссылаюць у салдаты надзесяць гадоу у Орскую крэпасць у Арэнбургу. Яшчэ адзiн шлях, "катаржны, нялегкi, вытаптаны горам", прайшоу паэт да месца сваей ссылкi. Там яму было строга забаронена пiсаць i маляваць. Вярнууся ен адтуль хворы, знясiлены, але не выракся песнi пра Украiну-мацi. Песня яго стала неад'емнай часткай духоунага жыцця Украiны, бясцэнным скарбам народа.

Першы i заключны раздзелы пераклiкаюцца: тут Купала славiць новую, вольную, Савецкую Украiну, у якой шануюць i паважаюць песню Тараса Шаучэнкi, што у цяжкiя часы прарочыла лепшы, шчаслiвейшы лес сваей бацькаушчыне.

Шчырую любоу да вялiкага сына Украiны i яго творчасцi, роднасць яго i сваей песнi Купала падкрэслiвае у "Тарасавай доле" выкарыстаннем прыемау i прынцыпау, уласцiвых стылю i паэтыцы Шаучэнкi. Асаблiва адчуваецца гэта у заключным раздзеле, панiсаным у стылi Шаучэнкавага "Заповiта".


1. Асноуныя матывы i вобразы дакастрычнiцкай творчасцi Янкi Купалы. Вобраз народа у творчасцi паэта. (5.1.)


Творчасць Янкi Купалы называюць летапiсам жыцця, працы i барацьбы беларускага народа, квiтнеючым садам, у якiм сабраны самыя дарагiя каштоунасцi мастацкага слова. Купала адкрыу вобраз беларускага селянiна як першаасновы народнага жыцця, маралi, яго духоунай моцы.

Паэтычны дэбют паэта - верш "Мужык", надрукаваны у 1905 г. у газеце "Северо-Западный край". Верш "стрэлiу як пярун сярод яснага дня", абвяшчаючы моц i сiлу народа, увасобленую у вобразе мужыка. Купала паказвае беларуса, якi працуе, "як той вол рабочы", лечыцца без доктара i "свята рэдка калi" знае, не умее нi чытаць, нi пiсаць, зносiць лаянку i свавольства пана. Абяздолены мужык не толькi скардзiцца на прыгнет i нядолю, але i пачынае пратэставаць супраць сваiх прыгнятальнiкау, уступае на шлях барацьбы за права быць чалавекам, за сваю чалавечную годнасць.

У 1908 г. выходзiць з друку першы паэтычны зборнiк Я.Купалы "Жалейка", вершы якого стваралiся на самым грэбенi рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг.

Вершы сборнiка "жалейка" прасякнуты пафасам услаулення беларускага мужыка-працаунiка, якога паэт з павагай называе панам сахi i касы. Купала паказвае цяжкае становiшча селянiна, якi не меу хлеба, хоць працавау з ранку да вечара, палiваючы потам i свае вузкiя палоскi i бязмежныя панскiя палi.

Пагарджаныя, абяздоленыя, "сляпыя i глухiя" беларусы узнялiся на барацьбу (верш "А хто там iдзе?"). Iдуць яны грамадой, несучы сваю крыуду напаказ усяму свету. Рукi у iх у крывi ад непасiльнай працы, на нагах лапцi. Iмкнуцца яны да свабоды i шчаслiвай долi, хочуць "людзьмi звацца".

Другi зборнiк дарэвалюцыйнага Купалы - "Гусляр" (Пецярбург, 1910 г.), у цэнтры якога вобраз гусляра з гуслямi-самаграямi. Паэт хоча ляцець "к зорам агнiстым, к прыволлю нябеснаму". Ен верыць у сiлу народнай песнi, якая павiнна дапамагчы селянiну пераадолiць духоуную адсталасць.

У 1913 г. у Пецярбурзе выдаеццп трэцi сборнiк Я.Купалы "Шляхам жыцця".

Глубокае пачуцце любовi паэта да сваей радзiмы выяуляецца у алегарычным вершы "Выйдзi..". Беларусь тут увасабляецца у вобразе жанчыны-мацi, якая пакутуе ад уцiску царскага самадзяржауя. Апранутая у лахманы з кастры, з палыну, яна жыве пад "дзiкай зiмняй апекай", мерзне ад стюжы i сiверу. Прайшоушы цяжкiя выпрабаваннi, жанчына-мацi не страцiла веры у хуткае адраджэнне. Паэт заклiкае яе "скiнуць зiмоны рабскi сон" i выйсцi насустрач вясне - свабодзе, шчасцю, светлай будучынi.


2. Супярэчлiвасць характару Тулягi у камедыi Кандрата Крапiвы "Хто смяецца апошнiм".(5.1)


Дзеянне камедыi разгортваецца у навукова-даследчым iнстытуце геалогii, дзе дырэктарам з'яуляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае нiякага дачынення, на пасаду кiраунiка iнстытута яму дапамаглi уладкавацца "сябры", выдаушы фальшывую даведку. Гарлахвацкi адчувае сябе у iнстытуце, як шчупак у сажалцы. Паказвае сябе буйным вучоным-палеантолагам, хоць на самой справе не можа адрознiць костку свiннi ад мамантавай. Адчуваючы сябе гаспадаром становiшча, Гарлахвацкi тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы iх мертвай хваткай за горла (зусiм невыпадкова драматург дае яму прозвiшча Гарлахвацкi). Асаблiва актыунай стала яго дзейнасць пасля таго, як у iнстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставiць спiс навуковых прац дырэктара. Нямаючы нiводнай, Гарлахвацкi прабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупу, пагроз, паклепау. I вось з яго легкай рукi былы настаунiк Варонежскай гiмназii Туляга раптам становiцца дзянiкiнскiм палкоунiкам, асiстэнтка Вера Мiхайлауна-распутнiцай i амаральнай жанчынай, прафесар Чарнавус - здраднiкам, ворагам народа, за што ен адхiляецца ад чытання лекцый, кнiга яго здымаецца з выдавецкага плана, а над дачкой-студэнткай навiсла пагроза выключэння з iнстытута. Запалоханага Тулягу Гарлахвацкi прымушае напiсаць за яго навуковы даклад.

Туляга сумленны, працавiты i сцiплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характара з'яуляецца баязлiвасць. Магчыма, каранi яе у былым жыццi Тулягi, прывучанага слухацца начальства, нiкому не пярэчыць, быць пакорлiвым. Страх Тулягi, безумоуна, абумоулены i грамадскай атмасферай таго часу, калi iснавалi усеагульная падазронасць i недавер, калi чалавека без усякай прычыны маглi арыштаваць. Баючыся нават уласнага ценю, запуганы прайдзiсветам Гарлахвацкiм, Туляга згаджаецца напiсацт навуковую працу свайму дырэктару. Востра перажываючы свае становiшча вучонага-парабка, Туляга паступова пазбауляецца уласцiвага яму страху. Нерашучы i баязлiвы, ен у канцы камедыi з'яуляецца самым актыуным у барацьбе з Гарлахвацкiм, у качатковым яго выкрыццi. Ен не толькi пiша даклад, якi паказау невуцтва лжэвучонага, але i з горда паднятай галавой, з выглядам пераможцы праходзiць пауз Гарлахвацкага. Бязмоуна шлях героя да перамогi быу нялегкiм. Пераадолiць сваю баязлiвасць i нерашучасць яму памаглi чулыя адносiны калег па працы - Чарнавуса, Веры, Левановiча. Дзякуючы iх намаганням зрываецца маска вучонага з невука i паклепнiка, высмейваецца падхалiмства i прыставальнiцтва, кар'ерызм i двурушнiцтва. Апошнiмi, на шчасце, смяюцца сумленныя.


Сацыяльная i маральна-фiласофская праблематыка рамана "Трэцяе пакаленне", яго канкрэтна-гiстарычны сэнс.(6.1)


Раман "Трэцяе пакаленне" (1935) - адзiн з найбольш вядомых творау К.Чорнага. Ен напiсаны у неспрыяльных умовах 30-х гг. (напярэданнi масавых рэпрэсiй) i з'яуляецца сугучным эпосе, калi выкрывалiся перажыткi капiлалiзму у свядомасцi людзей. К.Чорны хацеу паказаць згубны уплыу, разбуральнае уздзеянне на чалавека уласнiцкай маралi, раскрыць працэс пакутлiвага вызвалення чалавека ад iндывiдуалiстычнай псiхалогii, выявiць рэальныя цяжкасцi складання новых узаемаатносiн памiж людзьмi, новых поглядау на працу, сям'ю.

У канфлiкце людзей трох пакаленняу К.Чорны адлюстравау розныя погляды на жыцце, на уласнасць, працу, сям'ю, мараль. Прадстаунiкi першага пакалення, якiя выраслi пры старым ладзе, па-свойму, у адпаведнасцi з класавай прынадлежнасцю i сваей жыццевай фiласофiяй аднеслiся да рэвалюцыi. Адны сталi заклятымi яе ворагамi, другiя узнялiся на барацьбу за свае канчатковае вызваленне. Другое пакаленне, што вырасла ва умовах рэвалюцыi, грамадзянскай вайны i новага ладу, таксама не было адзiным, маналiтным. Некаторыя яго прадстаунiкi ажыццявiлi задуманае, у працы знайшлi свае шчасце.

Iншыя ж, наадварот, з трывогай i неразуменнем успрынялi сацыялiстычныя пераутварэннi. Трэцяе пакаленне на думку пiсьменнiка, - перадавыя людзi з новымi поглядпмi на свет i шчаслiвай будучыняй.

Праз узаемаадносiны галоуных герояу твора К.Чорны паказвае складаны працэс перавыхавання чалавека згубны уплыу на яго уласнiцкай фiласофii, духоунь рост цемных i забiтых у мiнулым людзей, дабратворнь уплыу на iх калектыву. Аутар развенчвае згаiзм, людскую адасобленасць, сквапнасць - усе тое, што нявечыць душы, калечыць жыцце людзей. Тыя жыццевыя iдэалы, погляды на чалавечае шчасце, якiя не мелi пад сабой грунтоунай асновы, былi абвергнуты жыццем, пацярпелi крах. Пранiкаючы у свядомасць герояу, раскрываючы iх супярэчлiвасць на крутых паваротах гiсторыi К.Чорны ставiць пытанне аб адказнасцi самога чалавека за выбар свайго шляху, аб сэнсе i сапраудных вартасцях жыцця.


Вобраз роднага краю у лiрыцы Янкi Купалы.(6.2)


У 1913 г. у Пецярбурзе выдаецца трэцi сборнiк Я.Купалы "Шляхам жыцця", цэнтральнае месца у якiм займае вобраз беларускага мужыка i зямлi, на якой ен жыве. "Ясны твар вясны" бачыцца Я.Купалу у аблiччы бацькаушчыны (верш "Маладая Беларусь"). Радзiма - гэта увасабленне магутнага народа, загартаванага у змаганнi з прыгнетам. Паэт упэунены, што у час "буры, нягод i вялiкiх надзей" Беларусь расцвiце, стане светлай казкай жыцця:


Падымайся з нiзiн, сакалiка сям'я

Над крыжамi бацькоу, над нягодамi:

За немай, Беларусь маладая мая.

Свой пачэсны пасад меж народамi!.


Глыбокае пачуцце любовi паэта да сваей радзiмы выяуляецца у алегарычным вершы "Выйдзi..".Беларусь тут увасабляецца у вобразе жанчыны-мацi, якая пакутуе ад уцiску царскага самадзяржауя. Апранутая у лахманы з кастры, з палыну, яна жыве пад "дзiкай зiмняй апекай", мерзне ад стюжы i сiверу.

Прайшоушы цяжкiя выпрабаваннi, жанчына-мацi не страцiла веры у хуткае адраджэнне. Паэт заклiкае яе "скiнуць зiмовы рабскi сон" i выйсцi насустрач вясне-свабодзе, шчасцю, светлай будучынi.

Лiрыка Я.Купалы прасякнута любоую да сваей зямлi, захапленнем яе прыгожасцю. У вершы "Лета" паэт стварае цудоуны малюнак беларускай прыроды:


Лета ты, лета прыгожа-квяцiстае,

Колькi ты уносiш вздобы з сябой!


Чаруюць сваiм хараством, напауняюць душу радасным пачуццем шнуры кала сiстыя збожжа, ранiшнi узыход сонца пах травы над ракой.

Лепшыя узоры пейзажнай лiрыкi Я.Купалы - вершы "Явар i калiна", "Дзве таполi", "Жнiво", "Адцвiтанне". Паэт паказвае прыроду у цеснай сувязi з народнай працай, якую ен паэтызуе у вершы "Жняя". Гераiняй верша з'яуляецца простая сялянская дзяучына.З вянком на галаве яна велiчна iдзе па полi, песняй услауляючы жнiво. Аутар, захоплены працай дзяучыны, парауноувае яе з царыцай, з сонцам, з усiм самым цудоуным i прыгожым:


А яна - царыца -

Весела, шчаслiва

Карануе песняй

Залатое жнiва.


У творчастi Я.Купалы значнае месца займаюць лiраэпiчныя i рамантычныя паэмы ("Зiмою", "Курган", "Бандароуна", "Яна i я", "Магiла льва"), прысвечаныя лесу беларускага народа, яго легендарнай гiсторыi.


Параунальная характырыстыка вобразау Мiхала i Зосi (па раману К.Чорнага "Трэцяе пакаленне").(7.1)


Мiхал Тварыцкi - адзiн з галоуных герояу рамана. Каб пракармiць сям'ю, Мiхал вымушаны быу працаваць пастушком на хутары Скуратовiча. Тут ен сустрэуся з жосткiмi законамi эксплуатацыi, з прынiжэннем чалавечай годнасцi, з сiлай уласнiцтва i багацця.

Паступова у душы Мiхала прарастаюць зярняткi эгаiстычнай фiласофii: "Спадзявайся толькi на сябе, бо чалавек чалавеку воук. Трымай пры сабе i думкi, i усе, што маеш, збiрай багацце..". I гэта "фiласофiя" засвоеная героем рамана з дзяцiнства, становiцца у далейшым асновай усяго яго жыфцця.Лепшыя якасцi сваей натуры (працавiтасць, практычны розум) Мiхал скiроувае на адмежаванне ад людзей, у якiх не бачыу нi родных, нi сяброу.

Пасля рэвалюцыi i грамадзянскай вайны Мiхал стау самастойным гаспадаром, але жыцце па воучай фiласофii не прыносiць радасцi яго сям'i - жонцы Зосi i дачцэ Славе. Тварыцкi думае толькi аб уласным узбагаценнi.

Прага нажывы, багацця, прысваенне вялiкай сумы дзяржауных грошай прыводзяць Мiхала на лаву падсудных. Пакутлiва вызваляецца Тварыцкi ад змрочнай фiласофii уласнiцтва i становiцца на шлях духоунага разняволення.

Вобраз Зосi, як i Мiхала,пададзены у развiццi. У пачатку рамана перад намi бясхiтрасная,па-дзiцячы наiуная дзяучына.

Як i Мiхал, Зося з ранняга дзяцiнства спазнала горыч парабкоуства, смерць родных (бацьку i брата забiлi бандыты на чале са Скуратовiчам), голад i нястачу. Аднак яна не стала памагатым гаспадара, а, наадварот, з нянавiсцю пачала адносiцца да фальшу, жорсткасцi, своекарыслiвага разлiку.

Дабрыня, калектывiсцкае светаадчуванне, бескарыслiвасць - вызначальныя, паводле К.Чорнага, рысы характару Зосi. Стаушы жонкай Мiхала, яна хоча адрадзiць у iм усе тое добрае, што вынiшчыла прага да нажывы.

Вобраз Зосi Тварыцкай - гэта вобраз жывога чалавека, якi не можа быць iдэальным ва усiх адносiнах. Зося жыве цяжка, падчас пакутлiва, але i радасна. Яна актыуна удзельнiчае у грамадскiм жыццi калектыву, усведамляючы сябе яго часцiнкай, выхоувае дачку, збiваецца ехаць на вучобу у горад.

Праз узаемаадносiны галоуных герояу твора К.Чорны паказвае складаны працэс перавыхаванне чалавека, згубны уплыу на яго уласнiцкай фiласофii, духоуны рост цемных i забiтых у мiнулым людзей, дабратворны уплыу на iх калектыву. Аутар развенчвае эгаiзм, людскую адасобленасць, сквапнасць - усе

тое, што нявечыць душы, калечыць жыцце людзей.


Карцiны роднай прыроды у паэме Якуба Коласа "Новая зямля".(7.2)


Цудоуным, шматфарбавым святлом ззяе намаляваная у "Новай зямлi" беларуская прырода. Па сiле майстэрства пейзажнага жывапiсу няма у беларускай лiтаратуры паэта, роунага Коласу. Яго адухоуленыя, то узнесла-фiласофскiя, рамантычныя, то па-чалавечы пранiкненна-мяккiя пейзажныя карцiны i малюнкi чаруюць нас сваiм багаццем, дакладнасцю, высокай паэтычнай гармонiяй.

Прырода у паэме паустае у розных iдэйна-эстэтычных функцыях. Яна, па-першае, тыповыя абставiны, у якiх жывуць, дзейнiчаюць героi. Лес, поле,луг,рэчка (зiмой, вясной, летам i восенню) - гэта не проста малюнкi, а тое звычайнае асяродзе, без якога мы не можам уявiць Мiхала, Антося i астатнiх герояу "Новай зямлi". Прырода уздзейнiчае на iх характары, паводзiны, фармiруе iх светаадчуванне.

З другога боку, прырода у "Новай зямлi" як бы выконвае iдэйна-мастацкую, патрыятычную задачу. Пра Беларусь, яе клiмат, прыроду, краявiды склалася думка як пра край убогi, бедны прыгажосцю, славуты хiба толькi гнiлымi балотамi ды туманамi. Паэт нашчэнт разбiвае такi пагляд.

Багацце, шматфарбнасць беларускай прыроды з'яуляецца таксама як бы антытэзай да асноунай сацыяльнай тэмы твора. Паглядзiце, якi цудоуны, багаты наш край, нiбы гаворыць паэт. i як цяжка жывуць у iм людзi, якiя раздольныя лясы, палi, сенажацi i як не хапае усяго гэтага чалавеку зямлi, селянiну.

Паэт малюе лес, тыповае асяроддзе жыцця i працы леснiка ("А знiзу гэты лес кашлаты меу зелянюсенькiя шаты лазы, чаромкi цi крушыны, алешын лiпкiх, верабiны"; "Дубы, дзе дружнай чарадою стаяць, як вежы, над вадою"). Гэткi ж дакладны вобраз будзе дадзен лугу, полю, рэчцы, самой сядзiбе леснiка, прычым малюнак будзе мяняцца у залежнасцi ад змены порау года, бо, скажам, лес зiмой зусiм не такi, як вясной i восенню, ен мае адметны настрой i характар.

I не толькi жывым здзiуляецца, захапляецца паэт, а i не жывым, бо гранiцы мiж iмi не такiя строгiя, канчаткова не выяулены, таксама выклiкаюцьпаэтычнае пачуцце. Над зямлей грымяць навальнiцы, шумяць вятры плюскочуць хвалямi ручай, рэчка. Музыка нежывой прыроды вельмi многа гаворыць чалавечаму сэрцу. У гэтай сцiхii дзiвосных гукау, фарбау, колерау, бясконцых праяу жывой i нежывой прыроды фармiруецца духоуны свет Костуся, надзвычай дапытлiвага хлапчука, надзеленага чулай, уражлiвай душой.


Паказ духоунага багацця працоунага чалавека у паэме Якуба Коласа "Новая зямля". (8.1)


Мiхал i Антось - героi "Новай зямлi" - вобразы, якiх да Коласа яшчэ не ведала беларуская лiтаратура. Селянiн намаляваны беларускiм паэтам, паустае ва усей духоунай велiчы i прыгожасцi , ен не раб, не "забiты канчаткова", паводле выказвання Дабралюбава, а чалавек, у душы якога жывуць усе "Прыгоствы свету" (Купала), усе найвялiкшыя маральныя дабрачыннасцi.

Паступiць на службу да вядомага магната i землеуласнiка князя Радзiвiла Мiхала змусiла нястача i беднасць.

Мiхал - натура па-сялянску цэльная, здаровая. Ен як бы створаны жыць "правiльна".Ен умее i любiць працаваць шануе сям'ю, хоча, каб i дзецi яго былi сумленнымi i працавiтымi.

Мiхал выхаваны у асяроддзi, дзе праца - неабходнасць жыцця. Ен проста не можа працаваць абыяк. Таму з выключнай добрасумленнасцю ен ставiцца i да сваей "сабачай" службы.

Мiхал прагна, настойлiва шукае вызвалення з-пад панскай улады, iменна таму зямля i паустае перад iм у такiм прывабным выглядзе. Ен чалавек працы, яна для яго сэнс жыцця, але ен сам хоча карыстацца здабыткамi сваiх рук.

Мара Мiхала аб зямлi - гэта не мара кулака, лiхвяра, якi гатовы скруцiць у бараноу, рог суседзяу, вяскоуцау, абы толькi пабудаваць уласны дабрабыт.

Ен, вядома, мог бы выкарыстать свае становiшча леснiка для нажывы, але такая думка нават не прыходзiць яму у галаву. Мiхал - увасабленне розуму, дасцiпласцi, сумлення чалавека працы.

Перад намi паустае чалавек разважлiвы, спакойны, крыху замкнуты у самiм сабе. iм рэдка апаноувае гнеу, хоць у гневе ен нястрыманы (варта успомнiць сцэну з "Начаткамi"). Ен "гаспадар" i таму даволi сурова ставiцца да дзя цей, не даруючы iм нiякiх правiннасцей, ляноты, нядбайства.

Жыве у душы спрадвечнага хлебароба, селянiна, якi воляй абставiн зрабiуся "службоуцам", чалавечая пяшчота, замiлаванасць, цеплыня. Праяуляецца яна, прауда, скупа, не на людзях i нават не да людзей. Вось Мiхал вяртаецца "з абходу", любуецца "ярыною i жытамi", вельмi выразна выяуляючы схаваную, стосную мяккасць сваей натуры. Мы ведаем Мiхала разважлiвым, стрыманым, панурым з выгляду чалавекам. На гэтым, бадай, i канчаецца iндывiдуальная характарыстыка героя. Але з якой упартай настойлiвасцю песцiць ляснiк думку аб набыццi уласнай зямлi, аб вызваленнi з-пад панскага прымусу.


2. Сучасная беларуская паэзiя, яе тэмы i вобразы. (8.2)


Адным з прадстаунiкоу пакалення творчай iнтэлiгенцыi, якая увайшла у мастацкае жыцце рэспублiкi у пасляваенны час, з'яуляецца Рыгор Барадулiн - аутар кнiг "Маладзiк над стэпам", "Нагбом", "Неруш".

Яго паэзiя шматколерна, пластычна i эмацыянальна узнауляе навакольны свет, адлюстроува

Вместе с этим смотрят:


"..Моим стихам, как дpагоценным винам, настанет свой чеpед"


"Christmas stories" by Charles Dickens


"РЖзборник Святослава 1073 року" як лiтературний пам'ятник доби Киiвськоi Русi


"РЖсторiя русiв" - яскравий твiр бароковоi лiтератури


"Бедный человек" в произведениях М. Зощенко 20-30-х гг.